Шосты школьны дзень прайшоў згодна з планам правядзення. У школе ба гэты дзень было запланавана наступнае:
-
Святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню (сумесна з СДК).
-
Заняткі ў гуртках.
Вучні, якія не прымалі ўдзел канцэрце наведвалі гурткі ў школе.
Большая колькасць вучняў школы напярэдадні свята 8 сакавіка віншавала жанчын вёскі Скірмантава са сцэны. Дзеці дарылі сваім дарагім мамам, бабулям, сястрычкам музычныя падарункі. Спявалі як добра вядомыя ў школе артысты, так і маленькія “зорачкі”.
Усім гледачам вельмі падабаліся вучаніца 1 класа Глебік Дзіяна і вучаніца 2 класа Красоўская Мілана. Музычныя заняткі ў школе дапамаглі добра падрыхтавацца да выступлення вучаніцы 5 класа Лібар Мілане. Дзяўчынкі 4-5 класаў выконвалі песні дуэтам, трыа.
Вучні 7 класа Бялькевіч Юрый і Круглік Аляксандр чыталі вершы, гумарэскі. Пасля сучаснага танца ў выкананні вучняў 8 класа ў зале доўга гучалі апладысменты.
Усіх, хто знаходзіўся ў зале, парадавала выступленне вучня 8 класа Сарафіновіча Вадзіма і вучаніцы 9 класа Лебедзевай Веранікі.
Гледачы дабразычліва сустракалі кожны нумар. Нават, калі маленькаму артысту не хапала майстэрства, яго падтрымлівалі апладысментамі. Канцэрт прайшоў цікава і вельмі падабаўся усім, хто заходзіўся ў зале.
У мерапрыемствах 6-га школьнага дня прынялі ўдзел 80% вучняў