* * *
Што для сэрца майго найважней?
Што болей на свеце люблю я?
Край родны за ўсё даражэй,
Люблю я Радзіму сваю!
Рэчку тую, што стужкай бяжыць
Праз дарогі, лугі, касагоры,
Вёску тую, што ў сэрцы ляжыць,
І буслоў ў небе чыстым, прасторным.
Родны лес, што нагадвае казку,
Поле сіняе з васількамі,
І матулі пяшчотную ласку,
Яе спеў, што гучыць з жаўрукамі.
Сонца яснае, белыя хмары,
Цёплы ветрык асенні, лагодны.
Усмешкі на тварах дзяцей
Іх малюнкі зімой на сугробах.
Калі хтосьці спытае мяне,
Чым я больш усяго ганаруся—
Адкажу ім: “Краіна мая,
Што людзі завуць Беларуссю!”
Доўгая Настасся
11 клас
Палессе, роднае Палессе…
Як люба мне мне твая краса.
Бывала выйдзеш на ўзлессе,
А навакол шырокія паля.
На іх шуміць златая ніва,
А вецер подыхам сваім,
Калыша збажыну на дзіва,
Нібыта морам бы якім.
Зямля прыгожая, як казка,
І гэта— мой радны куток,
Тут сонца грэе нібы ласка,
І самы смачны клёнаў сок.
А на світанку так прыемна,
Удыхаць вільготны пах зямлі.
І сэрцу робіцца сумленна,
Што я жыву на той зямлі.
Дзе колісь продкі мае жылі,
Дзе шмат было якіх падзей:
Паўстанні, святы, дзівы былі—
Мая зямля, маіх людзей.
Сітнік Алена
11 клас
Поделитесь с Вашими друзьями: |