№
|
Пытанні:
|
Адказы.
|
1.
|
Як называлась старажытная дзяржава, якая аб’яднала ў саюз заходніх славян, у тым ліку чэхаў і мараваў у 7 стагоддзі і спыніла сваё існаванне пасля смерці яе стваральніка?
|
Дзяржава Сама (623 г.)
Сама памёр у 658 годзе.
.
|
2.
|
Гэты вядомы чалавек з’яўляецца першапачынальнікам руху за рэфармаванне рымска-каталіцкай царквы ў Чэхіі?
|
Ян Гус ( у 1415 годзе спалены пасля Канстанцкага сабора)
|
3.
|
На сённяшні дзень помнік гэтаму чалавеку – самая вялікая статуя ў свеце. Яна важыць 16 тон. Легендарны ваеначальнік “глядзіць” з узвышша на Прагу, але справа ў тым, што пад канец жыцця ён поўнасцю страціў зрок. Хто гэта?
|
Ян Жыжка
(помнік з бронзы ўстаноўлены ў 1950 годзе)
Перамога над крыжакамі 14 ліпеня 1420 года)
|
4
|
Старэйшая вышэйшая навучальная ўстанова Чэхіі і Еўропы…
|
Карлаў універсітэт у Празе. 1348 г.
|
5.
|
Чэхія была адным з самых высакаразвітых рэгіёнаў гэтай імперыі, у склад якой яна ўваходзіла да пачатку ХХ стагоддзя?
|
Імперыя Габсбургаў
Аўстрыйская
Австро-Венгрыя
|
6.
|
Як звалі першага прэзідэнта Чэхаславакіі?
|
Томаш Гартвіг Масарык
|
7.
|
Па выніках якой дамовы першая чэхаславацкая рэспубліка перастала існаваць як дзяржава?
|
Мюнхенскі змова
|
8.
|
Падзеі вясны гэтага года праславілі Прагу на весь свет?
|
1968
Пражская вясна
|
9.
|
Чэшскі пісьменнік і драматург, больш вядомы у свеце як палітык.
|
Вацлаў Гавел- першы прэзідэнт Чэхіі
|
10.
|
Як вядома, Карлаў мост у Празе знакаміты сваімі статуямі. Каля якой з іх заўсёды чарга з жадаючых дакрануцца далонню да выявы святога пакутніка каб збыліся ўсе мары?
|
Св. Ян Непамуцкі.
Пакутніцкая смерць, пасля якой цела скінулі у хвалі Влтавы ў 1393 г.
|
11.
|
Каму з беларусаў стаіць помнік у Празе?
|
Францыск Скарына
|
12.
|
Франц Кафка пэўны час жыў на гэтай вельмі знакамітай яшчэ з часоў сярэднявечча вуліцы Прагі..
|
Злата ўлічка
(асноўнае насельніцтва ў сярэднявечча – чарнакніжнікі, алхімікі і іншыя)
|
13.
|
Назавіце самы вядомы чэшскі даўгабуд?
|
Сабор святога Віта ў Празе (будаваўся 600 год да 1929 года)
|
14.
|
У Карлсбад на адпачынак і лячэнне прыязжалі такія знакамітыя рускія пісьменнікі як Гогаль, Дастаеўскі, Набокаў, Цветаева. У горад з якой назвай яны б прыехалі цяпер?
|
Карлавы вары.
|
15.
|
З назвай якой тканіны звязана назва рэвалюцыі 1989 года ў Чэхаславакіі?
|
Аксамітная
|
16.
|
Дабаўце яшчэ адну назву, каб яна дапоўніла спіс: слівавіца, бехераўка і
|
Абсент.Усё гэта знакамітыя чэшскія алкагольныя напоі, але ў свеце больш вядома чэшскае піва.
|
17.
|
Каля горада Брно ёсць невялікае сяло Слаўкаў. Цікава, што гэты населены пункт добра ведаюць у Беларусі і Расіі пад іншай назвай. Каб агучыць гэту назву, трэба ўспомніць Напалеона, альбо на горшы выпадак “Вайну і мір” Льва Талстога.
|
Аўстэрліц ,пад якім ў 1805 годзе пацярпелі паражэнне ад напалеонаўскай арміі русскія войскі і іх саюзнікі.
|