Што? Дзе? Калі?



Дата канвертавання15.05.2016
Памер48.32 Kb.
Гульня “Што? Дзе? Калі? “



Пытанне

Адказ

1.

На банкнотах еўра можна прасачыць развіццё архітэктурных стыляў. На банкноце 5 еўра – антычны стыль, на 10 – раманскі, на 100 – барока і ракако. А які стыль на банконеце 20 еўра?


Гатычны

2.

Каго не хапае ў гэтай кампаніі:Кіпр ды Чэхія, Эстонія з Літвой і Латвіяй, Венгрыя з Славакіяй, Мальта з Польшчай і ........


Славенія. Пашырэнне ЕС 2004 года, калі да Саюза далучыліся дзесяць новых членаў.


3.

Пазнайце гэтую еўрапейскую краіну, якая з’яўляецца членам ЕС з 1986 года: у ёй пражывае аж 40 мільёнаў чалавек, яна мае 54 месца ў Еўрапарламенце, а дзяржаўны лад у ёй – канстытуцыйная манархія.

Іспанія.

4.

Адкажыце, каго называюць канцлерам-аб’яднальнікам?


Гэта Гельмут Коль, які прыняў удзел у новым аб’яднанні Германіі (ФРГ і ГДР) пасля разбурэння бярлінскай сцяны у лістападзе 1989 года.


5.

Усім знаёмыя радкі: Людзі гінуць за метал... А вы назавіце тыя рэчывы, з якіх пачалося нараджэнне, аб’яднанне, стварэнне ЕС. Іх два.


Гэта вугаль і сталь (Еўрапейскае аб’яднанне вугля і сталі 1951 года).

6.

Жыхары гэтай паўночнай краіны не адзін раз адмаўляліся ад уступлення ў ЕС?


Нарвегія, жыхары якой на рэферэндумах адмаўляліся уступаць у ЕС у 1973 і ў 1995 гадах.


7.

Ён не з’яўляўся палітыкам, але да яго прыслухоўваліся ва ўсім свеце, ён не падпісваў трактатаў аб аб’яднанні Еўропы, але садзейнічаў працэсу роста пачуцця еўрапейскай тоеснасці, нават ягоная смерць аб’яднала мільёны еўрапейцаў, якія прыехалі развітацца з ім.



Ян Павел ІІ, папа рымскі 1978-2005 гг., свецкае імя Караль Вайтыла.Вялікі ураджэнец Польшчы

8.

У якім з сімвалаў Еўрасаюза лепш за усё ўвасобіліся наступныя ідэі: адначасова: Еўропа – адзіная, Еўропа – разнастайная?

У манетах еўра, якія маюць супольны аверс (еўрапейскі бок), і свой асобны, нацыянальны рэверс – з народнымі сімваламі, сілуэтамі народных герояў, каранаванымі асобамі, прыкладамі мастацтва, флоры і фауны.


9.

Гэтыя два творцы еўрапейскай інтэграцыі вельмі вядомыя палітыкі. Адзін з іх быў бацькам “эканамічнага цуда”, уразіўшага увесь пасляваенны свет, а другі стваральнікам “вайсковага цуда” – выхадам са структуры НАТА.Абодва яны дэманстравалі імкненне да мірных стасункаў і цеснага супрацоўніцтва краін, якія раней з’яўляліся пастаяннымі саперніцамі і неаднойчы ваявалі.


Гэта: Конрад Адэнауэр – канцлер ФРГ і Шарль дэ Голь, прэзідэнт Францыі.


10.

Хвалі яго зусім не таго колера як ў вядомым вальсе, але каціць ён іх праз некалькі сталіц да мора. Праз хвіліну назавіце гэтыя сталіцы.

Дунай цячэ цераз: Вену, Будапешт, міма Братіславы Белград у Чорнае мора. Хвалі Дуная не блакітнага колера, а карычневага.

11.

БЛІЦ!!!

Праз хвіліну адкажыце: (назавіце горад ці імя): Дзе знаходзіцца



  1. Alma mater Jagiellonica”

  2. Злата ўлічка

  3. Знакаміты нямецкі сабор-“доўгабуд” – будуецца аж з 1248 года да нашых часоў?

Хто гэта:

  1. Бацька перабудовы

  2. Маці-аўтарка прыгод мужчыны ў самым росквіце сіл

  3. Сапраўднае яго імя Улад ІУ Цепеш

  4. Самы знакаміты польскамоўны беларускі паэт



  1. Кракаў

  2. Прага

  3. Кёльн


  1. М.Гарбачоў

  2. А.Ліндгрэн




  1. Дракула

  2. А.Міцкевіч


Пазнай асобу:






Ён нарадзіўся на Навагрудчыне, вучыўся ў Віленскім універсітэце на фізіка-матэматычным факультэце, У 1949 годзе выехаў у ЗША, дзе займаўся навуковымі распрацоўкамі касмічнага паліва, выконваў абавязкі эксперта ў сферы міжнароднай касманаўтыкі. 6 красавіка 2010 года гэты чалавек, якога яшчэ называюць “Грамадзянінам Сусвету” адзначыў свой 100-гадовы юбілей:

Барыс Кіт

Будучы слонімскім дзяржаўцам, выдатна праявіў сябе як фундатар і мецэнат. Яго стараннямі быў выкапаны так званы канал, які злучаў рэкі Ясельду і Шчару, рэкі Днепр і Нёман, басейны Чорнага і Балтыйскага мораў.

Міхал Казімір Агінскі

Гэта кніга,перакладзеная на французскую (1651), нямецкую (1676), англійскую і галандскую (1729), польскую (1963) мовы. Кніга больш за два стагоддзі была ў Еўропе падручнікам па артылерыі. Назавіце аўтара гэтай кнігі.

Казімір Семяновіч

Падчас экскурсіі па Гранд-опера ў Парыжы, плафоны тэатральнай залы якой распісваў наш сусветна прызнаны суайчыннік, гід амаль зусім не ўспамінае, што віцебскае дзяцінства майстры стала галоўнай тэмай яго творчасці на працягу ўсяго жыцця…

Марк Шагал

Назавіце імя выдатнага французскага паэта які паходзіў па матчынай лініі з беларускага шляхецкага роду Кастравіцкіх.


Гіём Апаліэр

Гэта вядомы палітык, які дзяцінства і маладосць правёў у кіргізскім Бішкеку, а вярнуўшыся ў Славакію ў 1939 годзе ўступіў у КПС. У перыяд дэсталінізацыі быў першым сакратаром ЦК КПС (1963-1968). Менавіта з яго асобай звязаны такія знакамітыя выслоўі “сацыялізм з чалавечым тварам” і “пражская вясна”

Аляксандр Дубчак

На сённяшні дзень помнік гэтаму чалавеку – самая вялікая статуя ў свеце. Яна важыць 16 тон. Легендарны ваеначальнік “глядзіць” з узвышша на Прагу, але справа ў тым, што пад канец жыцця ён поўнасцю страціў зрок. Хто гэта

Ян Жыжка

: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка