Што такое праграма моладзь?



Дата канвертавання15.05.2016
Памер110.57 Kb.

Што такое праграма МОЛАДЗЬ?

Праграма МОЛАДЗЬ:



  • Падтрымлівае нефармальнае навучанне і прапануе маладым людзям ва ўзросце ад 15 да 25 гадоў магчымасці для актыўнага ўдзелу ў пабудове Еўропы;




  • Надае фінансавую падтрымку розным моладзевым праектам (у межах падпраграмаў, якія называюцца Акцыямі), а таксама прапануе інфармацыю, ладзіць трэнінгі і стварае магчымасці для развіцця новага супрацоўніцтва ў краінах аб’яднанай Еўропы і па-за яе межамі;




  • Праграма скіраваная галоўным чынам на так званыя праграмныя краіны, у склад якіх уваходзяць 25 дзяржаваў-членаў Еўрапейскага Саюзу, 3 краіны-члены Еўрапейскае Эканамічнае Прасторы / Еўрапейскае Асацыяцыі Вольнага Гандлю (ЕЕА/ЕFTA) (Ісландыя, Нарвегія і Ліхтэнштайн) і 3 краіны-кандыдаты на ўваходжанне ў Еўрапейскі Саюз (Балгарыя, Румынія і Турцыя).

Праграма МОЛАДЗЬ таксама падтрымлівае міжнароднае супрацоўніцтва з так званымі партнёрскімі краінамі ў наступных рэгіёнах:





  • Краіны Ўсходняе Еўропы і Каўказу (EECA): Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Расія і Ўкраіна,

  • Краіны Паўднёва-Ўсходняй Еўропы (SEE),

  • Краіны Міжземнамор’я (Euro-Med),

  • Краіны Лацінскай Амерыкі (LА).


Партнёрскія краіны Ўсходняе Еўропы і Каўказу могуць супрацоўнічаць выключна з праграмнымі краінамі, яны не могуць супрацоўнічаць з краінамі іншых трох рэгіёнаў партнёрскіх краінаў (напрыклад, немагчымае супрацоўніцтва паміж краінамі EECA і SEE).
Адным з прыярытэтаў праграмы МОЛАДЗЬ з'яўляецца ўключэнне ў праекты па праграме МОЛАДЗЬ маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі (напрыклад, тых, хто жыве ў рэгіёнах з недастаткова спрыяльным культурным, геаграфічным альбо сацыя-эканамічным асяроддзем ці маюць абмежаваныя магчымасці па здароўі (інваліднасць)).
Праграма МОЛАДЗЬ – гэта дэцэнтралізаваная праграма, каардынацыя якой здзяйсняецца Нацыянальнымі агенцтвамі, што існуюць у кожнай праграмнай краіне і адказваюць за распаўсюджванне і рэалізацыю праграмы на нацыянальным узроўні ў кожнай з краінаў.
Больш падрабязную інфармацыю пра праграму МОЛАДЗЬ чытайце на старонцы Еўрапейскае Камісіі: http://europa.eu.int/comm/youth/program/index_en.html альбо на старонцы Рэсурснага цэнтру SALTO-YOUTH EECA: www.salto-youth.net/eeca.


Праграма МОЛАДЗЬ у краінах Усходняе Еўропы і Каўказу (EECA)




Мэты супрацоўніцтва з краінамі EECA:


  • Спрыяць умацаванню міру ва ўсім свеце праз спрыянне дыялогу, талерантнасці і салідарнасці паміж маладымі людзьмі.

  • Пабудова доўгатэрміновага і стабільнага супрацоўніцтва.

  • Абмен досведам моладзевай працы і ноў-хаў паміж недзяржаўнымі і дзяржаўнымі структурамі ў ЕС і краінах EECA.

  • Развіццё валанцёрскага сектару і грамадзянскае супольнасці ў рэгіёне EECA.

  • Непасрэдная карысць для ўдзельнікаў - лепшае разуменне ўласнае сітуацыі і культуры.

супрацоўніцтва з краінамі EECA магчыма па трох накірунках (Акцыях) праграмы МОЛАДЗЬ





  • Акцыя 1 – Шматбаковыя абмены для групаў моладзі ва ўзросце 15-25 гадоў

  • Акцыя 2 – Валанцёрская служба для моладзі ва ўзросце 18-25 гадоў

  • Акцыя 5 – Захады падтрымкі развіцця МОЛАДЗЕВЫХ праектаў і паляпшэння іх якасці ў праграме МОЛАДЗЬ.



Хто можа прымаць удзел у праграме МОЛАДЗЬ?





  • Моладзевыя арганізацыі

  • Моладзевыя клубы

  • Некамерцыйныя арганізацыі

  • Афіцыйна незарэгістраваныя, нефармальныя групы маладых людзей

  • Маладыя людзі, якія цікавяцца валантарыятам (European Voluntary Service - EVS)

  • Экс-валанцёры (EVS)

  • Людзі, якія працуюць з маладымі людзьмі, моладзевыя лідэры



Агульныя правілы для праектаў з краінамі EECA





  • Кожны праект павінен уключаць, прынамсі, адну краіну з ЕС (колькасць краінаў змяняецца ў залежнасці ад Акцыі).

  • Праект павінен уключаць мінімальна 2 краіны з EECA (акрамя Акцыі 2).

  • Колькасць краінаў-кандыдатаў у ЕС і краінаў з Еўрапейскае Эканамічнае Прасторы/Еўрапейскай Асацыяцыі Вольнага Гандлю (ЕЕА/ЕFTA) не павінна перавышаць колькасць краінаў ЕС.

  • Колькасць праграмных краінаў і партнёрскіх краінаў, а таксама колькасць удзельнікаў з кожнай нацыянальнай групы павінна быць прыкладна аднолькавай (напрыклад, Францыя, Польшча, Румынія = Расія, Украіна, Малдова).

  • Мерапрыемствы могуць адбывацца ў любой краіне з тых, якія бяруць удзел у канкрэтным праекце.


Заяўкі на фінансаванне праекту падаюцца ў Нацыянальнае агенцтва праграмнае краіны адной арганізацыяй, якая знаходзіцца ў праграмнай краіне, ад імя ўсіх партнёраў. У краінах EECA Нацыянальных агенцтваў не існуе.


Магчымасці атрымання фінансавання ў межах праграмы МОЛАДЗЬ


  • Фінансаванне ў межах праграмы МОЛАДЗЬ не пакрывае ўсіх выдаткаў праекту, г. зн., што акрамя гранту праграмы МОЛАДЗЬ павінна быць, прынамсі, яшчэ адна крыніца дафінансавання (наяўныя сродкі ці паслугі).

  • У большасці выпадкаў грант разлічваецца на аснове фіксаваных сумаў і адзіных ставак на розныя выдаткі па праекце; кампенсуецца 70 % ад кошту фактычных выдаткаў на праезд, а таксама непрадбачаныя выдаткі (у тых выпадках, калі прынцыпы фінансавання прадугледжваюць падобныя выдаткі).

  • Сума гранту залежыць ад краіны, у якой адбываецца мерапрыемства. Калі праект адбываецца ў адной з краінаў EECA, грант разлічваецца на падставе стандартных ставак, рэкамендаваных Еўрапейскай Камісіяй.

  • У некаторых выпадках магчыма фінансавая падтрымка для правядзення падрыхтоўчых сустрэчаў дзеля абмеркавання дэталяў праекту.


Памятай пра тэрміны падачы аплікацый!
Аплікацыі па праектах павінны падавацца ў адпаведныя Нацыянальныя агенцыі праграмы МОЛАДЗЬ да любога з наступных тэрмінаў:

1 лістапада 2005 г.

1 лютага 2006 г.

1 чэрвеня 2006 г.

1 лістапада 2006 г.
Да ўвагі! Праект можа распачацца не раней, як праз 5 месяцаў пасля тэрміну падачы аплікацыі.

Акцыя 1- Моладзь для Еўропы (Моладзевыя абмены)



Што такое «моладзевы абмен »?

Моладзевыя абмены даюць унікальную магчымасць маладым людзям з розных краінаў і рэгіёнаў знаёміцца, абмяркоўваць разнастайныя тэмы, ствараць атмасферу ўзаемаразумення і павагі да іншых культураў і нацыянальных адметнасцяў пры дапамозе метадаў нефармальнае адукацыі.


Моладзевымі абменамі не з'яўляюцца:

  • Планавыя сустрэчы арганізацыяў

  • Турыстычныя вандроўкі

  • Моўныя курсы

  • Абмены паміж школамі ці класамі

  • Акадэмічныя навучальныя паездкі

  • Экскурсійныя туры

  • Працоўныя летнікі

  • Спаборніцтвы ці турніры

  • Мерапрыемствы, якія прыносяць фінансавы прыбытак


Фармальныя крытэрыі:

  • Ад 16 да 60 удзельнікаў ва ўзросце 15-25 гадоў (не распаўсюджваецца на кіраўнікоў групаў).

  • Ад 6 да 21 дня, акрамя часу на падарожжа.

  • Праект адбываецца ў праграмнай ці партнёрскай краіне з EECA.

  • Шматбаковасць абмену, г. зн. у ім павінны прымаць удзел, прынамсі, 4 краіны.

  • Як мінімум, 2 краіны павінны быць краінамі-членамі ЕС (адпаведна, праграмнымі краінамі). Плюс могуць быць краіны з ЕЕА ці краіны-кандыдаты ў ЕС (напрыклад, Францыя, Польшча + Румынія)

  • Як мінімум, 2 краіны павінны быць з EECA (адпаведна, партнёрскімі краінамі).

  • У выпадку Расіі магчымы ўдзел у праекце дзвюх арганізацыяў з двух розных рэгіёнаў Расійскае Федэрацыі (напрыклад, Маскоўская ды Іркуцкая вобласці). Тады другая арганізацыя з іншае партнёрскае краіны не патрабуецца.

  • Бываюць абгрунтаваныя выключэнні, калі ў праекце можа прымаць удзел толькі адна партнёрская краіна, якая прадстаўленая дзвюма арганізацыямі з розных рэгіёнаў са значнымі культурнымі адрозненнямі. Тады другая арганізацыя з іншае партнёрскае краіны не патрабуецца.


Акцыя 2 – Еўрапейская валанцёрская служба (ЕVS)



Змест праекту:

  • Альтэрнатыўны навучальны досвед

  • Падтрымка партнёрскіх сувязяў паміж краінамі

  • Нефармальнае і міжкультурнае навучанне, развіццё навыкаў


Фармальныя крытэрыі:

  • Для маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў

  • Тэрмін валанцёрскае службы ад 6 да 12 месяцаў

  • Кароткатэрміновыя праекты (ад 3 тыдняў да 6 месяцаў) магчымыя толькі для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі

  • Прымаючая арганізацыя можа запрасіць не больш за 2 валанцёры з адной краіны

  • У праекце павінна ўдзельнічаць, як мінімум, адна краіна, якая з'яўляецца членам ЕС

  • Праект можа праводзіцца ў праграмнай ці партнёрскай краіне EECA.

  • Моладзь з праграмных краінаў можа ўдзельнічаць у EVS у партнёрскіх краінах

  • Моладзь з партнёрскіх краінаў можа ўдзельнічаць у EVS толькі ў праграмных краінах

  • Маладыя людзі з краінаў-членаў EEA/EFTA ці краінаў-кандыдатаў у ЕС не могуць удзельнічаць у двухбаковых праектах (адзін на адзін) з партнёрскімі краінамі EECA

  • Праект ЕVS не можа быць выкарыстаны для працаўладкавання

  • Праект ЕVS павінен быць некамерцыйным і неаплочваемым

  • Якія-небудзь асаблівыя здольнасці не патрабуюцца

  • Мае прадугледжвацца падтрымка інструктара

  • Праект павінен прынесці карысць мясцоваму згуртаванню



Акцыя 5 – Комплекс захадаў па падтрымцы новых праектаў у межах праграмы МОЛАДЗЬ


Мэты комплексу захадаў па падтрымцы заснавання і развіцця новых праектаў у межах праграмы МОЛАДЗЬ:

  • Садзейнічаць развіццю праектаў у межах Акцыяў 1 і 2

  • Дапамагаць у дасягненні мэтаў праграмы МОЛАДЗЬ

  • Развіваць і паляпшаць еўрапейскую моладзевую палітыку

  • Развіваць супрацоўніцтва і партнёрства, удасканальваць трэнінгі і інфармацыйныя мерапрыемствы для моладзі


Хто можа браць удзел?

  • Спецыялісты па працы з моладдзю

  • Трэнеры нефармальнага навучання

  • Інструктары EVS

  • Мэнэджэры праектаў

  • Моладзевыя лідэры

  • Групы маладых людзей

  • Людзі, якія працуюць з моладдзю і/ці зацікаўленыя працай з моладдзю


8 відаў мерапрыемстваў, магчымых у межах міжнароднага супрацоўніцтва з партнёрскімі краінамі:
1. Стажыроўкі

2. Азнаямленчыя візіты дзеля вызначэння акалічнасцяў і падрыхтоўкі наступнае рэалізацыі праекту

3. Семінары з мэтай пошуку партнёраў

4. Навучальныя візіты

5. Семінары

6. Трэнінгі

7. Распаўсюд моладзевае інфармацыі

8. Умацаванне міжнароднага партнёрства і моладзевых сеціваў


Мерапрыемствы павінны:

  • Быць шматбаковымі, г.зн. у іх павінны ўдзельнічаць, прынамсі, 4 краіны;

  • Уключаць, як мінімум, 2 праграмныя краіны (хаця б адна з якіх павінна быць членам ЕС – напрыклад, Ірландыя ці Балгарыя);

  • Уключаць, як мінімум, 2 партнёрскія краіны EECA;

  • У выпадку Расіі магчымы ўдзел у праекце дзвюх арганізацыяў з двух розных рэгіёнаў Расійскае Федэрацыі (напрыклад, Маскоўская ды Іркуцкая вобласці). Тады другая арганізацыя з іншае партнёрскае краіны ЕЕСА не патрэбна;

  • Бываюць абгрунтаваныя выключэнні, калі ў праекце можа браць удзел толькі адна партнёрская краіна, прадстаўленая дзвюма арганізацыямі з розных рэгіёнаў са значнымі культурнымі адрозненнямі. Тады другая арганізацыя з іншае партнёрскае краіны ЕЕСА непатрэбная;

  • У мерапрыемствах 1 (стажыроўка) і 2 (азнаямленчыя візіты), а таксама мерапрыемствах, скіраваных на развіццё ЕVS з партнёрскімі краінамі EECA, могуць удзельнічаць менш за 4 краіны (напрыклад, 2 ці 3 краіны).


SALTO-YOUTH Eastern Europe and Caucasus Resource Center
Сетка падтрымкі, інавацыйнага навучання і новых трэнерскіх магчымасцяў SALTOYOUTH была заснаваная ў 2000 годзе Еўрапейскай Камісіяй у межах праграмы МОЛАДЗЬ.
SALTO-YOUTH спрыяе павышэнню якасці еўрапейскіх моладзевых праектаў. SALTO-YOUTH арганізуе трэнінгі і распаўсюджвае інфармацыйныя рэсурсы па працы з моладдзю ў разнастайных прыярытэтных геаграфічных ці тэматычных галінах. На сённяшні момант сетка SALTO-YOUTH уключае ў сябе 8 Рэсурсных цэнтраў SALTO, заснаваных пры выбраных конкурсным шляхам Нацыянальных агенцтвах праграмы МОЛАДЗЬ.

Падрабязней на сайце www.salto-youth.net


Рэсурсны цэнтр SALTO-YOUTH для краінаў Усходняе Еўропы і Каўказу быў заснаваны ў Варшаве (Польшча) у кастрычніку 2003 г. на падставе рашэння Еўрапейскае Камісіі.
Мэты дзейнасці Рэсурснага цэнтру SALTO-YOUTH EECA:

  • Падвышаць узровень інфармаванасці пра магчымасці праграмы МОЛАДЗЬ у рэгіёне Ўсходняе Еўропы і Каўказу.

  • Аказваць кампетэнтную інфармацыйную падтрымку Нацыянальным агенцтвам праграмы МОЛАДЗЬ, садзейнічаць развіццю супрацоўніцтва з рэгіёнам EECA.

  • Садзейнічаць развіццю Міжнароднага Супрацоўніцтва з партнёрскімі краінамі EECA.

  • Дапамагаць арганізатарам праектаў ва ўсталяванні сувязяў, супрацоўніцтва і рэалізацыі праектаў.



Рэсурсны цэнтр SALTO-YOUTH EECA арганізуе:


  • ТРЭНІНГІ, накіраваныя на развіццё навыкаў кіравання праектамі, а таксама на паляпшэнне разумення праграмы МОЛАДЗЬ і прынцыпаў нефармальнага навучання.

  • МЕРАПРЫЕМСТВЫ ПА РАЗВІЦЦІ СУПРАЦОЎНІЦТВА, а менавіта семінары па пошуку партнёраў і навучальныя візіты, накіраваныя на заснаванне доўгатэрміновага супрацоўніцтва паміж арганізацыямі з краінаў EECA і праграмных краінаў.

  • ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ, якія спрыяюць арганізацыям з партнёрскіх краінаў EECA ажыццяўляць доступ да праграмы МОЛАДЗЬ і садзейнічаюць усталяванню партнёрскіх стасункаў з арганізацыямі ў праграмных краінах.

  • СУПРАЦОЎНІЦТВА з праектам youthNET/СНД, які таксама садзейнічае развіццю праграмы МОЛАДЗЬ ва Ўсходняй Еўропе і каардынуецца арганізацыяй Interkulturelles Zentrum (Аўстрыя).


Калі Вы жадаеце рэгулярна атрымоўваць інфармацыю пра дзейнасць Рэсурснага цэнтру SALTO-YOUTH EECA і пра праект youthNET/СНД, а таксама пра апошнія мерапрыемствы ў галіне нефармальнага навучання, запрашаем Вас падпісацца на штоквартальную ІНФАРМАЦЫЙНУЮ РАССЫЛКУ па адрасе www.salto-youth.net/newsletter
Акрамя пералічаных вышэй паслугаў, Рэсурсны цэнтр EECA SALTO-YOUTH таксама прапануе:

  • Contact List (Спіс кантактаў) з адрасамі і пазначанымі сферамі дзейнасці арганізацыяў з праграмных краінаў і краінаў EECA. Для пошуку партнёра для праекту Вы можаце наведаць www.salto-youth.net/contactlist

  • Сетка інфармацыйных прадстаўнікоў, падрыхтаваных Рэсурсным цэнтрам. Сетка экспертаў з краінаў EECA, якія маюць досвед у інфармаванні пра праграму МОЛАДЗЬ. Больш падрабязная інфармацыя на сайце: www.salto-youth.net/eecamultipliers

  • Інфармацыйны даведнік EECA – спасылкі ў інтэрнэце на рэсурсы ва Ўсходняй Еўропе і на Каўказе, якія дапамогуць Вам у падрыхтоўцы праектаў. Больш падрабязная інфармацыя на сайце: www.salto-youth.net/eecamanual



Для атрымання дадатковай інфармацыі наведайце наш сайт www.salto-youth.net/eeca ці скантактуйцеся з намі па электроннай пошце: eeca@salto-youth.net
Каманда РЦ SALTO-YOUTH EECA
Рэсурсны цэнтр SALTO-YOUTH EECA

вул. Макатоўска 43, 00-551 Варшава Польшча



e-mail: eeca@salto-youth.net

http://www.salto-youth.net/eeca
Каталог: downloads
downloads -> М.І. Таранда, С. Б. Пазняк, А. Г. Смалей Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных і мікозных інфекцый сельскагаспадарчай і хатняй жывёлы
downloads -> Вучэбна-трэніровачны комплекс “пішам правільна” (у адпаведнасці з новай рэдакцыяй “правіл беларускай арфаграфіі І пунктуацыі, 2008) як сродак удасканальвання інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя ў сучаснай школе
downloads -> Х а р т ы я з я м л І сакавік-2000 Х а р т ы я з я м л І прэамбула
downloads -> Пазакласнае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння А. Куляшова “Ёсць у паэта свой аблог цалінны…”
downloads -> `c-w-`mj amXr-`mj lbÀsk-¡âdn hnZ-ym-`-ymk Ub-d-IvS-dpss imc-ym-ebw, luknw-Kvt mÀUv nÂUnwKvkv, im´n \KÀ, Xncp-h-\-´-]pcw
downloads -> Для студэнтаў 5 курса факультэта журналістыкі
downloads -> Пастанова савета мiнiстраў рэспублiкi беларусь 14 мая 2007 г. N 578
downloads -> «Клімавіцкі раён: гісторыя і сучаснасць» Інфармацыйны спіс
downloads -> Закон рэспублiкi беларусь 9 студзеня 2006 г. N 98-з аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны рэспублiкi беларусь
downloads -> Лістапада 2012 года


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал