Штомесячны агляд эканомікі беларусі
№4 (67)Красавік 2008 г.Насельніцтва: 9.69 млн чалавекПрамысловасьць / ВУП: 26.7%Сельская гаспадарка / ВУП: 7.4%Інвестыцыі / ВУП: 26.3%Экспарт: Расія 37%, ЭЗ 44%Імпарт: Расія 60%, ЭЗ 22%Дынаміка рэальнага ВУП![]() Дасьледчы цэнтр ІПМ
220088 г. Мінск, вул. Захарава, 76 Тэл./факс +375 (17) 210 0105 Электронная пошта bmer@research.by Вэб-сайт http://research.by/
прыняцьцем іншых захадаў (скасаваньне права “залатой акцыі” і інш.), сьведчыць аб намеры ўраду паляпшаць інвэстыцыйны клімат у краіне і разьвіваць фондавы рынак. Разам з тым, для пасьпяховага рашэньня такіх задачаў у бліжэйшы час неабходна прыняць поўны комплекс захадаў, прадугледжаных праграмай разьвіцьця фондавага рынку. У сакавіку выйшаў указ, які стымулюе прыцягненьне вонкавых пазыкаў для ажыцьцяўленьня інвэстыцыйных праектаў. Для прадпрыемстваў, што прыцягваюць такія пазыкі, прадугледжанае вяртаньне зь бюджэту 50% сумы адсоткавых плацяжоў за карыстаньне вонкавымі пазыкамі, вызваленьне ад плацяжоў за атрыманьне гарантыі ўраду, абмежаваньне камісійнага ўзнагароджаньня і маржы банкаў-агентаў, якія абслугоўваюць вонкавыя пазыкі, а таксама вызваленьне ад мыты і ПДВ пры ўвозе тэхналягічнага абсталяваньня, неабходнага для выкананьня інвэстыцыйных праектаў. Такім чынам, у бягучым годзе ўрад па-ранейшаму мяркуе фінансаваць дэфіцыт бягучага рахунку пераважна праз вонкавыя пазыкі, у той час як простыя і партфельныя інвэстыцыі разглядаюцца ў якасьці асноўнай крыніцы прыцягненьня сродкаў толькі ў сярэднетэрміновай пэрспэктыве.
У студзені 2008 г. дэфіцыт гандлю таварамі склаў USD 123.8 млн, скараціўшыся ў тры разы ў параўнаньні з студзенем 2007 г. Тэмп прыросту экспарту ў студзені быў значна вышэй за тэмп прыросту імпарту – 77.9 і 48.4% г/г адпаведна. Гэта было зьвязана з сытуацыяй у гандлі з краінамі па-за СНД, дзе пры росьце экспарту ў 2 разы імпарт скараціўся на 12.5%. У гандлі з Расеяй тэмп прыросту экспарту па-ранейшаму істотна адставаў ад тэмпу прыросту імпарту (33.4 і 105.0% г/г адпаведна). У значнай ступені зьмены ў вонкавым гандлі тлумачыліся эфэктам нізкай базы, бо ў студзені 2007 г. эканоміка адаптавалася да новых умоваў у гандлі энэрганосьбітамі, і ў той пэрыяд экспарт у цэлым практычна ня рос, а ў краіны па-за СНД – зьніжаўся. Рост экспарту быў пераважна абумоўлены ростам экспартных цэнаў: на 64.8% у краіны СНД і на 70% у краіны па-за СНД. Хутчэй за ўсё расьлі цэны на энэргетычныя і харчовыя тавары – на 70.6% і 44.2% г/г адпаведна. У гандлі з краінамі па-за СНД спрыяльны ўплыў меў рост цэнаў на нафтапрадукты і калійныя ўгнаеньні – на 77.3 і 86.2% г/г. Акрамя таго, на 68.6 і 16.5% адпаведна вырасьлі фізычныя аб’ёмы экспарту дадзеных таварных групаў. Паколькі іх удзельная вага ў гандлі з краінамі па-за СНД складае 74.2%, то спрыяльная сытуацыя на дадзеных рынках будзе значна паляпшаць паказьнікі гандлёвага балансу Беларусі ў бліжэйшыя месяцы. ВУП і прамысловая вытворчасьць
Заўвага. Унёсак у прырост у адсоткавых пунктах. Крыніца: разьлікі паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу. Дынаміка вонкавага гандлю таварамі Індэксы экспарту
Крыніца: разьлікі паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу. Дзяржаўныя фінансы: зьмены ў парадку аплаты шэрагу падаткаў Даходы кансалідаванага бюджэту за студзень 2008 г. склалі 58.9% ад ВУП, што на 1.5 адсоткавага пункту вышэй, чым у студзені 2007 г. Выдаткі бюджэту склалі 34.9% ад ВУП, што на 3.3 адсоткавага пункту ніжэй за мінулагодні ўзровень. У выніку бюджэт за студзень быў выкананы з традыцыйна высокім у пачатку года прафіцытам – 24% ад ВУП (19.1% ад ВУП у студзені 2007 г.). У сакавіку быў падпісаны ўказ прэзыдэнта, які прадугледжвае зьмену парадку аплаты падатку і арэнднай платы за зямлю, экалягічнага падатку і падатку на нерухомасьць. З 1 красавіка яны будуць сплочвацца штоквартальна. Ранейшы штомесяцовы парадак іх аплаты абгрунтоўваўся высокай інфляцыяй. У дадатак мясцовым саветам было рэкамэндавана ўсталяваць штоквартальныя тэрміны аплаты мясцовых падаткаў (падаткі з продажаў, на паслугі, мэтавыя зборы і пад.). Гэтым указам таксама скасаваныя авансавыя плацяжы збору ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сяльгаспрадукцыі. Гэтыя захады вядуць да скарачэньня колькасьці падаткавых плацяжоў, празьмерная колькасьць якіх адзначалася ў дакладзе Сусьветнага банку як адна зь перашкодаў для вядзеньня бізнэсу ў Беларусі.
У лютым чыстыя замежныя актывы ВГКР павялічыліся на 14.3% м/м. Асноўнай крыніцай іх росту было набыцьцё НББ валюты на ўнутраным валютным рынку, што, верагодна, сьведчыць аб спрыяльных тэндэнцыях у вонкавым гандлі. Разам з тым, грашовая прапанова ў лютым фактычна стэрылізавалася за кошт акумуляваньня бюджэтных даходаў на рублёвых рахунках ураду ў НББ. У выніку ў лютым грашовая маса вырасла на 0.5% м/м, а ў гадавым вымярэньні яе рост паскорыўся да 33.7% г/г (29.5% г/г у студзені). Ва ўмовах абмежаваньня грашовай прапановы з боку ВГКР у студзені-лютым працягнулася зьніжэньне лішку ліквіднасьці ў банкаўскім сэктары. Банкі зьнізілі аб’ём кароткатэрміновых аблігацыяў НББ у сваім партфелі на 22.9% м/м. Акрамя таго, у лютым яны зноў троху актывізавалі свае пазычаньні за мяжой, павялічыўшы свае чыстыя пазычаньні на 7.9% м/м. Аднак тэмпы росту крэдытаваньня эканомікі па-ранейшаму зьніжаліся, дасягнуўшы 41.1% г/г (43.6% г/г у студзені). Пры гэтым, паколькі банкі не сутыкаліся з жорсткім недахопам ліквіднасьці, у лютым адсоткавыя стаўкі на крэдытна-дэпазытным рынку былі толькі нязначна зкарэктаваныя ў бок павышэньня. Гэта абумовіла захаваньне тэндэнцыі паскарэньня росту наяўных грошай у абароце. Іх аб’ём у лютым вырас (на 4.4% м/м), а тэмп іх росту ў гадавым вымярэньні склаў 25.1% (22.4% г/г у студзені). Рублёвая грашовая маса скарацілася ў студзені на 2.0% м/м, а шырокая грашовая маса – на 2.2% м/м. У гадавым вымярэньні тэмпы іх росту склалі 32.6 і 36.3% г/г адпаведна (34.0 і 38.6% у студзені). Спажывецкія цэны ў лютым вырасьлі на 0.7% м/м, а ў гадавым вымярэньні – на 12.7% г/г (12.9% г/г у студзені). Курс беларускага рублю ў сакавіку практычна не зьмяніўся і на 31 сакавіка склаў 2145 USD/BYR. Кансалідаваны бюджэт![]() Грашовая база і ІСЦ![]() Стаўка рэфінансавання![]() Банкаўскі сэктар: прыцягненьне замежных інвэстараў у банкавы сэктар У 2008 г. у Беларусі працягнулася прыцягненьне у беларускі банкавы сэктар замежных інвэстараў, як стратэгічных, так і фінансавых. Паводле інфармацыі начальніка Галоўнага ўпраўленьня банкаўскга нагляду НББ С. Дубкова, у першым паўгодзьдзі будуць завершаныя восем угодаў, зьвязаных з пераразьмеркаваньнем уласнасьці ў беларускіх банках. Расейская АФК “Сыстэма” мае намер набыць кантрольны пакет акцыяў Парытэтбанку, які належыць НББ. Апроч таго, чакаецца заканчэньне ўгодаў па набыцьці кантрольных пакетаў акцыяў у шэрагу сярэдніх прыватных банкаў: Тэхнабанку, РРБ-Банку, Беларускім народным банку, банку “Залаты Талер” адпаведна латвійскім Trasta Komerc Banka, ЭБРР, банкам Грузіі і ліванскім Франсабанкам. Цікавасьць замежных інвэстараў да беларускага банкавага сэктару сьведчыць аб іх чаканьнях лібэралізацыі эканамічнай палітыкі ў Беларусі ў сярэднетэрміновай пэрспэктыве. У сакавіку НББ апублікаваў у сваім лісьце тлумачэньні дзейснага заканадаўства адносна магчымасьці набыцьця акцыяў банкаў іх мэнэджмэнтам. У адпаведнасьці з гэтым лістом, ва ўласнасьці мэнэджмэнту банку можа знаходзіцца да 20% яго акцыяў. Пры гэтым прадугледжанае выкарыстаньне апцыённых праграмаў мае на ўвазе абавязак акцыянэраў выкупіць гэтыя акцыі праз пэўны час. Такім чынам, можа быць створаны эфэктыўны стымул для павышэньня якасьці мэнэджмэнту ў беларускіх банках і росту іх капіталізацыі.
* тэмпы росту даляравых паказьнікаў (крыніца: разьлікі паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу). ** намінальная стаўка па новых крэдытах юрыдычным асобам (крыніца: НББ). Крыніцы: Міністэрства статыстыкі і аналізу і НББ.
* ВУП у даляравым эквіваленьце за 2000 гг. разьлічаны па рынкавым (неафіцыйным) валютным курсе (крыніца: Дасьледчы цэнтр ІПМ). ** спрэд паміж безнаяўным курсам ценявага рынку і афіцыйным курсам (крыніца: Дасьледчы цэнтр ІПМ). Крыніцы: Міністэрства статыстыкі і аналізу, Міністэрства фінансаў, НББ, Дасьледчы цэнтр ІПМ.
Красавік 2008 г. Каталог: sites -> n-europe.eu.content -> tmp -> uploads sites -> Арганізацыя дзейнасці Лятучага ўніверсітэта як рэалізацыя місіі sites -> Пытанні да экзамену па гісторыі Беларусі sites -> Установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна» sites -> Гарадская палітыка ў беларусі: case-study рэканструкцыі гістарычнага цэнтра гродна sites -> Удой на карову (кг) Сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе (гр.) uploads -> Белаплюс 2007 Трохбаковы германа-польска-беларускі праект, скіраваны на падтрымку незалежных ініцыятыў І грамадскіх актывістаў на Беларусі uploads -> Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі uploads -> Белаплюс 2007” – гэта трохбаковы германа-польска-беларускі праект, скіраваны на падтрымку незалежных ініцыятыў І грамадскіх актывістаў на Беларусі uploads -> Усходнееўрапейская школа палітычных навук ушпн Спампаваць 221.55 Kb. Поделитесь с Вашими друзьями: |