Інфармацыйная гадзіна “Сімвалы і сімволіка РБ”
Мэты: 1) абагульніць і пашырыць веды дзяцей пра родны край, пра сімвалы сваёй краіны; 2) развіваць кемлівасць і дапытлівасць, уменне разважаць і аналізаваць; 3) выхоўваць ў дзяцей цікавасць да нацыянальнай гісторыі і культуры, любоў да Радзімы.
Абсталяванне: мультымедыйны комплекс, відэаролік, тэст-гульня “Сімвалы і сімволіка РБ”, наборы сцягоў, мультымедыйная прэзентацыя.
Папярэдняя падрыхоўка: здымаецца відэаролік, распрацоўваецца і ствараецца тэст, правоздіцца апытанне сярод настаўнікаў і вучняў, ствараецца прэзентацыя.
Ход інфармацыйнай гадзіны:
-
Аранізацыйны момант
Прывітанне. Падрыхтоўка класа да работы.
-
Актуалізацыя ведаў вучняў
(Ідзе прагляд відэароліка, дзе вучні і настаўнікі адказваюць на пытанні па дзяржаўным сімвалам РБ )
-
Паведамленне тэмы і вызначэнне мэтаў інфармацыйнай гадзіны
-
Мы праглядзелі відэаролік. Адкажыце, калі ласка, якой ж будзе сення тэма нашай інфармацыйнай гадзіны?
(Адказваюць; падводжу дзяцей да тэмы “Сімвалы і сімволіка РБ”)
-
Такім чынам, тэма нашай інфармацыйнай гадзіны “Сімвалы і сімволіка РБ”. Звернемся да нашага слоўніка і пазнаемімся з тым, што азаначаюць гэтыя словы.
(На слайдзе запісаны тэрміны, 2 вучні чытаюць іх значэнне)
-
Якія веды мы зможам сення атрымаць па гэтай тэме?
(Адказваюць некалькі вучняў)
-
Для чаго патрэбныя нам будуць гэтыя веды, дзе мы зможам іх выкарыстаць?
(Адказваюць некалькі вучняў)
-
Размова па тэме інфармацыйнай гадзіны
-
Беларусь – незалежная і суверэнная дяржава. Яна, як і ўсе незалежныя краіны, мае свае дзяржаўныя сімвалы – герб, сцяг і гімн. Усё гэта запісана ў Асноўным законе нашай краіны – Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
-
Звярніце ўвагу на сцягі, якія ляжаць у вас на партах. Знайдзіце, калі ласка, сярод сцяг Рэспублікі Беларусь. Той, хто знаходзіць, падымае сцяг уверх.
(Шукаюць)
-
Чым адметны сцяг РБ ад сцягоў іншых краін?
(Адказваюць; у адказах павінны прагучаць колеры сцяга, арнамент)
-
“Арнамент” – новае слова. Звернемся да слоўніка.
(На слайдзе запісаны тэрмін, 1 вучань чытае яго значэнне)
-
Якія элементы змешчаны на беларускім арнаменце?
(Адказваюць; геаметрычныя, а дакладна “ромбы”)
-
“Не ўсе ў даўніну ўмелі пісаць, затое ў малюнку маглі расказаць”. Пра што гавораць, што сімвалізуюць гэтыя геаметрычныя фігуры?
(Адказваюць; беларускія вышывальшчыцы называлі гэтыя ромбы “сонейка”, як сімвал узыходзячага сонца, пладароддзя зямлі,жаночы пачатак усяму на Зямлі)
-
Значэнне чырвонага колера на сцягу РБ мы пачулі сення з відэароліка. А што сімавалізуюць белы і зялены колеры?
(Адказваюць; зялены колер – дабро, мір, колер прыроды, расліннасці, вясны; белы колер – свабода, гасціннасць, добразычлівасць, мудрасць жыхароў Беларусі)
-
Мне хочацца вам расказаць некалькі цікавых фактаў пра сцяг РБ: 1) Па складанасці афарбоўкі спецыялісты дзеляць усе сцягі на тры катэгорыі. Самымі складанымі па тэхніцы выканання лічацца малдаўскі і амерыканскі сцягі (знайдзіце іх сярод тых сцягоў, якія ляжаць у вас на парце). Беларускі сцяг адносяць да другой катэгорыі складанасці, так як ен мае тры колеры і арнамент. 2) На прэзідэнтскім сцягу адлюстраваны яшчэ і герб, які вышыты ўручную. 3) Праз год усе сцягі на дзяржаўных будынках мяняюць, так як яны пашкоджваюцца ветрам, снегам, дажджом.
-
Ідзем далей. Другім дзяржаўным сімвалам з’яўляецца герб.
-
Разгледзім, што на ім змяшчаецца.
(1 вучань з класа чытае і паказвае тое, што размешчана на гербе)
Нібы на далоні вяночак трымаю,
Наш герб беларускага роднага краю.
Вось сонейка ўсходзіць над роднай зямлей,
А ўверсе абрысы Радзімы маей.
А бачыце краскі і злева, і справа
Вяночкам квяцістым стварылі аправу.
Ружовыя кветачкі, водар духмяны,
Як шчочкі дзіцяці як яблык румяны.
-
Якія кветкі размешчаны на гербе РБ?
(Адказваюць;знак таго, што РБ – адна з дзяржаў у свеце)
-
Чаму менавіта гэтыя кветкі, а не ружы ці архідэі?
(Здаўна Канюшына квітнела на полі,
Бо кормам была яна добрым жывеле.
Жывела ад голаду ўсіх ратавала,
Карміла, паіла і сагравала.
З лену здаўна вырабляліся прыгожыя і трывалыя
тканіны, з якіх шылі аддзенне, ручнікі.
Блакітны колер ільну – гэта колер вачэй беларусаў)
-
Што азначае зямны шар на гербе РБ?
(Адказваюць;знак таго, што РБ – адна з дзяржаў у свеце)
-
Што азначае Зямля і Сонца?
(Адказваюць;знак жыцця, надзея на росквіт Беларусі)
(Адказваюць; знак бяспекі, мужнасці і высокіх памкненняў, гатоўнасць кожнага жыхара да абароны сваёй Радзімы)
-
Якія святы адзначаюць у Беларусі ў маі?
(Адказваюць)
-
Акрамя гэтага, кожную другую нядзелю мая ў нашай краіне адзначаецца Дзень Герба і Сцяга РБ.
-
Трэці дзяржаўны сімвал – гэта гімн. Звернемся да слоўніка.
(На слайдзе запісаны тэрмін, 1 вучань чытае яго значэнне)
-
Калі гучыць дзяржаўны гімн?
(Адказваюць;на ўсіх дзяржаўных святах, на лінейцы ў школе, па тэлевізару)
-
Як патрэбна слухаць дзяржаўны гімн?
(Адказваюць;стоячы, а мужчыны – без галаўных убораў)
-
Хто з вас ведае усе словы беларускага гімна? Падыміце, калі ласка, рукі ўверх.
(Падымаюць рукі)
-
Мы разгледзелі з вамі дзяржаўныя сімвалы РБ. Акрамя гэтага, для кожнага беларуса есць яшчэ свае асабістыя сімвалы, з якімі ен звязвае сваю краіну. Апытанне вучняў нашай гімназіі, у якім прымалі ўдзел і вы, паказала наступнае: для большасці вучняў сімвалам краіны з’яўляецца беларуская прырода (азеры, лясы і палі), другое месца падзялілі БелПушча і Нацыянальная бібіліятэка, на трэцім месцы зубр – адзін са старажытных сімвалаў Беларусі і іншыя.
-
Для большасці апытаных настаўнікаў сімвалам іх краіны з’яўляецца беларускі народ (яго адкрытасць, трываласць, шчырасць), на другім месцы – беларуская прырода, трэцяе месца падзялілі такія сімвалы, як бацькоўская хата, бусел, васілек.
-
Пра што можа сказаць нам праведзенае апытанне? Як вы лічыце, карысна праводзіць такія апытанні сярод вучняў і настаўнікаў?
(Адказваюць)
-
Замацаванне матэрыяла
Правядзенне тэста на камп’ютары. Па два чалавека за камп’ютар сядаюць. Тлумачу, што тэст-гульня складаецца з 12 пытанняў. Пры правільным адказе на кожнае пытанне будзе адкрывацца частка вялікага малюнка, на якім будзе размешчаны адзін з сімвалаў РБ.
Пытанні тэста:
-
Колькі дзяржаў мяжуюць з РБ?
а) 4;
б) 5;
в) 8.
2. На ліст якога дрэва падобны контур РБ?
а) дуба;
б) бярозы;
в) клена.
3. Мірскі, Лідскі і Навагрудскі замкі размешчаны на тэрыторыі?
а) Гродзенскай вобласці;
б) Гомельскай вобласці;
в) Мінскай вобласці.
4. Тэрыторыя РБ ахоплівае плошчу, роўную?
а) 13,6 км2 ;
б) 5,4 км2;
в) 207,6 км2.
5. Якую сельскагаспадарчую культуру ў РБ называюць другім хлебам?
а) морква ;
б) капуста;
в) бульба.
6. Якія кветкі знаходзяцца на гербе РБ?
а) васількі ;
б) канюшына;
в) рамонкі.
7. Першадрукар, гуманіст і асветнік Беларусі?
а) Марк Шагал;
б) Францыск Скарына;
в) Францішак Багушэвіч.
8. Белы колер – гэта колер?..
а) свабоды;
б) барацьбы;
в) вясны.
9. Якога беларускага легкаатлета ведае ўся Беларусь?
а) Максім Мірны;
б) Аляксандр Глеб;
в) Іван Ціхан.
10. Старажытная жывела і сімвал РБ?
а) зубр;
б) бусел;
в) дзік.
11. Ен гучыць у самыя ўрачыстыя дзяржаўня святы?
а) заклік;
б) верш;
в) гімн.
12. Самы вялікі горад у Беларусі?
а) Мінск;
б) Гродна;
в) Віцебск.
-
Рэфлексія
-
Ці было карысным для вас правядзенне інфармацыйнай гадзіны з такой тэмай “Сімвалы і сімволіка РБ ”? Чаму?
-
Што асабліва запомнілася з урока, спадабалася?
-
Для чаго патрэбныя нам будуць гэтыя веды, дзе мы зможам іх выкарыстаць?
-
Дзякую ўсім за працу!
Поделитесь с Вашими друзьями: |