Сказы са звароткамі



Дата канвертавання22.07.2016
Памер25.92 Kb.

Сказы са звароткамі



Варыянт 1.
1. Спішыце сказы, абазначце звароткі. 2 балы

  1. Дарагія дзеці! Любіце кнігу. 2. І будзе, дружа, у доме шчасце, пакуль ёсць добры свет сяброў! 3. Маці, не сорамна анідзе сынам тваім назвацца!




  1. Што такое зваротак?


4 балы

  1. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары і расстаўляючы знакі прыпынку. Абазначце звароткі. 6 балаў

  1. Эх, луг шырокі Як жывы ты, праменем сонейка заліты. 2. Сп…вай ты Беларусь у радасці спявай! 3. Слаўся ж восень дарамі багатымі. 4.Гаспадыня пусці а…пачыць даролнага чалавека! 5. Адышло ад нас ты лета.




  1. Перабудуйце сказы так, каб дзейнікі сталі звароткамі. 8 балаў

Музыка іграе вясёлыя песні. Спіць маці-зямля пасля дзённай зморы. Як у люстэрка, глядзіцца ў прыроду чалавек і бярэ ад яе і душэўнасць , і ласку, і мудрасць. Дзед раскажа казку ўнукам.
5. Складзіце тэкст (3-4 сказы) гутарковага стылю “Зіма прыйшла”, выкарыстоўваючы звароткі. 10 балаў

Сказы са звароткамі



Варыянт 2
1. Спішыце сказы, абазначце звароткі. 2 балы

1.Дзень добры вам, лясы і далі…2. Крынічкі, ціхія крынічкі, як я люблю вас, як люблю! 3. Родная мова, цудоўная мова! 4. Ты нашых думак куток і аснова!


2. Якія знакі прыпынку ставяцца пры зваротку, калі ён знаходзіцца ў пачатку сказа?

4 балы

3. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары і расстаўляючы знакі прыпынку. Абазначце звароткі. 6 балаў

1. Бывайце здаровы л…сы і дубровы. 2. Эх ты лета гарачае бурнае! Справ…длівасць Янка паважае той, хто сам сумленны. 4. О Радзіма табою напоўнена сэрца да краю.



5. Ідзі ў чыстае ты пол… градавая хмара.
4. Перабудуйце сказы так, каб дзейнікі сталі звароткамі. 8 балаў

Бабуля расказала нам цікавую казку. Сонейка не шкадуе нам святла і цеплыні. Міша гуляе ў хакей. Восень славіцца дарамі багатымі.


5. Складзіце тэкст (3-4 сказы) гутарковага стылю “Вясна прыйшла”, выкарыстоўваючы звароткі. 10 балаў
Варыянт 3
1. Спішыце сказы, абазначце звароткі. 2 балы

1.Дарагія дзеці, схадзіце ў лес і нарвіце пралесак жывых. 2. Дзе ты, хмелю, зімаваў, што не развіваўся? 3. Дыміся бульбай, край маленства….


2. Якія знакі прыпынку ставяцца пры зваротку, калі ён знаходзіцца ў сярэдзіне

сказа? 4 балы
3. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары і расстаўляючы знакі прыпынку. Абазначце звароткі. 6 балаў.

  1. Шуміце ж шчаслівыя родныя нівы пад ціхія шэпты прысад… .2. Памажыце доктар дзіця захварэла! 3. Мудры лес да ц…бе я прыйўоз па параду. 4 Пайдз…м с…бры у грыбы. 5. Чаго зажурыўся сынок?


4. Перабудуйце сказы так, каб дзейнікі сталі звароткамі. 8 балаў

Сонца не шкадуе промняў цёплых для нашай зямлі. Дзед зробіць мне свісток. Куды плыве хмарка? Хлопцы клічуць дзядзьку.




  1. Складзіце тэкст (3-4 сказы) гутарковага стылю “Восень прыйшла”, выкарыстоўваючы звароткі. 10 балаў.

Варыянт 4.
1. Спішыце сказы, абазначце звароткі. 2 балы

  1. Буслы! Чакаюць вас даліны. І я таксама вас чакаю. 2. Так, ты будзеш, кім хочаш, толькі вырасці, сыне! 3. Што ж мы, Ганулька, стаім?


2. Якія знакі прыпынку ставяцца пры зваротку, калі ён знаходзіцца ў канцы

сказа? 4 балы
3. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары і расстаўляючы знакі прыпынку. Абазначце звароткі. 6 балаў.

  1. Дзвіна Люблю ў імгле в…чэрняй прыветны ўсплёск тваіх празрыстых вод! 2.Дзень добры суседзе у нов…ю хату! 3. Пара ўжо сонца устаць з-за гаю… . 4. Першы снег пусці дадому: боты моерыя зусім. 5. Запрашаю вас с…бры адгадаць загадкі.


4. Перабудуйце сказы так, каб дзейнікі сталі звароткамі. 8 балаў

Астраномы зор не лічаць. Сынок устоў і паглядзеў у акно. Мікола стаіць і слухае плёскат рачных хваль. Мама расказала нам казку.


5. Складзіце тэкст (3-4 сказы) гутарковага стылю “Лета прыйшло”, выкарыстоўваючы звароткі. 10 балаў.
Каталог: file -> sochkrupets
sochkrupets -> 1. Які сказ называецца складаным? 2 балы Выпішыце складаныя сказы. 4 балы
sochkrupets -> Варыянт 1 Выпішыце сказы з аднароднымі членамі
sochkrupets -> 1. Злучнік-службовая часціна мовы, якая
sochkrupets -> Склад слова тэм Корань слова. Роднасныя словы
sochkrupets -> 1. Укажыце правільнае азначэнне. Прыназоўнік-службовая часціна мовы, якая
sochkrupets -> Варыянт1 часціцы укажыце сказы, у якіх выдзеленае слова-часціца
sochkrupets -> 1. Укажыце, у якім сцвярджэнні дапушчана памылка


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал