Скура – шкура Скура – Верхняе покрыва цела чалавека (радзей – жывёлы). Вырабленая шкура жывёлы. Шкура



Дата канвертавання21.05.2016
Памер32.51 Kb.
Скура – шкура

Скура – 1. Верхняе покрыва цела чалавека (радзей – жывёлы). 2. Вырабленая шкура жывёлы.

Шкура – 1. Скура з поўсцю, знешняе покрыва цела жывёл; знятая з забітай жывёлы скура. 2. звычайна са словамі «свая», «уласная». перан. разм. Пра жыццё, існаванне, стан чалавека. (Выратаваць сваю шкуру). 3. Разм., лаянк. Пра подлага, нізкага чалавека, які вызначаецца адмоўнымі якасцямі. Адсюль і шкурнік, шкурніцкі.

Воўк-Левановіч узводзіў варыянтнасць скура – шкура да агульнага балта-славянскага перыяду. Калі скура з'явілася ў старабеларускай пісьменнасці у формах скора, скура ў сярэдзіне 17 ст. і па сваім паходжанні хутчэй за ўсё звязана з кара, дык шкура зафіксавана ўжо ў 16 ст. Ёсць таксама меркаванне, што форма шкура замацавалася ў беларускай мове пад польскім (мазурскім, т. зв. «шапялявым») уплывам. Слова шкура патрапіла ў расейскую мову з беларускай або ўкраінскай толькі дзесьці ў 18 ст.



Устаўце патрэбнае слова:

Гусіная … – скура

Мароз па … прабег – скуры

Дрыжаць за сваю … – шкуру

Спусціць … – скуру

Быць у чыёй-небудзь … – шкуры

Дзяліць … незабітага мядзведзя – шкуру

На ім … гарыць – скура

Воўк у авечай … – шкуры

З аднаго вала дзвюх … не дзяруць – шкур

Са … лезці / вылузвацца – скуры

Рэбры ды ... – скура

Драць сем … – шкур

Мурашкі па … бегаюць – скуры

Ратаваць сваю … – шкуру

Быць у чыёй-небуць … – шкуры

На жывым мядзведзі … не купляй. – шкуры

Скварка – шкварка

Скварка  – тое, што застаецца пасля вытаплівання з тканіны жывёлы тлушчу, галоўным чынам з сала. Слова шкварка ў нашай літаратурнай мове няма (ёсць ва ўкраінскай і расейсках мовах)! Дарэчы, у старабеларускай мове таксама не фіксуецца слова шкварка.

Скваркі звычайна гатуюць як дадатак да бульбы, дранікаў, мачанкі, пірагоў. Беларусы, аднак, радзей спажываюць скваркі, чым украінцы. У «Літоўскай гаспадыні», дарэчы, адзначаецца, што скваркамі запраўлялі раней ежу для чэлядзі.



У свой час Трастбанк увёў дэпазіт «Шкварка». Аднак доўгачаканы дэпазіт «Чарка» так і з'явіўся. Праўдападобна, што гэта назва дэпазіту – наўпроставая адсылка да вядомай прымаўкі Абы скварка й чарка, дык будзе там і наш Марка (расейскі адпаведнік Наш пострел везде поспел). Іронія заключаецца не толькі ў тым, што, адсылаючы да беларускай прымаўкі, банк выкарыстоўвае не беларускую форму слова, але яшчэ і ў тым, што спалучэнне «чарка і скварка» мае ў нашай мове негатыўную канатацыю і адносіцца да самай пасіўнай часткі беларускага грамадства, якая жыве сённяшнім днём, жаданнем «набіць трыбух» і зусім не дбае пра нейкія маральныя і духоўныя каштоўнасці.

Закончыце народныя прыказкі, прымаўкі і фразеалагізмы:

  • Дзе чарка, … – там і скварка

  • Дурны, дурны, … – а скваркі любіць

  • Вып’ем па чарачцы, … – з'ямо па скварачцы

  • Не маеш скваркі, … – не шукай чаркі

  • Абы скварка й чарка, … – дык будзе там і наш Марка

  • Пільнуй гаспадаркі — … – будуць у гаршку скваркі

  • Людзям чарка, … – зямлі скварка

  • Гіблы не скваркі, … – а чаркі чакае

Збан – жбан

Збанганчарны выраб; гліняная пасудзіна для захоўвання малака і іншых вадкіх прадуктаў. Рабілі з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі, звужаным горлам, дзюбкай і вушкам-ручкай. У літаратурнай мове ўжываецца менавіта слова збан, хоць слова жбан таксама сустракаецца ў нашай мове, аднак сёння толькі як дыялектнае (жбанок – ужыванне лакалізуецца, паводле “Лінгвістычнай геаграфіі і групоўкі беларускіх гаворак”, на паўночным усходзе Беларусі, пераважна ў Віцебскіх гаворках і, падобна, утварае адзін арэал з рускімі гаворкамі) . Хоць, напрыклад, у слоўніку сінонімаў Клышкі жбан (побач са словамі гладыш і гарлач) выступае ў якасці сіноніма да слова збан, якое ўсё ж стаіць першым. Дарэчы, абодва слова – збан і жбан – узгадваюцца ў помніках старабеларусай пісьменнасці.

Узгадайце вядомую беларускую прымаўку пра збан:

Да пары збан ваду носіць: вушка адарвецца, і збан паб'ецца.
Каталог: wp-content -> uploads -> 2016
2016 -> Віктар Крэс панятоўскія-крэпышы герба «юноша»: радавод старажытнага
2016 -> Правядзення агульнагімназічнай дэкады Я. Ф. Карскага (да 155 годдзя з дня нараджэння вучонага Я. Ф. Карскага ) 20 – 30 студзеня 2016 года
2016 -> Тема недели: Президент подписал указ об оплате жилищно-коммунальных услуг 4
2016 -> Графік дзяжурстваў настаўніцка-бацькоўскага патруля на дыскатэках у Доме культуры в. Мокрае
2016 -> Решение по вопросу повышения пенсионного возраста будет принято после широкого обсуждения 9
2016 -> Віктарына Па старонках “Роднай прыроды” Дванаццаты тур Самы туманны горад Беларусі – гэта
2016 -> Пастанова міністэрства культуры рэспублікі беларусь 1 лістапада 2007 г. №44
2016 -> Решение по пенсионному возрасту нельзя было больше откладывать Ковальков 4


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал