Слава Воршы ўжо ня горша!
Да 500-годдзя Аршанскай бітвы!
(1514-2014)
Маршрут: Віцебск-Смаляны-Межава-Орша-Крапіўна
Вандроўка:
1 дзень
07.00 выезд з Віцебска.
Нашае падарожжа пазнаёміць вас з блізкай і мала вядомай гістрыяй Оршанскага краю. Мястэчка Смаляны з рэшткамі Замка Белы Ковель (XVII ст.), касцёлам дамініканцаў (XVII ст.), цэрквамі (XVII- XVIIІ ст.), драўляным млыном (пач. ХХст.) і месцам пахавання філамата, паўстанца, Томаша Зана; Сядзібна-паркавы ансамбль Любенскіх у в. Межава з руінамі царквы Уваскрэшання Хрыстова;
Мы наведаем г. Оршу: Этнаграфічны музэй “Млын”, старое Замчышча горада і Куцеінскі манастыр XVII ст., дзе быў надрукаваны першы беларускі буквар;
Завяршэннем вандроўкі стане наведванне в. Крапіўна, дзе 500 год таму назад адбылася гістарычная перамога войск Вялікага Княства Літоўскага на Маскоўскімі войскамі, якая ўвайшла ў гісторыю як “Бітва пад Воршай”.
КОШТ : ад 160 000 бел. руб./ асоба
У кошт уваходзіць:
-
праезд камфартабельным аўтобусам
-
гарбата / кава
-
паслугі экскурсавода
У кошт не ўключаны :
• ўваходныя квіткі па праграме
На прыканцы спадарожжа Вас чакае цiкавы сюрпрыз!
Праграма экскурсіі можа быць зменена
ў адпаведнасці з пажаданнямі кліента.
Чакаем вашых ЗАЯВАК !
Поделитесь с Вашими друзьями: |