Соль. Урывак э аповесці Проба”



Дата канвертавання21.06.2016
Памер57.7 Kb.
Соль.

Урывак э аповесці "Проба

Андрэй Віxypa ехаў на Салігорску на новай машыне. Надвор’е было цудоўнае, настрой у шафёра-таксама. Вясновае сонца ласкава прыгравала зямлю. Недзе ў вышыні, у бяздонным блакіце неба нястомна звінелі жаваранкі. Але за гулам матора Андрэй не чуў іх бясконцых песень. А калі б пачуў, то, напэўна, успомніў бы, што 1 год таму назад, калі ён упершыню прыехаў на гэтую новабудоўлю, жаваранкі спявалі гэтак жа звонка, як і сёння...

Не паспела аўтамашына параўняцца з клу­бам будаўнікоў, як на вуліцу выскачыў прысадзісты круглашчокі хлопец у сінім плашчы і зялёным капелюшы. Андрей Віхура адразу пазнаў яго: гэта быў муляр Жора Гоман. Адной ру­кой Жора "галасаваў” машыне, а другой ледзь утрымліваў вялізны карычневы чамадан.

Віхура спыніў машыну. Муляр жвава падскочыў да кабіны, рыўком адчыніў дзверцы і, убачыўшы зa рулём Андрэя, нерашуча адступіў назад.

Хлопцы па-ранейшаму не ладзілі паміж caбой. Пасля такго, як іх рассялілі за бойку ў розныя інтарнаты, яны нават не заўсёды віталіся пра сустрэчах. Але сёнга быў асаблівы дзень. Віхура не захацеў псаваць настрой ні сабе, ні Гоману.

-Ну.чаго мнешся?- дабрадушна сказаў Андрэй.- Сядай, падвязу.

Жора залез з чамаданам у прасторную кабіну і машына рушыла далей.

- Дык табе далі новы самасвал? - крыху асвойтаўшыся , спытаў Жора,

-Як бачыш,- задаволена ўсміхнуўся Андрэй.

- А дзе ж той задрыпаны драндулецік, на якім ты папіхаўся дагэтуль?



- Ён ужо адслужыў сваё: спісалі ў металалом.

- Ты па-ранейшаму возіш на будоўлю раствор і бетон ?



- He. Цяпер я абслугоўваю шахтныя ствалы.

- А што ж там за работа?- пацікавіўся Юра. Андрэй растлумачыў:

- Праходчыкі выдаюць пароду са ствалоў наверх, а я адвожу яе ў поле, на солеадвалы.

О, дык ты пайшоў на павышэнне? Віншую, віншую. А як жа гэта табе ўдалося так хутка выбіцца з гразі ды ў князі? Па блату ці як?

- Вельмі проста, - адказаў Авдрэй.- Праходчыкі рвуцца ў глыбіню, стараюцца хутчэй дакапацца да солі. А з адвозкай пароды на паверхні справы доўга не ладзіліся: то маш­ыны пападуцца старыя, то шафёры гультаяватыя. Вось тады і было прынята рашэнне паслаць на будаўніцтва шахты толькі новыя самазвалы, пасадзіўшы на іх лепшых шафёраў-камсамольцаў. Адразу ж пачалі запісваць добраахвотнікаў. Ну, я ўзяў ды і запісаўся...

-Каб атрымаць новую машыну?- падкалоў Жopa.

- Не, ты памыляешся,- спакойна запярэчыў Авдрэй. - Новую машыну я атрымаў яшчэ да таго, як началі запісваць добраахвотнікаў.

Гоман недаверліва ўхмыляўся.

-А ты далека сабраўся ? - спытаў у яго Віхура. I папярэдзіў на ўсякі выпадак :- Я еду толькі да калійнага камбіната.

-Нічога,- заспакоіў яго Жора.- Там я падчаплюся на другую машыну і - бывай, Салігорск!

- Чаму - бывай?

- Паеду адгэтуль. Назаўсёды.

- Абы куды. Можа, у Сібір, а можа, і ў Казахстан.

- А чым табе тут было кепска ?

- Проста нявыгадна, - прызнаўся Жора. -Спачатку і тут жыць было можна. Асабліва першы год. Зарабляў я - будзь здароў! А цяер усё больш і больш прыціскаюць.Давай ім тэмпы, давай ім якасць ды ўсякую там іншую пакасць. А зарплата - строга па расцэнках. Hі капеечкі на набавяць.

Віхура упершыню пашкадаваў Жору. Ён бачыў, што муляр страшна абяднеў душою. Але гаварыць з ім на гэту тэму, відаць, ужо не было сэнсу. I Андрэй спытаў пра іншае:

- A са сваім лепшым сябрам ты хоць развітаўся?

- Каго ты маеш на ўвазе?- страпянуўся Жора.

- Двойчы былога.

- Не разумею.

- Тады растлумачу : былога дырэктара аўтабазы, былога аўтамеханіка?

- Ты пра Івана Ступака? А які ён мне сябар?

- Ну, як жа ! Запярэчыў Bіxypa.- Ты ж сам расказваў, што вы некалі разам вербаваліся ў Карэлію, а потым, атрымаўшы пад’ёмныя, разам уцякалі адтуль. Вы тады спалохаліся ні то холаду, ні то голаду ...



- Я даўно ўжо не бачыўся з ім, - перабіў шафёра Гоман.- Кім ён цяпер працуе?

- Aўтакампрэсаршчыкам.



- А за што ж яго зноў панізілі?

- Усе за тое: за камбінацыі ды махінацыі,- сказаў Андрэй і дадаў:- Глядзі наперад! Туды, две рамантуюць дарогу. Бачыш? Каля кампрэсара стаіць ён, Ступак...

- Ну, то спыніся,- неахвотна буркнуў Жора.

Віхура затармазіў. Гоман паволі вылез з кабіны і ўразвалку паківаўся да кампрэсара, каля якога корпаўся насаты мужчына ў пацёртай хромавай тужурцы.

Развітаўшыся са Ступаком, Жора сеў у кабіну. Машына кранулася з месца, пачала набіраць скорасць.

- А ты што, думаеш асесці тут навечна ? - спытаў Жора.

- А што баз толку блытацца па свеце? - спытаў у сваю чаргу Андрэй, - Таго, чаго мне хочацца, я даб’юся і тут.

.- Цікава, чагож таба хочацца? - ухмыльнуўся Жора.

- Пакінуць на зямлі добры след.

- Думаеш, табе паставяць тут некалі помнік?

- Не. Я сам пастаўлю.Усё, што мы тут пабудуем, будзе велічным помнікам і мне, і маім аднагодкам.

- Навошта гучныя словы ?- скрывіўся Жора. Утрымлівае цябе тут не гэта.

- Іменна гэта, - цвёрда адказаў Андрэй. - Праўда, есць і яшчэ адна прычына: у мяне скора будзе свая сям’я.

- Ты жэнішся? I скора вяселле?

- Заўтра.

- Ну што ж, яшчэ раз віншую! А хто ж Яна, калі не сакрэт?

- Hіна Краеўская.

- Я так і думаў,- хмыкнуў Жора. I дадаў з ухмылкай: ідэйная будзе сямейка!..

Машына наблізілася да калійнага хамбната. Убачыўшы каля шахтнага капра вялізны натоўп людзей, Жора Гоман спытаў:

- А што гата там за базар ? Дзень жа як быццам не базарны. Тыі не ў курсе?

- У курсе,- з пачуццём годнасці адказаў Андрэй Віхура. - Сёння дзень асаблІвы. Таму і сабраліся людзі на мітынг.

- А з якой жа нагоды мітынг? Іваноў аперадзіў Пятрова? Ці Пятроў абагнаў Сідарава?

- А ты хіба не ведаеш? Соль жа пайшла.

- Соль?

- Іменна, соль! Загяушыўшы матор, сказаў Андрэй.



Яны вылезлі з кабіны і падыйшлі да натоўпу.

Мітынг ужо пачаўся. Перад шахцёрамі і будаўнікамі выступаў сакратар парткома - пажылы хударлявы чалавек з добра прыкметпай сівізной на скронях.

- Сёння, 30 красавіка I960 года,-урачыстa і радасна гаварыў ён, - на глыбіні 414 метраў шахтапраходчыкі дасягнулі прамысловага пласта калійнай солі!

Над шахтай пракацілася дружнае шматгалосае “Ура!"

- У 9 гадзін раніцы,- працягваў сакратар парткома,- звяно праходчыкаў Мікалая Герасімені выдала на-гара першую бодню калійнай солі! Скарбы эямлі беларускай сталі здабыткам народа!! У гэтым, як кажуць, уся соль, уся каштоўнасць нашай работы!

Твары людзей свяціліся радасцю. Толькі Жора Гоман не праяўляў у гэты час ніякіх эмоцый. Toe, аб чым гаварыў аратар, было для яго ўжо нечым чужым і далёкім.



Пастаяўшы крыху каля натоўпу, Жора, відаць, адчуў тут сябе лішнім. Ён падхапіў з зямлі чамадан і накіраваўся да шашы, па якой за адной ішлі ў бок Слуцка і Мінска машыны. Узабраўашыся на дарожны насып, Юра на развітанна вялікадушна намахаў натоўпу рукой. Але ніхто не адкаааў яму тым жа, бо ніхто нават не заўважыў яго знікнення.

Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал