Справаздача аб пасяджэнні гуртка па крымінальнаму праву
20 кастрычніка 2011 года
Першае ў новым навучальным годзе пасяджэнне навуковага гуртка было прысвечана крымінальна-прававому аналізу катэгорыі «карупцыя» як антысацыяльнай з'явы. Выбар тэмы быў абумоўлены тым, што карупцыйная дзейнасць вядзе да сур'ёзных парушэнняў канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян, наносячы велізарны матэрыяльны і маральны ўрон пацярпелым і грамадству ў цэлым. Карупцыйная дзейнасць прыстасоўваецца да розных умоў, бесперапынна ўдасканальваючыся.
Вёў паседжанне кіраўнік навуковага гуртка-Андрэй Віктаравіч Шыдлоўскі (кандыдат юрыдычных навук, дацэнт).
На пасяджнні гуртка выступілі наступныя дакладчыкі:
Гасан Леанiд Iгаравiч, які раскрыў змест шматпланавага паняцця «карупцыя», адлюстраваў тыя сацыяльныя наступствы якія спараджаюцца карупцыйнай дзейнасцю. Звярнуў увагу на спосабы вызначэння ўзроўню карупцыі. Прадставіў класіфікацыю карупцыйных злачынстваў, а таксама прывёў статыстычную інфармацыю аб колькасці злачынстваў у гэтай сферы за асобныя перыяды.
Ваньковіч Яўген Эдуардавіч, якi выявiў комплексныя метады барацьбы з карупцыяй, дэталёва спыняючыся на прававых, эканамічных і палітычных. У перыяд выступлення ў аўдыторыі паўстала актыўная дыскусія па пытаннях удасканалення названых метадаў.
У выніку разгляда тэмы, былі зроблены наступныя высновы:
1. Карупцыя - шматаспектная сацыяльная з'ява
2. Карупцыйныя злачынствы маюць высокую латэнтнасьць, з прычыны гэтага, вызначэнне ўзроўню карупцыі зыходзячы са статыстыкі здзяйснення злачынстваў не з'яўляецца эфектыўным. Узровень карупцыі - гэта не колькасць зарэгістраваных або незарэгістраваных карупцыйных злачынстваў, а асаблівы стан сацыяльных сістэм (эканамічнай, кіраўніцкай, кадравай). Аб узроўні карупцыі можна меркаваць зыходзячы з індэкса яе ўспрымальнасці сістэмнай бюракратыяй з улікам характару яе дзейнасці.
3. Паспяхова змагацца з карупцыяй можна толькі з прымяненнем комплексных мер.
Пытанні, якія былі закрануты на паседжанні гуртка па крымінальнаму праву, аказаліся вельмі глыбокімі i неадназначнымі.
Справаздачу падрыхтаваў стараста навуковага гуртка - студэнт 4 курса 2 групы Л. I. Гасан.
Поделитесь с Вашими друзьями: |