Старшыні Мазырскага райвыканкама
Адаменка Я.Б.
Целяпуна Ўладзіміра Андрэевіча,
пражываючага па адрэсу: 247760, г. Мазыр,
вул. Палеская, 54 – 44.
Тэл. маб. +375 29 2305728
ЗАЯВА
8 жніўня 2011 года я звярнуўся ў Мазырскі райвыканкам з заявамі па правядзенню пікетавання (увах. № Ц-364, № Т-364-1 ад 08.08.2011).
Адказамі №№ 01/3-08/572 (573,574) ад 12.08.2011 года, падпісанымі намеснікам старшыні Мазырскага райвыканкама Галюком Ф.Ф., мне адмоўлена ў правядзенні масавага мерапрыемства (пікетавання) на стадыёне “Спартак”. Месцы прызначаным рашэннем Мазырскага раённага выканаўчага камітэта ад 22 красавіка 2008 года № 506 “Аб вызначэнні пастаянных месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў” у Мазырскім раёне.
Адзінай прычынай адмовы з’яўляецца тое, што “с 22 по 27 августа 2011 года на стадионе «Спартак» будут проводится тренировочные занятия учащихся учреждения «Специализированная детско-юношеская школа олимпийского резерва №1 г. Мозыря».
Дадзеная адмова ў правядзенні пікету не грунтуецца на Законе “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”.
Арт. 6. ч. 5 аб парадку разгляду заявы і вынясення да яе рашэння прадуглежвае наступнае: “Руководитель местного исполнительного и распорядительного органа или его заместитель при рассмотрении заявления в целях обеспечения прав и свобод граждан, общественной безопасности, а также нормального функционирования транспорта и организаций вправе по согласованию с организатором (организаторами) массового мероприятия изменить дату, место и время проведения”.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, арт.33 “Кожнаму гарантуецца свабода поглядаў, перакананняў і іх свабоднае выказванне. Ніхто не можа быць прымушаны да выказвання сваіх перакананняў або адмовы ад іх….”
Арт. 35. “Свабода сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання, якія не парушаюць правапарадак і правы іншых грамадзян Рэспублікі Беларусь, гарантуецца дзяржавай. Парадак правядзення ўказаных мерапрыемстваў вызначаецца законам”.
Грамадзянскія і палітычныя правы гарантуюцца і міжнароднымі дамовамі, ратыфікаванымі Рэспублікай Беларусь – Ўсеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека, Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, Дэкларацыі аб праве і абавязках асобных групаў і органаў грамадства заахвочваць і абараняць агульнапрызнаныя правы чалавека і асноўныя свабоды, Канвенцыя СНД аб правх і асноўных свабодах чалавека.
У адпаведнасці с Законам Рэспублікі Беларусь “Аб правядзенні масавых мерапрыемстваў”, забяспячэнні маіх правоў і законных інтарэсаў, гарантаваных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь –
-
прашу прызначыць дату, час і месца правядзення пікетаў па заявах ад 08.08.2011г.
-
Прашу прадаставіць схему месцазнаходжання і межы пікету на стадыёне “Спартак”.
-
Прашу прадаставіць рашэнне Мазырскага райвыканкаму аб парадку аплаты расходаў на правядзенне пікетавання.
Адказ прашу прадаставіць ў вызначаны законам тэрмін.
Поделитесь с Вашими друзьями: |