-
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
ад грамадскага аб’яднання
“Цэнтр “Трэці сектар”
а/с 54, Гародня, 230009,
тэл./факс (0-152) 75-71-72,
e-mail: trecisektar@yahoo.com
сайт http://3sektar.by/
Выпуск 2 (514) (20 студзеня 2012 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая |
-
"Беларуская дуда" ў Гродне 2
З’явілася размалёўка з архітэктурнымі помнікамі Гродна 2
"Магія дзікай прыроды" чакае ўдзельнікаў і спонсараў 3
Прэс-фота Беларусі-2012 3
Дыстанцыйнае навучанне адвакатаў правам чалавека 4
Выйграй iPad ад амбасады ЗША 4
Міжнародны моладзевы форум у Індыі 5
Конкурс стыпендый на навучанне ў Варшаве 6
Навучанне для актыўных людзей з інваліднасцю з Гарадзеншчыны 6
Конкурс фота і малюнкаў “Погляд на Права” 6
Чацьвёртыя “Шацілкаўскія чытанні” 7
7
Конкурс эсэ па правах чалавека 7
Стыпендыя Лейна Кіркланда 7
Конкурс фатаграфій і малюнкаў 8
Праграма малых грантаў Амбасады ЗША – 2012 8
-
уверх
"Беларуская дуда" ў Гродне
Аднадзённая выстава ”Беларуская дуда” адбудзецца ў абласным палацы творчасці.
Выстава пройдзе ў рамках праекта "Тыдзень дударскай музыкі ў Беларусі" пры фінансавай падтрымцы праграмы малых грантаў Амбасады ЗША, Этнагістарычнага цэнтра "Явар".
Пасля акрыцця выставы адбудзецца танцавальная вечарына пры падтрымцы Шальмоўскага тэатру ДыГрыза.
Сярэднявечны тэатр камедыянства “Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза” быў створаны ў 2005 годзе. Каманда тэатру займаецца рэканструкцыяй і пастаноўкай сёння, у XXI стагоддзі, тэатральнай і карнавальнай культуры Эўрапейскага (асабліва Беларускага) Сярэднявечча.
Выстава распачнецца 28 студзеня а 17.00 гадзіне па адрасе Каложскі парк, 1 (былы палац піянераў).
Паводле http://t-styl.info
уверх
З’явілася размалёўка з архітэктурнымі помнікамі Гродна
Выданне для дзетак створана намаганнямі Гарадзенскай суполкі Таварыства Беларускай Школы.
У зборнічку “Гародня” – дзесятак контурных малюнкаў : касцёлы, кірха, сінагога, Каложская царква...
Мэта выдання – пазнаёміць дзяцей з архітэктурнымі помнікамі горада.
Таццяна Канопкіна, старшыня Гарадзенскага ТБШ:
-Мы хочам, каб маленькія гарадзенцы ведалі, якія прыгожыя помнікі мае Гародня, ведалі, дзе, напрыклад, стаяла стаяла Фара Вітаўта, і маглі паказаць бацькам. З гэтай мэтай і стваралася выданне.
Яно прызначана для бацькоў і выхавацеляў, распаўсюджваем яго бясплатна, але колькасць размалёвак абмежаваная.
Малюнкі для зборніка зрабіла Ірына Саранчукова, дызайн вокладкі – Мікола Кіслы.
Атрымаць кніжку можна, замовіўшы па тэлефоне 74 33 05.
Паводле http://t-styl.info
уверх
"Магія дзікай прыроды" чакае ўдзельнікаў і спонсараў
Першыя відэасюжэты на фестываль-конкурс відэаролікаў “Магія дзікай прыроды”, зладжаны грамадскай арганізацыяй “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і тэлерадыёкампаніяй “Гродна”, даслаў старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ Дзмітрый Вінчэўскі.
Дзмітрый даслаў на фестываль пяць ролікаў з жыцця птушак. На сайце з’явілася яшчэ некалькі ролікаў трох патэнцыйных удзельнікаў.
Пераможцы студзеня будуць абвешчаны ў заключным выпуску праграмы “У аб’ектыве натураліста” 27 студзеня (Другі канал, былы “ЛАД”, - 18.10; “Наш горад+” – 21.00). Іх абярэ журы, пляцоўка для інтэрнэт-галасавання да лютага па тэхнічных прычынах працаваць не будзе. Пакуль ёсць складанасці і з размяшчэннем праграм на сайце
Фестываль-конкурс “Магія дзікай прыроды” - прецэдэнт, такога няма на ўсёй постсавецкай прасторы.
Віталь Гуменны – аўтар тэлепраграмы “У аб’ектыве натураліста” і сябра журы конкурса:
-Самае галоўнае, каб людзі далучаліся. Маем шмат задумаў, але без дапамогі спонсараў-партнёраў пакуль не можам увасобіць іх у жыццё.
Напрыклад, хацелі б запрашаць у студыю аўтараў лепшых ролікаў, уганараваць пераможцу турам на здымкі ў запаведніку, але не маем сродкаў нават на аплату праезду, на выраб прызоў.
Ёсць ідэя выдаць дыск з відэаролікамі, але на гэта таксама патрэбныя грошы.
Можа нехта захоча падтрымаць наш фестываль-конкурс і саму праграму “У аб’ектыве натураліста”!
Конкурсныя відэаролікі можна паглядзець тут і тут.
Паводле http://t-styl.info
А бвесткі:
|
уверх
Прэс-фота Беларусі-2012
Пачаўся прыём заявак на конкурс прафесійных фотакарэспандэнтаў “Прэс-фота Беларусі-2012”.
Да ўдзелу запрашаюцца беларускія фатографы, якія супрацоўнічаюць са СМІ.
Удзел у конкурсе бясплатны.
Усе фатаграфіі павінны быць знятыя ў перыяд з 1 студзеня да 31 снежня 2011 года.
Фатограф піванны быць адзіным уладальнікам правоў альбо мець дазвол на выкарыстанне матэрыялу.
Намінацыі:
-Навіны
-Людзі ў навінах
-Спорт
-Паўсядзённае жыццё
-Партрэт
-Мастацтва і забавы
-Прырода
-Народныя традыцыі.
Ацэньвацца будуць як асобныя здымкі, так і серыі.
Конкурс ладзіцца трэці раз.
Яго арганізатарамі вытсупаюць прафесійныя фотарэпарцёры. У журы – вядомыя беларускія і замежныя фатографы і фотарэдактары.
Па выніках конкурса ладзяцца выставы і выдаецца альбом здымкаў пераможцаў “Прэс-фота Беларусі”.
Умовы ўдзелу.
Апошні тэрмін падачы фотаздымкаў – 19 лютага.
Работы дасылайце на e-mail: bpp2012@pressphoto.by. Тэма ліста: Pressphoto 2012 і Імя, Прозвішча аўтара.
Разам са здымкамі павінна быць прымацаваная анкета.
Паводле http://pressphoto.by
уверх
Дыстанцыйнае навучанне адвакатаў правам чалавека
Сакратарыят міжнароднай Сеткі дамоў правоў чалавека, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Літва), Хельсінкскі фонд па правах чалавека (Польшча), Таварыства прававой асветы (Азербайджан) і Дом Права Чалавека Азербайджан, Беларусі дом правоў чалавека ў Вільнюсе (Беларусь-Літва), Пасольства Правоў Чалавека (Малдова), Цэнтр рэабілітацыі ахвяр катаванняў “Меморыя” (Малдова), Расійскі даследніцкі цэнтр па правах чалавека (Расія), Украінскі Хельсінкскі Саюз правоў чалавека і партнёры Сеткі дамоў правоў чалавека і праекта “Дыстанцыйнае навучанне адвакатаў правам чалавека” абвяшчаюць набор для ўдзелу ў праграме дыстанцыйнага навучання адвакатаў і юрыстаў міжнароднаму праву правоў чалавека.
Адбор удзельнікаў – на конкурснай аснове.
Апошні тэрмін падачы заявак і ўсіх дакументаў – 5 лютага.
Падрабязная інфармацыя аб праекце, праграме навучання і падачы заявак – на сайце
http://humanrightshouse.org/Articles/17459.html.
уверх
Выйграй iPad ад амбасады ЗША
Вы мастак альбо цікавіцеся графічным дызайнам? Атрымайце шанец выйграць!
Амбасада ЗША ў Беларусі абвяшчае конкурс на найлепшы дызайн лагатыпа, які сімвалізуе 20-гадовую гісторыю дыпламатычных адносінаў паміж Злучанымі Штатамі і Беларуссю.
Удзельнікі конкурсу павінны прапанаваць дызайн цікавага і арыгінальнага лагатыпа, які б найлепшым чынам адлюстроўваў важнасць і дух 20-гадовай прысутнасці амерыканскага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Беларусі.
У конкурсе могуць удзельнічаць толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь.
Апошні тэрмін падачы работ - 9 гадзін раніцы 30 студзеня.
Работы павінны ўяўляць сабой арыгінальныя творы іх аўтараў.
Кожны ўдзельнік можа даслаць не больш за пяць варыянтаў лагатыпаў.
Работы трэба дасылаць на адрас program@usembassy.minsk.by ў фармаце jpeg.
У электронным паведамленні павінны быць указаныя імя, прозвішча, дата нараджэння і кантактны тэлефон канкурсанта.
Усе работы застаюцца інтэлектуальнай уласнасцю ўдзельнікаў.
Пры гэтым амбасада ЗША пакідае за сабой права ўжываць работы ўдзельнікаў на сваім інтэрнет-сайце, у сетцы Facebook, а таксама падчас сваіх мерапрыемстваў і на прома-матэрыялах.
Амбасада ЗША не нясе адказнасці за страчаныя, спозненыя, няпоўныя альбо іншым чынам непрыдатныя работы і пакідае за сабой права дыскваліфікаваць удзельніка падчас альбо пасля правядзення конкурсу ў выніку, калі апошні прадставіць недакладную альбо несапраўдную інфармацыю.
Першы этап адбору будзе ажыццяўляцца праз журы амбасады ЗША. Работы, адабраныя ў фінал, будуць апублікаваныя на старонцы Інфармацыйнага цэнтра амбасады ЗША ў сетцы Facebook 31 студзеня.
Пераможца, які набярэ найбольшую колькасць галасоў карыстальнікаў Facebook, атрымае прыз конкурсу – iPad.
Амбасада ЗША запрашае вас да ўдзелу ў конкурсе і заклікае распаўсюдзіць гэтую інфармацыю сярод сваіх сяброў і калег. Жадаем поспеху!
Паводле http://nastaunik.info
уверх
Міжнародны моладзевы форум у Індыі
Міжнародны моладзевы форум у Індыі адбудзецца 24-29 чэрвеня 2012 году. Тэмы форуму: удзел моладзі ў дэмакратыі і рамачнай канцэпцыі, актыўная грамадскасць, моладзь і роля медыяў.
Узрост удзельнікаў ад 18 да 35 год. Працоўная мова – ангельская.
Магчымая кампенсацыя праезду і ўдзелу па просьбе ўдзельнікаў.
Удзельнікі мусяць актыўна прымаць удзел ва ўсіх мерапрыемствах форуму.
Каб узяць удзел у форуме, неабходна запоўніць ан-лайн анкету, якая знаходзіцца па спасылцы: http://www.youthforum.in/apply.html
Апошні тэрмін падачы заявак - 31 студзеня.
Падрабязнасці – на сайце: http://www.youthforum.in/index.html
Паводле рассылкі belngo.info
уверх
Конкурс стыпендый на навучанне ў Варшаве
Студыюм Усходняй Еўропы абвяшчае чарговы конкурс на 25 стыпендый для кандыдатаў з Цэнтральнай Еўропы, Балкан, Усходняй Еўропы, Расіі, Каўказу і Цэнтральнай Азіі.
Стыпендыі будуць прызначаныя на навучанне на 2-гадовых магістарскіх “Усходніх студыяў Варшаўскага ўніверсітэту” ў перыяд з 1 кастрычніка 2012 да 30 чэрвеня 2014 году.
Навучанне скончылі альбо працягваюць ужо амаль 280 стыпендыятаў гэтай праграмы, якія атрымалі стыпендыі ў конкурсах 2001-2011 гадоў.
Камплект дакументаў неабходна даслаць на эл.адрас stypendia.studium@uw.edu.pl.
Апошні тэрмін – да 15 сакавіка.
Патрабаванні да кандыдатаў і падрабязную інфармацыю глядзі на сайцеьwww.studium.uw.edu.pl
folder
kwestionariusz
уверх
Кансалтынгавая кампанія "Shorets Consult" і Офіс па правах людзей з інваліднасцю запрашаюць у сумесны праект “Малы бізнес – вялікія магчымасці!” актыўных людзей з інваліднасцю Гродна і Гродзенскай вобласці, якія маюць фізічныя абмежаванні здароўя і гатовыя працаваць і зарабляць.
Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету і даслаць яе на эл. адрас mbbv.by@gmail.com
Апошні тэрмін – 12.00 24 студзеня.
За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся да Галіны Крот па тэлефоне +375 29 699 50 87 альбо на е-mail: mbbv.by@gmail.com.
уверх
Конкурс фота і малюнкаў “Погляд на Права”
Арганізатары конкурсу запрашаюць да ўдзелу моладзь (16-30 гадоў) з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якая жадае данесці да грамадства свае ідэі па тэме "Погляд наПрава".
Лепшыя працы будуць прадстаўленыя на выставе.
Журы вызначыць 3 пераможцаў і 3 намінантаў, якія атрымаюць памятныя прызы.
Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна даслаць свае працы і наступную інфармацыю (імя, узрост, месца навучання ці працы, назва працы і дата стварэння, якое права адлюстраванае ў працы, кантактны тэлефон) на электронны адрас: vzgliad.napravo@gmail.com
Апошні тэрмін падачы працаў - 31 сакавіка.
Рассылка belngo.info (Паводле www.ampby.org )
уверх
Чацьвёртыя “Шацілкаўскія чытанні”
20 красавіка 2012 года ў Светлагорску Гомельскай вобласці будзе праводзіцца ІV навукова-практычная канферэнцыя “Шацілкаўскія чытанні”.
З пытаннямі можна звяртацца на эл. адрас szacilki450@gmail.com , па тэл. МТС (033) 616 95 96 – Аляксандр Петухоў (сакратар аргкамітэту), (02342) 5 42 59 – музей.
Апошні тэрмін - да 31 сакавіка.
Дадатковыя звесткі:
http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A8%D0%B0%D1%86%D1%96%D0%BB%D0%BA%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%8F_%D1%87%D1%8B%D1%82%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D1%96
Старонка ў інтэрнет-сетцы “Фэйсбук”:
http://www.facebook.com/pages/Шацілкаўскія-чытанні/230930530310928
Аргкамітэт
уверх
Конкурс эсэ па правах чалавека
10 снежня, у Міжнародны Дзень правоў чалавека, Фонд развіцця прававых тэхналогій і Цэнтр прававой трансфармацыі абвясцілі Конкурс эсэ па правах чалавека.
Падрабязнасці - на сайце Цэнтра прававой трансфармацыі.
Апошні тэрмін - да 1 сакавіка 2012 г. (уключна).
Матэрыялы дасылайце на эл. адрас lawessay2012@gmail.com.
уверх
Стыпендыя Лейна Кіркланда
Адкрыты конкурс для кандыдатаў з Украіны, Беларусі, Расіі, Арменіі, Азербайджану, Грузіі, Малдовы, Казахстана і Кіргізіі на стыпендыю Лейна Кіркланда (2012/2013 акадэмічны год).
Апошні тэрмін падачы заявак – да 1 сакавіка.
Уся інфармацыя і анкета – на сайце www.Kirkland.edu.pl.
уверх
Конкурс фатаграфій і малюнкаў
Калі Вы захапляецеся фатаграфіяй? Маеце свой погляд на свет? Вылучаецеся актыўнай жыццёвай пазіцыяй і шукаеце спосаб данесці да грамадства свае ідэі? Тады гэты конкурс для Вас!
Работы дасылайце на vzgliad.napravo@gmail.com альбо прыносьце арганізатарам.
Апошні тэрмін – да 31 сакавіка.
Задаць усе пытанні можна па e-mail: vzgliad.napravo@gmail.com альбо па тэлефонах: +375
29 1463830 (velcom), +375 29 8795770 (мтс)
Паводле рассылкі Belschool
уверх
Праграма малых грантаў Амбасады ЗША – 2012
Праграма малых грантаў Амбасады ЗША абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў на 2012 год для беларускіх зарэгістраваных недзяржаўных некамерцыйных арганізацый па праектах, якія спрыяюць грамадскаму дыялогу, ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў, сацыяльнаму развіццю і ўзмацненню мясцовых супольнасцяў, мясцоваму самакіраванню, інтэграцыі сацыяльна неабароненых груп насельніцтва, гендэрнай роўнасці, рэформам рынкавай эканомікі і захаванню культурнай і прыроднай спадчыны, у тым ліку вырашэнню экалагічных і чарнобыльскіх праблем.
Заяўкі прымаюцца на працягу ўсяго года.
Больш падрабязная інфармацыя - тут .
Паводле прэс-рэлізу
Поделитесь с Вашими друзьями: |