-
Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
ад грамадскага аб’яднання
“Цэнтр “Трэці сектар”
а/с 54, Гародня, 230009,
тэл./факс (0-152) 75-71-72,
e-mail: trecisektar@yahoo.com
сайт http://3sektar.by/
Выпуск 1 (513) (12 студзеня 2012 г.) Рэдактар выпуску: Кася Крот Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая |
-
Конкурс відэасюжэтаў пра дзікіх жывёл 2
“Стары год” для аматараў экстрыму 2
Навучанне для актыўных людзей з інваліднасцю з Гарадзеншчыны 3
Польска-беларускі тандэм 4
Конкурс ад моладзевай кінашколы 4
Праграма прафесійна-культурнага абмену Community Connections 5
Конкурс фота і малюнкаў “Погляд на Права” 5
Чацьвёртыя “Шацілкаўскія чытанні” 5
Трэнінг “Кодэкс журналіста” 6
Бясплатны дыстанцыйны курс ЕГУ для школьнікаў 7
Стажыроўкі ў Беларускай Асацыяцыі Клубаў ЮНЭСКА 7
Конкурс эсэ па правах чалавека 7
Стыпендыя Лейна Кіркланда 7
Навуковая заалагічная канферэнцыя ў Гродне 7
Конкурс фатаграфій і малюнкаў 8
Праграма малых грантаў Амбасады ЗША – 2012 8
-
уверх
Конкурс відэасюжэтаў пра дзікіх жывёл
Конкурс відэасюжэтаў пра дзікіх жывёл абвясцілі грамадскае аб’яднанне “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і тэлерадыёкампанія “Гродна”.
Відэаролікі, героямі якіх будуць дзікія жывёлы, знятыя ў натуральных умовах, прымаюцца ад студзеня да снежня 2012 года. На конкурс прымаецца відэа, знятае на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі.
Да ўдзелу запрашаюцца грамадзяне Беларусі (ролікі, знятыя дзецьмі, удзельнічаюць ад імя аднаго з бацькоў) і іншаземцы (ад 18 гадоў).
Работы будуць ацэньвацца ў пяці намінацыях:
1.“Нечаканая сустрэча”
2.“Рэдкія кадры”
3.“Незвычайныя гісторыі”
4.“Мы і яны”
5.“Нашы за мяжой”.
Дзмітрый Вінчэўскі, старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ:
-Гэта першы ў Беларусі вопыт падобнага супрацоўніцтва. Конкурс толькі пачаўся і відэаролікаў ад удзельнікаў пакуль няма. Патрэбны час, каб зняць нешта цікавае, але мы разлічваем як мінімум на 10 ролікаў у месяц.
Ідэя гэтага конкурса вісела ў паветры. У нас на сайце людзі па ўласнай ініцыятыве размяшчалі цікавыя ролікі на працягу апошніх двух гадоў.
Наша мэта – даць магчымасць людзям паказаць свае цікавыя відэа, каб іх убачылі не толькі ў інтэрнэце, але і тэлегледачы.
А яшчэ – прыцягнуць увагу да таго, што нават непрафесіяналы могуць убачыць нешта цікавае ў жыцці жывёл і паказаць іншым.
Тэлерадыёкампанія “Гродна” ахвотна пайшла насустрач.
Вынікі конкурса падводзяцца штомесяц Журы і праз глядацкае галасаванне на сайце www.birdwatch.by .
Лепшыя ролікі намінанты і пераможцы будуць паказаны ў эфіры навукова-папулярнай праграмы “У аб’ектыве натураліста” ў апошнюю пятніцу кожнага месяца.
У апошняй перадачы года запрошаныя ў студыю пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы ад арганізатараў конкурса і спонсараў.
Палажэнне аб фестывалі-конкурсе відэа-сюжэтаў «Магія дзікай прыроды» – 2012 глядзіце на сайце, прысвечаным назіранням за птушкамі ў Беларусі.
Там жа - Найлепшыя ролікі , дасланыя аматарамі прыроды за мінулы год.
уверх
“Стары год” для аматараў экстрыму
Гарадзенскі праект http://grodno.en.cx/ ладзіць для гарадзенскіх аматараў экстрыму першую ў гэтым сезоне гульню пад назвай “Стары Год”.
“Гэта невялічкая гульня стане першай у гэтым годзе – распавядае адзін з яе аўтараў Аляксандр Навіцкі. - Павінна запомніцца нашым гульцам, яна будзе лёгкай і ўтрымлівае агенцкія ўзроўні”.
Гульня будзе складацца з крыху больш за 10 узроўняў, якія ў асноўным будуць праходзіць у Гродне. Дадатковый прыладай, што спатрэбіцца гульцам на ўзроўнях , – касцюм Дзеда Мароза.
Пачатак гульні ў суботу 14-га студзеня а 20-ай гадзіне.
Паводле http://t-styl.info
уверх
А бвесткі:
|
уверх
Кансалтынгавая кампанія "Shorets Consult" і Офіс па правах людзей з інваліднасцю запрашаюць у сумесны праект “Малы бізнес – вялікія магчымасці!” актыўных людзей з інваліднасцю Гродна і Гродзенскай вобласці, якія маюць фізічныя абмежаванні здароўя і гатовыя працаваць і зарабляць.
Праект складаецца з навучальнага курса і прэзентацыі бізнес- ідэй, на якую будуць запрошаныя эксперты-бізнесмены.
Навучальны курс складаецца з 2 семінараў, на якіх удзельнікі атрымаюць практычныя інструменты, неабходныя для паспяховага старта ў бізнесе:
-“Ствары свой бізнес з нуля: псіхалогія прадпрымальніцтва” - 28-29 студзеня.
-“Тэхналогіі прасоўвання тавараў і паслуг малога бізнеса” – 11-12 лютага.
У праграме семінараў: базавыя законы бізнесу, асновы прадпрымальніцтва, камунікацыя і супрацоўніцтва ў бізнесе, асновы кіравання людзьмі і працэсамі. Юрыдычныя і эканамічныя аспекты прадпрымальніцтва.
Распрацаваныя бізнес-ідэі удзельнікі прадставяць на “Кірмашы ідэй” у канцы лютага 2012 года.
Адбор удзельнікаў – на конкурснай аснове.
Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету (у дадатку) і даслаць яе на эл. адрас mbbv.by@gmail.com
Апошні тэрмін – 12.00 24 студзеня.
Пра вынікі конкурса будзе паведамлена 25 студзеня.
Выдаткі пра праездзе, харчаванні і пражыванні ўдзельнікаў арганізатары бяруць на сябе.
За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся да Галіны Крот па тэлефоне +375 29 699 50 87 альбо на е-mail: mbbv.by@gmail.com.
уверх
Культурна-моўны абмен для студэнтаў, якія маюць як мінімум базавыя веды польскай мовы і маюць жаданне яго паглыбіць ладзіцца сёлета з 25 жніўня да 7 верасня.
Адна частка ўдзельнікаў будзе сфармавана з палякаў, якія вывучаюць русскую мову, другая – з беларусаў, якія вывучаюць польскую.
Летнік адбудзецца ў раёне Беластоку.
Арганізатары аплочваюць:
-удзел у праекце,
-харчаванне,
-пражыванне,
-культурную праграму,
- трансфер з Беларусі ў Польшчу (у тым ліку візы).
Удзельнікі аплочваюць:
- праезд да месца правядзення праграмы ў Польшчы і вяртанне,
-у выпадку неабходнасці – індывідуальную медыцынскую страхоўку
-унёсак у памеры 75€.
Для ўдзелу ў праекце неабходна даслаць эл.заяўку на ўдзел і пазней пацвердзіць гатоўнасць удзельнічаць у праекце.
Апошні тэрмін – 20 студзеня.
Больш падрабязная інфармацыя – на старонцы http://gfps.pl/?page_id=1608
Кантактны адрас: tandem2012.pl.by@gmail.com
уверх
Конкурс ад моладзевай кінашколы
Моладзевая кінашкола (http://kino-shkola.org) абвесціла пра пачатак праекту для маладых режысёраў, сцэнарыстаў і аматараў добрага кіно.
Праект уключае ў сябе:
- Бясплатную адукацыю ў вядучых майстраў беларускага і рускага кінематографу.
- Магчымасць зняць сваю кароткаметражную стужку на базе школы.
- Барацьбу за галоўны прыз – камеру Canon.
Каб узяць удзел у праекце, неабходна запоўніць ан-лайн анкету, якая знаходзіцца па спасылцы: http://kino-shkola.org/
Апошні тэрмін падачы заявак - 30 студзеня.
Паводле рассылкі belngo.by
уверх
Агенцыя ЗША па міжнародным развіцці абвяшчае конкурс на ўдзел у праграме прафесійна-культурнага абмену.
Удзельнікі праграмы пройдуць трохтыднёвую стажыроўку ў ЗША і пазнаёмяцца з традыцыямі і культурай краіны.
Тэмы стражыровак:
Развіццё працоўных рэсурсаў
Анкеты для ўдзелу прымаюцца да 17.00 26 студзеня.
Дашкольнае развіццё дзяцей з сацыяльна неабароненых сем’яў
Анкеты для ўдзелу прымаюцца да 17.00 24 лютага.
Роля мастацтваў у палітычным і грамадскім жыцці
Анкеты для ўдзелу прымаюцца да 17.00 2 сакавіка 2012 г.
Узмацненне ролі рэгіянальнай журналістыкі ў асвятленні пытанняў развіцця мясцовых ініцыятыў
Анкеты для ўдзелу прымаюцца да 17.00 16 сакавіка 2012 г.
Устойлівае эканамічнае развіццё рэгіёнаў
Анкеты для ўдзелу ў праграме прымаюцца да 17.00 20 красавіка 2012 г.
Разгорнутая інфармацыя аб праграме: (pdf 228 KB) .
Кантактны тэлефон: 375 17 210 12 83, ext. 4695 – Марына Арлоўская, асістэнт па менеджменце праектаў USAID Беларусь.
Паводле ngo.by
уверх
Конкурс фота і малюнкаў “Погляд на Права”
Арганізатары конкурсу запрашаюць да ўдзелу моладзь (16-30 гадоў) з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якая жадае данесці да грамадства свае ідэі па тэме "Погляд наПрава".
Лепшыя працы будуць прадстаўленыя на выставе.
Журы вызначыць 3 пераможцаў і 3 намінантаў, якія атрымаюць памятныя прызы.
Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна даслаць свае працы і наступную інфармацыю (імя, узрост, месца навучання ці працы, назва працы і дата стварэння, якое права адлюстраванае ў працы, кантактны тэлефон) на электронны адрас: vzgliad.napravo@gmail.com
Апошні тэрмін падачы працаў - 31 сакавіка.
Рассылка belngo.info (Паводле www.ampby.org )
уверх
Чацьвёртыя “Шацілкаўскія чытанні”
20 красавіка 2012 года ў Светлагорску Гомельскай вобласці будзе праводзіцца ІV навукова-практычная канферэнцыя “Шацілкаўскія чытанні”.
Маем гонар прапанаваць навукоўцам і даследчыкам узяць удзел у канферэнцыі, выступіць на ёй з дакладамі. Жадаючыя могуць далучыцца да аргкамітэту.
Мэта канферэнцыі – аб’яднанне і папулярызацыя даследаванняў, якія звязаны з нашым краем (Светлагорскі і суседнія раёны), а таксама працаў навукоўцаў – нашых зямлякоў. Іншыя даследчыкі, якія лічаць, што іх тэма будзе цікавай для канферэнцыі, таксама могуць браць удзел у ёй. Могуць быць прадастаўлены даклады па любой навуковай галіне.
Мяркуецца таксама правядзенне юнацкай секцыі (запрашаем з дакладамі навучэнцаў 10 – 11 кл., студэнтаў).
Канферэнцыя будзе праходзіць у мясцовым музеі. Старшыня аргкамітэту: Сяргей Яўгенавіч Рассадзін, доктар гістарычных навук, прафесар гісторыі (Мінск).
З пытаннямі можна звяртацца на эл. адрас szacilki450@gmail.com , па тэл. МТС (033) 616 95 96 – Аляксандр Петухоў (сакратар аргкамітэту), (02342) 5 42 59 – музей.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца на эл. адрас szacilki450@gmail.com
Апошні тэрмін - да 31 сакавіка.
Па матэрыялах канферэнцыі мяркуецца выданне зборніка артыкулаў. Артыкулы прадастаўляюцца ў дзень канферэнцыі; на працягу 2-ух тыдняў пасля яе аўтары могуць дапрацаваць матэрыял.
Дадатковыя звесткі:
http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A8%D0%B0%D1%86%D1%96%D0%BB%D0%BA%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%8F_%D1%87%D1%8B%D1%82%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D1%96
Старонка ў інтэрнет-сетцы “Фэйсбук”:
http://www.facebook.com/pages/Шацілкаўскія-чытанні/230930530310928
Аргкамітэт
уверх
Трэнінг “Кодэкс журналіста”
То4ка-Treff запрашае маладых журналістаў на трэнінг па тэме «Кодэкс журналіста», які адбудзецца ў Гётэ-інстытуце ў Мінску з 20 да 23 сакавіка 2012 года.
Ахвотныя да ўдзелу павінны даслаць сваё рэзюмэ з прыкладамі работ і матывацыйны ліст з ідэяй для матэрыяла на адрас to4ka-team@to4ka-treff.ru.
Апошні тэрмін падачы заявак - 31 студзеня 2012 .
Выдаткі на дарогу, харчаванне і пражыванне бяруць на сябе арганізатары.
уверх
Бясплатны дыстанцыйны курс ЕГУ для школьнікаў
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае беларускіх школьнікаў прайсці бясплатны дыстанцыйны курс “Дэмакратыя і правы чалавека”.
Навучанне ў межах праграмы праводзіцца ў адукацыйнай сістэме “MOODLE” з 16 студзеня да 1 красавіка 2012 года.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў - з 1 снежня 2011 па 13 студзеня 2012 і ў перыяд першага працоўнага тыдня ў межах дыстанцыйнага курса (16- 22 студзеня).
Больш падрабязна чытай: http://students.ehu.lt/distancionnyj-kurs-diemokratiia-i-prava-cielovieka-dialoh-kultur
уверх
Стажыроўкі ў Беларускай Асацыяцыі Клубаў ЮНЭСКА
Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская Асацыяцыя Клубаў ЮНЭСКА» адкрывае конкурс на ўдзел у праекце «Сацыяльныя інтэрны».
Патэнцыйным удзельнікам неабходна накіраваць сваё рэзюмэ і матывацыйны ліст (прымацаванымі файламі) па эл.пошце info@belau.info.
Апошні тэрмін – 20 лютага.
Суразмовы адбудуцца з 20 да 29 лютага ў офісе РГА “БелАЮ”.
уверх
Конкурс эсэ па правах чалавека
10 снежня, у Міжнародны Дзень правоў чалавека, Фонд развіцця прававых тэхналогій і Цэнтр прававой трансфармацыі абвясцілі Конкурс эсэ па правах чалавека.
Падрабязнасці - на сайце Цэнтра прававой трансфармацыі.
Апошні тэрмін - да 1 сакавіка 2012 г. (уключна).
Матэрыялы дасылайце на эл. адрас lawessay2012@gmail.com.
уверх
Стыпендыя Лейна Кіркланда
Адкрыты конкурс для кандыдатаў з Украіны, Беларусі, Расіі, Арменіі, Азербайджану, Грузіі, Малдовы, Казахстана і Кіргізіі на стыпендыю Лейна Кіркланда (2012/2013 акадэмічны год).
Апошні тэрмін падачы заявак – да 1 сакавіка.
Уся інфармацыя і анкета – на сайце www.Kirkland.edu.pl.
уверх
Навуковая заалагічная канферэнцыя ў Гродне
Запрашаем Вас прыняць удзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі "Заалагічныя чытанні 2012", якая будзе прысвечана 250-годдзю праф. С.Б.Юндзіла (1761-1847) і адбудзецца 2-4 сакавіка 2012 г. у Гродне.
Канферэнцыю арганізуюць: Факультэт біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Я.Купалы, ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" і ГНВА "НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсам".
Матэрыялы прымаюцца да 16.01.2012 г.
Больш даведацца пра Праграмны і Арганізацыйны камітэты канферэнцыі, формы ўдзелу, патрабаванні да матэрыялаў і прыклад іх афармлення, фінансавыя ўмовы; пра праф. С.Б.Юндзіла, юбілею якога прысвечана канферэнцыя, а таксама запоўніць Заяўку можна тут: www.birdwatch.by/ZooconfHrodna
Паводле http://ptushki.org
уверх
Конкурс фатаграфій і малюнкаў
Калі Вы захапляецеся фатаграфіяй? Маеце свой погляд на свет? Вылучаецеся актыўнай жыццёвай пазіцыяй і шукаеце спосаб данесці да грамадства свае ідэі? Тады гэты конкурс для Вас!
Работы дасылайце на vzgliad.napravo@gmail.com альбо прыносьце арганізатарам.
Апошні тэрмін – да 31 сакавіка.
Задаць усе пытанні можна па e-mail: vzgliad.napravo@gmail.com альбо па тэлефонах: +375
29 1463830 (velcom), +375 29 8795770 (мтс)
Паводле рассылкі Belschool
уверх
Праграма малых грантаў Амбасады ЗША – 2012
Праграма малых грантаў Амбасады ЗША абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў на 2012 год для беларускіх зарэгістраваных недзяржаўных некамерцыйных арганізацый па праектах, якія спрыяюць грамадскаму дыялогу, ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў, сацыяльнаму развіццю і ўзмацненню мясцовых супольнасцяў, мясцоваму самакіраванню, інтэграцыі сацыяльна неабароненых груп насельніцтва, гендэрнай роўнасці, рэформам рынкавай эканомікі і захаванню культурнай і прыроднай спадчыны, у тым ліку вырашэнню экалагічных і чарнобыльскіх праблем.
Заяўкі прымаюцца на працягу ўсяго года.
Больш падрабязная інфармацыя - тут .
Паводле прэс-рэлізу
Поделитесь с Вашими друзьями: |