Страйкі 1955 году 40-ой шахты г. Варкуты



Дата канвертавання15.05.2016
Памер66.8 Kb.
Эдвардас Сьвілайніс. Страйкі 1955 году 40-ой шахты г. Варкуты

Праз кроў, нягоды і холад палітычныя зьняволеныя, усьвядоміўшы сваё незайдроснае становішча, асілілі памашнікоў адміністрацыі (“прыдуркаў”), крымінальны элемент і ўзрасло новае грамадства, якое хаця б абапіралася на ідэі гуманізму, ды стварылі ўмовы існаваньня ў рэчаіснасьці савецкіх законаў, калі выжыць можна абапіраючыся ўсім на аднаго, і аднаму на ўсіх. Трэба было агульнымі высілкамі вырашаць сваю будучыню, не давяраючы сваім занявольнікам. Пры патрэбе была магчымасьць выкарыстаць рычагі эканамічнай вытворчасьці, бо зьяўляліліся асноўнымі стваральнікамі гэтай эканомікі. У сусьветнай гісторыі аналагаў гэтаму грамадству не было-гэта духоўна вольныя гарады альбо рэспублікі зьняволеных з усімі структурамі лагернага самакіраваньня, як напрыклад, самаабарона, харчаваньне, культура, непісаная прававая юрысдыкцыя і сувязь з іншымі лагерамі і пражываўшымі на волі. Часта прыгадвалі дзяржавы ў дзяржаве.

Да паўстаньняў рыхтаваліся загадзьдзя, але да 1955 году іх узьнімалі непрадбачныя абставіны;асабліва агрэсіўныя дзеяньні чэкістаў, зьдзекі ці нават гвалтоўная сьмерць. У падрыхтоўцы паўстаньняў не было адзінай ідэі большасьці, ды адназначнай думкі масаў. Акрамя таго, заўжды знаходзіліся сумнеўныя, запужаныя і маральна задаўленыя, а таксама актыўныя патаемныя пратыўнікі.

Аднак найбольшую шкоду прыносілі завербаваныя чэкістамі. Не здолеўшы выявіць арганізатараў паўстаньняў, чэкісты намагаліся выставіць іхныя ідэі правакатыўнымі, каб спужаць актыўную масу зьняволеных.

Паўстаўшым трэба было лавіраваць, выкарыстоўваць таталітарныя савецкія законы, укліньвацца ў іхныя эканамічныя шчыліны так, каб не прыйшлося ў адкрытую паўставаць супраць усё яшчэ моцнай маналітнай савецкай сістэмы, то бок дзейнічаць у межах савецкіх законаў.

Палітычная (эканамічная) роля паўстаньняў пасьля сьмерці Сталіна яшчэ мала дасьледаваная і ацэненая. Яны былі першымі ў той перыяд, і масавасьцю апяраджалі ўсе папярэднія. Так па чарзе 3 гады (1953, 1954, 1955). Можна сьмела сказаць, што ўсе гэтыя гады страйкавала каля 200000 зьняволеных. Людзі пратэставалі супраць генацыду нацый і асобы. Гэтыя паўстаньні, акцыі пратэсту і непадпарадкаваньне саветам даказалі, што ваяваць супраць таталітарызму можна і бяз зброі, метадам легальнага калектыўнага пратэсту. Толькі такую барацьбу маглі падтрымаць масы, якія адкінуўшы 40-гадовы, іх скоўваўшы страх, змаглі запаліць такі супраціў як у Літве і Польшчы. Для гэтай мэты патрабаваліся агітатары, прапагандысты, патрабаваліся і ахвяры, каб абудзіць дрымотную духоўную моц людзей. Найбольшай пашаны заслугоўваюць кіраўнікі гэтых паўстаньняў ды іхныя выканаўцы, якія не шкадуючы сябе, сваёй будучыні, свайго жыцьця, адмовіўшыся ад асабістай выгоды, прышчэплівалі маладому пакаленьню духоўную цьвёрдасьць, мужнасьць ды іншыя чалавечыя каштоўнасьці. Гэта было нешта падобнае на першых хрысьціян Старажытнага Рыму. У лагерах паўстанцы, стачачнікі, пратэстуючыя ды іншыя, вядзёныя моцнай воляй ды ідэямі гуманізму людзі, працавалі дзеля свабоды, не баючыся куляў, катаваньняў і сьмяротнага пакараньня, умацоўвалі дзяржаву вязьняў у дзяржаве, даючы магутны адпор сістэме нявольніцкай імперыі. Акрамя таго, пасьля вяртаньня гэтыя волаты духу ўкаранялі ідэі сапраўднай свабоды, шукаўшым і прагнуўшым людзям, мяцежнага духу, дзелячыся практыкай пратэсту здабытай у лагерах і ў рэшце рэшт дасяглі перамогі-імперыя зла абрушылася.



Страйкі 1955 году 40-ой шахты г. Варкуты


У 1954 годзе ў Інце, пасьля спробы уцёкаў шляхам падкопу з шахты №1, пасьля допытаў, так і не здолеўшы скласьці справу, мяне, Эдвардаса Сьвілайніса-Дульке і Ёнаса Валайціса-Весуласа з вязьніцы адправілі ў другі лагер г. Інты. Разам з намі была група падазроных: Баліс Садаўскас-Нарас, Юозас Ключынскас, Юозас Эйдукявічус-Дзукас ды інш. Адным з удзельнікаў падкопу-Альгіс Шыдлаўскас быў пакінуты ў 1-ым лагеры Інты. Такім чынам напрыканцы 1954 г. мы апынуліся ў Варкуце ў перасылцы злодзейскага лагеру. Злодзеі жылі адносна вольна, а ўсе астатнія-ў бараках абгароджаных калючым дротам. Два тыдні пасьля нас размяркавалі па рабочых лагарах. Я, Баліс Садаўскас, Юозас Ключынскас, Юозас Эйдукявічус ды яшчэ колькі інцянаў патрапілі ў лагер 40-ой шахты. Праз некаторы час пазнаёміліся са становішчам, уцягнуліся ў грамадскае жыцьцё лагеру. Яшчэ ў Інце я адмовіўся працаваць у шахце, тое ж самае паўтарыў і тут. Дзякуючы мясцовым зьняволеным атрымалася ўладкавацца на цэглавым заводзе памашніком да скульптара і геолага Пранаса Банелюнаса, які там меў майстэрню. Вылівалі гіпсавыя статуі, карнізы ды іншыя вырабы з гіпсу. Сярод замоўшчыкаў былі і вольныя.

Такая была мая праца і жыцьцё ў лагеры 4-ай шахты (“Міліёнкі”), дзе ўтрымлівалася больш за 6 тысячаў зьняволеных-у большасьці сваёй-украінцы, літоўцы, латышы, эстонцы.


Падрыхтоўка да страйку

Яшчэ да нашага прыезду з Інты вялася падрыхтоўка да ўсеагульнага страйку варкуцінскіх лагероў. Каардынацыйны камітэт знаходзіўся ў 62-ім штрафным лагеры, бо ў ім былі прадстаўнікі ўсіх лагероў Варкуты, якія трымалі пастаянную сувязь з усімі лагерамі, у тым ліку і з 40-ой шахтай.

Уцягнуўшыся ў працу арганізацыйнай групы, я пачаў ліставацца з аргкамітэтам 62-га штрафнога лагеру:Ёнасам Валайцісам, Эдвардасам Бурокасам ды Ігнасам Уогінтасам, падпісваючыся псеўданімам “Дульке”.

У першую чэргу трэба было ўзгадніць патрабаваньні ўсіх страйкаваўшых лагероў, вызначыць дату пачатку страйку, выпрацаваць рэкамендацыі па тактыцы правядзеньня страйку;патрэбна было ў лагеры падтрымоўваць парадак, бараніцца ад магчымых правакацый адміністрацыі. У ліпені 1955 году пачаўся ўсеагульны страйк варкуцінскіх лагероў. Пра ягоны пачатак ведала толькі вузкае кола актывістаў. Былі створаныя баявыя гурты, адзін з іх мусіў заняць штабны барак разам з радыёвузлом, а другі павінен быў падтрымоўваць парадак і дысцыпліну сярод забастоўшчыкаў. У зоне і бараках былі арганізаваныя дзяжурныя пасты. Усе ўнутраныя службы-кухня, пякарня, шпіталь працавалі нармальна. Толькі вольны доктар дапускаўся да хворых. Усё атрымалася досыць складна і арганізавана, бо напярэдадні ўкраінцы і літоўцы ўзгаднілі план сваіх дзеяньняў.

З самага ранку першая група заняла радыёвузел і абвесьціла ўсяму лагеру пра пачатак усеагульнага страйку. Заявілі, што зьняволеныя не будуць выходзіць на працу да тэй пары, пакуль не дачакаюцца камісіі з Масквы, коратка выказалі свае патрабаваньні ды зьвярнуліся да ўсіх з просьбай захоўваць парадак і арганізаванасьць.
Лагер страйкуе

Нашая група дзяжурыла разам з украінцамі на варце. Задачай было не дапусьціць выхаду на працу штрэйхбрэхераў:хоць і няшмат, але такія ўсё ж такі знайшліся, так што прыйшлося прымусіць іх вярнуцца ў баракі. У гэты час мяняліся змены наглядчыкаў. Яны пачулі нашую заяву па радыё і кінуліся ў штабны барак. Аднак было ўжо запозна:лагер страйкаваў. Наглядчыкаў папярэдзілі, што да прыезду камісіі з Масквы ў зону ніхто не дапускаецца, акрамя дактароў. Трымаліся цьвёрда, хоць мучыла нярвовая напруга і невядомасьць. У памяці былі яшчэ сьвежыя падзеі 1953 году, забраўшыя многа жыцьцяў;тады мясцовым чэкістам выйшла справакаваць хваляваньні, што дало падставу дзя збройнага ўмяшальніцтва вайскоўцаў.

Гэтым разам такога не здарылася. У лагерную зону ніхто не ўварваўся, толькі аднойчы начальнік лагеру з “операм” дарэмна спрабавалі пераканаць вязьняў выйсьці на працу. Вакол лагеру ўзмацнілі ахову. На вышках дзяжурылі па два вартавых з кулямётамі. У гэты час году на Поўначы не бывае начы, а дні бываюць сьпякотныя. Вытрымаўшы першае выпрабаваньне, людзі загаралі і чакалі, чым усё скончыцца. Толькі арганізацыйны цэнтр нябачнымі нітавінамі кіраваў лагерным жыцьцём. Вялікіх правакацый не было;праўда, нехта пасьпеў падпаліць целагрэйку. Тыдзень пасьля, адміністрацыя адключыла вадазабясьпечаньне лагеру. Бяз вады засталося 6000 чалавек і шпіталь. Патрэбна было рыхтаваць ежу, кіпяціць ваду для піцьця. Было вырашана рыць студню. Нас уратаваў галоўны ўрач, які з-за пагрозы эпідэміі апратэставаў рашэньне адміністрацыі. Вадазабясьпечаньне было адноўленае.

Праз колькі дзён пасьля інцыдэнту з Масквы прыехала камісія, якая складалася з пяці ці шасьці чалавек. Разам з імі ў зону прыехаў начальнік лагеру і “опер”. Блізу варотаў паставілі стол, накрыты белым абрусам, перад імі на заслончыкаках, лаўках сабраліся ўсе зьняволеныя, разьмесьціўся ўвесь лагер.

Ад імя ўсіх казаў адзін. Патрабаваньне першае:выканаць патрабаваньні паўстаньня 1953 году, то бок , пераглядзець справы, дазволіць безканвойны выхад на працу, зьмягчыць унутраны рэжым і не шукаць арганізатараў страйку. Камісія лёгка пагадзілася з нашымі патрабаваньнямі ды абяцала неадкладна пачаць іхнае выкананьне.

Пасьля паўтары тыдня “адпачынку” ўвесь лагер выйшаў на працу. І сапраўды ў лагеры стала значна вальней. Многіх зьняволеных разканваіравалі, той-сёй нават нават пачаў жыць за межамі зоны. Каля месяцу за зонай пражылі і мы, пасьля чаго нас, актывістаў арганізацыйнага камітэту, сабралі ды накіравалі ў 2-і штрафны лагер, усіх пастрыглі, і мы зноў сталіся “зэкамі” старога рэжыму. Акрамя таго, у лагеры 8-ай шахты чэкісты справакавалі разьню паміж крымінальнымі і палітычнымі зьняволенымі.

У нас таксама адбыўся інцыдэнт з адміністрацыяй лагеру. Вынік-быў пастрыжаны дагала начальнік лагеру і абвешчаная трохдзённая жалоба. На вадакачцы быў узьняты чорны чахол ад матрасу, і тры дні нікога не дапускалі ў зону. 62-і лагер знаходзіўся ў межах гораду Варкуты, таму чэкісты не вырашыліся на сур’ёзныя рэпрэсіі, толькі ўзмацнілі ахову і пасьля трох дзён абвесьцілі –увесь лагер на этап. Увечары мы ўжо выехалі ў таварных вагонах за Ўрал.

Прыбылі на станцыю Віхарэўка Іркуцкай вобласьці ў каралеўства Азерлагу. З гэтай станцыі нас праз тайгу пагналі на станцыю Андзеба, у былыя лагеры японскіх вайсковапалонных. Тут мы прабылі зіму 1055-1956 гг. На працу ніхто не гнаў, выводзілі толькі за дровамі ў тайгу для патрэбаў лагеру.


Прыйшлі іншыя часы

У 1956 годзе з Маскы ва ўсе лагеры пачалі езьдзіць камісіі, якія шчодра даравалі каму волю, каму зьменшылі тэрмін. Прыйшоў час вялікага перамяшчэньня народаў;нехта ехаў дадому, астатнія былі накіраваныя ў мардоўскія лагеры ды іншыя спецлагеры. Падавалася, тады скалынуўся самы падмурак савецкага ГУЛАГУ…

У 1955 годзе сябраў арганізацыйнага камітэту страйку з 62-га штрафнога лагеру перавезьлі ў Горкі, Владзімір ды іншыя турмы СССР. Астатніх, як я ужо прыгадаў, вывезьлі ў Сібір, у Ташэтцкі раён. Вакол былі толькі паселішчы службоўцаў НКУС. З мясцовымі лагерамі сувязі не мелі. Працаваць адмаўляліся. Урэшце да нас завітала камісія 1956 году.

Ганаруся самаадданасьцю і рашучасьцю арганізатараў страйку.



Гэты страйк наблізіў канец імперыі зла ды адраджэньне Літоўскай Дзяржавы, падаравў волю тысячам вязьняў.
: doc
doc -> Савет камандзіраў гімназіі
doc -> Праверкі алімпіядных работ па беларускай мове і літаратуры, 8 клас
doc -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
doc -> Прадмова 3 р а з д з е л дааліiмпiійская мiіфалогiія
doc -> Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»
doc -> “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”
doc -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
doc -> Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
doc -> Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»
doc -> Гданьск пачынаецца ў наваградку пралог як заўсёды, сонца мела


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал