СТРУКТУРНЫЯ КАМПАНЕНТЫ ЎРОКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
Структура ўрока тлумачэння новага матэрыялу
па беларускай мове
Этапы ўрока
|
Характарыстыка этапа ўрока
|
1. Арганізацыйны момант.
2. Актуалізацыя апорных ведаў.
3. Псіхалагічная падрыхтоўка да вывучэння новай тэмы.
4. Тлумачэнне новага матэрыялу.
5. Замацаванне ведаў:
а) першаснае (вербальнае) замацаванне;
б) трэніровачнае замацаванне;
в) творчае замацаванне.
6. Падвядзенне вынікаў урока.
7. Дамашняе заданне.
|
Мабілізацыя ўвагі школьнікаў, стварэнне матывацыі да працы на ўроку.
Узнаўленне ведаў, неабходных для вывучэння і разумення новага матэрыялу.
Стварэнне праблемнай сітуацыі, пастаноўка даследчых задач, выкарыстанне элементаў займальнай граматыкі.
Назіранні над моўным матэрыялам (назіранні праводзяцца на матэрыяле звязных тэкстаў). Выводзяцца моўныя заканамернасці, якія ляжаць у аснове паняцця ці правіла. Аналіз фармулёўкі правіла (паняцця), дадзенага ў падручніку.
Адказы на пытанні для асэнсавання і засваення ведаў. Выкананнне аналітычных практыкаванняў. Вусны каментарый.
Выпрацоўка ўменняў карыстацца правілам, алгарытмам разважання. Выкананне аналітыка-сінтэтычных практыкаванняў, праца са слоўнікам.
Выкананне творчых заданняў.
Афармленне ведаў, атрыманых на ўроку у выглядзе вусных ці пісьмовых заданняў, паўтарэнне алгарытмаў па распазнаванні паняцця, па прымяненні правіла.
Фармулёўка задач выканання практыкавання, інструктаж.
|
Структура ўрока замацавання ведаў, уменняў і навыкаў
па беларускай мове
Этапы ўрока
|
Характарыстыка этапа ўрока
|
1. Арганізацыйны момант
2. Праверка дамашняга задання.
3.Замацаванне вывучанага паняцця.
4. Творчае замацаванне, трэніроўка алгарытма прымянення вывучанага паняцця ў маўленні.
5. Падвядзенне вынікаў урока.
6. Дамашняе заданне.
|
Мабілізацыя ўвагі школьнікаў; стварэнне матывацыі да дзеянняў на ўроку; стварэнне сітуацыі, пры якой школьнікі самастойна фармулююць мэту ўрока.
Правядзенне вуснага і пісьмовага апытвання. Праверка засваення алгарытма, спосабу дзеяння.
Выкананне аналітыка-сінтэтычных практыкаванняў, напісанне дыктантаў розных відаў. Вызначэнне ролі вывучаных паняццяў ў маўленні. Арганізацыя бягучага паўтарэння.
Арганізацыя маўленчай практыкі на ўроку, фарміраванне камунікатыўных уменняў і навыкаў вучняў. Паглыбленне разумення функцыі вывучаных паняццяў у вусным і пісьмовым маўленні. Самастойнае выкананне практыкаванняў. Арганізацыя дыферэнцыраванай працы.
Самастойная фармулёўка вучнямі вывадаў па тэме.
Фармулёўка задач выканання дыферэнцыраваных практыкаванняў. Заданне на канструяванне ўласнага тэксту ў вуснай ці пісьмовай форме з уключэннем вывучанай моўнай з’явы (граматычнага факта).
|
Структура ўрока паўтарэння і абагульнення вывучанага
па беларускай мове
Этапы ўрока
|
Характарыстыка этапа ўрока
|
1. Арганізацыйны момант
2. Праверка
дамашняга задання.
3. Падрыхтоўка
да абагульнення паняццяў, правіл.
4. Абагульненне паняццяў і правіл па тэме, вызначэнне іх ролі ў маўленні.
5. Самастойная (дыферэнцыраваная) праца.
6. Падвядзенне вынікаў урока.
7.Дамашняе заданне
|
Мабілізацыя ўвагі школьнікаў. Стварэнне сітуацыі, пры якой вучні вызначаюць месца моўнай з’явы ў сістэме вывучанага. Вызначэнне мэты і задач урока.
Выкарыстанне разнастайных формаў апытвання (вуснае, пісьмовае, камбінаванае апытванне).
Дыферэнцыраваная праца. Узнаўленне ўсіх вывучаных паняццяў па тэме, вызначэнне агульных рыс і характэрных прымет кожнага паняцця; удакладненне іх ролі ў мове.Супастаўленне вывучаных моўных з’яў.
Праца на абагульненне з выкарыстаннем класіфікацыйных і абагульняльных табліц. Выяўленне сувязей паміж паняццямі тэмы, вызначэнне месца вывучанай тэмы ў сістэме беларускай мовы.
Праверка ўменняў знаходзіць вывучаныя з’явы ў тэксце.
Фармулёўка асноўных класіфікацыйных прымет з’явы.
Падрыхтоўка да выканання кантрольнай работы, да дыктанта, да ўрока развіцця мовы
|
Структура камбінаванага ўрока
беларускай мовы
Этапы ўрока
|
Характарыстыка этапа ўрока
|
1. Арганізацыйны момант.
2. Праверка
дамашняга задання.
3. Тлумачэнне новага матэрыялу. Назіранне над моўным матэрыялам.
4. Замацаванне вывучанага паняцця і трэніроўка яго прымянення ў маўленні.
5. Падвядзенне вынікаў урока.
6. Дамашняе заданне
|
Мабілізацыя ўвагі школьнікаў. Вызначэнне мэты і задач урока.
Разнастайныя формы апытвання (вуснае, пісьмовае, камбінаванае апытванне).
Успрыманне з’явы. Супастаўленне моўных з’яў. Усведамленне характэрных прымет з’явы. Знаёмства з тэрмінам. Фарміраванне азначэння паняццю. (Назіранні праводзяцца на матэрыяле звязных тэкстаў).
Пастаноўка пытанняў на ўсведамленне і асэнсаванне вывучанага (вербальнае замацаванне). Фарміраванне ўменняў прымяняць атрыманыя веды (выкананне практыкаванняў аналітыка-сінтэтычнага характару).
Арганізацыя самастойнай працы (праверка ўменняў знаходзіць з’яву ў тэксце, даваць ёй характарыстыку, вызначаць ролю ў тэксце), самастойнай творчай працы.
Самастойная фармулёўка вучнямі вывадаў па тэме.
Фармулёўка задач выканання дыферэнцыраваных практыкаванняў, інструктаж.
|
Структура ўрока аналізу пісьмовых (творчых) работ вучняў
Этапы ўрока
|
Характарыстыка этапа ўрока
|
1. Арганізацыйны момант.
2. Слова настаўніка.
3. Аналіз тыповых памылак.
4.Дыферэнцыраваная праца.
5. Дамашняе заданне.
|
Мабілізацыя ўвагі школьнікаў. Аб’яўленне тэмы, пастаноўка задач урока аналізу пісьмовай работы.
Агульная характарыстыка работ вучняў. Якасны аналіз выкананай працы.
Аналіз і ацэнка зместу пісьмовай работы (паўната раскрытай тэмы і асноўнай думкі, правільнасць выдзялення мікратэм, як адбывалася сувязь паміж мікратэмамі), кампазіцыйнай стройнасці выказвання (ці ёсць парушэнні ў паслядоўнасці пераказу і лагічнай сувязі думак), моўнага афармлення тэксту (моўныя памылкі і недахопы).
Калектыўная праца па выпраўленні тыповых недахопаў (граматычныя памылкі ва ўтварэнні слова ці яго формы, паўторы, парушэнне стылістычных нормаў; аналіз арфаграфічных і пунктуацыйных памылак, падбор і запіс аналагічных прыкладаў з выкарыстаннем графічных абазначэнняў).
Аналіз вучнямі індывідуальных памылак. Выкананне дыферэнцыраваных заданняў (праца па картках). Самарэцэнзаванне (узаемарэцэнзаванне) пісьмовай работы па прапанаванай памятцы ў вуснай ці пісьмовай форме.
Інструктаж да выканання дыферэнцыраванага дамашняга задання творчай самастойнай работы.
|
Структура ўрока аналізу навучальных і кантрольных дыктантаў
Этапы ўрока
|
Характарыстыка этапа ўрока
|
1. Арганізацыйны момант.
2. Агульная характарыстыка выкананай работы.
3. Паўтарэнне, абагульненне, сістэматызацыя ведаў і ўменняў па вывучанай тэме.
4. Арганізацыя індывідуальнай працы вучняў.
5. Дамашняе заданне.
6. Вынікі ўрока.
|
Мабілізацыя ўвагі школьнікаў. Аб’яўленне тэмы і пастаноўка задач урока аналізу памылак у дыктанце.
Колькасны і якасны аналіз арфаграфічных і пунктуацыйных памылак.
Разбор тыповых граматычных памылак (тры-чатыры тыпы памылак), тлумачэнне арфаграфічных і пунктуацыйных правіл, запіс прыкладаў з графічнымі абазначэннямі.
Самастойны падбор аналагічных прыкладаў з арфаграмамі і пунктаграмамі, па якіх былі дапушчаны памылкі. Праца са слоўнікамі, падручнікамі, даведнікамі. Рашэнне граматычных задач.
Выкананне самастойнай работы з моўным разборам.
Інструктаж па выкананні індывідуальнага дамашняга задання.
Вызначэнне агульнай выніковасці ўрока.
|
Мартынкевіч С.В. УРОК БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ. Метадычныя рэкамендацыі
Поделитесь с Вашими друзьями: |