Сучасная беларуская мова Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці



старонка1/3
Дата канвертавання06.01.2017
Памер471.58 Kb.
  1   2   3

Установа адукацыі

“БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭХНАЛАГІЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ”

Зацвярджаю

Прарэктар па вучэбнай рабоце

___________________С. А. Каспяровіч

«___» __________________ 2014 г.

Рэгістрацыйны № УД - /р.




Сучасная беларуская мова
Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці

1–47 01 01 – Выдавецкая справа

Факультэт выдавецкай справы і паліграфіі

Кафедра беларускай філалогіі
курс – I

семестр – 1
лекцыі — 34 гадзін

практычныя заняткі – 50 гадзін экзамен — 1 семестр

Аўдыторных гадзін Форма атрымання

па вучэбнай дысцыпліне – 84 вышэйшай адукацыі − вочная (дзённая)

Усяго гадзін па

вучэбнай дысцыпліне – 182

Склала В. А.Кузьміч, дацэнт кафедры беларускай філалогіі

2014 г.

Вучэбная праграма складзена на аснове тыпавой вучэбнай праграмы для вышэйшых навучальных устаноў “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 2 верасня 2008 г. Рэгістрацыйны № ТД-СГ.015/тып. .

Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння кафедрай беларускай філалогіі: 16.05.2014 г., пратакол № 9

Загадчык кафедры


_______________ М.В. Трус

Адобрана і рэкамендавана да зацвярджэння метадычнай камісіяй факультэта ВСіП установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт” (пратакол № ад 2014 г.)


Старшыня
________________М.С. Шмакаў

1. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Актуальнасць вывучэння вучэбнай дысцыпліны

Сучасная беларуская мова”


Выкарыстанне беларускай мовы як дзяржаўнай і афіцыйнай мовы Рэспублікі Беларусь ставіць высокія патрабаванні да маўленчай культуры будучых спецыялістаў выдавецкай справы, якія ў сваёй прафесійнай дзейнасці павінны забяспечваць і падтрымліваць статус роднай мовы. Вывучэнне курса сучаснай беларускай мовы па спецыяльнасці “Выдавецкая справа” з’яўляецца неад’емным элементам фарміравання прафесійнай кампетэнцыі спецыялістаў і асновай для набыцця маўленчага вопыту ў розных сферах зносін. Асаблівая важнасць курса абумоўлена прыняццем Закона Рэспублікі Беларусь № 420-З “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, накіраванага на стабілізацыю правапісных нормаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, забеспячэнне адзінага моўнага рэжыму ва ўсіх сферах ужывання беларускай мовы.

Сучасная тэорыя і методыка навучання мове арыентуе на ўсвядомленае асэнсаванне моўных адзінак, авалоданне моўнымі нормамі, засваенне законаў і правіл уключэння разнастайных канструкцый у шырокі кантэкст звязнай мовы. Таму асаблівае значэнне пры навучанні дысцыпліне набывае авалоданне сістэмнымі ведамі па беларускай мове, вывучэнне асаблівасцяў узаемадзеяння моўных сродкаў усіх узроўняў, спецыфікі іх рэалізацыі ў вуснай і пісьмовай формах маўлення.

Важную ролю ў станаўленні прафесійнай кампетэнцыі спецыялістаў адыгрывае развіццё маўленчых і інтэлектуальных здольнасцяў навучэнцаў, выпрацоўка практычных уменняў і навыкаў інтэрпрэтацыі камунікатыўнага плана тэкстаў розных стыляў, тыпаў, жанраў, што павінна садзейнічаць павышэнню агульнага моўнага, маўленчага і прафесійнага развіцця спецыялістаў і ўдасканаленню іх маўленчага вопыту ў розных сферах зносін.
Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны

Мэтай вывучэння курса “Сучасная беларуская мова” з’яўляецца развіццё мовы студэнтаў, авалоданне маўленнем ва ўсіх сферах жыццядзейнасці: навучальнай, пазнавальнай, культурнай, бытавой і інш. Змест дысцыпліны «Сучасная беларуская мова» прадугледжвае вырашэнне наступных задач:


  • асэнсаванне студэнтамі ролі мовы і маўлення ў працэсе сацыялізацыі і культурнай ідэнтыфікацыі асобы;

  • разуменне сутнасці матэрыялістычнага вучэння аб паходжанні мовы, яе развіцці, прызначэнні і ролі ў жыцці чалавека;

  • фарміраванне ў студэнтаў трывалых ведаў па лінгвістычнай тэорыі і выпрацоўка на яе аснове аналітычных і канструктыўных уменняў, звязаных з распазнаваннем, класіфікацыяй і навуковай інтэрпрэтацыяй разнастайных моўных адзінак;

  • развіццё здольнасцяў студэнтаў, неабходных для ўспрыняцця, разумення, трансфармацыі, стварэння тэкстаў багатага духоўнага зместу, разнастайных па жанравай і стылістычнай накіраванасці;

  • стымуляванне актыўнай камунікатыўнай дзейнасці студэнтаў як умовы паспяховай ідэнтыфікацыі, акультурацыі і самарэалізацыі індывіда ў грамадстве;

  • выхаванне сродкамі мовы каштоўнасных арыентацый, нормаў і правіл фарміравання паводзін на аснове дзяржаўнай ідэалогіі, ідэй гуманізму, дабра і справядлівасці.

Вывучэнне сучаснай беларускай мова цесна звязана з вывучэннем практычнай і функцыянальнай стылістыкі беларускай мовы і іншых спецыяльных дысцыплін па рэдагаванні літаратуры розных відаў і жанраў.
Патрабаванні да засваення вучэбнай дысцыпліны

Патрабаванні да ўзроўню засваення дысцыпліны “Сучасная беларуская мова” вызначаны адукацыйным стандартам вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці 1-47 01 01 “Выдавецкая справа”, які распрацаваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі кампетэнтнаснага падыходу. Выпускнік установы вышэйшай адукацыі павінен:



ведаць:

- ролю мовы і маўлення ў працэсе сацыялізацыі асобы;

- месца беларускай мовы сярод іншых моў свету;

- асноўныя этапы гісторыі развіцця беларускай мовы;

- сістэму лексічных, граматычных, стылістычных сродкаў беларускай мовы і іх камунікатыўныя магчымасці;

- асноўныя лексікаграфічныя крыніцы па спецыяльнасці;

- асноўныя этапы станаўлення беларускай лінгвістыкі;

умець:

- прымяняць асноўныя арфаэпічныя, арфаграфічныя, лексічныя, граматычныя і пунктуацыйныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы, ведаць спосабы і сродкі выражэння граматычных катэгорый і значэнняў;

- аналізаваць і характарызаваць гістарычнае міжмоўнае ўзаемадзеянне ў прычынна-выніковым аспекце;

- аналізаваць і характарызаваць тэксты розных стыляў, жанраў, тыпаў маўлення з пункту гледжання іх зместу, структуры і мэтанакіраванасці;



валодаць:

- сістэмай норм беларускай мовы і асаблівасцямі іх ужывання ў розных сферах;

- навыкамі дзелавой і прафесійнай вуснай і пісьмовай камунікацыі.

Акрамя таго, студэнты павінны набыць якасці духоўна сталай, маральна выхаванай асобы, здольнай адказваць за лёс краіны і лёс цывілізацыі, абараняць і адстойваць нацыянальныя каштоўнасці і гуманістычныя традыцыі, захоўваць гармонію ў грамадстве і прыродзе.

Згодна з адукацыйным стандартам засваенне студэнтамі дысцыпліны “Сучасная беларуская мова” забяспечвае фарміраванне наступных кампетэнцый:

Акадэмічныя кампетэнцыі: умець працаваць самастойна; валодаць навыкамі вуснай і пісьмовай камунікацыі.

Сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі: быць здольным да сацыяльнага ўзаемадзеяння; валодаць здольнасцю да міжасобаснай камунікацыі.

Прафесійныя кампетэнцыі: сістэмна прымяняць тэарэтычныя веды па дысцыпліне ў прафесійнай дзейнасці; ацэньваць і рэалізоўваць інфармацыйную палітыку выдавецкай структуры па забеспячэнні дзяржаўнай моўнай палітыкі.
Структура зместу вучэбнай дысцыпліны
На вывучэнне вучэбнай дысцыпліны адводзіцца ўсяго 182 гадзіны, у тым ліку 84 аўдыторныя гадзіны, з іх лекцыі — 34 гадзіны, практычныя заняткі — 50 гадзін. Выніковая форма кантролю ведаў – экзамен.


Метады (тэхналогіі) навучання

Асноўнымі метадамі (тэхналогіямі) навучання, якія адпавядаюць зместу вучэбнай дысцыпліны “Сучасная беларуская мова”, з’яўляюцца:



  • праблемнае навучанне;

  • тэхналогія навучання як вучэбнага даследавання;

  • праектныя тэхналогіі;

  • актыўныя камунікатыўныя тэхналогіі (дыскусія, прэс-канферэнцыя, мазгавы штурм, вучэбныя дэбаты і інш.);

  • тэхналогія развіцця крытычнага мыслення праз чытанне і пісьмо;

  • камп’ютарныя тэхналогіі.

Пры чытанні і перакладзе тэкстаў разнастайных стылістычных жанраў, іх трансфармацыі ў адпаведнасці з камунікатыўнымі мэтамі, падрыхтоўцы і правядзенні публічных выступленняў па адпаведнай тэматыцы выхаваўчага характару, выкананні іншых відаў работ студэнты павінны набыць неабходныя сацыяльна-асобасныя і прафесійныя кампетэнцыі.
2. ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛІНЫ


  1. Уводзіны ў курс “Сучасная беларуская мова”

Навукова-тэарэтычны змест:

Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа, яе месца сярод іншых моў свету. Формы беларускай нацыянальнай мовы: літаратурная і дыялектная.

Сучасная беларуская літаратурная мова і яе разнавіднасці: вусная і пісьмовая.

Нормы літаратурнай мовы: арфаэпічныя, арфаграфічныя, лексічныя, граматычныя.

Мова і маўленне. Формы маўлення: маналог, дыялог, тэкст.

Умовы і этапы развіцця беларускай мовы. Роля сучаснай беларускай літаратурнай мовы па забеспячэнні ўсіх сфер грамадскага жыцця беларускага народа.

Вядомыя беларускія мовазнаўцы, іх навуковая спадчына. Уклад беларускіх пісьменнікаў і вучоных у развіццё беларускай мовы на сучасным этапе.

Патрабаванні да кампетэнтнасці:


  • усведамляць мову як асноўны сродак сацыялізацыі і культурнай ідэнтыфікацыі асобы;

  • ведаць месца беларускай мовы сярод іншых моў свету; выяўляць асноўныя этапы паходжання і развіцця беларускай мовы, тэндэнцыі, заканамернасці і перспектывы яе развіцця на сучасным этапе.




  1. Фанетыка

Навукова-тэарэтычны змест:

Фанетыка як навука аб гукавым ладзе мовы. Прадмет і задачы фанетыкі. Фанетычная транскрыпцыя. Гукі беларускай мовы і іх узаемадзеянне ў моўнай плыні.

Галосныя гукі і іх класіфікацыя. Чаргаванне галосных гукаў. Прыстаўныя галосныя гукі. Зычныя гукі і іх класіфікацыя. Гук [ў]. Змены зычных. Асіміляцыя і дысіміляцыя зычных. Падаўжэнне і падваенне зычных. Дзеканне і цеканне. Чаргаванне зычных гукаў. Прыстаўныя зычныя гукі.

Склад. Складападзел. Прасадычныя сродкі мовы (націск, інтанацыя) і іх роля ў арганізацыі моўнай плыні.



Патрабаванні да кампетэнтнасці:

  • усведамляць функцыю гукаў у мове і іх фанетычныя асаблівасці;

  • разумець класіфікацыю гукаў мовы паводле артыкуляцыйных, акустычных і функцыянальных прымет;

  • разумець асаблівасці функцыянавання прасадычных сродкаў у беларускай мове.

  1. Арфаэпія

Навукова-тэарэтычны змест:

Арфаэпія і яе задачы. З гісторыі беларускай арфаэпіі. Асноўныя нормы сучаснага беларускага літаратурнага вымаўлення.

Вымаўленне галосных гукаў. Вымаўленне зычных гукаў і іх спалучэнняў. Адхіленні ад нормаў літаратурнага вымаўлення і іх прычыны.

Патрабаванні да кампетэнтнасці:


  • ведаць правілы вымаўлення асобных гукаў у пэўных фанетычных пазіцыях або іх спалучэнняў з іншымі гукамі, а таксама вымаўленне гукаў у тых ці іншых граматычных формах, групах слоў або ў асобных словах;

  • ведаць нормы літаратурнага вымаўлення і валодаць імі;

  • валодаць узорным літаратурным вымаўленнем.




  1. Графіка

Навукова-тэарэтычны змест:

Графіка, яе змест і задачы. Пісьмо ў гісторыі развіцця чалавецтва. Віды пісьма. Гук і літара, іх суадносіны. Графіка і алфавіт. Беларускі алфавіт. Іншыя графічныя сродкі беларускага пісьма: апостраф, злучок, абзац, знак націску, параграфа, знакі прыпынку і інш. Суадносіны паміж літарамі і гукамі. Асноўныя прынцыпы сучаснай беларускай графікі: гукавы і складовы.

Паходжанне і развіццё беларускай графікі. Кірыліца – аснова беларускай графікі. Іншыя графічныя сістэмы ў гісторыі беларускага пісьменства.

Патрабаванні да кампетэнтнасці:


  • усведамляць графіку як сістэму пісьмовых сродкаў мовы для абазначэння яе гукавой матэрыі;

  • суадносіць гукавую і графічную сістэмы сучаснай беларускай літаратурнай мовы;

  • ведаць паходжанне і развіццё беларускай графікі, яе асноўныя прынцыпы.




  1. Арфаграфія

Навукова-тэарэтычны змест:

Арфаграфія, яе змест і задачы. Этапы развіцця беларускай арфаграфіі.

Роля беларускіх мовазнаўцаў ва ўдасканаленні беларускага правапісу. Тэндэнцыі развіцця арфаграфічнай нормы на сучасным этапе.

Асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі: фанетычны і фанематычны (марфалагічны). Напісанні паводле фанетычнага і марфалагічнага прынцыпаў. Традыцыйны і дыферэнцыйны прынцыпы.

Напісанні слоў разам, асобна, праз злучок. Напісанне вялікай літары. Правілы пераносу слоў. Правілы графічнага скарачэння слоў.

Патрабаванні да кампетэнтнасці:


  • усведамляць ролю і значэнне арфаграфіі як сістэмы правіл аб адзіных літаратурных нормах напісання розных слоў і іх марфалагічных частак;

  • ведаць гістарычныя шляхі развіцця беларускай арфаграфіі;

  • разумець прынцыпы сучаснай беларускай арфаграфіі;

  • засвоіць нарматыўнае напісанне слоў і іх формаў.




  1. Лексікалогія

Навукова-тэарэтычны змест:

Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Сувязь лексікалогіі з іншымі галінамі мовазнаўства.

Слова як асноўная адзінка мовы. Лексічнае і граматычнае значэнні слова.

Адназначныя і мнагазначныя словы. Прамое і пераноснае значэнні слова. Віды пераносу значэнняў. Метафара, метанімія, сінекдаха, іх стылістычная, вобразна-выяўленчая і мастацкая роля ў мове.

Амонімы. Крыніцы ўзнікнення амонімаў, іх паходжанне і развіццё. Размежаванне амонімаў і мнагазначных слоў. Амалексемы, амафоны, амаформы і амографы. Стылістычнае выкарыстанне амонімаў.

Паронімы. Граматычная характарыстыка паронімаў. Семантычныя асаблівасці і функцыі паронімаў. Стылістычныя памылкі ва ўжыванні паронімаў.

Сінонімы. Паняцце сінанімічнага рада і дамінанты. Семантычныя асаблівасці сінонімаў, іх узнікненне і развіццё. Граматычныя тыпы сінонімаў. Семантычныя і стылістычныя сінонімы. Семантыка-стылістычныя сінонімы. Кантэкстуальныя сінонімы. Абсалютныя сінонімы (дублеты).

Функцыянальнае ўжыванне сінонімаў, іх стылістычная роля і прызначэнне.

Антонімы. Лексіка-граматычныя і семантычныя асаблівасці антонімаў. Сродкі выражэння антаніміі. Агульныя і канцэптуальныя, поўныя і няпоўныя, агульнаўжывальныя і аўтарскія, індывідуальна-стылістычныя антонімы. Стылістычнае выкарыстанне антонімаў.

Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле паходжання. Спрадвечная лексіка беларускай мовы. Агульнаславянская лексіка. Усходнеславянская лексіка. Уласнабеларуская лексіка. Нацыянальная адметнасць беларускай лексікі. Запазычаная лексіка ў беларускай мове, яе прыметы. Лексічныя запазычанні са славянскіх моў. Лексічныя запазычанні з неславянскіх моў. Інтэрнацыянальная лексіка. Экзатызмы і варварызмы. Калькі: поўныя і няпоўныя, словаўтваральныя і семантычныя.

Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага выкарыстання. Дыялектная лексіка і яе разнавіднасці. Спецыяльная лексіка: тэрміны і прафесіяналізмы. Паняцце тэрміна і тэрміналогіі. Тэрміналагічная лексіка паводле паходжання: спрадвечна беларуская і запазычаная. Тэрміны вузкаспецыяльныя, агульнанавуковыя, міжнавуковыя.

Жаргонная лексіка. Аргатызмы.

Актыўная і пасіўная лексіка. Гістарызмы. Архаізмы. Неалагізмы. Шляхі ўзнікнення неалагізмаў і іх разнавіднасці.

Нацыянальная адметнасць беларускай лексікі.



Патрабаванні да кампетэнтнасці:

  • ведаць прадмет вывучэння лексікалогіі, сферу яе выкарыстання, шляхі ўзнікнення і стылістычныя ўласцівасці;

  • усведамляць слова як важнейшую структурна-семантычную адзінку мовы;

  • выкарыстоўваць стылістычную і вобразна-выяўленчую разнастайнасць лексічнага складу мовы;

  • ведаць гісторыю і шляхі развіцця слоўнікавага складу беларускай мовы;

  • ведаць розныя тэрміналагічныя сістэмы сучаснай беларускай мовы, выяўляць спецыфіку тэрмінаўжывання;

  • валодаць практычнымі маўленчымі навыкамі, звязанымі з папаўненнем лексічнага складу мовы ў цэлым і мовы канкрэтнай асобы;

  • дасканала валодаць вуснай і пісьмовай мовай у розных сферах прафесійнай і грамадскай дзейнасці;

  • усведамляць нацыянальную адметнасць беларускай лексікі, абумоўленую асаблівасцямі менталітэту беларускага народа і культурна-этнаграфічнымі традыцыямі.




  1. Фразеалогія

Навукова-тэарэтычны змест:

Фразеалогія як раздзел мовазнаўства. Прадмет вывучэння і задачы фразеалогіі. Паняцце фразеалагічнай адзінкі. Класіфікацыя фразеалагізмаў: фразеалагічныя зрашчэнні (ідыёмы), фразеалагічныя адзінствы, фразеалагічныя злучэнні.

Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле паходжання. Спрадвечныя беларускія і запазычаныя фразеалагізмы.

Фразеалагічныя калькі ў беларускай мове.

Стылістычная класіфікацыя фразеалагізмаў. Міжстылёвыя фразеалагізмы. Размоўна-гутарковыя і кніжныя фразеалагізмы.

Мнагазначнасць, сінанімічнасць, аманімічнасць і антанімічнасць фразеалагізмаў.

Прыказкі, прымаўкі, крылатыя выразы (афарызмы). Перыфразы. Перыфразы індывідуальна-аўтарскія і традыцыйныя.

Патрабаванні да кампетэнтнасці:


  • вызначаць прадмет і задачы фразеалогіі як асобнай галіны мовазнаўства;

  • вылучаць асноўныя групы фразеалагічных адзінак;

  • ведаць значэнне фразеалагізмаў, іх структуру, паходжанне і ўжыванне ў мове;

  • асэнсоўваць стылістычную суаднесенасць фразеалагізмаў;

  • валодаць навыкамі, звязанымі з выкарыстаннем фразеалагізмаў як сродкаў вобразнасці маўлення ва ўласных тэкстах розных стыляў, тыпаў і жанраў;

  • разумець асаблівасці беларускай фразеалогіі і яе ролю ва ўзбагачэнні беларускай мовы.




  1. Лексікаграфія

Навукова-тэарэтычны змест:

Лексікаграфія як раздзел мовазнаўства. Прадмет і задачы лексікаграфіі.

Слоўнікі і іх тыпы. Энцыклапедычныя і лінгвістычныя слоўнікі. Агульныя энцыклапедычныя і галіновыя слоўнікі. Лінгвістычныя слоўнікі. Тыпы лінгвістычных слоўнікаў. Аднамоўныя і шматмоўныя (перакладныя) лінгвістычныя слоўнікі. Тыпы аднамоўных слоўнікаў: арфаграфічныя, тлумачальныя, дыялектныя, гістарычныя, этымалагічныя, тэрміналагічныя, фразеалагічныя, сінанімічныя, аманімічныя, паранімічныя, антанімічныя, анамастычныя, марфемныя, арфаэпічныя, частотныя і інш.

З гісторыі лексікаграфіі. Персаналіі беларускай лексікаграфіі. Лексікаграфічныя працы Ф. Скарыны, Л. Зізанія, П. Бярынды, І. Насовіча, Я. Ціхінскага і інш. Лексікаграфічныя працы ХХ стагоддзя.



Патрабаванні да кампетэнтнасці:

  • ведаць гісторыю развіцця беларускай лексікаграфіі;

  • умець выкарыстоўваць слоўнікі розных тыпаў у прафесійнай дзейнасці;

  • удасканальваць прафесійную пісьменнасць і культуру маўлення;

  • асэнсоўваць прынцыпы адбору і ўкладання слоў, распрацоўкі спосабаў ці прыёмаў іх тлумачэння ці перакладу на іншыя мовы, вылучэння значэнняў і сэнсавых адценняў мнагазначных слоў, размежавання полісеміі і аманіміі, падачы дублетаў і фонамарфалагічных варыянтаў, расстаноўкі стылістычных і іншых памет у розных тыпах слоўнікаў.




  1. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне

Навукова-тэарэтычны змест:

Паняцце марфемы. Марфемная структура слова. Слова і марфема. Тыпы марфем.

Аснова слова і канчатак. Канчатак, або флексія. Нулявы канчатак. Аснова слова і яе тыпы: невытворная і вытворная. Утваральная аснова. Суплетыўныя асновы.

Змены ў марфемнай будове слова: апрошчанне і перараскладанне.

Корань і афіксы. Корань слова. Свабодныя і звязаныя карані.

Афіксы і іх віды: прыстаўка, або прэфікс; суфікс; постфікс; інтэрфікс. Словаўтваральныя і формаўтваральныя афіксы. Сінанімічныя і антанімічныя афіксы.

Словаўтварэнне як раздзел мовазнаўства. Асноўныя спосабы ўтварэння слоў: марфемны (суфіксальны, прыставачны, постфіксальны, прыставачна-суфіксальны, прыставачна-постфіксальны); субстантывацыя; лексіка-семантычны спосаб; складанне; складана-суфіксальны; зрашчэнні і абрэвіяцыя.

Патрабаванні да кампетэнтнасці:


  • умець вызначаць марфемную структуру слова;

  • адрозніваць формаўтваральныя і словаўтваральныя афіксы;

  • ведаць асноўныя спосабы словаўтварэння.



  1. Марфалогія

Навукова-тэарэтычны змест:

Марфалогія як раздзел граматыкі, яе змест і задачы. Сувязь марфалогіі з іншымі раздзеламі мовазнаўства. Асноўныя паняцці марфалогіі: граматычнае значэнне, граматычная форма, граматычная катэгорыя. Часціны мовы як лексіка-граматычныя класы слоў. Сістэма часцін мовы ў беларускай мове.

Назоўнік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў: уласныя, агульныя, адушаўлёныя (асабовыя і неасабовыя), неадушаўлёныя, канкрэтныя, абстрактныя, зборныя, рэчыўныя.

Граматычныя катэгорыі назоўніка: род, лік, склон. Род назоўнікаў. Разыходжанні ў граматычным родзе некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах. Лік назоўнікаў. Разыходжанні ў ліку назоўнікаў у беларускай і рускай мовах. Склон назоўнікаў. Значэнні склонаў. Тыпы скланення назоўнікаў. Першае скланенне назоўнікаў. Другое скланенне назоўнікаў. Трэцяе скланенне назоўнікаў. Скланенне назоўнікаў у множным ліку. Рознаскланяльныя і нескланяльныя назоўнікі. Словаўтварэнне назоўнікаў.

Прыметнік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады прыметніка: якасныя, адносныя і прыналежныя. Якасныя прыметнікі. Адносныя прыметнікі. Прыналежныя прыметнікі. Поўныя і кароткія формы прыметнікаў. Ступені параўнання якасных прыметнікаў. Формы суб’ектыўнай ацэнкі якасных прыметнікаў. Скланенне прыметнікаў. Словаўтварэнне прыметнікаў.

Лічэбнік як часціна мовы. Разрады лічэбнікаў. Колькасныя лічэбнікі. Іх скланенне і спалучальнасць з назоўнікамі. Зборныя лічэбнікі. Дробавыя лічэбнікі. Парадкавыя лічэбнікі. Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі.

Займеннік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады займеннікаў: асабовыя, зваротны, прыналежныя, указальныя, азначальныя, пытальныя, адносныя, адмоўныя, неазначальныя (няпэўныя), іх характарыстыка. Скланенне займеннікаў. Пераход займеннікаў у іншыя часціны мовы.

Дзеяслоў як часціна мовы. Разрады дзеясловаў: інфінітыў, спрагальныя формы, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе. Спрагальныя і неспрагальныя формы дзеяслова. Неазначальная форма дзеяслова (інфінітыў). Асновы дзеяслова. Пераходныя і непераходныя дзеясловы. Зваротныя дзеясловы. Стан дзеяслова. Трыванне дзеяслова. Лад дзеяслова (абвесны, умоўны і загадны). Час дзеяслова (цяперашні, прошлы і будучы). Асоба дзеяслова. Безасабовыя дзеясловы. Спражэнне дзеясловаў. Словаўтварэнне дзеясловаў.

Дзеепрыметнік, яго значэнне і сінтаксічныя функцыі. Утварэнне дзеепрыметнікаў. Асаблівасці ўжывання дзеепрыметнікаў у сучаснай беларускай мове.

Дзеепрыслоўе, яго значэнне і сінтаксічныя функцыі. Утварэнне дзеепрыслоўяў. Ужыванне дзеепрыслоўяў.

Прыслоўе як часціна мовы. Разрады прыслоўяў паводле значэння: азначальныя і акалічнасныя. Ступені параўнання якасных прыслоўяў. Спосабы ўтварэння прыслоўяў.

Безасабова-прэдыкатыўныя словы, іх лексічнае значэнне, марфалагічныя катэгорыі і сінтаксічная функцыя. Утварэнне безасабова-прэдыкатыўных слоў.

Мадальныя словы. Агульнае паняцце. Значэнні мадальных слоў, сфера іх выкарыстання.

Службовыя часціны мовы. Агульная характарыстыка службовых часцін мовы, іх класіфікацыя: прыназоўнік, злучнік, часціцы.

Прыназоўнік як часціна мовы. Невытворныя і вытворныя прыназоўнікі. Асаблівасці ўжывання прыназоўнікаў у беларускай мове.

Злучнік як часціна мовы. Разрады злучнікаў паводле паходжання, структуры і спосабу ўжывання. Разрады злучнікаў паводле сінтаксічнай функцыі.

Часціцы як часціна мовы. Разрады часціц паводле саставу, паходжання і значэння.

Выклічнік як часціна мовы. Разрады выклічнікаў. Гукапераймальныя словы, іх адрозненне ад выклічнікаў. Пераход іншых слоў і цэласных спалучэнняў у выклічнікі.



Патрабаванні да кампетэнтнасці:

  • валодаць асноўнымі паняццямі і катэгорыямі марфалогіі;

  • ведаць лексіка-семантычныя і лексіка-граматычныя асаблівасці часцін мовы;

  • разумець сувязь марфалогіі з іншымі раздзеламі навукі аб мове (сінтаксісам, словаўтварэннем, лексікалогіяй, фанетыкай);

  • усведамляць нацыянальную адметнасць марфалагічнага ладу беларускай мовы;

  • улічваць спецыфіку беларускай марфалогіі пры перакладзе тэкстаў розных стыляў.




  1. Каталог: Portals
    Portals -> Спіс студэнтаў 3-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
    Portals -> Спіс студэнтаў 2-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
    Portals -> Спіс студэнтаў 1-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
    Portals -> Пасяджэнне 1-е “О мой нязводны род, ён моцны духам ”
    Portals -> Вынікі круглагадовай алімпіяды па беларускай мове
    Portals -> Рэктар бдту прафесар I. М. Жарскi
    Portals -> Фармацэўтычная хімія Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі
    Portals -> Рэктар бдту прафесар I. М. Жарскi
    Portals -> Вучэбны план спецыяльнасць: 1-89 02 02 Турызм І прыродакарыстанне


    Поделитесь с Вашими друзьями:
  1   2   3




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал