Сучасная беларуская мова Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці



Дата канвертавання21.06.2016
Памер416.96 Kb.

Установа адукацыі

“БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭХНАЛАГІЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ”

Зацвярджаю

Прарэктар па вучэбнай рабоце

___________________С. А. Каспяровіч

«___» __________________ 2013 г.

Рэгістрацыйны № УД - /р.




Сучасная беларуская мова
Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці

1–47 01 01 – Выдавецкая справа

Факультэт выдавецкай справы і паліграфіі

Кафедра беларускай філалогіі
курс — I

семестр — 1
лекцыі — 34 гадзін

практычныя заняткі — 50 гадзін экзамен — 1 семестр

Аўдыторных гадзін Форма атрымання

па вучэбнай дысцыпліне — 84 вышэйшай адукацыі − вочная (дзённая)

Усяго гадзін па

вучэбнай дысцыпліне – 182

Склала В. А.Кузьміч, дацэнт кафедры беларускай філалогіі

2013 г.

Вучэбная праграма складзена на аснове тыпавой праграмы , зацверджанай

Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння кафедрай беларускай філалогіі:

29.05.2013 г., пратакол № _9_

Загадчык кафедры
_______________ М.В. Трус

Адобрана і рэкамендавана да зацвярджэння метадычнай камісіяй факультэта ВСіП

установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт”
__________________________

Старшыня
__________________М.С. Шмакаў



1. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Актуальнасць вывучэння вучэбнай дысцыпліны

Сучасная беларуская мова”


Выкарыстанне беларускай мовы як дзяржаўнай і афіцыйнай мовы Рэспублікі Беларусь ставіць высокія патрабаванні да маўленчай культуры будучых спецыялістаў выдавецкай справы, якія ў сваёй прафесійнай дзейнасці павінны забяспечваць і падтрымліваць статус роднай мовы. Вывучэнне курса сучаснай беларускай мовы па спецыяльнасці 1-47 01 01 “Выдавецкая справа” з’яўляецца неад’емным элементам фарміравання прафесійнай кампетэнцыі спецыялістаў і асновай для набыцця маўленчага вопыту ў розных сферах зносін. Асаблівая важнасць курса абумоўлена прыняццем Закона Рэспублікі Беларусь № 420-З “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, накіраванага на стабілізацыю правапісных нормаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, забеспячэнне адзінага моўнага рэжыму ва ўсіх сферах ужывання беларускай мовы.

Сучасная тэорыя і методыка навучання мове арыентуе на ўсвядомленае асэнсаванне моўных адзінак, авалоданне моўнымі нормамі, засваенне законаў і правіл уключэння разнастайных канструкцый у шырокі кантэкст звязнай мовы. Таму асаблівае значэнне пры навучанні дысцыпліне набывае авалоданне сістэмнымі ведамі па беларускай мове, вывучэнне асаблівасцяў узаемадзеяння моўных сродкаў усіх узроўняў, спецыфікі іх рэалізацыі ў вуснай і пісьмовай формах маўлення.

Важную ролю ў станаўленні прафесійнай кампетэнцыі спецыялістаў адыгрывае развіццё маўленчых і інтэлектуальных здольнасцяў навучэнцаў, выпрацоўка практычных уменняў і навыкаў інтэрпрэтацыі камунікатыўнага плана тэкстаў розных стыляў, тыпаў, жанраў, што павінна садзейнічаць павышэнню агульнага моўнага, маўленчага і прафесійнага развіцця спецыялістаў і ўдасканаленню іх маўленчага вопыту ў розных сферах зносін.
Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны

Мэтай вывучэння курса «Сучасная беларуская мова» з’яўляецца развіццё мовы студэнтаў, авалоданне імі маўленнем як інфарматыўным, інтэрактыўным, перцэптыўным сродкамі ва ўсіх сферах жыццядзейнасці: навучальнай, пазнавальнай, культурнай, бытавой і інш. Змест курса «Сучасная беларуская мова» прадугледжвае вырашэнне наступных задач:


  • асэнсаванне студэнтамі ролі мовы і маўлення ў працэсе сацыялізацыі і культурнай ідэнтыфікацыі асобы;

  • разуменне сутнасці матэрыялістычнага вучэння аб паходжанні мовы, яе развіцці, прызначэнні і ролі ў жыцці чалавека;

  • фарміраванне ў студэнтаў трывалых ведаў па лінгвістычнай тэорыі і выпрацоўка на яе аснове аналітычных і канструктыўных уменняў, звязаных з распазнаваннем, класіфікацыяй і навуковай інтэрпрэтацыяй разнастайных моўных адзінак;

  • укараненне новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, выпрацоўка правапісных навыкаў і ўменняў згодна з новымі арфаграфічнымі правіламі;

  • развіццё здольнасцяў студэнтаў, неабходных для ўспрыняцця, разумення, трансфармацыі, стварэння тэкстаў багатага духоўнага зместу, разнастайных па жанравай і стылістычнай накіраванасці;

  • стымуляванне актыўнай камунікатыўнай дзейнасці студэнтаў як умовы паспяховай ідэнтыфікацыі, акультурацыі і самарэалізацыі індывіда ў грамадстве;

  • выхаванне сродкамі мовы каштоўнасных арыентацый, норм і правіл фарміравання паводзін на аснове дзяржаўнай ідэалогіі, ідэй гуманізму, дабра і справядлівасці.


Патрабаванні да засваення вучэбнай дысцыпліны

Патрабаванні да ўзроўню засваення курса сучаснай беларускай мовы вызначаны Адукацыйным стандартам вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці 1-47 01 01 “Выдавецкая справа”). У выніку вывучэння вучэбнай дысцыпліны студэнт павінен:



ведаць:

  • ролю мовы і маўлення ў працэсе сацыялізацыі асобы;

  • месца беларускай мовы сярод іншых моў свету;

  • асноўныя этапы паходжання і развіцця беларускай мовы;

  • асноўныя этапы станаўлення беларускай лінгвістыкі;

  • сістэму лексічных, граматычных, стылістычных сродкаў беларускай мовы і іх камунікатыўныя магчымасці;

  • асноўныя лексікаграфічныя крыніцы па спецыяльнасці;

умець:

  • прымяняць асноўныя арфаэпічныя, арфаграфічныя, лексічныя, граматычныя і пунктуацыйныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы;

  • ведаць спосабы і сродкі выражэння граматычных катэгорый і значэнняў;

  • аналізаваць і характарызаваць гістарычнае міжмоўнае ўзаемадзеянне ў прычынна-выніковым аспекце;

  • аналізаваць і характарызаваць тэксты розных стыляў, жанраў, тыпаў з пункту гледжання іх зместу, структуры і мэтанакіраванасці;

валодаць:

  • сістэмай нормаў беларускай мовы і асаблівасцямі іх ужывання ў розных сферах;

  • навыкамі справавой і прафесійнай вуснай і пісьмовай камунікацыі.

Акрамя таго, студэнты павінны набыць якасці духоўна сталай, маральна выхаванай асобы, здольнай адказваць за лёс краіны і лёс цывілізацыі, абараняць і адстойваць нацыянальныя каштоўнасці і гуманістычныя традыцыі, захоўваць гармонію ў грамадстве і прыродзе.
Структура зместу вучэбнай дысцыпліны
На вывучэнне вучэбнай дысцыпліны адводзіцца ўсяго 182 гадзіны, у тым ліку 84 аўдыторныя гадзіны, з іх лекцыі — 34 гадзіны, практычныя заняткі — 50 гадзін. Выніковая форма кантролю ведаў – экзамен.

Метады (тэхналогіі) навучання

Асноўнымі метадамі (тэхналогіямі) навучання, якія адпавядаюць зместу вучэбнай дысцыпліны “Сучасная беларуская мова”, з’яўляюцца:



  • праблемна-модульнае навучанне;

  • тэхналогія навучання як вучэбнага даследавання;

  • праектныя тэхналогіі;

  • актыўныя камунікатыўныя тэхналогіі (дыскусія, прэс-канферэнцыя, мазгавы штурм, вучэбныя дэбаты і інш.);

  • тэхналогія развіцця крытычнага мыслення праз чытанне і пісьмо;

  • камп’ютарныя тэхналогіі.

Пры чытанні і перакладзе тэкстаў разнастайных стылістычных жанраў, іх трансфармацыі ў адпаведнасці з камунікатыўнымі мэтамі, падрыхтоўцы і правядзенні публічных выступленняў па адпаведнай тэматыцы выхаваўчага характару, выкананні іншых відаў работ студэнты павінны набыць неабходныя сацыяльна-асобасныя і прафесійныя кампетэнцыі.
2. ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛІНЫ
Уводзіны ў курс “Сучасная беларуская мова”

Навукова-тэарэтычны змест:

Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа, яе месца сярод іншых моў свету. Формы беларускай нацыянальнай мовы: літаратурная і дыялектная.

Сучасная беларуская літаратурная мова і яе разнавіднасці: вусная і пісьмовая.

Нормы літаратурнай мовы: арфаэпічныя, арфаграфічныя, лексічныя, граматычныя.

Мова і маўленне. Формы маўлення: маналог, дыялог, тэкст.

Умовы і этапы развіцця беларускай мовы. Роля сучаснай беларускай літаратурнай мовы па забеспячэнні ўсіх сфер грамадскага жыцця беларускага народа. Закон Рэспублікі Беларусь № 420-З “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ад 23 ліпеня 2008 года.

Вядомыя беларускія мовазнаўцы, іх навуковая спадчына. Уклад беларускіх пісьменнікаў і вучоных у развіццё беларускай мовы на сучасным этапе.
Раздзел 1. Фанетыка
Навукова-тэарэтычны змест:

Фанетыка як навука аб гукавым ладзе мовы. Прадмет і задачы фанетыкі. Фанетычная транскрыпцыя. Гукі беларускай мовы і іх узаемадзеянне ў моўнай плыні.

Галосныя гукі і іх класіфікацыя. Чаргаванне галосных гукаў. Прыстаўныя галосныя гукі. Зычныя гукі і іх класіфікацыя. Гук [ў]. Змены зычных. Асіміляцыя і дысіміляцыя зычных. Падаўжэнне і падваенне зычных. Дзеканне і цеканне. Чаргаванне зычных гукаў. Прыстаўныя зычныя гукі.

Склад. Складападзел. Прасадычныя сродкі мовы (націск, інтанацыя) і іх роля ў арганізацыі моўнай плыні.


Раздзел 2. Арфаэпія
Навукова-тэарэтычны змест:

Арфаэпія і яе задачы. З гісторыі беларускай арфаэпіі. Асноўныя нормы сучаснага беларускага літаратурнага вымаўлення.

Вымаўленне галосных гукаў. Вымаўленне зычных гукаў і іх спалучэнняў. Адхіленні ад нормаў літаратурнага вымаўлення і іх прычыны.

Раздзел 3. Графіка
Навукова-тэарэтычны змест:

Графіка, яе змест і задачы. Пісьмо ў гісторыі развіцця чалавецтва. Віды пісьма. Гук і літара, іх суадносіны. Графіка і алфавіт. Беларускі алфавіт. Іншыя графічныя сродкі беларускага пісьма: апостраф, злучок, абзац, знак націску, параграфа, знакі прыпынку і інш. Суадносіны паміж літарамі і гукамі. Асноўныя прынцыпы сучаснай беларускай графікі: гукавы і складовы.

Паходжанне і развіццё беларускай графікі. Кірыліца – аснова беларускай графікі. Іншыя графічныя сістэмы ў гісторыі беларускага пісьменства.
Раздзел 4. Арфаграфія
Навукова-тэарэтычны змест:

Арфаграфія, яе змест і задачы. Этапы развіцця беларускай арфаграфіі.

Роля беларускіх мовазнаўцаў ва ўдасканаленні беларускага правапісу.

Новая рэдакцыя “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” 2008 года.

Асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі: фанетычны і фанематычны (марфалагічны). Напісанні паводле фанетычнага і марфалагічнага прынцыпаў. Традыцыйны і дыферэнцыйны прынцыпы.

Напісанні слоў разам, асобна, праз злучок. Напісанне вялікай літары. Правілы пераносу слоў. Правілы графічнага скарачэння слоў.


Раздзел 5. Лексікалогія
Навукова-тэарэтычны змест:

Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Сувязь лексікалогіі з іншымі галінамі мовазнаўства.

Слова як асноўная адзінка мовы. Лексічнае і граматычнае значэнні слова.

Адназначныя і мнагазначныя словы. Прамое і пераноснае значэнні слова. Віды пераносу значэнняў. Метафара, метанімія, сінекдаха, іх стылістычная, вобразна-выяўленчая і мастацкая роля ў мове.

Амонімы. Крыніцы ўзнікнення амонімаў, іх паходжанне і развіццё. Размежаванне амонімаў і мнагазначных слоў. Амалексемы, амафоны, амаформы і амографы. Стылістычнае выкарыстанне амонімаў.

Паронімы. Граматычная характарыстыка паронімаў. Семантычныя асаблівасці і функцыі паронімаў. Стылістычныя памылкі ва ўжыванні паронімаў.

Сінонімы. Паняцце сінанімічнага рада і дамінанты. Семантычныя асаблівасці сінонімаў, іх узнікненне і развіццё. Граматычныя тыпы сінонімаў. Семантычныя і стылістычныя сінонімы. Семантыка-стылістычныя сінонімы. Кантэкстуальныя сінонімы. Абсалютныя сінонімы (дублеты).

Функцыянальнае ўжыванне сінонімаў, іх стылістычная роля і прызначэнне.

Антонімы. Лексіка-граматычныя і семантычныя асаблівасці антонімаў. Сродкі выражэння антаніміі. Агульныя і канцэптуальныя, поўныя і няпоўныя, агульнаўжывальныя і аўтарскія, індывідуальна-стылістычныя антонімы. Стылістычнае выкарыстанне антонімаў.

Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле паходжання. Спрадвечная лексіка беларускай мовы. Агульнаславянская лексіка. Усходнеславянская лексіка. Уласнабеларуская лексіка. Нацыянальная адметнасць беларускай лексікі. Запазычаныя лексіка ў беларускай мове, яе прыметы. Лексічныя запазычанні са славянскіх моў. Лексічныя запазычанні з неславянскіх моў. Інтэрнацыянальная лексіка. Экзатызмы і варварызмы. Калькі: поўныя і няпоўныя, словаўтваральныя і семантычныя.

Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага выкарыстання. Дыялектная лексіка і яе разнавіднасці. Спецыяльная лексіка: тэрміны і прафесіяналізмы. Паняцце тэрміна і тэрміналогіі. Тэрміналагічная лексіка паводле паходжання: спрадвечна беларуская і запазычаная. Тэрміны вузкаспецыяльныя, агульнанавуковыя, міжнавуковыя.

Жаргонная лексіка. Аргатызмы.

Актыўная і пасіўная лексіка. Гістарызмы. Архаізмы. Неалагізмы. Шляхі ўзнікнення неалагізмаў і іх разнавіднасці.

Нацыянальная адметнасць беларускай лексікі.


Раздзел 6. Фразеалогія
Навукова-тэарэтычны змест:

Фразеалогія як раздзел мовазнаўства. Прадмет вывучэння і задачы фразеалогіі. Паняцце фразеалагічнай адзінкі. Класіфікацыя фразеалагізмаў: фразеалагічныя зрашчэнні (ідыёмы), фразеалагічныя адзінствы, фразеалагічныя злучэнні.

Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле паходжання. Спрадвечныя беларускія і запазычаныя фразеалагізмы.

Фразеалагічныя калькі ў беларускай мове.

Стылістычная класіфікацыя фразеалагізмаў. Міжстылёвыя фразеалагізмы. Размоўна-гутарковыя і кніжныя фразеалагізмы.

Мнагазначнасць, сінанімічнасць, аманімічнасць і антанімічнасць фразеалагізмаў.

Прыказкі, прымаўкі, крылатыя выразы (афарызмы). Перыфразы. Перыфразы індывідуальна-аўтарскія і традыцыйныя.
Раздзел 7. Лексікаграфія
Навукова-тэарэтычны змест:

Лексікаграфія як раздзел мовазнаўства Прадмет і задачы лексікаграфіі.

Слоўнікі і іх тыпы. Энцыклапедычныя і лінгвістычныя слоўнікі. Агульныя энцыклапедычныя і галіновыя слоўнікі. Лінгвістычныя слоўнікі. Тыпы лінгвістычных слоўнікаў. Аднамоўныя і шматмоўныя (перакладныя) лінгвістычныя слоўнікі. Тыпы аднамоўных слоўнікаў: арфаграфічныя, тлумачальныя, дыялектныя, гістарычныя, этымалагічныя, тэрміналагічныя, фразеалагічныя, сінанімічныя, аманімічныя, паранімічныя, антанімічныя, анамастычныя, марфемныя, арфаэпічныя, частотныя і інш.

З гісторыі лексікаграфіі. Персаналіі беларускай лексікаграфіі. Лексікаграфічныя працы Ф. Скарыны, Л. Зізанія, П. Бярынды, І. Насовіча, Я. Ціхінскага і інш. Лексікаграфічныя працы ХХ стагоддзя.


Раздзел 8. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне
Навукова-тэарэтычны змест:

Паняцце марфемы. Марфемная структура слова. Слова і марфема. Тыпы марфем.

Аснова слова і канчатак. Канчатак, або флексія. Нулявы канчатак. Аснова слова і яе тыпы: невытворная і вытворная. Утваральная аснова. Суплетыўныя асновы.

Змены ў марфемнай будове слова: апрошчанне і перараскладанне.

Корань і афіксы. Корань слова. Свабодныя і звязаныя карані.

Афіксы і іх віды: прыстаўка, або прэфікс; суфікс; постфікс; інтэрфікс. Словаўтваральныя і формаўтваральныя афіксы. Сінанімічныя і антанімічныя афіксы.

Словаўтварэнне як раздзел мовазнаўства. Асноўныя спосабы ўтварэння слоў: марфемны (суфіксальны, прыставачны, постфіксальны, прыставачна-суфіксальны, прыставачна-постфіксальны); субстантывацыя; лексіка-семантычны спосаб; складанне; складана-суфіксальны; зрашчэнні і абрэвіяцыя.
Раздзел 9. Марфалогія
Навукова-тэарэтычны змест:

Марфалогія як раздзел граматыкі, яе змест і задачы. Сувязь марфалогіі з іншымі раздзеламі мовазнаўства. Асноўныя паняцці марфалогіі: граматычнае значэнне, граматычная форма, граматычная катэгорыя. Часціны мовы як лексіка-граматычныя класы слоў. Сістэма часцін мовы ў беларускай мове.


Назоўнік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў: уласныя, агульныя, адушаўлёныя (асабовыя і неасабовыя), неадушаўлёныя, канкрэтныя, абстрактныя, зборныя, рэчыўныя.

Граматычныя катэгорыі назоўніка: род, лік, склон. Род назоўнікаў. Разыходжанні ў граматычным родзе некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах. Лік назоўнікаў. Разыходжанні ў ліку назоўнікаў у беларускай і рускай мовах. Склон назоўнікаў. Значэнні склонаў. Тыпы скланення назоўнікаў. Першае скланенне назоўнікаў. Другое скланенне назоўнікаў. Трэцяе скланенне назоўнікаў. Скланенне назоўнікаў у множным ліку. Рознаскланяльныя і нескланяльныя назоўнікі. Словаўтварэнне назоўнікаў.


Прыметнік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады прыметніка: якасныя, адносныя і прыналежныя. Якасныя прыметнікі.Адносныя прыметнікі. Прыналежныя прыметнікі. Поўныя і кароткія формы прыметнікаў. Ступені параўнання якасных прыметнікаў. Формы суб’ектыўнай ацэнкі якасных прыметнікаў. Скланенне прыметнікаў. Словаўтварэнне прыметнікаў.
Лічэбнік як часціна мовы. Разрады лічэбнікаў. Колькасныя лічэбнікі. Іх скланенне і спалучальнасць з назоўнікамі. Зборныя лічэбнікі. Дробавыя лічэбнікі. Парадкавыя лічэбнікі. Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі.
Займеннік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады займеннікаў: асабовыя, зваротны, прыналежныя, указальныя, азначальныя, пытальныя, адносныя, адмоўныя, неазначальныя (няпэўныя). Іх характарыстыка. Скланенне займеннікаў. Пераход займеннікаў у іншыя часціны мовы.

Дзеяслоў як часціна мовы. Разрады дзеясловаў: інфінітыў, спрагальныя формы, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе. Спрагальныя і неспрагальныя формы дзеяслова. Неазначальная форма дзеяслова (інфінітыў). Асновы дзеяслова. Пераходныя і непераходныя дзеясловы. Зваротныя дзеясловы. Стан дзеяслова. Трыванне дзеяслова. Лад дзеяслова (абвесны, умоўны і загадны). Час дзеяслова (цяперашні, прошлы і будучы). Асоба дзеяслова. Безасабовыя дзеясловы. Спражэнне дзеясловаў. Словаўтварэнне дзеясловаў.

Дзеепрыметнік, яго значэнне і сінтаксічныя функцыі. Утварэнне дзеепрыметнікаў. Асаблівасці ўжывання дзеепрыметнікаў у сучаснай беларускай мове.

Дзеепрыслоўе, яго значэнне і сінтаксічныя функцыі. Утварэнне дзеепрыслоўяў. Ужыванне дзеепрыслоўяў.

Прыслоўе як часціна мовы. Разрады прыслоўяў паводле значэння: азначальныя і акалічнасныя. Ступені параўнання якасных прыслоўяў. Спосабы ўтварэння прыслоўяў.
Безасабова-прэдыкатыўныя словы. Іх лексічнае значэнне, марфалагічныя катэгорыі і сінтаксічная функцыя. Утварэнне безасабова-прэдыкатыўных слоў.
Мадальныя словы. Агульнае паняцце. Значэнні мадальных слоў, сфера іх выкарыстання.
Службовыя часціны мовы. Агульная характарыстыка службовых часцін мовы. Іх класіфікацыя: прыназоўнікі, злучнік, часціцы.

Прыназоўнік як часціна мовы. Невытворныя і вытворныя прыназоўнікі. Асаблівасці ўжывання прыназоўнікаў у беларускай мове.

Злучнік як часціна мовы. Разрады злучнікаў паводле паходжання, структуры і спосабу ўжывання. Разрады злучнікаў паводле сінтаксічнай функцыі.

Часціцы як часціна мовы. Разрады часціц паводле саставу, паходжання і значэння.


Выклічнік як часціна мовы. Разрады выклічнікаў. Гукапераймальныя словы, іх адрозненне ад выклічнікаў. Пераход іншых слоў і цэласных спалучэнняў у выклічнікі.
Раздзел 10. Сінтаксіс
Навукова-тэарэтычны змест:

Сінтаксіс як раздзел граматыкі, яго змест і задачы. Словазлучэнне і сказ – асноўныя адзінкі сінтаксісу.

Словазлучэнне. Паняцце словазлучэння. Тыпы словазлучэнняў. Віды сувязі слоў у словазлучэннях. Асаблівасці будовы словазлучэнняў у сучаснай беларускай літаратурнай мове (у параўнанні з рускай мовай).

Сказ. Тыпы сказаў. Сказ як асноўная сінтаксічная адзінка. Тыпы сказаў паводле мэты выказвання. Тыпы сказаў паводле адносін выказвання да рэчаіснасці. Тыпы сказаў паводле граматычнай структуры.


Просты сказ. Двухсастаўныя сказы. Галоўныя члены сказа. Дзейнік і яго выражэнне. Выказнік. Тыпы выказнікаў і іх выражэнне. Каардынацыя выказніка з дзейнікам.

Даданыя члены сказа. Дапаўненне. Прамыя і ўскосныя дапаўненні і іх выражэнне.

Азначэнне. Дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні. Прыдатак як разнавіднасць азначэння. Структурна-граматычныя і семантычныя тыпы прыдаткаў.

Акалічнасці. Разрады акалічнасцяў: акалічнасці месца, часу, прычыны, мэты, умовы, уступкі, спосабу дзеяння, акалічнасці меры і ступені.

Аднародныя члены сказа. Сувязь выказніка з аднароднымі дзейнікамі. Злучнікі пры аднародных членах сказа. Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа. Аднародныя і неаднародныя азначэнні. Абагульняльныя словы ў сказах з аднароднымі членамі і знакі прыпынку пры іх.

Адасобленыя даданыя члены сказа. Паняцце адасаблення. Адасабленне дапасаваных і недапасаваных азначэнняў. Адасабленне прыдаткаў. Адасабленне акалічнасцяў. Адасабленне дапаўненняў. Адасабленне далучальных членаў сказа.

Сказы з параўнальнымі зваротамі. Спосабы выражэння параўнання. Адрозненне параўнальных зваротаў ад даданых параўнальных частак складаназалежнага сказа. Сінтаксічная роля параўнальных зваротаў.

Зваротак. Спосабы выражэння зваротка. Знакі прыпынку пры зваротках.

Пабочныя словы, словазлучэнні і сказы. Знакі прыпынку пры іх.

Устаўныя словы, словазлучэнні і сказы. Знакі прыпынку пры іх.

Аднасастаўныя сказы. Структура аднасастаўных сказаў. Тыпы аднасастаўных сказаў: пэўна-асабовыя, няпэўна-асабовыя, абагульнена-асабовыя, безасабовыя, інфінітыўныя, намінатыўныя сказы. Сінтаксічна непадзельныя сказы. Няпоўныя сказы.

Парадак слоў у сказе. Роля парадку слоў у сказе.


Складаны сказ. Паняцце складанага сказа. Класіфікацыя складаных сказаў.

Складаназлучаныя сказы. Агульнае паняцце складаназлучаных сказаў. Складаназлучаныя сказы са спалучальнымі часткамі. Складаназлучаныя сказы з супастаўляльнымі часткамі. Складаназлучаныя сказы з пералічальна-размеркавальнымі часткамі. Складаназлучаныя сказы з далучальнымі часткамі. Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах.

Складаназалежны сказ. Агульнае паняцце складаназалежных сказаў. Роля падпарадкавальных злучнікаў і злучальных слоў у складаназалежным сказе. Тыпы даданых частак складаназалежных сказаў: дзейнікавыя, выказнікавыя, дапаўняльныя, азначальныя і акалічнасныя (месца, часу, умовы, прычыны, мэты, уступкі, выніку, спосабу дзеяння, меры і ступені). Складаназалежныя сказы з даданымі параўнальнымі часткамі. Складаназалежныя сказы з даданымі далучальнымі часткамі.

Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі, іх разнавіднасці. складаназалежныя сказы з сузалежным аднародным і неаднародным падпарадкаваннем даданых частак. Складаназалежныя сказы з паслядоўным падпарадкаваннем даданых частак. Складаназалежныя сказы са змешаным падпарадкаваннем. Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах.

Бяззлучнікавы складаны сказ. агульнае паняцце бяззлучнікавых складаных сказаў. Тыпы бяззлучнікавых складаных сказаў.Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах

Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі, іх разнавіднасці. Знакі прыпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі.

Чужая мова і спосабы яе перадачы. Простая мова і знакі прыпынку пры ёй. Ускосная мова. Няўласна-простая мова. Цытаты і правілы іх афармлення. Адметнасць іх выкарыстання ў тэкстах.
Раздзел 11. Пунктуацыя
Навукова-тэарэтычны змест тэмы:

Пунктуацыя. Паняцце пунктуацыі. З гісторыі ўзнікнення і развіцця пунктуацыі. Класіфікацыя знакаў прыпынку. Раздзяляльныя і выдзяляльныя знакі прыпынку.


.

3. Вучэбна-метадычная карта вучэбнай дысцыпліны




раздзела, тэмы



Назва раздзела, тэмы

Колькасць аўдыторных гадзін

Форма кантролю



лекцыі

практычныя

заняткі


самастойная праца студэнта

1

2

3

4

5

6

Р. 0

Уводзіны ў курс “Сучасная беларуская мова”

2

2

4

Экзамен




  1. Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа, яе месца сярод іншых моў свету. Формы беларускай нацыянальнай мовы: літаратурная і дыялектная.

  2. Сучасная беларуская літаратурная мова і яе разнавіднасці: вусная і пісьмовая.

  3. Нормы літаратурнай мовы: арфаэпічныя, арфаграфічныя, лексічныя, граматычныя.

  4. Мова і маўленне. Формы маўлення: маналог, дыялог, тэкст.

  5. Умовы і этапы развіцця беларускай мовы. Роля сучаснай беларускай літаратурнай мовы па забеспячэнні ўсіх сфер грамадскага жыцця беларускага народа. Закон Рэспублікі Беларусь № 420-З “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ад 23 ліпеня 2008 года.

  6. Вядомыя беларускія мовазнаўцы, іх навуковая спадчына. Уклад беларускіх пісьменнікаў і вучоных у развіццё беларускай мовы на сучасным этапе.

2

2


2

2



р. 1

Фанетыка

1

2

4

Тэст № 1 Экзамен




  1. Фанетыка як навука аб гукавым ладзе мовы. Прадмет і задачы фанетыкі. Фанетычная транскрыпцыя. Гукі беларускай мовы і іх узаемадзеянне ў моўнай плыні.

  2. Галосныя гукі і іх класіфікацыя. Чаргаванне галосных гукаў. Прыстаўныя галосныя гукі.

  3. Зычныя гукі і іх класіфікацыя. Гук [ў]. Змены зычных. Асіміляцыя і дысіміляцыя зычных. Падаўжэнне і падваенне зычных. Дзеканне і цеканне. Чаргаванне зычных гукаў. Прыстаўныя зычныя гукі.

  4. Склад. Складападзел. Прасадычныя сродкі мовы (націск, інтанацыя) і іх роля ў арганізацыі моўнай плыні.

1



2



2

2




р. 2

Арфаэпія

1

2

4

Тэст № 1 Экзамен




  1. Арфаэпія і яе задачы. З гісторыі беларускай арфаэпіі. Асноўныя нормы сучаснага беларускага літаратурнага вымаўлення.

  2. Вымаўленне галосных гукаў.

  3. Вымаўленне зычных гукаў і іх спалучэнняў. Адхіленні ад нормаў літаратурнага вымаўлення і іх прычыны.

1

2


2

2




р. 3

Графіка

1

1

2

Экзамен




  1. Графіка, яе змест і задачы. Пісьмо ў гісторыі развіцця. Суадносіны паміж літарамі і гукамі. Асноўныя прынцыпы сучаснай беларускай графікі: гукавы і складовы.

  2. Паходжанне і развіццё беларускай графікі. Кірыліца – аснова беларускай графікі. Іншыя

графічныя сістэмы ў гісторыі беларускага пісьменства.

1

1


2




р. 4

Арфаграфія

4

6

10

Тэсты № 2,3 Экзамен




  1. Арфаграфія, яе змест і задачы. Этапы развіцця беларускай арфаграфіі. Роля беларускіх мовазнаўцаў ва ўдасканаленні беларускага правапісу. Новая рэдакцыя “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” 2008 года.

  2. Асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі: фанетычны і фанематычны (марфалагічны). Напісанні паводле фанетычнага і марфалагічнага прынцыпаў. Традыцыйны і дыферэнцыйны прынцыпы.

2.1 Правапіс галосных. Правапіс літар о, э, а.

2.2 Правапіс літар е, ё, я. Правапіс спалучэнняў галосных у іншамоўных словах. Правапіс прыстаўных галосных. Правапіс літар і, ы, й пасля прыставак. Правапіс літар у-ў. Напісанне галосных е-і.

2.3 Правапіс зычных. Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых. Правапіс зычных д-дз і т-ц. Правапіс падоўжаных зычных.

2.4 Правапіс некаторых спалучэнняў зычных. Правапіс мяккага знака і апострафа. Правапіс прыстаўных зычных.



  1. Напісанні слоў разам, асобна, праз злучок.

  2. Напісанне вялікай літары. Правілы пераносу слоў. Правілы графічнага скарачэння слоў.

2

2



2
2


2

2
2


2
2
2






р. 5

Лексікалогія

4

6

12

Тэст № 11 Экзамен




  1. Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Сувязь лексікалогіі з іншымі галінамі мовазнаўства.

  2. Слова як асноўная адзінка мовы. Лексічнае і граматычнае значэнні слова.

  3. Адназначныя і мнагазначныя словы. Прамое і пераноснае значэнні слова. Віды пераносу значэнняў. Метафара, метанімія, сінекдаха, іх стылістычная, вобразна-выяўленчая і мастацкая роля ў мове.

  4. Амонімы. Крыніцы ўзнікнення амонімаў, іх паходжанне і развіццё. Размежаванне амонімаў і мнагазначных слоў. Амалексемы, амафоны, амаформы і амографы. Стылістычнае выкарыстанне амонімаў.

  5. Паронімы. Граматычная характарыстыка паронімаў. Семантычныя асаблівасці і функцыі паронімаў. Стылістычныя памылкі ва ўжыванні паронімаў.

  6. Сінонімы. Паняцце сінанімічнага рада і дамінанты. Семантычныя асаблівасці сінонімаў, іх узнікненне і развіццё. Граматычныя тыпы сінонімаў. Семантычныя і стылістычныя сінонімы. Семантыка-стылістычныя сінонімы. Кантэкстуальныя сінонімы. Абсалютныя сінонімы (дублеты).

  7. Функцыянальнае ўжыванне сінонімаў, іх стылістычная роля і прызначэнне.

  8. Антонімы. Лексіка-граматычныя і семантычныя асаблівасці антонімаў. Сродкі выражэння антаніміі. Агульныя і канцэптуальныя, поўныя і няпоўныя, агульнаўжывальныя і аўтарскія, індывідуальна-стылістычныя антонімы. Стылістычнае выкарыстанне антонімаў.

  9. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле паходжання. Спрадвечная лексіка беларускай мовы. Агульнаславянская лексіка. Усходнеславянская лексіка. Уласнабеларуская лексіка. Нацыянальная адметнасць беларускай лексікі. Запазычаныя лексіка ў беларускай мове, яе прыметы. Лексічныя запазычанні са славянскіх моў. Лексічныя запазычанні з неславянскіх моў. Інтэрнацыянальная лексіка. Экзатызмы і варварызмы. Калькі: поўныя і няпоўныя, словаўтваральныя і семантычныя.

  10. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага выкарыстання. Дыялектная лексіка і яе разнавіднасці. Спецыяльная лексіка: тэрміны і прафесіяналізмы. Паняцце тэрміна і тэрміналогіі. Тэрміналагічная лексіка паводле паходжання: спрадвечна беларуская і запазычаная. Тэрміны вузкаспецыяльныя, агульнанавуковыя, міжнавуковыя.

  11. Жаргонная лексіка. Аргатызмы.

  12. Актыўная і пасіўная лексіка. Гістарызмы. Архаізмы. Неалагізмы. Шляхі ўзнікнення неалагізмаў і іх разнавіднасці.

  13. Нацыянальная адметнасць беларускай лексікі.

2


2


2


2

2


2

2

2
2


2

2






р. 6

Фразеалогія

2

4

4

Тэст № 11 Экзамен




  1. Фразеалогія як раздзел мовазнаўства. Прадмет вывучэння і задачы фразеалогіі. Паняцце фразеалагічнай адзінкі. Класіфікацыя фразеалагізмаў: фразеалагічныя зрашчэнні (ідыёмы), фразеалагічныя адзінствы, фразеалагічныя злучэнні.

  2. Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле паходжання. Спрадвечныя беларускія і запазычаныя фразеалагізмы.

  3. Фразеалагічныя калькі ў беларускай мове.

  4. Стылістычная класіфікацыя фразеалагізмаў. Міжстылёвыя фразеалагізмы. Размоўна-гутарковыя і кніжныя фразеалагізмы.

  5. Мнагазначнасць, сінанімічнасць, аманімічнасць і антанімічнасць фразеалагізмаў.

  6. Прыказкі, прымаўкі, крылатыя выразы (афарызмы). Перыфразы. Перыфразы індывідуальна-аўтарскія і традыцыйныя.

2

2

2


2

2




Р. 7

Лексікаграфія

2

2

4

Экзамен




  1. Лексікаграфія як раздзел мовазнаўства Прадмет і задачы лексікаграфіі.

  2. Слоўнікі і іх тыпы. Энцыклапедычныя і лінгвістычныя слоўнікі. Агульныя энцыклапедычныя і галіновыя слоўнікі. Лінгвістычныя слоўнікі. Тыпы лінгвістычных слоўнікаў. Аднамоўныя і шматмоўныя (перакладныя) лінгвістычныя слоўнікі. Тыпы аднамоўных слоўнікаў: арфаграфічныя, тлумачальныя, дыялектныя, гістарычныя, этымалагічныя, тэрміналагічныя, фразеалагічныя, сінанімічныя, аманімічныя, паранімічныя, антанімічныя, анамастычныя, марфемныя, арфаэпічныя, частотныя і інш.

  3. З гісторыі лексікаграфіі. Персаналіі беларускай лексікаграфіі. Лексікаграфічныя працы Ф. Скарыны, Л. Зізанія, П. Бярынды, І. Насовіча, Я. Ціхінскага і інш. Лексікаграфічныя працы ХХ стагоддзя.




2



2

2



2

2




р. 8

Марфемная будова слова. Словаўтварэнне

1

2

6

Тэст № 4 Экзамен




  1. Паняцце марфемы. Марфемная структура слова. Слова і марфема. Тыпы марфем.

  2. Аснова слова і канчатак. Канчатак, або флексія. Нулявы канчатак. Аснова слова і яе тыпы: невытворная і вытворная. Утваральная аснова. Суплетыўныя асновы.

  3. Змены ў марфемнай будове слова: апрошчанне і перараскладанне.

  4. Корань і афіксы. Корань слова. Свабодныя і звязаныя карані.

  5. Афіксы і іх віды: прыстаўка, або прэфікс; суфікс; постфікс; інтэрфікс. Словаўтваральныя і формаўтваральныя афіксы. Сінанімічныя і антанімічныя афіксы.

  6. Словаўтварэнне як раздзел мовазнаўства. Асноўныя спосабы ўтварэння слоў: марфемны (суфіксальны, прыставачны, постфіксальны, прыставачна-суфіксальны, прыставачна-постфіксальны); субстантывацыя; лексіка-семантычны спосаб; складанне; складана-суфіксальны; зрашчэнні і абрэвіяцыя.

1



2


2
2


2





р. 9

Марфалогія

8

14

22

Тэсты

№ 5-10


Экзамен




  1. Марфалогія як раздзел граматыкі, яе змест і задачы. Сувязь марфалогіі з іншымі раздзеламі мовазнаўства. Асноўныя паняцці марфалогіі: граматычнае значэнне, граматычная форма, граматычная катэгорыя. Часціны мовы як лексіка-граматычныя класы слоў. Сістэма часцін мовы ў беларускай мове.

  2. Назоўнік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў: уласныя, агульныя, адушаўлёныя (асабовыя і неасабовыя), неадушаўлёныя, канкрэтныя, абстрактныя, зборныя, рэчыўныя.

2.1 Граматычныя катэгорыі назоўніка: род, лік, склон. Род назоўнікаў. Разыходжанні ў граматычным родзе некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах. Лік назоўнікаў. Разыходжанні ў ліку назоўнікаў у беларускай і рускай мовах. Склон назоўнікаў. Значэнні склонаў.

2.2 Тыпы скланення назоўнікаў. Першае скланенне назоўнікаў. Другое скланенне назоўнікаў. Трэцяе скланенне назоўнікаў. Скланенне назоўнікаў у множным ліку. Рознаскланяльныя і нескланяльныя назоўнікі. Словаўтварэнне назоўнікаў.



  1. Прыметнік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады прыметніка: якасныя, адносныя і прыналежныя. Якасныя прыметнікі. Адносныя прыметнікі. Прыналежныя прыметнікі. Поўныя і кароткія формы прыметнікаў. Ступені параўнання якасных прыметнікаў. Формы суб’ектыўнай ацэнкі якасных прыметнікаў. Скланенне прыметнікаў. Словаўтварэнне прыметнікаў.

  2. Лічэбнік як часціна мовы. Разрады лічэбнікаў. Колькасныя лічэбнікі. Іх скланенне і спалучальнасць з назоўнікамі. Зборныя лічэбнікі. Дробавыя лічэбнікі. Парадкавыя лічэбнікі. Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі.

  3. Займеннік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады займеннікаў: асабовыя, зваротны, прыналежныя, указальныя, азначальныя, пытальныя, адносныя, адмоўныя, неазначальныя (няпэўныя). Іх характарыстыка. Скланенне займеннікаў. Пераход займеннікаў у іншыя часціны мовы.

  4. Дзеяслоў як часціна мовы. Разрады дзеясловаў: інфінітыў, спрагальныя формы, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе. Спрагальныя і неспрагальныя формы дзеяслова. Неазначальная форма дзеяслова (інфінітыў). Асновы дзеяслова. Пераходныя і непераходныя дзеясловы. Зваротныя дзеясловы. Стан дзеяслова. Трыванне дзеяслова. Лад дзеяслова (абвесны, умоўны і загадны). Час дзеяслова (цяперашні, прошлы і будучы). Асоба дзеяслова. Безасабовыя дзеясловы. Спражэнне дзеясловаў. Словаўтварэнне дзеясловаў.

  5. Дзеепрыметнік, яго значэнне і сінтаксічныя функцыі. Утварэнне дзеепрыметнікаў. Асаблівасці ўжывання дзеепрыметнікаў у сучаснай беларускай мове.

  6. Дзеепрыслоўе, яго значэнне і сінтаксічныя функцыі. Утварэнне дзеепрыслоўяў. Ужыванне дзеепрыслоўяў.

  7. Прыслоўе як часціна мовы. Разрады прыслоўяў паводле значэння: азначальныя і акалічнасныя. Ступені параўнання якасных прыслоўяў. Спосабы ўтварэння прыслоўяў.

  8. Безасабова-прэдыкатыўныя словы. Іх лексічнае значэнне, марфалагічныя катэгорыі і сінтаксічная функцыя. Утварэнне безасабова-прэдыкатыўных слоў.

  9. Мадальныя словы. Агульнае паняцце. Значэнні мадальных слоў, сфера іх выкарыстання.

  10. Службовыя часціны мовы. Агульная характарыстыка службовых часцін мовы. Іх класіфікацыя: прыназоўнікі, злучнік, часціцы.

  11. Прыназоўнік як часціна мовы. Невытворныя і вытворныя прыназоўнікі. Асаблівасці ўжывання прыназоўнікаў у беларускай мове.

  12. Злучнік як часціна мовы. Разрады злучнікаў паводле паходжання, структуры і спосабу ўжывання. Разрады злучнікаў паводле сінтаксічнай функцыі.

  13. Часціцы як часціна мовы. Разрады часціц паводле саставу, паходжання і значэння.

  14. Выклічнік як часціна мовы. Разрады выклічнікаў. Гукапераймальныя словы, іх адрозненне ад выклічнікаў. Пераход іншых слоў і цэласных спалучэнняў у выклічнікі.

2


2

2

2



2

2


2
2

2


2

2


2

2


2


2
2


2

2


2

2

2

2




р. 10

Сінтаксіс

8

12

24

Тэсты

№ 12-14


Экзамен




  1. Сінтаксіс як раздзел граматыкі, яго змест і задачы. Словазлучэнне і сказ – асноўныя адзінкі сінтаксісу.

  2. Словазлучэнне. Паняцце словазлучэння. Тыпы словазлучэнняў. Віды сувязі слоў у словазлучэннях. Асаблівасці будовы словазлучэнняў у сучаснай беларускай літаратурнай мове (у параўнанні з рускай мовай).

  3. Сказ. Тыпы сказаў. Сказ як асноўная сінтаксічная адзінка. Тыпы сказаў паводле мэты выказвання. Тыпы сказаў паводле адносін выказвання да рэчаіснасці. Тыпы сказаў паводле граматычнай структуры.

  4. Просты сказ. Двухсастаўныя сказы. Галоўныя члены сказа. Дзейнік і яго выражэнне. Выказнік. Тыпы выказнікаў і іх выражэнне. Каардынацыя выказніка з дзейнікам.

  5. Даданыя члены сказа. Дапаўненне. Прамыя і ўскосныя дапаўненні і іх выражэнне.

  6. Азначэнне. Дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні. Прыдатак як разнавіднасць азначэння. Структурна-граматычныя і семантычныя тыпы прыдаткаў.

  7. Акалічнасці. Разрады акалічнасцяў: акалічнасці месца, часу, прычыны, мэты, умовы, уступкі, спосабу дзеяння, акалічнасці меры і ступені.

  8. Аднародныя члены сказа. Сувязь выказніка з аднароднымі дзейнікамі. Злучнікі пры аднародных членах сказа. Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа. Аднародныя і неаднародныя азначэнні. Абагульняльныя словы ў сказах з аднароднымі членамі і знакі прыпынку пры іх.

  9. Адасобленыя даданыя члены сказа. Паняцце адасаблення. Адасабленне дапасаваных і недапасаваных азначэнняў. Адасабленне прыдаткаў. Адасабленне акалічнасцяў. Адасабленне дапаўненняў. Адасабленне далучальных членаў сказа.

  10. Сказы з параўнальнымі зваротамі. Спосабы выражэння параўнання. Адрозненне параўнальных зваротаў ад даданых параўнальных частак складаназалежнага сказа. Сінтаксічная роля параўнальных зваротаў.

  11. Зваротак. Спосабы выражэння зваротка. Знакі прыпынку пры зваротках.

2

2



2


2


2



2

2
2

2


2


2







  1. Пабочныя словы, словазлучэнні і сказы. Знакі прыпынку пры іх.

  2. Устаўныя словы, словазлучэнні і сказы. Знакі прыпынку пры іх.

  3. Аднасастаўныя сказы. Структура аднасастаўных сказаў. Тыпы аднасастаўных сказаў: пэўна-асабовыя, няпэўна-асабовыя, абагульнена-асабовыя, безасабовыя, інфінітыўныя, намінатыўныя сказы. Сінтаксічна непадзельныя сказы. Няпоўныя сказы.

  4. Парадак слоў у сказе. Роля парадку слоў.

  5. Складаны сказ. Паняцце складанага сказа. Класіфікацыя складаных сказаў.

  6. Складаназлучаныя сказы. Агульнае паняцце складаназлучаных сказаў. Складаназлучаныя сказы са спалучальнымі часткамі. Складаназлучаныя сказы з супастаўляльнымі часткамі. Складаназлучаныя сказы з пералічальна-размеркавальнымі часткамі. Складаназлучаныя сказы з далучальнымі часткамі. Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах.

  7. Складаназалежны сказ. Агульнае паняцце складаназалежных сказаў. Роля падпарадкавальных злучнікаў і злучальных слоў у складаназалежным сказе. Тыпы даданых частак складаназалежных сказаў: дзейнікавыя, выказнікавыя, дапаўняльныя, азначальныя і акалічнасныя (месца, часу, умовы, прычыны, мэты, уступкі, выніку, спосабу дзеяння, меры і ступені). Складаназалежныя сказы з даданымі параўнальнымі часткамі. Складаназалежныя сказы з даданымі далучальнымі часткамі.

  8. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі, іх разнавіднасці. складаназалежныя сказы з сузалежным аднародным і неаднародным падпарадкаваннем даданых частак. Складаназалежныя сказы з паслядоўным падпарадкаваннем даданых частак. Складаназалежныя сказы са змешаным падпарадкаваннем. Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах.

  9. Бяззлучнікавы складаны сказ. агульнае паняцце бяззлучнікавых складаных сказаў. Тыпы бяззлучнікавых складаных сказаў. Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах

  10. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі, іх разнавіднасці. Знакі прыпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі.

  11. Чужая мова і спосабы яе перадачы. Простая мова і знакі прыпынку пры ёй. Ускосная мова. Няўласна-простая мова. Цытаты і правілы іх афармлення. Адметнасць іх выкарыстання ў тэкстах.


2

2




2

1

1

2





2

2

2

2

2


2

2




р. 11

Пунктуацыя

1

2

2

Экзамен




  1. Пунктуацыя. Паняцце пунктуацыі. З гісторыі ўзнікнення і развіцця пунктуацыі. Класіфікацыя знакаў прыпынку. Раздзяляльныя і выдзяляльныя знакі прыпынку.

1

2

2







УСЯГО

34

50

98




4. ІНФАРМАЦЫЙНАЯ ЧАСТКА
Асноўная літаратура


  1. Беларуская граматыка: у 2-х ч. / АН БССР, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа. – Мінск, 1985. – Ч. 1. – 431 с.

  2. Беларуская граматыка: у 2-х ч. / АН БССР, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа. Мінск, 1986. – Ч. 2. – 327 с.

  3. Беларуская мова. Энцыклапедыя. – Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1994. – 656 с.

  4. Кузьміч, В.А. Сучасная беларуская мова. Практыкум: вучэб.-метад. дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці 1-47 01 01 “Выдавецкая справа” / В.А. Кузьміч, Р.В. Міксюк. – Мінск: БДТУ, 2009. – 217 с.

  5. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. – Мінск: Нац. Цэнтр прававой інфарм. Рэсп. Беларусь, 2008. – 144 с.

  6. Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія. – 2-е выд. – Мінск, 1980. – 273 с.

  7. Сучасная беларуская мова / Л.М. Грыгор’ева [і інш.]. – Мінск: Выш. шк., 2007. – 560 с.

  8. Сучасная беларуская мова. Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексіка. Лексікалогія. Фразеалогія. Фразеаграфія / Я.М. Камароўскі [і інш.]. – 2-е выд. – Мінск, 1995.

  9. Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. – Мінск, 1996.

  10. Янкоўскі, Ф.М. Сучасная беларуская мова / Ф.М. Янкоўскі. – Мінск, 1984. – 176 с.


Дадатковая літаратура
11. Арашонкава, Г.І. Кіраванне ў беларускай і рускай мовах: слоўнік-даведнік / Г.І. Арашонкава, В.П. Лемцюгова. – Мінск: Выш. шк., 1991. – 303 с.

12. Беларуская мова / Э.Д. Блінава [і інш.]. – Мінск: Выш. шк., 1991. – 352 с.

13. Бурак, Л.І. Пунктуацыя беларускай мовы / Л.І. Бурак. – 3-е выд. – Мінск, 1982. – 223 с.

14. Камароўскі, Я.М. Сучасная беларуская мова. Фанетыка і фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. / Я.М. Камароўскі, Л.І. Сямешка. – Мінск, 1985.

15. Кароткая граматыка беларускай мовы. У 2 ч. / навук. рэд. А.А. Лукашанец. – Мінск: Беларус. навука, 2007–2009. – 2 ч.

16. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / АН Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа. – Мінск, 1994. – 463 с.

17. Практыкум па беларускай мове / пад рэд. Г.М. Малажай. – Мінск: Выш. шк., 1993. – 329 с.

18. Прыгодзіч, М. Р. Асобна, разам, праз дэфіс: слоўнік-даведнік / М.Р. Прыгодзіч. – Мінск: Народная асвета, 1994. – 256 с.

19. Сучасная беларуская літаратурная мова. Лексікалогія. Фанетыка. Арфаграфія. – 3-е выд. – Мінск, 1993. – 206 с.

20. Сучасная беларуская літаратурная мова: практычныя заняткі. – 3-е выд. – Мінск, 1995. – 287 с.

21. Шакун, Л.М. Словаўтварэнне / Л.М. Шакун. – Мінск, 1978.

22. Шакун, Л.М. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы / Л.М. Шакун. – 2-е выд. – Мінск, 1984.

23. Янкоўскі, Ф.М. Беларуская фразеалогія / Ф.М. Янкоўскі. – Мінск, 1981. – 78 с.

24. Яўневіч, М.С. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы / М.С. Яўневіч, П.У. Сцяцко. – 3-е выд. – Мінск, 1987. – 272 с.


Пратакол узгаднення вучэбнай праграмы па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне з іншымі дысцыплінамі спецыяльнасці




Назва дысцыпліны, з якой патрабуецца ўзгадненне

Назва кафедры

Прапановы аб змяненнях у змесце вучэбнай праграмы па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне

Рашэнне, прынятае кафедрай, якая распрацавала вучэбную праграму (з указаннем даты і нумара пратакола)






Кафедра

рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій (РВТ)



Заўваг нямі

Узгоднена

Загадчык кафедры РВТ М.А.Зільберглейт





Каталог: Portals
Portals -> Спіс студэнтаў 3-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Спіс студэнтаў 2-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Спіс студэнтаў 1-га курса лесагаспадарчага факультэта ў 2014-2015 навучальным годзе
Portals -> Пасяджэнне 1-е “О мой нязводны род, ён моцны духам ”
Portals -> Вынікі круглагадовай алімпіяды па беларускай мове
Portals -> Рэктар бдту прафесар I. М. Жарскi
Portals -> Фармацэўтычная хімія Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі
Portals -> Рэктар бдту прафесар I. М. Жарскi
Portals -> Вучэбны план спецыяльнасць: 1-89 02 02 Турызм І прыродакарыстанне


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал