198. Для добрых радзін жанчын
Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай Маці пакланюся. Прачыстая Божая Маці з прыстолу ўставала, рабе божай (імя) помачы стала, залатыя ключыкі дзяржала, царскія вароцечкі адмукала. Косці-мосці, разыйдзіцеся, а ты, дзіцятка, на гэты свет явіся. Госпадзі, памажы, прыступі ды хутчэй асвабадзі. Амінь, Госпадзі.
Запісана ў в. Хваенск
ад Леўкавец Васіліны Фёдараўны, 1926 г.н.,
студэнткай Яўграфавай I.
199. З ветру
Мо табе надумана, мо табе нагадана, мо табе ад людзей, з ачэй, з ветру. Ідзі на высокія ляса, там табе піценне, ядзенне, назад не варочайся. Амінь.
Трэба чытаць дзевяць раз. Можна таксама чытаць на воду, штобы яе на сябе намазваць.
200. Каб не балела галава, косці, і каб глаза не часаліся
Ішоў Ісус Хрыстос па мору, нёс у руках тры рожы: перву – вецер здуў, другу – агонь спаліў, трэцяя – сама згінула. Так і балезнь з (імя) згінь, па касцях не хадзі, касцей не ламі, з касцей ухадзі. Ідзі на высокія ляса, там ты блудзі. Амінь.
Калі начынаеш шаптаць, то трэба перакрысціцца тры разы і сказаць:
– Первым разам, лепшым часам.
Шаптаць дзевяць разоў.
201. Каб не балеў жывот
(калі і сам забалеў і калі сарвесся)
Гаварыць замову дзевяць раз і ў гэты момант вадзіць вакруг пупка рукой.
– Залатнічку божы чалавеку, ідзі на месцечка, сядзь на залатое крэслечка. Божа Маці, прыдзі, залатнічка на месца пастанаві. Уніз не ападай, крыві не разганяй, бакі не распірай.
202. Ад крывацёку
Шоў Госпад цёмным лясочкам, стаў на камяні, падпёрся кіёчкам, рана звужаецца, кроў замаўляецца. Амінь.
Гаварыць тое самае дзевяць раз.
203. Баліць галава
Гаварыць ззаду або збоку. Калі закончыш, трэба тры разы папарадку падуць і сплюнуць, падуць і сплюнуць і г.д.
– Шоў Бог цераз парог, у парозе табе, Божа, не стаяць, касцей не ламаць, маёй галаве не шумець і з маладнічком, і ісходнімі днямі. Амінь.
204. Ад зубнога болю
Гаварыць дзевяць раз:
– Месячку, месячку, залаты ражочку, дзе ты быў?
– На том свеце.
– Што ты там рабіў?
– У мёртвых зубы лячыў.
– А ў іх не баляць, хай і ў мяне не баляць. Амінь.
205. Спуг
Перакрысціцца тры разы, а як закончыш, трэба здуць, сплюнуць, здуць, сплюнуць і г.д. Гаварыць сзадзі:
– Крэст нада мною, крэст пада мною, атступі, вражэ, чатырох углоў, пецярых дзвярэй. Бог ідзе – сам Гасподзь Бог з ангеламі сцерагці мяне, каб я нікога не баялася і нікога не пугалася: ні змея, ні звера, ні страха, ні праха і ні ліхога, і ні плахога, штоб ішла, весялілась, каб рай тварыўся нада мною.
206. Кагда злюсь
Гаварыць дзевяць раз:
– Хай мае злякі ядзяць твае каты і сабакі.
207. Кагда не сплю
Госпаду Богу памалюся, Прачістай Божай Маці папрашуся. Прачіста Божа Маці, прыдзі, мне прыстрэкі, прыдзіўкі, намовіны ўгавараць. Ідзіце, прыдзіўкі, прыстрэкі, намоўкі, ідзіце туды, хто вас прыслаў. Сюды на нетры, на ветры, на жоўтыя пяскі, каб на мае сэрца, галавы не было таскі.
208. Ад валасня
Як бы рубіць патом воздух у бальнога месца і шаптаць:
– Сілы нябесныя, чаша брачная, ісцелі, Панцелеймон, сваім дарам раба божага (імя). Амінь.
209. Ад залатухі
Бальнога трэба ўзяць на калені і гаварыць тры ўтра падрад:
– На моры, на акіяні, на остраве Буяні ляжыць камень сарака сажань, а на етым камні сядзіць дзявіца, прыдумывае залатуху. Залатуха-краснуха, табе тут не быць, табе тут не жыць і касцей не ламіць, суставаў не гнаіць. Амінь.
Запісана ў в. Яміцы
ад Карлюк Ніны Цімафееўны, 1937 г.н.,
студэнткай Рубіс А. (2003 г.)
Калінкавіцкі раён
210. Ад зубнога болю
Месяц ты, месячык, срэбныя рожкі, златыя ножкі. Зыдзі ты, месяц, здымі маю зубную скорбь, унясі боль пад воблакі. Мая скорбь ні мала, ні цяжка, а твая сіла магуча. Мне скорбі не перанесць, а тваёй сіле перанесць. Вось зуб, вось два, вось тры – усе тваі, вазьмі маю скорбь. Месяц ты, месячык, укрой ад мяне зубную скорбь.
211. Ад зубнога болю
Іду я ні вуліцаю, ні дарогаю, а па пустым завулкам, па аўрагам, па каналам. Насустрач мне заяц. – Заяц ты, заяц, дзе твае зубы? Аддай свае мне, а мае вазьмі сабе. Іду я ні сцяжынкаю, ні дарогаю, а цёмным лесам, сырым борам. Насустрач мне серы воўк. – Воўча ты воўча, дзе твае зубы? Вось табе мае зубы, а ты аддай мне свае. Іду я ні зямлёю, ні вадою, а чыстым полем, квяцістым лугам. Насустрач мне старая баба. – Старая ты баба, дзе твае зубы? Вазьмі ты воўчыя зубы, аддай мне свае выпалыя. Замаўляю я зубы крэпка-крэпка ў раба (імя) па сей дзень, па сей час, на векі вякоў. Амінь.
212. Ад крыві
Два браты камень сякуць, дзве сястры ў акно глядзяць, дзве свякроўкі ў варотах стаяць. Ты, свёкар, варацісь, а ты, кроў, уталісь. Ты, сястра, адварацісь, а ты, кроў, уймісь. Ты, братка, смірысь, а ты, кроў, замкнісь. Брат бяжыт, сястра крычыт, свёкар варчыт. А будзь, маё слова, моцнае на сціханне крыві ў раба (імя) па сей час і сію мінуту.
213. Ад хваробы сэрца
У імя Атца і Сына і Святага Духа. Едзе мёртвы ў поле і кажа яму: – Ці далёка,сябра,едзеш? – Еду за мора да красныя дзявіцы, на папяровыя пярыны, там мёртвыя нашы весяляцца. Сэрцайкі ў іх не баляць, ні аб чым не таскуюць. Так бы ў раба божага (імя) сэрца не балела, ні аб чым не тамілася. Як хутка гэтае слова зменіцца, так хутка (імя) сардэчная хвароба ізлечыцца. Ва векі вякоў.
214. Ад хваробы
Госпадзі Божа, блаславі! У імя Атца і Сына і Святога Духа. Амінь. Як Гасподзь Бог неба і зямлю, воды і зоркі, і сырую маці-сыру зямлю моцна сцвярдзіў і ўмацаваў, і як на той маці-сырой зямлі няма аніякай хваробы, ні кравяной раны, ні ламоты, ні опухалі – так бы зрабіў Гасподзь і мяне, раба божага (імя), моцна і цвёрда сцвярдзіў мае жылы і косці, маё белае цела, так бы і ў мяне, раба божага (імя), не было на белым целе, на рацівым сэрцы, ні на маіх касцях ніякай хваробы: ні крыві, ні раны, ні ламоты, ні опухалі. Едзін архангельскі ключ і ва векі вякоў. Амінь.
215. Ад начніц
У імя Атца і Сына і Святага Духа. Палуношніца Анна Іванаўна, па начам не хадзі, рабы божай (імя) не будзі! Вось табе работа: днём гуляй пястом да ступай, а ноччу маціцай. Ва векі вякоў. Амінь.
216. Ад начніц
Куры рабыя, куры серыя, куры чорныя, вазьміце свае крыксы ад хрышчонага, наражонага, малітвеннага раба божыя, младзенца (імя), аддайце на наш сон.
217. Ад начніц
Пеўнік серы, пеўнік пёстры, пеўнік чырвоны, вазьмі крык рабы (а) божай (імя).
218. Ад ячменя
Ячмень, ячмень, вось табе кукіш, што захочаш, то і купіш. Купі сабе тапарок, сякі сябе папярок.
219. Ад ячменя
Божа, блаславі! Сонейка на захад, дзень на сход, сучок на глазу на звод, сам прападзёт, як чало (чалеснікі печы) пачарнее. Ключ і замок словам маім.
220. Ад п’янства
У імя Атца і Сына і Святога Духа (два разы), хмель і віно, выйдзі на хуткую воду, на якой людзі не ездзяць, ад раба божага (імя). Хмель і віно, ідзі на буйныя вятры, які вецер па дальнасці ходзіць. У імя Атца і Сына і Святога Духа. Прычапісь да ліхога чалавека, які на (імя) ліха думае. Да таго прычапісь, які дабра не зробіць і не жадае, ад мяне ва векі адвяжысь. У імя Атца і Сына і Святога Духа. Амінь.
Запісана ў г. Калінкавічы
ад Удовінай Галіны Пятроўны, 1957 г.н.,
студэнткай Ігнацюк Я.
221. Сняціе порчі с самого себя
В полноч надо поставіць сковородку на огонь. Бросіць в неё левой рукой трі кулака солі і наблюдаць дзве мінуты, как она будзет жаріцца на сільном огне. Прі этом говоріць:
– Вас 77. Я вас накормлю, я вас напою. Покажыце, раскажыце, кем, за што і кагда рабу божаму (імя) зло поддзелано ні зверам, ні рыбай, ні пціцай, а человеком. Покажыце, раскажыце, какім.
Еслі соль будзе сільна трешчаць, почернеет, выйдзіце на ўліцу, отсчітайце справа от себя 21 звезду і скажыце:
– Царіцы-звездзіцы, отдайце, верніце то зло, што мне прінеслі ні рыбой, ні пціцей, а человеком. Верніце ему. Я прошчаю ему.
После этого цэлы дзень з дому нічога не выносьце, нічога не давайце в долг.
222. Іспуг
Праговорваць нада пасля абеду:
– Господу Богу помолюса, Прочістой Божэй Мацер поклонюса. Прочіста Божа Маці, прідзі, поможы спуг уговораці. Первым разом, першым часом (імя) спуг шэптаці. Молодзічок молодой, твой рожок золотой. Ці ты вымершы быў, ці пужаюцца цябе, не пытаюцца, ці боліць жывоцік у цябе. Не боліць, хай у (імя) не боліць.
Дапамагла: Бандарэнка Э.В., Шабуні З.В. і інш.
223. Ад заіканія (для дзіцяці)
Чітаць нада на ўбываюшчей луне. Еслі лечіць масцер, надо, штоб отчество его не совпадало с отчеством больного. Еслі самого сябе лечіць, то ўсе зеркала ў доме должны быць повёрнуты на восток. Лечіць в среду. Даюць дзіцяці піць цёплое молоко ложкамі. На каждую ложку чітаецца заговор:
– Собака лежала, кошка прібежала і всё слізала. Ты, собака, не скулі, а ты, кошка забері, а ты (імя) чісто говорі. Амінь, амінь, амінь.
224. Ад всех чар
Заговаріваць трі раза:
– Святы Ніколай, ты разрушаеш горы, разрушаеш камні. Разрушы горе, колдовство, чародзейство, завісць, ненавісць, здзелкі, зглаз от плохой мінуты рабу божую (імя) не на час, не на два, а навсегда. Амінь.
225. Урокі
Господу Богу помолюса, Прочістой Божэй Мацер поклонюса. Прочіста Божа Маці, прідзі, поможы нашай (імя) урокі ўговораці. Першым разом, лепшым часом (імя) урокі ўговораці мужчынскіе, жаночіе, хлопочіе, дзевочіе. Іхні ўрокі ілі ўборкі.
226. Знос для дзіця
Прочістая Божая Маці около престола стояла, (імя) знос уговорала. Знос, знос, чого на (імя) нападаеш? Ці не такі свет, ці не такі цвет, ці не така зямля, ці не така вода, ці не одзінаковые людзі на свеці? Такі свет, такі цвет, така зямля, така вода і одзінаковые людзі на свеці.
Запісана ў г.п. Азарычы
ад Пазняк Соф’і Міхайлаўны, 1935 г.н.,
студэнткай Лісуновай Т.
227. Золотуха
Господу Богу помалюся, святой Прочістой покланюся, пятніцы святой, тройцы ракавой, святой пакрове Матцы хрыстовай, прыступіце і памажыце (імя). Не мой дух, а Гасподні, скула-скуліца, пухлая пухлоніца, красная красновіца, табніца, урадніца, залатушніца, 12 вас, прошу ўсіх вас выступіць із этой головы, із ліца, із вушэй, із вачэй. Скула падумная, прыгаворная, прыстрэчная, ветраная, халодная, тут табе не ходзіці, косцей не ламіці, жылок не таміці. Моі слова, Гасподняя помоч.
Тры раза.
228. Ізнос
Прошу цябе, Господа Бога, і цябе, святая Прочістая Матка Божая, прыступіце і памажыце (імя) ізнос говорыць. Ізнос, хто цябе прінёс, той цябе і ўнёс, я от зносу маю граблі і касу. Касой откашуся, граблямі отграблюся, ізноса не баюся. Моі слова, Гасподняя помач.
Тры раза.
229. Звіх і опухаль
Прошу цябе, Господа Бога, і цябе, святая Прочістая Матка Божая, прыступіце і памажыце (імя). Звіх, по косці не ходзі, косці не ломі, одкуль вы взяліся, одкуль показаліся, я ж цябе ўмаляю, я ж цябе ўговораю, за ніцые лозы отправляю, я – со словамі, а Бог – с помоччю.
Дзевяць раз.
230. От удара
Прошу цябе, Господа Бога, і цябе, святая Прочістая Матка Божая, прыступі і памажы (імя). Удар, по косці не ходзі, косці не ломі. Я цябе ўмаляю, я цябе ўговораю, на места ўстонавляю, сустаў с суставом, костка с косткой, жыла с жылой, кров с кровью, штоб не очіналася, не ўпаміналася на востаньі ўсхода і молодзіком, ні во векі веков. Господзі, злюбі мой дух.
Тры раза.
231. Рожа
Господу Богу помалюся, святой Прочістой покланюся, пятніцы святой, тройцы ракавой, святой пакрове, Матцы Хрістовай, я – словам, Бог – с помоччю (імя). Рожа-рожовніца, Хрістова Маці-раждзеніца, по цэркві ходзіла, рожу говорыла, ля прыстола стояла, свечі зажыгала, рожу ўгаворала, штоб не очіналася, не ўпоміналася, ні на востан’і ўсхода, ні молодзіком, ні во векі веков. Во імя Отца і Сына і Святога Духа. Амінь. Моі слова, Гасподняя помоч.
Тры раза.
232. Вогнік
Господу Богу помалюся, святой Прочістой покланюся. Святая Прочіста Маці Божая, прыступіце і памажыце (імя). Вогнік прошу, Бога прошу. Агонь потухае, вогнік зажывае.
Узяць 9 палочак ці спічкі, агонь располажь перад печью і браць по одной палочке, запаліваць на огне і водзіць іздалека вокруга больного места. На первую палочку нада пераказаць все слова, напісанные сверху. На все остальные токо две последніе строчкі.
233. Зубы
Господу Богу помалюся, Господа Бога попрашу, прыступіце і памажыце (імя) зубы лечіць.
– Месяц, месяц, гдзе ты был?
– На том свеце.
– Мёртвых бачіў, што робяць мёртвые?
– Лежаць, не варочаюцца.
– Штобы ў раба божага (імя) зубы не балелі, не шчімелі, не варочаліся, ні всходом, ні подходом, ні молодзіком, ні во векі веков. Моі слова, Гасподняя помоч. Амінь (тры раза).
234. От прыстреку (ізглаз)
Прошу цябе, Господа Бога, і цябе, святая Прочістая Матка Божая, прыступіце і памажыце (імя). Ішов Ісус Хрістос з высокіх небёс, колам распінае, мясом расцілае, прыстрэкі і перасуды ўгаварывае. 12 агнев і 12 полымев, тут вам не бываці, у рабы божага (імя) прыстрэку і пераходу не бываці. Гавару, угаварываю прыстрэк мужчінскі, жаночі, рабочі, панскі, цыганскі, жыдовскі, солдацкі і всякі. Моі слова, Гасподняя помошч (тры раза).
235. От жывота
Господу Богу помолімся, святой Прочісце поклонімся. Святая Прочістая Матка Божая, прошу цябе, прыступі і памажы (імя). Молодзец-молоды, золотнік-золоты, прошу цябе, не сушы, не гудзі, ушчувай, все пасыночкі вялікіе і малые, сядзь на своём месцечку, на золотом крэслечку, на шоўковой нітцы, на маковом зернятку, окропіся, от Господа Бога поможыся. Господзі, залюбі мой дух (тры раза).
236. Ночніцы
Господу Богу помолюся, святой Прочісце поклонюся. Святая Прочіста Матка Божая, прыступі і помогі (імя). На дубе сядзіць дед баравый, от (імя) ночніцы отгоняе, ранніе, позніе, удзеняшніе, меняшчніе, серлівые. А ты, ласточка, леці, крыльцамі замеці, лапкамі загребі, а вы, ночніцы, леціце на сухіе дубы. Моі слова, Гасподняя помоч (тры раза).
Запісана ў в. Буда
ад Паўлечка Евы Макараўны, 1934 г.н.,
студэнткай Ступінскай I. (з сшытка)
237. Ад зубоў
Маладзік малады, у цябе рог залаты, у моры купаўся, мнэ паказаўся. Путаўся малады ў старога: – Ці ты быў на тым свеце, ці бачыў мёртвага чаловека? – Бачыў. – Што ён там робіць? – Ціха ляжыць. – Ці не боліце ў яго косці? – Не боліце, ціхо ляжаці. – Как бы ў Насці крешчёной, рождзёной зубы не болелі, не шчымелі, ціха сядзелі. Амінь.
238. Ад жабы ў горле
У горадзе Іерусаліме, на раке Іардане стоіць дзерево кіпарыс, на тым дзераве пціца орёл сідзіт, когцямі і клювам, і пад шчакамі, і пад жабрамі ў раба божы жабу... Во імя Отца і Сына і Святога Духа. Амінь.
239. Ад галаўных болей
Начёсаные з галавы валасы палажыць у сасуд з вадою. Знайсці вярбу і пад Вербную нядзелю паліць дзераўцэ этой вадою, прамолвіў:
– Ідзі ў зямлю, вада, вмесце з маёй галаўной боллю.
240. Ад спугу
У чыстом полі стаіць дуб, на дубе сядзіць голуб без крыл, без мяса і без ног, голуб упаў – спуг прапаў.
241. Ад крыві
Несла ваду цераз калоду, вада разлілася, у Пашы кроў запяклася. Амінь.
Запісана ў в. Даманавічы
ад Карнеявец Паліны Мікалаеўны, 1926 г.н.,
студэнткай Зінавенка С.
242. Ад спалоху
Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюсь, святой Прачысце пакланюсь. Святая Маць Прачыста, памажы. А на полі стаіць іва, на той іве – сухі дуб без карэння, без галля, без лісця, без вярха. На том дубе сідзіць пташка без пер’яў, без крыльцаў, без ножак, без кіпцяў, без дзюбкі, без галоўкі. Як табе, пташка, нідзе не лятаць, так (імя) раждзёнай, хрышчонай ні пуду, ні жыту, ніякай балезні не відаць. Спаць, гуляць і прыбываць.
Замаўляць тры разы (раніцай і на ноч), паўтараючы дзесяць раз. Замаўляць, седзячы пад абразом: чалавек, які замаўляе, сядзіць пазадзе спалоханага чалавека.
Дапамагло Каберка С.А., Стацэвіч Т., Монінай Ю.В., Харсека Л.А.
243. Ад скулы
Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюсь, святой Прачысце пакланюсь. Святая Маць на прыстоле стаяла, усяму свету памагала, памагі, Божэ, (імя) скулу выгаварыць. Выгаварваю скулу белую, скулу красную і скулу-скуліцу, красную дзявіцу. І скулу выгаварываць з белых касцей, з буйнай галавы, з ушэй, з ачэй, каб касцей не ламала, гарачкай не паліла, холадам не трусіла, серца не сушыла, а сёння дзень ні пятніца і ты, скула, ні ядрыцца. У сіняга мора стаяў дуб на двенаццаць какатоў, на двенаццаць варатоў, на двенаццаць ветак, на каждай веткі па двенаццаць красак. Там тры дзявіцы гулялі, тыя краскі парвалі, тымі краскамі скулу павылечвалі (імя). Ідзі, скула, на мхі, на балоты, там сталы засланыя, кубкі налітыя, будзеш піць і гуляць, і ў балоце лажыцца спаць. Амінь.
Замаўляць тры разы пад абразом, паўторваючы замову дзевяць разоў. Чалавек, які замаўляе, сядзіць пазадзе хворага. Замаўляць раніцай і ўвечары. Дапамагло Дзікун Л.
244. Замова для палягчэння родаў
Залатые варата аткрываюцца, у рабы божай (імя) роды начінаюцца. Дай, Бог, дзіцяці белае цельца. Амінь.
Калі ў цяжарнай жанчыны пачынаюцца схваткі, трэба паставінь стол на сярэдзіну кухні, чыста памыць яго паверхню. Тры разы пачытаць “Отча наш” і, узяў цяжарную жанчыну за руку, тры разы абвесці яе па гадзіннай стрэлкі вакол стала, пры гэтым тры разы прачытаць замову. Затым на чатыры вуглы стала наліць свячонай вады. Цяжарная жанчына павінна выпіць гэтую ваду вуснамі, трымаючы рукі за спіною.
Дапамагло вялікай колькасці цяжарных жанчын. На жаль, бабуля не памятае імёны ўсіх, каму яна дапамагла. Але сярод іх былі Вішнеўская С.М., Дамасевіч Д.В. і Моніна Ю.В.
245. Замова ад храпу
Рыба ў вадзе ні маецца, зубамі ні кусаецца, челюсцямі ні скрыпіць, начамі да дня ні храпіць. Як рыба маўчыць, так і раб божы (імя) маўчыць. Ва імя Атца і Сына і Святога Духа. Амінь.
Патрэбна чытаць замову на ваду альбо малако. Замаўляюць ваду (малако) раніцай пад абразом. Даюць піць яе храпуну тры разы на дзень.
Дапамагло Баравому А.А., Шляга М., Піліпейка Л.С.
246. Прыстрэк з ачэй
Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюсь, святой Прачысце пакланюсь. Святая Маць Прачыста, памажы. Выйду на дарогу – йдзе дарогаю калека.
– Куды йдзеш, калека?
– Іду да (імя).
– Не йдзі туды. Ідзі на чорна мора. На чорнам моры – чорны вол. Згані яго, зпары яго, зкалі яго, згані яго туды, дзе сонца не грэе, дзе вецер не вее. Амінь.
Замаўляць тры разы (раніцай, увечары і наступнай раніцай), паўтарыць тры разы. Чытаць пад абразом, хрысцячы чалавека, у якога прыстрэк, і хрысціцца самому. Чалавек, які замаўляе, сядзіць пазадзе чалавека, у якога прыстрэк.
Дапамагло Махавік Л., Новік Н., Шаціла Д.М., Міхальцову В.П.
247. Ад прыстрэку і ад ядрасці
Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюсь, святой Прачысце пакланюсь. Святая Маць Прачыста, памажы. Было ў бацькі тры сыны. Адзін паехаў туды, дзе сонца не грэе, дзе вецер не вее. Там на беразе чорнага – белы камень. Ён сёк – не рассёк. Паехаў другі: сёк-сёк – не рассёк. Паехаў трэці: сёк – не рассёк. Я пайду, белы камень рассяку, ад рабы божай (імя) прыстрэк і ядрасць адніму. Амінь, амінь, амінь.
Чытаць на ноч тры разы, паўтараючы дзевяць раз. Замаўляць пад абразамі, хрысцячы занядужаўшага чалавека і хрысціцца самаму. Сядзець за спіной хворага.
Дапамагло Новік Н., Махавік Л., Шаціла Д.М., Міхальцову В.П., Голубу А., Тарасевіч А.П., Валатковіч Н.М.
248. Супраць крыві
Устану, благаславясь, пайду, перакрасцясь, у чыстае поле, на сіне мора. У чыстам полі, на сінем моры сіні камень. На ём конь кары. На кане сідзіць челавек стары, дзержыць в руках голку залатую, нітку шалковую, шые рану, зашывае, кроў руду ўнімае, шчамоту, ламоту вынімае, прызоры, прыкосы выганяе от раба божага (імя). Ты, кроў, стань, ні цякі і ні кань у раба божага (імя) во векі веков. Амінь.
Чытаць тры разы, абводзячы іголкай трыжды вакол раны. Іголку кінуць у раку.
249. Ад бессонніцы ў ребёнка
Встану я, раб божы (імя), благаславясь, перакрасцясь, пайду з дзвярэй у дзверы, з варот у вароты, пад краснае сонца, пад светлы месяц, пад чорныя тучы. Ёсць у міня, раба божая, у чістам полі акіян-мора, на акіяне-морэ стаіць залаты остраў, на залатым остраве стаіць прыстол, на залатым прыстолі стаіць Маць Прысвятая Багародзіца, з сіняга мора пену здувае і смахівае – смахні з раба божага (імя) двенаццаць цішын, двенаццаць недужыцев. Ключы, замкі – в воду, агонь – в гору. Во імя Отца і Сына і Святога Духа. Амінь.
Запісана ў в. Каплічы
ад Захарэнка Таццяны Сцяпанаўны, 1916 г.н.,
студэнткай Шэшка В. (2003 г.)
250. От зубной скорби
Заря-зарица, красная девица, полуночница, в поле заяц, в море камень, на дне лимарь. Покрой ты, зарница, мои зубы скорбные своею фатою от проклятого лимаря. За твоим покровом уцелеют мои зубы. Враг лимарь, откачнись от меня, а если ты будешь грызть мои белые зубы, сокрою тебя в бездны преисподние. Слово моё крепкое.
251. От запоя
Ты, небо, слышишь, ты, небо, видишь, что я хочу делать над телом раба (имя). Тело Маерена, печень тезе. Звёзды вы ясные, сойдите в чашу брачную. А в моей чаше вода из загорного студенца. Месяц ты красный, сойди в мою клеть. А в моей клети ни дна, ни покрышки. Солнышко ты привольное, взойди на мой двор, а на моём дворе ни людей, ни зверей. Звёзды, уймите раба (имя) от вина, солнышко, усмири раба (имя) от вина. Слово моё крепко.
252. На утихание крови
Два брата камень секут, две сестры в окошко глядят, две свекрови в воротах стоят. Ты, свекор, воротись, а ты, кровь, утолись. Ты, сестра, отворотись, а ты, кровь, уймись. Ты, брат, смирись, а ты, кровь, запрись. Брат бежит, сестра кричит, свекор ворчит. А будь, моё слово, крепко на утихание крови у раба (имя), по сей час, по сию мннуту.
253. На остановление руды
Летит ворон без крыл, без ног, садится ворон к рабу (имя) на главу и на плечо. Ворон сидит-посиживает, рану потачивает. Ты, ворон, рану не клюй, ты, руда, из раны не беги. Идет старец, всем старец, несет печать. Ты, старец, остановись, ты, ворон, не каркай, ты, руда, не капли. Крови не хаживать, телу не баливать. Пух земля, одна семья. Будь по сему.
Запісана ў в. Каплічы
ад Баштык Тамары Фёдараўны, 1939 г.н.
(нарадзілася ў в. Вуглы Калінкавіцкага р-на),
студэнткай Табачнай Т. (з сшытка)
Поделитесь с Вашими друзьями: |