378. Ад кокліша
Калі дзіця захварэла коклішам, садзілі яго ў воз і вазілі па ўсіх мастах, што маглі знайсці, а трэба было правезці праз дзевяць мастоў.
379. Ад крывацёку
Шлі тры ракі: адна – вадзяная, другая – мядовая, трэцяя – крававая. Вадзяную выліваць буду (вылівае з вядра ваду), мядовую піць буду (п’е з банкі мёд), крававую замаўляць буду.
Тры разы гэта ўсё паўтарыць.
380. Ад зубу
Калі ў дзіцяці вывальваецца зуб, бралі гэты зуб і гаварылі:
– Мышка, мышка, вазьмі зуб прасты, а дай залаты.
І кідалі гэты зуб на печку, каб другі вырас.
381. Ад зубнога болю
Трэба гэта рабіць, калі чалавек увідзіць маладзік і, стоячы на адным мейсцу, гледзячы на маладзіка, тры раза скажа:
– Маладзік малады, у цібе рог залаты, чарвяк точыць мае зубы, а ты патачы чарвяку губы.
382. Ад скулы
Первым разам, божым часам (імя) зваць, скулы выгаварыць. Праз сін мора кладку кладуць, там тры ангелы ідуць. Прыступіла Божа Маці (імя) скулу выгавараці. Перша – залатуха, другая – рыжуха, трэця – з любімага духа.
Трэба тры разы прайсціся праз кладку ці мост.
383. Ад звіху
Трэба казаць гэта тры ці шэйсць разоў і кажды раз гаварыць “Отча наш”. І як гаворыш, усё трэба жагнацца:
– Госпаду Богу памалюся, Прычыстай пакланюся. Святая Прычыстая Божая Маці, прыступі да майго дзіцяці ўдару выгавараці. Удару-удару, слаўны гаспадару, ад боя ні да боя ня жыць мне з табой. Я цібе пасылаю, куды сама ня знаю.
384. Ад звіху
Гаварыць такія словы:
– Шла Багародзіца па палях, збірала травы па мяжах, рабу божаму (імя) на састаў касці. Зялёныя травы, разыдзіцеся, састаў косці, разам зыдзіцеся.
Калі гавораць гэтыя словы, на шарсцяной нітцы рабілі дзевяць вузлоў, потым казалі наабарот (9, 8, 7, 6, 5, 4, 3, 2, 1) два разы і завязвалі гэтую нітку на хворае мейсца.
Запісана ў в. Стараград
ад Тарасенка Зоі Пятроўны, 1935 г.н.,
студэнткай Мацкевіч А. (2005 г.)
385. Ад нарадкі
Устану я рана-раненька, памыюся бела-беленька, выцеруся сухенька, мамачка мая сітошніца, вялікая памошніца, памагі, Госпадзі, няверную сілу адхадзіць.
Устану рана-раненька, памыюся бела-беленька, выцеруся сухенька, выйду на чыстае поле, там на сінім моры стаіць дуб, пад дубам ляжыць камень, на тым камені ляжыць прыстол, на прыстолі стаяць чары, усе віном паналіваны. Над тым прыстолам стаіць поп і з жыватварашчым і з вялікім крастом. У царкові, у саборы, у алтарэ нявернай сіле не бываць і прыстол не калыхаць, і іарданскія воды не разліваць. Так у рабы божай (імя) нявернай сіле не бываць, касці не ламіць, крові не сушыць і сэрца не таміць, галавы не звініць. Стань ты, Госпадзі, на помач, Прачыстай Мамачцы на радасць. Загаварваю і замаўляю нарадку насланую, нагаворную, каторая па ветру насылаецца і на следу знімаецца, на розных пішчах з’ядаецца. Замаўляю, загаварваю з буйнай галавы, з белых мазгоў, з жоўтай плявы, з румянага ліца, з чуткіх вушэй, з ясных вачэй, з белага лёгкага, з белай грудзі, з рацівага сэрца, з чорнае печані, з усіх жыл і пажыл, з усіх суставаў і ссылаю нарадку, і замаўляю на чыстае поле, на сіняе мора. На сінім моры, у глубокім месце ляжыць залатая каробка, пад той каробкай – уткіна яйцо, на тым яйцэ сядзела ўтка. Чараўнікам і чараўніцам на тым моры не ісці і тое каробкі не ўзнімаць, і яйца ім таго не браць, так і нарадке ў рабы божай (імя) не бываць, нарадку ссылаю на чыстае поле, на сіняе мора, за крутыя горы. За крутымі гарамі стаяў дуб, на тым дубе сядзелі тры пціцы. Яны прыляцелі, нарадку ўнімалі, крыллямі жывот разбівалі, кіпцем з жывата нарадку выдзіралі, залатымі дзюбкамі выдзяўбалі нарадку, крыллямі разбівалі па чыстых палях, па буйных вятрах, па цёмных лясах. Амінь.
386. Ад прыпадку
Первым разом, божьим часом. На моры-океане, на моры-буяне, на моры-острове стоит дуб на двенадцать кокотов, под тем дубом двенадцать молодцов держат двенадцать молотов. Прошу я вас, двенадцать братов, двенадцать молодцов, берите свои молоты, бите-выбивайте с этого раба божьего (имя) детинца, молодого младенца и нервенные пупы. И выбивайте с буйной головы, с горячей крови, с чёрного печеня, с буйной кости, с белого тела, из тёплого мяса, из тощего живота, из румяного лица, из чутких вушей, из тонкого волоса, из громкого голоса, из крикливого и дрыгливого, падучего, грымучего, сухого, мокрого, жилого, ударного, убойного, родимого, природного, семигодного, уговариваю, высылаю. Дасюль стояв, бушевав, як я молитвы не читала, а як стала я молитвы читать, досыть тебе выходить, бушевать, выступать. Я ж тебе выговариваю и высылаю на мохи, на болоты, на гнилые колоды, где кум с кумой гуляли, брат с сестрой, блудник с блудницей; там они гуляли, пни рубали, чырвоные яблоки по рукам качали и грех сотворяли, тебя туда призывали, там твой век, там тебе красоваться, а в этого раба божьего (имя) повек не отрыгаться. Аминь.
Запісана ў в. Янаўка
ад Касцюковай Марыі Анісімаўны, 1922 г.н.,
студэнткай Скачковай С.
Лельчыцкі раён
387. Ревматизм
Нужно взять две старые подковы, одну положить больному под матрац в ногах, а другую – в головах так, чтобы лежали концами внутрь и сказать:
– Раньше по земле били, а теперь штоб раба (имя) защитили. Аминь.
388. Жыровик
Нужно взять синюю нитку, завязать девять узелков напротив жировика и читать. Затем сжечь нитку. И так три дня на убыльном месяце.
– Шит синей, кыш, с тела снимись, на узел завяжись, в огне гореть, на теле не болеть. Аминь.
389. Почки
Укладывают больного на живот, водят веточкой вербы от вербного воскресенья по пояснице, чертят кресты и говорят:
– Не болит земля, не болит небо, не болит солнце, не болит месяц, и у рабы (имя) почки не ноют, не болят, на это колотьё, на всякое ломотьё, как скажу, так и будет. А раба божья (имя) с этого часа свою боль позабудет. Аминь.
390. Перхоть
В субботу наговорить на воду, в которой будете мыть голову (один или три раза):
– Вода банная, мне тобой мытся, мне тобой лечится. Мария, Марианна, Мариуттяна и душа Ульяна, очистите мне голову от перхоти. Во имя Отца и Сына и Святаго Духа. Аминь.
391. Лихорадка
Заговор говорится утром или вечером сорок раз:
– Господи Иисусе Христе, Сыне божы, помилуй мя, раба божия (имя).
Тринаццаць раз:
– Ізбавь, Господи, от двенадцати кумох, от Иродивых дочерей, худых, босых, нагих.
392. Алкоголизм
В том месте, где спала свинья, нужно собрать солому или что есть в кучу, принести на это место бутылку водки (вина, пива) и говорить три раза:
– Свинья и то водку не пьёт, а помои жрёт. Так и ты, раб (имя), водку не пей, через неё не болей.
Из этой бутылки пусть выпьет, и охота пить пройдет.
393. Косточки на ногах
Этот заговор помогает, когда растут узелки из косточек на ногах в разных местах: на пальцах, на пятках и т.д. Находят сухую ветку на зацветшем дереве и тут же ломают ее со словами:
– Ломаю я тебя, сухая ветка, по настовым костям. Как я тебя, ветка, ломлю, так и наросты на ногах порушу. Во имя Отца и Сына и Святого Духа. Аминь.
394. Водобоязнь
Нужно подвести человека спиной к воде, состричь немного волос с затылка, бросить их в воду и прочитать в субботу заговор:
– Шол Господь по воде, не тонул, воды не исколыхнул, глубин не боялся, шел, не опасался, так бы и ты, раб божий (имя), воды не боялся, не опасался ни утром, ни днём, ни вечером.
395. Мастит
Наговаривают на воду. Пусть больная дома делает компресс:
– Жар, пойди под котёл, в воду. Там тебе место, там тебе заделье. Заговариваю я грудь молодушки от 12 недугоў. Ты, злая огневица, уймись, боль, угомонись, пойди под котёл, в ад, в преисподнюю. Слово моё твёрдо и крепко. Слово на слово, шёпот на шёпот, лепко на цепко. Во имя Отца и Сына и Святого Духа. Аминь.
Запісана ў в. Баравое
ад Дземідавец Елізаветы Лаўрэнцьеўны, 1941 г.н.
студэнткай Камзолавай С. (з сшытка)
Перад прамаўленнем замовы трэба хрысціць таго, каму шэпчаш. Замовы прамаўляюцца ў любы час і ў любы дзень акрамя нядзелі. Перад кожнай замовай чытаецца “Отча наш...” акрамя замовы ад укусу сабакі. Таксама “Отча наш...” чытаецца і ў канцы замоў “Ад іспугу”, “Ад прыстрэку”, “Ад цяжкіх родаў”. Раз людзі прыходзяць, то дапамагаюць, але бывае і не кожнаму дапамагае. Заўсёды таго чалавека, якому трэба пашаптаць, вядуць да трох баб.
Отча наш
Отча наш, іже есі на небесі. Да свяціцца імя Твае, да будзе воля Твая як на небесі, так і на зямлі. Хлеб наш насушчны дай нам сей дзень. І прасці нам долгі нашы, як і мы прашчаем далжнікам нашым. І не ўвядзі нас у іскушэнне, но ізбаў ад лукавага. Амінь.
396. Ад звіху
Отча наш...
Госпаду Богу памалюса, святой Прачыстай Божай Маці пакланюса. Сам ты, Госпадзі, прыступі, рабу божаму (імя) помач прынясі. Звіх угавараці, звіх умаўляці. Ехаў Ісус Хрыстос на белам кане, на залатом сядле, па залатому масту. Конь спатыкнуўся, сустаў звіхнуўся, конь устаў – сустаў на месца стаў. Рабу божаму (імя) хрышчонаму, свячонаму звіх перастаў. Амінь.
Прамаўляецца гэтая замова тры разы.
397. Кроў замаўляці
Отча наш...
Госпаду Богу памалюса, святой Прачыстай Божай Маці пакланюса. Сам ты, Госпадзі, прыступі рабу божаму (імя) хрышчонаму, свячонаму кроў замаўляці. Ляцелі кукарэкі праз буйстрыя рэкі. Сталі крычаць, верашчаць, рабу божаму (імя) хрышчонаму, свячонаму кроў замаўляць. Амінь.
Прамаўляецца тры разы.
398. Ад цяжкіх родаў
Гэту замову можна на вадзе прамаўляць, а можна і самой рожаніцы.
Отча наш...
Госпаду Богу памалюса, святой Прачыстай Божай Маці пакланюса. Сам ты, Госпадзі, прыступі, рабе божай (імя) помач прынясі. Шла Божая Маці залатою сцежкаю, несла залатыя ключы з сабою, залатымі ключамі варота адкрывала, рабе божай (імя) свяшчонай, хрышчонай младзенца на свет выпускала. Отча наш... Амінь.
Калі замова прамаўляецца на ваду, то трэба, каб рожаніца выпіла, памачыла цемя, вочы прамыла, рукі памачыла, грудзі памачыла. Прамаўляецца тры разы.
399. Рожу спальваць
Отча наш...
Госпаду Богу памалюса, святой Прачыстай Божай Маці пакланюса. Сам ты, Госпаду Богу, прыступі, рабу божаму (імя) помач прынясі, рожу ўгавараці, рожу ўмаўляці, рожу спальваці. Рожа чорна, рожа красна, рожа сіня, рожа наслана, рожа намоўлена, рожа нагаворана. Усе вы, рожы, пад зялёным дубам сабярыцеса, па чыстаму полю разыдзіцеса. Ідзі на чарата, на балата, на цёмны лес, дзе вецер не вее, дзе сонца не грэе, дзе месяц не сходзіць, дзе пеўняў голас не даходзіць. Рабу божаму (імя) ніякай хваробы не знаці і рожу не прымячаці. Отча наш... Амінь.
Пры вымаўленні гэтай замовы выкарыстоўваецца лён (валокна) ці каноплі. Бярэцца валакно, яго расцягваюць тоненька і скручваюць у кулёчак. Такіх кулёчкаў павінна быць тры ці пяць (нячотнае чысло). Таксама на тое месца, дзе знаходзіцца рожа, ложаць чырвоную трапачку. На гэтую трапачку ложаць кулёчак і пасля таго, як прамовіцца замова, гэты кулёчак спальваюць. Другім разам, лепшым часам... Зноў прамаўляецца замова тая ж самая і спальваецца кулёчак. Трэцім разам... Робіцца таксама. Замова прамаўляецца тры ці пяць раз.
Запісана ў в. Дуброва
ад Вага Евы Пятроўны, 1942 г.н.,
студэнткай Астаповіч А. (2003 г.)
400. Ад звіху і ўдару
Звіху, удару, я цябе не знаю, залатыя ключы ўкладаю. Ты, мурашачка, прынясі пясочку раначку засыпаць.
Паўтараць дзевяць разоў.
401. Ад зубнога болю
Калі першы раз пабачыш маладзік, трэба выйсці на вуліцу і, гледзячы на маладзік, тры разы перахрысціцца і тры разы сказаць:
– Маладзік малады, у цябе рог залаты. На тым свеце быў?
– Быў.
– Мёртвых бачыў?
– Бачыў.
– Іх зубы баляць?
– Не.
– То хай не баляць і мне.
402. Ад рожы
Як гэтаму дрэву на пні не стаяці, галлём не махаці, лісцем не шумеці, расою не сцякаці, так у рабы божай (імя) ятрасць (рожа) не калоці, не шумеці. Пакуль я цябе не выгаворвала, дык ты калола, шумела, балела. Стала цябе ўгаворваць, умаляць, стала ў раба божай (імя) ятрасць істухаць.
403. Ад лішая
Лішай жаніўся на дзевяці жонках, з дзевяці на васьмі, з васьмі на сямі, з сямі на шасці, з шасці на пяці, з пяці на чатырох, з чатырох на трох, з трох на двух, з двух на адной, з адной да ніводнай.
Паўтарыць гэтую замову тры разы і калі гаворыш, то па кругу лішая вадзіць іголкай.
404. Ад залатніка
Залатнік, залатнік, па жывату не хадзі, касцей не ламі, пуд сэрца не падварачвай, ежы не астужай, ног не адбірай, калі ражала, цябе красным поясам падвязала, табе мястэчка дала, стань ты на сваё мястэчка, на залатое крэслечка. Пакуль цябе не выгаворвала, дык ты балеў. А стала цябе ўгаворваць, умаляць, стаў на сваё мястэчка ставаць.
Запісана ў в. Дуброва
ад Ляхавец Марыі Якаўлеўны, 1934 г.н.,
студэнткай Ляхавец В. (2003 г.)
405. Ад дзівак
Першым разком, лепшым часком Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай Маці пакланюся. Прачыста Божа Маці, прыдзі, прыступі, рабе божай (імя) помачы прынясі. Нарадзіўся Ісус Хрыстос, нарадзілася Тройца святая. Адступіся, адчапіся, сатано ліхое. Ішло дванаццаць паддзіўкаў, дванаццаць прыстрэкаў. Мужчынскі з-пад шапкі, жаночы з-пад чапца, дзявочы з-пад платка. Ідзіце па чаратох, па балатох. Ад каго маю, таму адсылаю.
Гаманець дзевяць раз, дзевяць раз трэба падуць на твар і плюнуць убок. Адзін раз шаптаць, адзін раз плюнуць.
406. Ад рожы
Першым разком, лепшым часком, Госпадзі, памажы, помачы прынясі. Серада, то не пятніца, табе, рожа, не ятрыцца. Пад маладзік, пад поўны, пад стары, пад разрэз, як этаму дубу на пне не стаяць, галлём не махаць, так табе, рожа, не ачуняць. Як тая спіна прапала, штоб і ты, рожа, прапала.
Гаварыць дзевяць раз, на рану разлажыць красную шматку, наскубці дзевяць пучкоў прадзіва, спаліць яго пад краснай шматкай. Спачатку спаліць, потым шаптаць.
407. Ятросць
Патрэбна ўзяць 5 лучын, запаліць, абвесці кругом раны, глытнуць вады ў рот тры разы, пырснуць на агонь, каб паляцелі бліскі на рану тры разы. Затым прачытаць словы тры разы:
– Першым разком, лепшым часком. Ішоў Ісус Хрыстос – войстры меч, тым мячэм сек плячэ, вярнуўся, стаў трэсачкі збіраць, стаў вялікі боль сунімаць, каб та рана ні калола, ні балела, ні свярбела, ні гарэла і ні ятрэлася.
Гаманець дзевяць раз, дунуць і плюнуць.
408. Ад начніц
Першым разком, лепшым часком. Агу, з-пад цёмнага лесу выйшла тры панеі, да ўсе тры сястрыцы, хрыстовы дзявіцы, забралі ад (імя) крыксы-плаксы, начніцы начныя, дзянныя, поначныя, вячэрнія, світаннія. Паняслі па чаротах, па балотах, па крутых берагах. Ад каго маю – таму назад адсылаю.
Прачытаць дзевяць раз і плюнуць праз левае плячо таксама дзевяць раз.
409. Ад залатніка
Першым разком, лепшым часком Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай Божай Маці пакланюся. Госпадзі Божа, прыдзі, прыступі, рабе божай (імя) помачы прынясі. Ты, залатнічэ, божы чалавечэ, ідзі на сваё месца, на залатэе крэсла. Тут табе жыць і жываты не пушыць, касцей не ламаць, бакоў не закладаць і пад грудзі не падлягаць. Стань жэ ты пад пупком, пад залатым кубком, табе баба пупка завязала, залатніку мясцечка паказала.
Дзевяць раз дунуць і плюнуць праз левае плячо.
Запісана ў в. Замошша
ад Крывіцкай Ганны Рыгораўны, 1925 г.н.,
студэнткай Грынцэвіч К. (2003 г.)
410. Ад зубнога болю
– Месячыку ясны, ты высока ходзіш, ты далёка бачыш. Ты на том свеце быў?
– Быў.
– Мо ты бачыў там майго дзеда Андрэя?
– Бачыў.
– У яго зубы не баляць, не свярбяць. Штоб так і ў рабы божай (імя) не балелі, не свярбелі.
Вымаўляць на маладзіку тры разы, гледзячы ў вакно, перад і пасля замовы.
411. Падвей
Ехаў Падвей на дзевяці коней. 3 дзевяці на васьмі, з васьмі на сямі, з сямі на шасці, з шасці на пяці, з пяці на чатвярці, з чатвярці на трэці, з трэці на двух, з двух на адном. Была ў папа дочка. Яна не ўмела ні шыць, ні прасці, толькі падвей шэптаці. Узяла этай падвей, занесла за трыдзевяць зямель. У чыстым полі стаяла асіна, там вон скруціўса, зматаўса, ад рабы божай (імя) адцапіўса.
Вымаўляць на сходніх днях у мужскі дзень (панядзелак, аўторак, чацверг, нядзеля) перад сном, каля іконы, адзін раз замову і тры разы “Отче наш”, пры гэтым сплёўваць тры разы цераз плячо.
412. Зглаз
Бягла ваўчышчэ цераз папова дварышчэ да цегла хвасцішчэ. Людзі азірнуліса, усміхнуліса, усе ўрокі і прыстрэкі ад рабы божай (імя) адчапіліса.
Вымаўляць у любы час, калі чалавек захварэў ад “дурнога вока”, тры разы, адзін раз абцерці твар падолам рубашкі супраць часавой стрэлкі.
413. Зглаз
Ісус Хрыстос са мною, Ісус Хрыстос ва мне. Хто што думае дрэннае аба мне, хай забярэ сабе, а добрае аставіць мне.
Вымаўляць тры разы, пры гэтым абцерці твар падолам сарочкі.
414. Ад дрэннага вока
Соль табе ў вочы, камень у спіну. Выйдзі з (імя), нячыстая сіла. Прыйдзі, Ісус Хрыстос, каб ніякага гора не страслось.
Вымаўляць, калі ўбачыш дрэннага чалавека тры разы і згарнуць дулю.
415. Ад ляку
Лячэ-перапалочэ, у цябе воўча галава, клочана барада, чэрэцяныя ногі. Воўчу галаву разаб’ю, клочану бараду разарву, а чэрэцяныя ногі пераламаю. Цябе, лячэ-перапалочэ, з рабы божай (імя) выжэну. Ці ты кацячы, ці ты сабачы, ці парабоцкі, ці ты папоўскі, ці ты дзявацкі, ці цыганскі. Выйдзі з яго (яе) буйнай галовачкі, з карых вачэй і з белае косці, з чырвонае крові, з салодкага мяса. Як ты стаў, шоб разам прапаў. Цыганскі – ідзі пад картуз, а папоўскі – пад рызы, а дзявоцкі – у косу ўпляціся, ад рабы божай адчапіся. Назад к рабе божай (імя) не вараціся ні ў маладзічку, ні ў трэйцяку, ні ў поўне. Выйдзі з яе з маладосці да старосці.
Вымаўляць на сходніх днях тры разы ў дзень перад абразамі, пры гэтым чалавека гладзіць па спіне. Перад замовай і пасля вымаўляць “Отче наш”. Сплёўваць тры разы цераз плячо.
416. Для аперацыі
Янгел мой, ідзі са мной. Ты – уперадзі, а я – пазадзі. Божа Маці, стань у стала і аберагай меня. Гасподзь, дай урачам умення, а мне – цярпення. А ты, Ісусе Хрыстосе, як снялі цябе з краста, так снімі мяне з стала. Госпадзі, дай мне перабыці аперацыю.
Вымаўляць перад іконай адзін раз, тры разы прамовіўшы “Отче наш”.
417. Ад ляка
Ляк-лякавішча, адкуль ты ўзяўса, адкуль ты спадкаўса. Чы ты з піцення, чы ты з ядзення, чы ты жаночы, чы ты чалавечы. Жаночы – пад хустку, чалавечы – пад шапку, кацячы – пад мяўканне, сабачы – пад гаўканне, ветраны – на вецер. Я цябе вымаўляю, я цябе выгавараю. Ідзі туды, дзе вецер не вее, дзе Божа Маці не ходзіць, дзе курачага следу не мае. Там табе піценне, там табе ядзенне. Тут няма піцення, тут няма ядзення. Адчапіся ад рук, адчапіся ад ног, чырвонае крові не муці, румянага косця не ламаці. Адчапіся, адамкніся, ідзі на сіне мора ды ўтапіся. Амінь.
Вымаўляць тры разы на сходніх днях перад абразамі, сплюнуць тры разы цераз плячо.
Запісана ў в. Мялешкавічы
ад Прыходзька Людмілы Васільеўны,1939 г.н.,
студэнткай Аўрамчук С.
418. Ад ушыбаў, сінякоў
Ехаў Гаспод на чорнам кане, на залатом сядле, да ўстреціў Нябачную. – Куда ты ляціш, Нябачная? – А куда ж я лячу? Дзеці крычат, верашчат, есці хацят. – Так ляці ты, Нябачная, в (насялённы пункт), да зайдзі в (імя) хату, да сядзь (імя бальнога) на голаву, на ногі, да паберы ў неё (него) кроў чорную, балючую, калючую, а ей (ему) аставь кроў красную, здаровую. Амінь.
419. Ад іспуга
Тры шарыка з воска катаць па жывату (вокруг пупка) па часавой стрэлке.
– А ты, лячэ, паганы чалавечэ. У цябе волчая галава, клачаная барада, канапляныя ножкі. Я галаву разаб’ю, бараду вырву, канапляныя ножкі паламлю. Я цябе з манаццем ізведу ў (імя). Укачвайся, лячок, на восчечок, лечэнята – на восченята і сабачыя, і канячыя, і ветреныя, і солнечныя, і мужскыя, і жаночыя, і все, все ўкачвайцеся. Амінь.
Загавар паўтараецца тры раза. Пасля этага шарыкі із воска выбрасываюцца (но не в доме).
420. Ад кравацячэння
Дзержаць што-та жэлезнае (лом, гвоздзь) над цем местам, каторае загаварывают:
– Ішло тры брата дуба рубаці. Дуба не зрубалі, да кроў замаўлялі. Цекло тры рэчкі. Адна – вадзяная, другая – медзяная (мёд), а трэцяя – крывавая. Вадзяную – вылью, медзяную – вып’ю, а крывавую – кроў замаўлю. Амінь.
421. Ад усталасці
Паўтараецца тры ілі дзевяць раз:
– На сінім моры ляжыт злат камень і дванаццаць апосталаў і дванаццаць ангелаў. Падайду пабліжэ, пакланюсь паніжэ. Памажыце рабе божьей (імя человека, каторы заговарівает) помач (імя человека, каторага заговарівают). Неба – замок, мора – ключ.
422. Ад удара
Із веніка выламаць дзевяць палачек. Дзействіе паўтараецца тры раза, кажды раз па тры палачкі. Іх дзержаць над местам, каторае загаварывают, можно імі вадзіць. Пасля шэптанія палачкі сжэч і сказаць:
– Сколька ветачкам гарэць – столька і ўдару пабалець. Госпаду памолімся, Прачыстай Божай Мацеры паклонімся. Божа Маці на прастоле стаяла, всему свету дапамагала. Дапамажы рабу божаму (імя) удар шаптаці. Удар-ударышча, полом-поломішча, як тому дзераўцу на попелечке не стаяці, карення не пускаці, галлём не махаці, расой не капаці, так этаму ўдару, пабою, палому не балець ні в старыке, ні в маладзіке. I шкурка на шкурку, жылка на жылку, сустаў на сустаў. Госпадзі, на место вывіх эты настаў. Амінь.
423. Ад корчэй і судараг
Во время судараг і корчі, паглажывая сабаку правой рукой па храбту, сказаць:
– На моры, на акіяне стаяла 12 дубоў. Вакруг дубоў паслось 12 скатоў. На цех 12 дубах сідзела 12 сакалоў, крыламі размахвалі, хвастамі перелогі размяталі. Шол святой Пётр і святой Павел. Шлі ані і гаварылі: – Чьі ўрокі і перелогі, тому чэрці між ног.
Сказаць трыжды і акрапіць сабаку святой вадой.
Запісана ў в. Прыбалавічы
ад Колас Любові Паўлаўны, 1925 г.н.,
студэнткай Місевіч Н.
424. Ад крывацёку
Цякло тры рэчанькі: адна – вадзяна, друга – сыцяна, трэцця – крывава. Вадзяная – разлілася, сыцяная – разышлася, крывавая – запяклася. Амінь.
Калі людзіна нечым парэзала пальца, той жа час трэба тры разы прашаптаць гэты загавор і абавязкова вадзіць той рэчынай, якой параніўса.
Поделитесь с Вашими друзьями: |