Святло нястворанае



Дата канвертавання03.07.2016
Памер15.66 Kb.

Выстаўка Алены Вішняковай

“Святло нястворанае”


1,3 І сказаў Бог: няхай будзе святло, і стала святло.

1,4 І ўбачыў Бог святло, што яно добрае; і аддзяліў Бог святло ад цемры.
Святло нясе ў сабе вялікую таямніцу, тое, што, напэўна, немагчыма даследаваць. Святло не залежыць ад сонца. Святло з’явілася перш чым былі створаны свяцілы: сонца і зоркі, якія і паклалі пачатак існуючаму часу. Першабытнае святло было нейкім іншым у параўнанні з тым, да якога мы прызвычаіліся. Гэта дало штуршок для нараджэння фармальных вобразаў, якія ўвасобіліся ў графічныя лісты.
2 красавіка 2015 года ў 17.00 ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца прэзентацыя выстаўкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і камп’ютарнай графікі Алены Вішняковай “Святло нястворанае”.
На выставе прадстаўлены працы, выкананыя ў жанры камп’ютарнай фармальнай графікі, і творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва –вышываныя рэчы, якія выкарыстоўваюцца пад час богаслужэння. На стварэнне гэтых шыкоўных работ аўтара натхнялі вобразы святла, якімі працяты тэксты Бібліі.

Алена Вішнякова тлумачыць, што для яе “былі своеасаблівым адкрыццём пласты царкоўнай і народнай культуры, якія ўвабралі ў сябе святло хрысціянства” , і яна “паспрабавала ў сваіх вышыўках сабраць маленькія праменьчыкі іншай рэчаіснасці”.


Вішнякова Алена Мікалаеўна нарадзілася ў Мінску. Вучылася ў сярэдняй школе N119. Займалася ў дзіцячай мастацкай студыі ДК чыгуначнікаў пад кіраўніцтвам А.А.Квяткоўскага. У 1992 годзе скончыла Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці архітэктура, а ў 2000 годзе Беларускую акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці графічны дызайн. Працавала ў дзяржаўных выдавецтвах і ў прыватных установах. Зараз з’яўляецца выкладчыкам БНТУ кафедры «Дызайн архітэктурнага асяроддзя». Выкладае макетаванне, уводзіны ў праект, архітэктурную графіку.
Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча

(г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а. Траецкае прадмесце)



Тэлефон для даведак (017) 334 57 82
Каталог: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал