Святочная лінейка 1 верасня музыка



Дата канвертавання03.01.2017
Памер43.39 Kb.




Святочная лінейка 1 верасня

МУЗЫКА________________________________________________

1 вяд. Дзень добры, любімая родная школа!

Да цябе мы і зблізку прыйшлі, і здалёк.

Сёння здаецца нам песняй вясёлай

Твой першы прыгожы званок.

2 вяд. Добры дзень, мая родная школа!

Мы чакалі даўно гэты час.

Калі гоман дзіцячы вясёлы,

Сустракае ля школы ўсіх вас.

ВЯД. Сёння, у першы дзень верасня, мы сабраліся ўсе разам, каб адзначыць пачатак новага навучальнага года. Мы рады бачыць усіх вас здаровымі, больш дарослымі і поўнымі жадання авалодаць новымі ведамі. З асаблівай цеплынёй мы сустракаем сёння нашых першакласнікаў.

А павядуць іх у цудоўную краіну ведаў іх першыя настаўнікі:

Шчарбакова Міраслава Уладзіміраўна і Ланцэвіч Алена Анатольеўна. Дапамогуць ім у гэтым самыя старэйшыя вучні школы адзінаццацікласнікі і іх класныя кіраўнікі Манцэвіч Валянціна Іванаўна і Янушка Ванда Уладзіміраўна. Давайце усе разам павітаем іх. Мы ўсе жадаем вам поспехаў у вучобе і моцнага здароўя. (Пад вясёлы марш ідуць першакласнікі і 11-класнікі). Звярніце увагу на першую пару: побач крочаць Ваня і Насця Кранцэвічы: брат і сястра падтрымліваюць адзін аднаго ў такі адказны час.

Школа, смірна! Права падняць дзяржаўны сцяг РБ прадстаўляецца

лепшым вучням школы Сафонавай Юліі, Болбату Артёму, Віннікавай Аліне______________________________________________

Святочная лінейка, прысвечаная Дню ведаў, абвяшчаецца адкрытай.

1 вяд. У настаўнікаў мудрыя вочы

Пазіраюць з надзеяй на нас.

Па шляхах навукі і мары

Будзем з імі мы крочыць праз час.

ВЯД. Слова для прывітання мае дырэктар школы Карачанцаў А.А.

2 вяд. Дарогай бацькоўскай з высокім натхненнем

Мы пойдзем у заўтра да новых здзяйсненняў.

Ты, школа, даеш нам і веды, і сілы.

Дык дзякуй вялікі за дужыя крылы!

ВЯД. Сёння на нашай урачыстасці прысутнічае шмат гасцей: вашы

любыя і дарагія бацькі, шаноўныя настаўнікі – ветэраны, прадстаўнікі

грамадскасці. Для вас, паважаныя, 1 верасня – гэта таксама свята. Віншуем

вас і ведаем, што і вы сёння хвалюецеся, на памяць прыходзяць свае

школьныя гады, вам ёсць што сёння сказаць цяперашнім школьнікам. Слова

для віншавання прадстаўляецца гасцям _______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________(выступ гасцей).

1 вяд. Ідзе малы, ідзе старэйшы,

Той у адзінаццаты, а той – у першы.

Ідуць, каб веды тут набыць

Каб з кнігамі ў сяброўстве жыць.

ВЯД. Са сваімі віншаваннямі да першакласнікаў звяртаюцца малодшыя сябры з дзіцячага садка. МУЗЫКА___________________________

Вяд.2. Хлопчыкі, дзяўчынкі

Весела спяшаюцца

Незвычайны сёння дзень –

Заняткі пачынаюцца.

Вяд. А да мікрафона спяшаюцца першакласнікі. Сустракайце іх!



  1. Малюй, аловак, спраўна!

Пішы ты, ручка, роўна!
Бывай, садок наш любы,

нас кліча свет чароўны!


2. Нязведаных абшараў

раскрыем таямніцы.


Спяшаемся мы ў школу,

бо любім мы вучыцца!

3.Пачакайце нас, арэлі!
Нам сягоння не да вас!
Дружна складваем партфелі,
Мы ідзем у першы клас!
4. Не сумуйце, каруселі
І кулічыкі з пяску!
Мы цяпер за парты селі,
Дружна цягнем мы руку!
5. Да званка мы будзем рупна
Маляваць, чытаць, пісаць,
А пачнецца перапынак -
Пабяжым у двор гуляць!
6. Наш вясёлы звонкі мячык,
Лялькі, мішка, паравоз -
Паглядзі, вось-вось заплачуць…
Не, не трэба, цацкі, слёз!
7. Так вядзецца ўжо на свеце:
Хутка вырастаюць дзеці
І чародкаю вясёлай
Выпраўляюцца да школы!

8. Мама, я хачу чытацъ,


Мама, я хачу пiсаць.
Мама, свята сёння у нас,
Бо прыйшлi мы ў першы клас.

1 вяд. Запомні, дружа!

Яна – твой першы капітан,

Адважна адплываеш:

То рэчку Рось, то акіян

Ты з ёю адкрываеш.

2 вяд. Яна – твой казачнік, паэт.

І ты, як быццам першы,

Уваходзіш у прасторны свет

І прыказак, і вершаў.

1 вяд. А лічбы пад яе рукой

Разумныя, жывыя!

Яны становяцца ў строй,

Нібыта вартавыя!

2 вяд. І любіш ты, як ён, як я,

Жанчыну ў строгім плацці

Яна – настаўніца твая,

Твая другая маці.

ВЯД. Слова для віншавання прадстаўляецца першай настаўніцы нашых першакласнікаў_________________________________.
2 вяд. У верасні, у верасні

Хапае ўсім турбот.

Дзятва да школы ў верасні

Спяшаецца штогод.

1 вяд. Ці свеціць сонца з раніцы,

Ці ў хмарках промень згас –

Хто ў першы клас спяшаецца,

А хто ў апошні клас.

ВЯД. Сапраўды, сярод нас сёння ёсць тыя, хто ў апошні раз прыйшоў на вераснёўскую школьную лінейку – адзінаццацікласнікі. Напэўна, маючы за плячыма 11 год школьнага жыцця, ім ёсць што сказаць нашам пачаткоўцам. Паслухаем? Да ўсіх прысутных звяртаецца вучаніца 11 класа_________________________________

Дарагія маленькія сябры! Дазвольце ўсіх павіншаваць з цудоўным святам – Днём ведаў. Мы ўжо дарослыя, сёння- мы самыя старэйшыя вучні, а здаецца, зусім нядаўна, мы вось гэтак жа як і сённяшнія першачкі гаманілі на першай лінейцы, хваляваліся: “А як жа там у школе?” А цяпер вітаем сваю змену. Усяго вам добрага, шчаслівага вандравання па цудоўнай краіне ведаў! Прыміце ад шчырага сэрца невялікія нашы падарункі. (уручэнне падарункаў)

Вяд. А ў класах вас чакаюць падарункі ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі кнігі для першакласнікаў.

Вяд.1 Бывай, гаманлівае звонкае лета!

Нясём мы у класы вясёлкі букетаў.

Мы бор абуджалі гамонкай вясёлай.

Бывай, лета звонкае! Крочым мы ў школу.

Вяд. Паважаныя вучні. Вам прадстаўляецца магчымасць павіншаваць са святам вашых настаўнікаў і ўручыць такія цудоўныя букеты. МУЗЫКА

2 вяд. А званок за парты кліча:

- Добры дзень! У добры час!

Свет бясконцы, таямнічы

Адкрываецца для нас.

ВЯД. Па даўняй традыцыі навучальны год пачынаецца з рытуала

першага званка. Гонар даць яго прадстаўляецца вучням11 класа Мацейка Кацярыне і Болбату Арцёму , а таксама першакласнікам Давыдзенка Ягору і Антановіч Анастасіі.



ЗВАНОК.

ВЯД. На гэтым наша святочная лінейка скончылася.Усе запрашаюцца на першы ўрок. Права ўвайсці ў школу першымі прадстаўляецца першакласнікам і адзінаццацікласнікам. У добры шлях!



МУЗЫКА



Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал