|
Думаць, дзейнічаць, браць адказнасць!
Сябры!
Вы з’яўляецеся сябрам/актывістам моладзевай арганізацыі альбо ініцыятывы?
Вы накіраваны на змены ў супольнасцях і сваіх мэтавых групах?
Вы жадаеце стаць больш эфектыўнымі і дасягаць пастаўленых мэтаў?
Вы бачыце сваю будучыню ў Беларусі?
|
Запрашаем Вас прыняць удзел
у VI доўгатэрміновым навучальным курсе
Акадэмія Першых-2013 (АП-2013)
Мэта АП-2013 – падрыхтоўка дэмакратычных моладзевых лідараў, якія будуць прымаць актыўны ўдзел у жыцці сваіх арганізацый і супольнасцей.
Адукацыйны курс АП-2013 складаецца з 5 семінараў (17 семінарскіх дзён), хатніх заданняў, рэалізацыі навучальных праектаў.
Вы пройдзеце ўсе этапы планавання і рэалізацыі ўласных праектаў, навучыцеся фармуляваць мэты і фарміраваць каманду, пазнаёміцеся з моладзевай палітыкай Беларусі і Еўропы. Больш падрабязна са змястоўнай часткай курса Вы зможаце пазнаёміцца пад час Прэзентацыі і на нашым сайце (дадатак 1).
Па выніках кожны ўдзельнік, які паспяхова скончыць курс, атрымае сертыфікат Акадэміі Першых-2013.
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ад 18 да 35 год, прадстаўнікі беларускіх грамадскіх арганізацый і ініцыятыў. Каб прыняць удзел у курсе, неабходна:
-
Да 3 сакавіка даслаць запоўненую анкету-заяўку на эл.скрыню lidarbelarusi2013@gmail.com (заяўкі, якія прыйдуць пазней, разглядацца не будуць)
-
Да 3 сакавіка даслаць дзве рэкамендацыі (адну- ад кіраўніка Вашай арганізацыі/ ініцыятывы) на эл.скрыню lidarbelarusi2013@gmail.com (разам з анкетай-заяўкай)
Да 5 сакавіка кандыдаты будуць запрошаныя да ўдзелу ў асноўным курсе.
Графік мерапрыемстваў АП-2013:
Прэзентацыя
Асноўны курс
|
28 лютага
|
Семінар №1: «Я як Лідар»
|
8-10 сакавіка
|
Семінар №2: «Я – Лідар для Арганізацыі і Супольнасці»
|
12-14 красавіка
|
Семінар №3: «Кіраванне праектамі»
|
9-12 траўня
|
Семінар №4: «Маніторынг і ацэнка праектаў»
|
28-30 чэрвеня
|
Рэалізацыя навучальных праектаў
|
12 ліпеня – 30 лістапада
|
Семінар №5: «Я – Лідар для Беларусі і Еўропы»
|
11-13 кастрычніка
|
Сустрэча па ацэнцы вынікаў праекта Акадэмія Першых-2013
|
7 лістапада
|
Выпускны Баль
|
18 студзеня 2014
|
Падрабязную інфармацыю пра Акадэмію Першых-2013 можна атрымаць на Прэзентацыі, якая адбудзецца 28 лютага.
Месца сустрэчы: г. Мінск, ля Дома Кіно, вул. Талбухіна, 18
Час сустрэчы: 18.00
Пры неабходнасці магчыма правядзенне он-лайн трансляцыі прэзентацыі (пішыце на пошту lidarbelarusi2013@gmail.com)
ЗАПРАШАЕМ!
Просьба пацьвердзіць Ваш удзел у Прэзентацыі да 26 лютага на адрас lidarbelarusi2013@gmail.com
|
Дадатак 1
АП2013
Семінар №1
|
Семінар №2
|
Семінар №3
|
“Я як лідар”
|
“Я – лідар для арганізацыі і супольнасці”
|
“Кіраванне праектамі”
|
1-8 сакавіка
|
12-14 красавіка
|
9-12 траўня
|
Знаёмства;
Альтэрнатыўная Моладзевая Палітыка;
Кодэкс Акадэміі Першых;
Бачанне асабістага развіцця;
Мэтапалаганне;
Кіраванне часам;
Лідарства;
Грамадзянскія кампетэнцыі;
Пабудова каманды.
|
Мастацтва самапрэзентацыі;
Супольнасці;
Метады аналіза праблем;
Аналіз праблем мясцовай супольнасці;
Асновы камунікацыі;
Кіраванне канфліктамі;
Прэзентацыі арганізацый;
Стадыі развіцця групы;
Група-каманда-арганізацыя.
|
Прэзентацыя праектных ідэй;
Уводзіны ў праектаванне;
Структура праектнай заяўкі;
Апісанне праблемы;
Пабудова мэты і задач;
Індыкатары эфектыўнасці праекта;
Працоўны план і каштарыс праекта;
Кіраванне праектам;
Кіраванне інфармацыйнымі плынямі;
Знаёмства з супервайзерамі праектаў;
Крытэры конкурсу навучальных праектаў;
Спосабы матывацыі валанцёраў.
|
Хатняе заданне 1
-
Сфармуляваць асабістыя мэты на 3 гады.
-
Падрыхтаваць презентацыю сваёй арганізацыі.
|
Хатняе заданне 2
-
Апіснне праблем мясцовай супольнасці.
-
Генерацыя ідэй навучальных праектаў.
|
Хатняе заданне 3
Распрацоўка праекта ў форме працоўнай заяўкі.
|
Семінар №4
|
Семінар №5
|
Ацэнка курса
|
Выпускны Баль
|
“Маніторынг і ацэнка праектаў”
|
“Лідар для Беларусі і Еўропы”
|
Вынікі АП13
|
28-30 чэрвеня
|
11-13 кастрычніка
|
7 лістапада
|
18 студзеня 2014
|
Спосабы маніторынга і ацэнкі праектаў;
Аналіз рызыкаў;
Дапрацоўка навучальных праектаў;
Крытэры да творчай і фінансавай справаздач па праектам;
Фінансавы мэнэджмент;
Падпісанне Дамоў
|
Дэмактарыя (прынцыпы, працэдуры, структура);
Грамадзянскі ўдзел;
Бачанне Беларусі;
Маладзевая палітыка ў Беларусі;
Маладзевая палітыка ў Швецыі і Еўропе;
Маладзевыя арганізацыі ў Еўропе;
Еўрапейскія Моладзевыя Структуры;
Еўрапейскі Моладзевы Форум
У якасці трэнера ў семінары прымае ўдзел прадстаўнік Шведскага Моладзевага Звяза (LNU)
|
Аналіз курсу: вынікі, высновы, урокі.
|
Выпускны баль – сертыфікаты. Сустрэча з выпускнікамі мінулых Акадэмій.
|
Хатняе заданне 4
Дыягностыка арганізацыі (якія дэмакратычныя прынцыпы і працэдуры існуюць у арганізацыі).
|
Хатняе заданне 5
Праектная заяўка міжнароднага праекта.
|
Усе пытанні можна задаць па эл. пошце lidarbelarusi2013@gmail.com
альбо па тэл.+375296052970 (Velcom)
Каардынатарка праекта Анна Лок
Поделитесь с Вашими друзьями: |