Таццяна Лабанава, гімназія г.Барань
Класы: старэйшыя
Класная гадзіна на тэму «Што такое талерантнасць?»
Афармленне дошкі:
Выказванні «Lets respect each other», «Lets be tolerant!», «We do deserve it, because everybody of us is an individual!», «Мы розныя - у гэтым наша багацце, мы разам - у гэтым наша сіла!»
Мэта: выхаванне прынцыпаў талерантнасці ў моладзевым асяроддзі; выпрацоўка ў навучэнцаў ўсвядомленага прыняцця суіснавання розных чалавечых груп і супольнасцей, прызнання і павагі да рознай этнанацыянальнай, рэлігійнай, гендэрнай і іншай прыналежнасці людзей, іх права на іншыя погляды і перакананні.
Ход мерапрыемства
1. Практыкаванне «Прывітанне»
Мэты: разрадзіць абстаноўку; зламаць стэрэатыпныя формы паводзінаў, па-весяліцца; пазнаёміцца з прывітаннямі ў розных культурах; з'яднаць групу.
Ход практыкавання: Удзельнікі атрымліваюць карткі з прывітаннямі з розных краін:
- скласці рукі (як у «малітве») на ўзроўні грудзей і пакланіцца (Японія);
- пацерціся насамі (Новая Зеландыя);
- паціснуць адно аднаму рукі, стоячы на вялікай адлегласці адно ад аднаго (Вялікабрытанія);
- моцна абняцца і тры разы пацалаваць адно аднаго ў шчокі (Расія);
- паказаць язык (Тыбет);
- вельмі моцна паціснуць адно аднаму рукі, стоячы блізка адно да аднаго (Германія);
- памахаць рукой;
- абняцца і пацалаваць у шчокі чатыры разы па чарзе (Парыж).
Удзельнікі разыходзяцца па пакоі і вітаюць адно аднаго спосабам, пазначаным на картцы.
Абмеркаванне:
- ці спадабалася вам гульня?
- паспрабуйце здагадацца, з якіх краін паходзяць вашыя прывітанні;
- ці было цяжка вітацца нейкім спосабам?
- ці падаліся нейкія з прывітанняў смешнымі?
- як бы адрэагавалі людзі з гэтых краін на вашыя прывітанні?
- якую ролю адыгрываюць прывітанні ў нашым жыцці?
2. Знаёмства з паняццем «Талерантнасць»
16 лістапада 1995 г. у Парыжы ўдзельнікі дваццаць восьмай канферэнцыі ЮНЕСКА - а гэта 185 краін - прынялі Дэкларацыю прынцыпаў талерантнасці.
Талерантнасць - памяркоўнасць да чужога меркавання, веравызнання, паводзінаў, культуры, палітычных поглядаў, нацыянальнасці, гэта значыць праява цярпімасці, разумення і павагі да асобы іншага чалавека незалежна ад якіх-небудзь адрозненняў.
Характэрна, што праблема талерантнасці ўпершыню ўзнікла ў заходняй цывілізацыі менавіта на рэлігійным узроўні, а рэлігійная талерантнасць паклала пачатак ўсім іншым свабодам, якія былі дасягнуты ў свабодным грамадстве.
Талерантнасць - паважлівае, памяркоўнае стаўленне людзей да іншадумства, асабліва актуальная ў сучасным свеце ва ўмовах плюралізму. Талерантнасць мае на ўвазе гатовасць прызнаць "іншага", тым, хто я мае роўныя правы на пэўныя жыццёвыя каштоўнасці. Агулам, талерантнасць прынята разумець як памяркоўнасць. У першую чаргу талерантнасць - гэта павага, разуменне і ўжо пасля, калі разбярэшся, з кім дачыняешся, выяўленне памяркоўнасці, спагады, увагу, клопату, дабрыні - усе найлепшыя якасці чалавечай асобы.
Асноўныя прынцыпы талерантнасці
Да ліку гэтых прынцыпаў належыць, найперш, аднесці:
• адмова ад гвалту як непрымальнага сродку далучэння чалавека да якой-небудзь ідэі. Добраахвотнасць выбару, «свабода сумлення», акцэнт на шчырасці перакананняў.
• уменне прымусіць сябе, не прымушаючы іншых. Страх і прымус звонку не спрыяюць фармаванню цярпімасці, хаця ў якасці выхаваўчага фактару ў пэўны момант дысцыплінуюць людзей, пры гэтым фармуючы пэўныя норавы;
• талерантнасць, у еўрапейскім разуменні, задае прыклад «Законапаслушэнства», падпарадкавання законам, традыцыям і звычаям.Падпарадкаванне законам, а не волі большасці ці адной асобы, падаецца важным фактарам грамадскага развіцця;
• прыняцце Іншага, які можа адрознівацца паводле розных прыкметаў - нацыянальных, расавых, культурных, рэлігійных і г.д.
Фармаванне ўзаемадачыненняў згодна з «залатым» правілам: «Рабі іншым так, як ты хацеў бы, каб яны рабілі табе».
Найбольш складанай у коле разгляданых праблем з'яўляецца задача выпрацоўкі навыкаў паводзінаў, практычных дзеянняў у духу талерантнасці. Дасягненне гэтай задачы правяраецца самім жыццём. Разам з тым, хочацца спадзявацца, што сённяшняя сустрэча будзе мець сваім лагічным завяршэннем адзін важны элемент - учынак.
3. Прагляд відэароліка «Талерантнасць» (з дыска "Відэаматэрыялы ў дапамогу настаўніку")
- Абвяшчаецца аб праглядзе роліка, раздаюцца аркушы прагляду роліка, ставіцца навучальная задача;
- Пасля прагляду роліка ідзе запаўненне аркуша, пасля ідзе абмеркаванне сюжэту метадам «Вялікія колы»;
- Абмеркаванне ў вялікай групе.
4. Разгляд практычных сітуацый.
У школе, як і паўсюль, усе розныя: ёсць маленькія, вялікія, худыя, мажныя. Чаму мы часам смяемся з іх?. Бо мы іх баімся, мы не хочам дзяліцца або мы не ўпэўнены ў сабе. Быць талерантным – гэта значыць паважаць іншых, нягледзячы на адрозненні. Гэта значыць быць уважлівым да іншых і звяртаць увагу на тое, што нас збліжае. Давайце паспрабуем праверыць сябе, ці выказваем мы талерантнасць. Я называю сітуацыю, а вы ўздыміце чырвоны кружок, калі вам пасуе першае выраз, сіні - другі.
а. Саша кепска адзеты...
! Гэта неістотна.
? Ты цвеліш яго
б. Пажылая жанчына павольна ідзе…
-? Ты адштурхоўвае яе, каб абагнаць
! Ты дапамагаеш ёй і прытрымліваеш дзверы
в. На тваіх вачах на кагосьці нападаюць...
! Ты спрабуеш абараніць яго
? Ты робіш выгляд, што нічога не заўважаеш
г. Да цябе падыходзіць дзіця-інвалід...
! Ты нязмушана размаўляеш з ім
? Ты адыходзіш ад яго і не ведаеш, што сказаць
д. Малодшы брат зламаў тваю цацку…
! Ты яму прабачаеш
? Ты б’еш яго
е. Ты пасварыўся са сваёй сястрой…
! Ты паспрабуеш дамовіцца з ёй
? Ты крыўдуеш і помсціш
ж. З табой абыходзяцца жорстка…
! Ты адказваеш тым жа
? Ты кажаш "не" і імкнешся заручыцца дапамогай
- Падсумаванне вынікаў гульні
5. Прагляд роліка "Сіла слова" (з дыска "Відэаматэрыялы ў дапамогу настаўніку") і яго абмеркаванне.
6.Падсумаванне вынікаў
- Праца ў парах - складанне логінаў (напрыклад: dobraja@mail.by), выкарыстоўваючы толькі станоўчыя якасці сябра па пары;
- «Далонька» (зычэнні, прызнанні, абяцанні)
- Па сканчэнні працы - стварэнне групавой эмблемы талерантнасці: усе становяцца ў кола і злучаюць рукі.
Поделитесь с Вашими друзьями: |