Тайберман Марына «Візуальны дызайн і медыя»



Дата канвертавання19.05.2016
Памер29.33 Kb.
Тайберман Марына

«Візуальны дызайн і медыя»

4 курс

Што на самое справе трымае нашу «Ладдзю роспачы»?




Я бягу ад сябе, я бягу, як і ты...

Ты разумееш мой боль і страх...

Я шукаю сэнс – я не знаходжу яго нідзе,

Я не знайшла яго нідзе. І зараз я тут...

Маё каханне...
Kriwi – Бяз гучных словаў

(Depeche Mode – Freelove)

У свой час я ненавідзела вяртацца ў Беларусь, таму што мяне накрывала тое адчуванне безвыходнасці або адчаю, якое можа быць знаёма кожнаму чалавеку, які здаўся. Разглядаючы напачатку сваю вучобу як праект ўцёкаў – хоць на яе час – ад прыгнятаючай мяне рэальнасці, я задавалася адным толькі пытаннем. Чаму?


Чаму Беларусь наогул існуе, калі яе ідэнтычнасць, сама беларускасць як якасць разбурана дашчэнту. Ці існуе яно, гэтае ўсведамленне сябе беларусам не толькі на словах, і як жа яно ў такім выпадку рэалізуецца. Не праз рэлігію, не праз дзяржаўнасць, не праз мову, ды і нават не праз культуру і традыцыю – а праз што? Чаму мы і хто мы?
Чаму мы яшчэ?
Мая гіпотэза можа здацца занадта рамантычнай, але я паспрабую даць пашыраную аргументацыю тым пачуццям, якія напоўнілі мяне са знаходжаннем майго асабістага адказу. І гэты адказ – каханне.
Я аб самым простым чалавечым каханні: тым, што ў Маякоўскага «загудзіць», у кагосьці іншага сыдзе з нябёсаў найчаканым падарункам багоў, а іншаму пабачыцца ў той яскравай дзяўчынцы, якая глядзіць нібыта проста ў вочы са старонкі фэйсбуку. Ніхто не здолее даць рады, і гэта вельмі істотна для тлумачэння.
Істотна і тое, што нават калі кахання навокал нейкае прагнай і нечаканай любві да беларускага не існуе, яго абавязкова прыдумваюць. На самое справе і невядома, дзе яна, тая праўда. Мая бабуля родам з Лошыцы любіла расказваць гісторыю пра амерыканку Рут Уолер, пахаваную на Вайсковых могілках. Сапраўды цікава – ёй і 25 не было, яна была з ЗША, і вось яна памірае тут, у разбураным пасляваенным Мінску, ды абставіны тое смерці выклікаюць спрэчкі па сённяшні час. І паміж жыхароў таго месца самая распаўсюджаная версія – каханне, няшчаснае каханне да нейкага савецкага афіцэра. Так, што нават яе амерыканскі муж прасіў даць ёй грамадзянства СССР, і яна прагнула стаць тое «тутэйшай». Потым ўжо ў Інтэрнэце я прачытала колькі іншых «фактаў», але сама канцэпцыя таго, як хтосьці амаль «апынуўся беларусам», вельмі верагодная, бо не адзіны раз рэалізавалася ў маёй сям’і.
Калі мой дзед па маці, які нарадзіўся ў Ленінградзе, пакінуў яго назаўсёды, каб застацца з бабуляй, пакінуў і войска, бо хацеў застацца з сям’ёю, магчыма ён і шкадаваў колькі часу. Але ж праз колькі гадоў пры сацапытанні ён, не маючы аніякіх каранёў, на пытанне нацыянальнасці адказваў «беларус». Мой бацька ж мае выключна габрэйскія карані, але ж праігнараваў патрабаванні бацькоў, традыцыі ды гэтак далей і ажаніўся з маёю маці, якая была супраць магчымай міграцыі ў Германію ці Ізраіль. Вось усе і засталіся. І зноў, беларусамі завемся, і завемся з усёю шчырасцю, бо абралі тое самі, бо абралі тое па каханні.
Каханне дапамагае прайсці часам і шлях да свядомасці. У 2006 годзе, за колькі дзён да выбараў, я вырашыла сказаць свайму першаму «ўзросламу», як падавалася мне ў 14 год, каханню, як я яго кахаю і каб браў ён мяне адразу і цалкам. Ён і ўзяў – разносіць нейкія ўлёткі ў атмасферы канспірацыйнай, нібыта ў кіно. Я ніколі не скажу, што мае палітычныя погляды былі супраць таго, але я была тая яшчэ баязліўка і паслухмяная дачка бацькоў, і авантура гэтая без кахання мне б у галаву нават не прыйшла. Такі вось і атрымаўся шлях нібы ад простага да складанага, нібы наадварот.
І зараз па студэнтах ЕГУ вельмі бачна: больш верагодна напрыканцы кожнага тыдня сустрэць у цягніку тых, каму ёсць каго кахаць, потым тых, каму ёсць каго любіць, тым часам як усіх астатніх – зрэдку.
Вось такая атрымліваецца нібыта спроба інтэлектуальнага асэнсавання, нібыта тлумачэнне самое сабе сігналаў сэрца. З простай і поўнай далікатнае надзеі высновай. У нас можа знікнуць мова. Ці знікнуць дзяржаўнасць. Але пакуль мы ёсць адзін у аднаго, штось заўсёды будзе яшчэ.
Штось ня знікне, штось застанецца.

Штось будзе цягнуць набыць той квіток і прыляцець з другога канца свету.


Прыляцець, каб застацца.

Назаўжды.


Мы і ёсць тое «яшчэ», што засталося ў беларускае ідэі.

Мы і хвалі, мы і «ладдзя», мы і тыя пакутныя пасажыры, якія не да канца разумеюць, колькі ўсяго ў іх ёсць акрамя тых пакут.
: sites -> default -> files
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 1 Перыядызацыя гісторыі Гісторыя
files -> Закон рэспублікі беларусь 3 ліпеня 2008 г. №420-з аб Правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі Прыняты Палатай прадстаўнікоў 24 чэрвеня 2008 года Адобраны Саветам Рэспублікі 28 чэрвеня 2008 года
files -> 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі
files -> Арганізацыя дзейнасці Лятучага ўніверсітэта як рэалізацыя місіі
files -> Пытанні да экзамену па гісторыі Беларусі
files -> Установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна»
files -> Гарадская палітыка ў беларусі: case-study рэканструкцыі гістарычнага цэнтра гродна
files -> Удой на карову (кг) Сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе (гр.)




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка