Тэма 2 Асноўныя этапы развіцця гістарыяграфіі гісторыі Беларусі Канцэпцыі польскіх і расійскіх гісторыкаў



Дата канвертавання17.06.2016
Памер68.96 Kb.
Тэма 2 Асноўныя этапы развіцця гістарыяграфіі гісторыі Беларусі
1. Канцэпцыі польскіх і расійскіх гісторыкаў
Расійская афіцыяная навука зыходзіла з вялікадзяржаўніцкіх поглядаў на Беларусь як на спадчыннае ўладанне расійскіх манархаў, а на беларусаў як на частку велікарускага народа. Так, прадстаўнік тэорыі “заходнерусізму” М.Каяловіч сцвярджаў, што народ “Западной Расіі (беларусы і украінцы) гэта галіна рускага народа, якая пасля мангола-татарскага пагрому Паўночна-Усходняй Русі папала спачатку пад уладу Літоўскага княства, а потым – Польскай дзяржавы. Таму Расія павінна не толькі вызваліць “истинно”рускія землі, але і давесці неабгрунтаваннасць прэтэнзій польскага боку на землі “Западной России”.

Польскія вучоныя разглядалі Беларусь як частку Польшчы. Згодна з ідэалагічнымі пабудовамі польскіх навукоўцаў, беларусы, як і украінцы, з’яўляліся толькі галіной адзінага польскага народа. Найбольш значным прадстаўніком польскага вялікадзяржаўнага напрамку лічыцца Л.Галембоўскі.

Першымі прафесійнымі гісторыкамі, якія заклалі падмурак канцэпцыі беларускай гісторыі, былі прафесары Віленскага універсітэта І. Анацэвіч, М. Баброўскі, І. Даніловіч, Т. Нарбут, Ю. Ярашэвіч і інш. І. Даніловіч упершыню апублікаваў Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 г., Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г. і іншыя крыніцы па гісторыі Беларусі. Ю. Ярашэвіч апублікаваў фундаментальнае даследаванне “Вобраз Літвы з пункту гледжання цывілізацыі ад найстаражытнейшых часоў да канца ХVІІІ ст. (Вільня, 1844 – 1845. Т. 1 – 3). Вывучэннем гісторыі Вялікага княства Літоўскага, збіраннем археалагічных крыніц, пошукамі і апрацоўкай матэрыялаў для “Актов Западной России” (СПб., 1846 – 1853. Т. 1 – 5) займаўся І. Анацэвіч.

Браты Я. І К. Тышкевічы з’яўляюцца пачынальнікамі беларускай археалогіі, З. Даленга-Хадакоўскі – заснавальнікам беларускай фалькларыстыкі і мовазнаўства, Т. Нарбут – аўтарам 9-томнай “Гісторыі літоўскага народа” (Вільня, 1835 – 1841), А. Кіркор – вучоным і грамадскім дзеячам, Я. Чачот – збіральнікам і выдаўцам (на польскай мове) народных песень.

Вывучэнне айчыннай гісторыі звязана з імем беларускага археографа І. Грыгаровіча. Ён сабраў і на сродкі графа М.П. Румянцава выдаў “Белорусский архив древних грамот”, быў аўтарам гістарычнага даследавання “Беларуская іерархія” (напісана ў 1824 г., выдадзена ў 1992 г. у Мінску), прымаў удзел у выданні “Актов Западной России”. Аўтарам навуковых твораў “Путешествие по Полесью и Белорусскому краю” (СПб., 1853, 1856) быў пісьменнік-этнограф П. Шпілеўскі. У 1855 г. у Санкт-Пецярбургу

М.В. Без-Карніловічам былі выдадзены “Исторические сведения “о примечательных местах Белоруссии…”, тэрыторыю якой ён абмяжоўваў Віцебскай і Магілёўскай губернямі, астатнія беларускія землі называў Літвой.


2. Зараджэнне і развіцце беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі
Работа па стварэнню непесрэдна абагульняючых прац па гісторыі Беларусі ў пачатку ХХ ст. была распачата В.Ластоўскім. У 1910 г. ён выдаў “Кароткую гісторыю Беларусі” у Вільні.

Дадзенную працу прадоўжыў У.М.Ігнатоўскі, які на працягу 1919–1926 гг. зрабіў чатыры выданні “Кароткага нарыса гісторыі Беларусі”. У аснову яе быў пакладзены прынцып дзяржаўнай прыналежнасці Беларусі. Яшчэ больш падрабязным даследаваннем, выкананым на аснове нацыянальна-дзяржаўнага падыходу з’явілася “Гісторыя Беларусі” М.Доўнар-Запольскага. Напісана яна была ў сярэдзіне 20-х гадоў, аднак надрукавана ўпершыню толькі ў 1994 г.

Даследчык і гісторык беларускай мовы, акадэмік Я. Карскі ў 1903 –1922 гг. выдаў трохтомную працу “Беларусы”, якую называюць энцыклапедыяй беларусазнаўства. Значны ўклад у беларускую гістарыяграфію ўнеслі грунтоўныя даследаванні гісторыкаў, этнографаў і лінгвістаў М. Янчука, А. Слупскага, І. Насовіча, М. Дзмітрыева, М. Федароўскага, Е. Раманава і інш., выдадзеныя ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст.
3. Вывучэнне гісторыі Беларусі у савецкай гістарычнай навуцы
Адным з галоўных напрамкаў гістарычных даследаванняў ў 20-30-я гг. з’яўлялася вывучэння рэвалюцыйнай спадчыны. На Беларусі пачаў працаваць інстытут гісторыі партыі. У матэрыялах літападаўскага пленума Цэнтральнага бюро КП(б)Б 1923 г. падкрэслівалася, што: “работа Истпарта Белоруссии имеет громадное значение для освещения событий Октябрьской революции, истории Коммунистической партии и вообще истории революционного и национально-революционного движения (белорусского, еврейского, польского)”.

У 1928-1929 гг. у рэспубліцы вяліся дыскусіі па гістарычных пытаннях. Кіраўніцтва КП(б)Б непакоілі разважанні аб нядаўнім мінулым рэвалюцыйнага руху на Беларусі і яго ўдзельніках, у адыходзе ад афіцыйных трактовак ролі БСГ падрыхтоўцы падзей Кастрычніцкай рэвалюцыі, Белнацкама – у абвяшчэнні БССР і г.д. 27 чэрвеня 1929 г. Бюро ЦК КП(б)Б прыняла спецыяльную пастанову, якая датычылася артыкула З.Х.Жылуновіча «20 год назад (успаміны з мінулага), які быў надрукаваны у часопісе «Полымя» у мае 1929 г. Погляды З.Х.Жылуновіча кваліфікаваліся як «правыя, процілеглыя поглядам КП(б)Б, нацыяналістычныя разважанкі».

У маі- чэрвені 1929 г. у рэспубліцы працавала камісія ЦКК ВКП(б) на чале з У.П.Затонскім, якая абвінаваціла партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва БССР у перманентных уступках нацыяналізму, у праявах нацыянал-дэмакратычнай ідэалогіі. Такую ацэнку у тым ліку атрымалі гістарычныя працы і погляды У.М.Ігнатоўскага, З.Х.Жылуновіча. Пачаліся арышты навукоўцаў, якія да 1930 г. набылі масавы характар.

У 1921 г пачаў працаваць Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Сярод трох яго факультэтаў самым буйным быў факультэт грамадскіх навук, які меў 4 аддзяленні: грамадска-педагагічнае, літаратурна-лінгвістычнае, эканамічнае і прававое. Першымі прафесарамі гісторыі і грамадскіх навук былі С.Я.Вальфсон, У.М.Ігнатоўскі, Дз.П.Канчалоўскі, С.З.Кацэнбоген, В.Г.Кнорін, М.М.Нікольскі, У.М.Перцаў, У.І.Пічэта і інш. У сярэдзіне 20-х гадоў адбыўся перавод усіх дысцыплін, якія выкладаліся ў БДУ на беларускую мову навучання. Навукоўцы БДУ на чале з рэктарам У.І.Пічэтам у 20-я гг. унеслі значны ўклад у развіццё гістарычнай навукі. Ва універсітэце ў 1934 г быў створаны асобны гістарычны факультэт, у 1936 г. з адзінай кафедры агульнай гісторыі вылучыліся кафедра гісторыі СССР і БССР. У 30-я гг. больш увагі удзялялася вывучэнню гісторыі СССР, чым БССР. Лекцыйныя гадзіны на першую дысцыпліну амаль удвая перабольшавалі курс па гісторыі Беларусі. Такі падыход да вывучэння беларускай гісторыі быў невыпадковым, таму, што у гэты час вялася актыўная барацьба з так званым “нацыянал-дэмакратызмам”.

У 1928 – 1930 гг. партяйчэйкай БДУ каля 30 навуковых супрацоўнікаў як палітычна ненадзейных” было адхілена ад працы. Іх абвінавачвалі ў “антымарксісцкай ідэалогіі, вялікадзяржаўніцкім шавінізме, беларускім нацыянал-дэмакратызме. Сярод іх былі Д.І.Даўгяла, М.М.Шчакаціхін. 13 верасня 1930 г. быў арэштаваны У.І.Пічэта, якого абвінавачвалі ў «вялікадзяржаўным шавінізме, беларускім буржуазным нацыяналізме і празаходняй арыентацыі».

Важная роля ў культырным жыцці рэспублікі належала Інбелкульту- вышэйшай навукова-даследчай установе, якая ставіла сваёй мэтай “даследванне прыродных вытворчых сіл, народнай гаспадаркі, сацыяльна-грамадзкага руху, мовы, літаратуры, этнаграфіі, гісторыі, сучаснага быту і г.д. усіх нацыянальнасцяў, якія жывуць на Беларусі”. Адным з напрамкаў дзейнасці Інбелкульту з’яўлялася праца па краязнаўству, у якой актыўны ўдзел прыймала настаўніцтва.

У пастанове ЦВК БССР “Аб інстытуце Беларускай культуры ды зацвярджэнні палажэнні аб ім што, “ Савецкая ўлада з самага пачатку свайго існавання на Беларусі звярнула вялікую увагу на развіццё культуры працоўных мас. Беларуская і жыдоўская культуры, якія да гэтага часу былі ў заняпадзе і лічыліся ганебнымі, атрымалі правана самастойнае існаванне і сваё далейшае развіццё. Як культуры заняпаўшыя, яны патрабавалі і патрабуюць дзеля свайго ўзросту і пашырэння асаблівай і неаслабнай ўвагі з боку дзяржавы”.

18 кастрычніка 1928 г. Інбелкульт быў рэарганізаваны ў Беларускую Акадэмию Навук, сярод заснавальникаў якой былі і гісторыкі У.М.Ігнатоўскі, В.У.Ластоўскі, У.І.Пічэта, А.Н.Ясінскі. У 1929-1933 гг. разгарнулася барацьба супраць так званага нацыянал-дэмакратызма. Частку навукоўцаў пачалі абвінавачваць у прыналежнасці да быццам бы існаваўшага Саюза вызвалення Беларусі. У сувязі з гэтым былі пазваўлены звання акадэміка Ластоўскі і Пічэта. Прэзідэнт акадэміі Ігнатоўскі ў студзені 1931 г. быў выключаны з партыі і скончыў жыццё самагубствам. У выніку сталінскіх рэпрэсій была рэпрэсіравана больш за 140 супрацоўнікаў акадэміі, што адмоўна адбілося на развіцці многіх галін навукі, асабліва гуманітарных.

У сярэдзіне 30-х гадоў у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук БССР былі зроблены некаторыя захады да пачатку падрыхтоўкі новай абагульняючай працы па гісторыі Беларусі, але ў складаных грамадска-палітычных абставінах гэтага не ўдалося зрабіць. Толькі ў 1954 г. пабачыў свет першы том “Истории Белорусской ССР”. У 1955 г. ён выйшаў на беларускай мове, у 1958 г. быў выдадзены другі том выдання. Аднак праца працягвалася, і ў 1961 г. было ажыццёўлена другое, дапоўненнае выданне “Истории Белорусской ССР” у двух тамах. У ім на значным для таго часу фактычным матэрыяле зроблена сістэматызаванае выкладанне гісторыі беларусі са старажытных часоў. Адак, усе вывады і ацэнкі ў гэтым выданні поўнасцю адпаведалі афіцыйна-партыйным ацэнкам таго часу. “Истории Белорусской ССР”

На прцягу 1972–1975 гг. была выдадзена пяцітомная “Гісторыя Беларускай ССР”, дзе першыя два тамы раскрывалі дасавецкі перыяд беларускай гісторыі, а тра тамы шірока асвятлялі 50 гадоў савецкай гісторыі. Ацэнкі гітарычных падзей адпавядалі афмцыйным устаноўкам: па дасавецкай гісторыі адмаўлялася самабытнасць у развіцці беларускага народа, для савецкага перыяда быдл характэрным надзвычай шырокае адлюстраванне станоўчага вопыту і вельмі скупа пададзены ці зусім адсутнічаюць метады ўсталявання новага жыцця, цяжкасці ў яго пабудове.



У дадзенных працах - двухтомнай і пяцітомнай “Гісторыях Беларускай ССР” поўнасцю было праігнаравана тое, што было зроблено іх папярэднікамі з-за таго, што працы гэтыя былі забаронены, а прозвішчы аўтараў выкрэслены з навуковага і грамадскага ўжытку.
4. Сучасны стан беларускай гістарыяграфіі.
Толькі з канца 80-х–пачатку 90-х гадоў у сувязі з вялікімі грамадска-палітычнымі зменамі, што адбыліся ў свеце, і ўзнікненнем самастойнай дзяржавы Рэспублікі Беларусь стварыліся пэўныя ўмовы для напісання новых абагульняючых прац па гісторыі Беларусі ў якіх адсутнічаў б моцны ідэалагічны ціск. Такім даследаваннем з’явіліся “Нарысы гісторыі Беларусі”(1994, 1995). Пры гэтым аўтары зыходзілі з факта шматвяковага існавання беларускага этнасу. У дадзеннай працы упершыню адлюстраваны некаторыя маладаследаванныя старонкі беларускай гісторыі (падзеі сярэдзіны ХУІІ ст, жыццё беларускай дыяпара і г.д.)

У якасці вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў устаноў, забяспечваючых атрыманне вышэйшай адукацыі, выдадзены “Гісторыя Беларусі з 1795 да вясны 1917 г.” (падрыхтавана калектывам гродзенскіх гісторыкаў) (2001 г.), “Гісторыя Беларусі. ХІХ – ХХ стагоддзі” (падрыхтавана гісторыкамі Беларускага дзяржаўнага універсітэта) (2002 г.), “История Беларуси. С древности до наших дней” П.Г. Чыгрынава (2004 г.) і інш.
Каталог: DocLib5 -> %D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20(%D0%BE%D1%82%D0%B5%D1%87%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%B0%D1%8F%20%D0%B8%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B0%D1%8F) -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> %D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> %D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8%201%20%D0%BA%D1%83%D1%80%D1%81%20%D0%9B%D0%B5%D0%B1%D0%B5%D0%B4%D0%B5%D0%B2
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8%201%20%D0%BA%D1%83%D1%80%D1%81%20%D0%9B%D0%B5%D0%B1%D0%B5%D0%B4%D0%B5%D0%B2 -> Тэма Першапачатковае засяленне тэрыторыі Беларусі
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8%201%20%D0%BA%D1%83%D1%80%D1%81%20%D0%9B%D0%B5%D0%B1%D0%B5%D0%B4%D0%B5%D0%B2 -> Тэма Рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі Генезіс усходнеславянскіх плямён і шляхі іх рассялення па тэрыторыі Беларусі. Праблема паходжання беларусаў
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8%201%20%D0%BA%D1%83%D1%80%D1%81%20%D0%9B%D0%B5%D0%B1%D0%B5%D0%B4%D0%B5%D0%B2 -> Тэма Насельніцтва Беларусі ў эпоху бронзы і жалезным веку
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8%201%20%D0%BA%D1%83%D1%80%D1%81%20%D0%9B%D0%B5%D0%B1%D0%B5%D0%B4%D0%B5%D0%B2 -> Тэма Уводзіны ў гісторыю Беларусі. Гісторыя як навучальная дысцыпліна
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Тэма Беларуская гістарыяграфія ў савецкі час
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Пытанні да заліку па гісторыі Беларусі для студэнтаў 1 курса


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал