Тэма 2 “Старажытнае грамадства. Беларусь у раннім сярэднявякоўі.”



Дата канвертавання15.05.2016
Памер164.55 Kb.
Тэма 2 “Старажытнае грамадства. Беларусь у раннім сярэднявякоўі.”

Пытанне 1: “Старажытнае грамадства ў эпоху каменнага і бронзавага вякоў”.

Змест праграмы:

Пачатак засялення чалавекам тэрыторыі сучаснай Беларусі. Першыя стаянкі людзей. Умовы жыцця і прылады працы. Уплыў клімату. Заняткі старажытных людзей. Асаблівасці вырабу прылад працы ў каменным веку. Асноўныя археалагічныя культуры. Пераход ад збіральніцтва да вытворчай гаспадаркі. Зараджэнне і развіццё жывёлагадоўлі і земляробства. Старажытнае грамадства ў эпоху каменнага і бронзавага вякоў. Эвалюцыя шлюбна-сямейных адносін і грамадзянскага ладу. Распад родавай абшчыны і станаўленне суседскай. Узнікненне маёмаснай няроўнасці сярод людзей.

Лекцыя:

Прарадзімай старажытнага чалавека з’яўляецца Афрыка, дзе археолагамі знойдзены сляды людзей, якія жылі прыблізна 3-3,5 млн. г.н. Адсюль ён паступова распаўсюдзіўся па ўсім зямным шары, а каля 1 млн. г.н. прыйшоў на поўдзень Усходняй Еўропы. Апошняе зледзяненне, якое пачалося прыкладна 100 тыс. г.т.н., прыхапіла толькі паўночныя раёны Беларусі: Віцебскую, паўночную частку Мінскай і паўночны-захад Гродзенскай вобласці. Далей ішла прыледніковая пустэльня, а на поўдні краіны прасціралася тундра і халодны лесастэп з чэзлай расліннясцю і адпаведным жывёльным светам. Характэрнымі для прыледніковай фаўны былі маманты і шарсцістыя насарогі – асноўны аб’ект палявання палеалітычных жыхароў. Некаторыя гісторыкі лічаць, што ў гэты час (каля 100 тыс.г.т.н. – сярэдні палеаліт) на поўдні Беларусі з’яўляюцца першабытныя людзі – неандэртальцы, аб чым сведчаць знаходкі крамянёвых вырабаў. Так лічыць археолаг Палікарповіч К.М., які ў 1926 г. знайшоў дзве палеалітычныя стаянкі чалавека – ля в. Бердыж (Чачэрскі раён Гомельскай вобласці) і Юравічы (недалёка ад Мазыра). Крамянёвыя прылады працы са стаянак датуюцца 100 – 40 тыс. г.т.н.

Аднак, у 60-90 г. ХХ ст. археолагі У.М. Будько і А.Г. Калечыц пераглядзелі матэрыялы, знойдзеныя Палікарповічам К.М. і не пагадзіліся з вывадамі. Яны прыйшлі да высновы, што прылады можна датаваць верхнім палеалітам: на стаянцы Юравічы (26 тыс.г.т.н.) і на стаянцы Бердыж (23 – 15 тыс. г.т.н.). Таму яны лічаць, што першыя людзі на тэрыторыі Беларусі з’явіліся не раней за 26 тыс.г.т.н. Насельніцтва ў палеаліце не было шматлікім. На кожнай стаяцы жыло прыкладна па 25 чалавек. Умовы і лад жыцця першабытных людзей былі цяжкімі. На поўначы Беларусі стаяў ледавік. Клімат быў халодны, расліннасць – бедная, характэрная для арктычнай тундры. Першабытны чалавек навучыўся здабываць агонь, будаваць прымітыўнае жыллё, паляваць на жывёл, займаўся збіральніцтвам. Раскопкі стаянак Бердыж і Юравічы паказалі, што ўжо тады існавала раннерадавая абшчына. Ажыццяўлялася ўраўняльнае размеркаванне ежы паміж членамі абшчыны. У склад роду ўваходзілі ўсе сваякі па маці – род называўся мацярынскім.

Прыкладна 16 тыс.г.т.н. адбылося моцнае пахаладанне і чалавек на доўгі час пакінуў тэрыторыю Беларусі. Прыблізна 10-8 тыс. г.т.н. – закончыўся ледніковы перыяд. Па меры таяння ледніка, клімат рабіўся ўсё больш цёплым. Тэрыторыя Беларусі пакрывалася лясамі, чалавек паступова рухаўся з поўдня на поўнач. Пачалося інтэнсіўнае засяленне чалавекам тэрыторыі Беларусі. Быў вынайдзены лук, які змяніў характар палявання. Гэтую эпоху называюць мезалітам (сярэднім каменным векам – 8-5 тыс. г.да н.э.).

Засяленне тэрыторыі Беларусі ў мезаліце адбывалася з розных напрамкаў: з паўднёвага ўсходу, з поўдны, паўднёвага-захаду. У этнічных адносінах групы насельніцтва, якія прыйшлі на тэрыторыю Беларусі былі рознымі, вызначыць іх дакладную прыналежнасць немагчыма. На Беларусі вядома 120 мезалітычных стаянак, колькасць насельніцтва прыкладна – 4,5 – 6 тыс. чалавек. Асноўныя прылады працы вырабляліся з крэменю, косці, альбо дрэва. Характэрнай была родавая арганізацыя. Радавыя абшчыны аб’ядноўваліся ў плямёны. Супляменнікі мелі падобныя прыёмы апрацоўкі матэрыялаў, формы прылад, тыпы пабудоў, адзенне, звычаі, таму археолагі вылучаюць некалькі археалагічных культур.

Археалагічная культура – гістарычная агульнасць археалагічных помнікаў, якія існавалі на акрэсленай тэрыторыі ў адзін час і аднастайны па сваёй матэрыяльнай культуры, але істотна адрозніваюцца ад адначасовых помнікаў суседніх абласцей. У мезаліце археалагічную культуру вызначаюць па наборы вытворчага інвентару (крамянёвыя прылады працы).

У мезаліце ў далінах буйных рэк з’явілася першае аўтэхтоннае (сталае) насельніцтва. Парушалася ізаляванасць плямен. З’явіліся больш складаныя прылады працы: крамянёвыя пласціны, сякера, цёслы, разцы, скрабкі, скоблі. Памочнікам чалавека стаў сабака. У гаспадарцы значную ролю адыгрывала рыбалоўства.

Каменны век завяршыўся эпохай неаліту (новы каменны век – 4-3 тыс. г. да н.э.). Клімат стаў цяплейшым, багатым быў жывёльны свет, паляпшэнне ўмоў харчавання прывяло да росту насельніцтва. Але, па-ранейшаму, асноўнай крыніцай здабычы прадуктаў было збіральніцтва, паляванне і рыбная лоўля. У эпоху неаліту з’явіўся гліняны посуд, пераважна вастрадонны. Па тыпах посуду археолагі вызначаюць наступныя археалагічныя культуры ў неаліце:


  1. нёманскую

  2. днепра-данецкую (грабенчата накольчатай керамікі) – тыповая кераміка з ямачна-грабенчатым арнаментам

  3. верхнядняпроўскую

  4. дзяснянскую

У гэты час з’явіліся прадзенне, ткацтва. Удасканалелася апрацоўка дрэва. Удасканалеліся прылады працы: цесла,долаты, сякеры. З эпохі неаліту да нас дайшлі некаторыя мастацкія вырабы: галава качкі з косці, драўляная галава чалавека, выява гадзюкі з косці. Вызначыць этнічную прыналежнасць насельніцтва Беларусі ў палеаліце, мезаліце і неаліце немагчыма. Мовы невядомы. Але даследчыкі па дадзеных гідраніміі мяркуюць, што ў ІІІ тыс. да н.э. ў Падзвінні і Падняпроўі жыло фіна-угорскае насельніцтва, а ў Папрыпяцці – індаеўрапейскае. Пачаўся паступовы пераход да вытворчай гаспадаркі – “нелітычная рэвалюцыя”.

На тэрыторыі Беларусі ў самастойныя археалагіяныя культуры вылучаны:

Грэнская, свідэрская, сожская, яніславіцкая культуры (мезаліт); верхнедняпроўская, днепра-данецкая, нарвенская, нёманская, культура грабенчата-ямкавай керамікі (неаліт); паўночнабеларуская, прыбалтыйская, сосніцкая, сярэднедняпроўская, тшцінецкая, культура шнуравой керамікі Палесся (бронзавы век); банцараўская, днепра-дзвінская, зарубінецкая, мілаградская, паморская, культура штрыхаванай керамікі (жалезны век).

У сярэдзіне мезаліта на землі Беларусі перасяяляецца новае насельніцтва, якое карысталася прыладамі працы, састаўленымі з дробных рэтушавых крамянёў, так званых мікралітаў. Ужывалі і буйныя крамянёвыя вырабы, найбольш сякеры. З позняга палеаліту паходзяць толькі два паселішчы, знойдзеныя археолагамі на паўднёва-усходнім ускрайку Беларусі. У канцы палеаліту і ў мезаліцце край быў заселаны цалкам, праўда, пакуль што па берагах буйных вадаёмаў. На Дняпры і Прыпяці, Нёмане і іх прытоках знойдзены дзесяткі стаянак гэтага часу.

Рухомае жыццё насельніцтва адлюстравалася ў характары першабытнага мастацтва. Касцяныя вырабы гравіруюцца дынамічнымі, наструненнымі выявамі мужчын-паляўнічых і звяроў, пакрываюцца ломанымі, трывожнымі лініямі арнаментаў, мастацкі стыль набывае больш размераны і спакойны характар. У 4-м тыс. да н.э. пачынаецца заключны этап каменнага веку – неаліт. У гэты час, пераважна з нашчадкаў познемезалітычнага насельніцтва, пачынаючынаюць фарміравацца супольнасці новакаменнага веку са сваёй адметнай матэрыяльнай і духоўнай культурай.

Жыхары Беларусі навучыліся ляпіць гліняны посуд, які прызначаўся для гатавання ежы і захоўвання яе запасаў. У кан. эпохі ўжо вырабляліся каменныя прылады працы. Але галоўнае, у краі пачалі распаўсюджвацца прынцыпова новыя формы гаспадарання – земляробства і жывёлагадоўлі. Яны значна папаўнялі запасы харчавання чалавека, рабілі яго больш незалежным ад прыроды.

Усё гэта вяло да павялічэння колькасці жыхароў, а часам, і да перанаселенасці і міграцыі у пошуках урадлівых глеб.

Патрэба ў вялікай колькасці прылад працы прымусіла здабываць крэмень. Здабываючыя шахты знойдзены ля пасёлка Краснасельскі Ваўкавыскага раёна на ўзбярэжжы р. Рось.

Захад Беларусі засялялі плямёны нёманскай культуры, усходняе Палессе – дняпроўска-данецкай, Магілёўшчыну і поўнач Гомельшчыны – верхнедняпроўскай культуры. У Паазер’і панавала нарвеньская культура.

У 3-м тыс. да н.э. у размеранным гістарычным працэсе на тэрыторыі Беларусі наступілі радыкальныя змены. На ўзбярэжжы азёр і рэк нашай поўначы з-пад далёкай фінскай затокі прасочваююцца групы насельніцтва з кругладонным тоўстасценным посудам, які лічаць далёкімі продкамі сённяшніх эстонцаў. Праўда, находкі былі нешматлікімі. У той жа час на захад Беларусі пранікае насельніцтва цэнтральна-еўрапейскіх культур, якое валодае развітымі формамі земляробства і жывёлагадоўлі. З іх з’яўленнем распачынаецца мясцовая горназдабываючая справа. Уплыў прышлага люду быў адчувальны і спыніўся да далейшага развіцця познеалітычнага насельніцтва берагоў Нёмана і Верхняй Прыпяці. У неаліце паселішчы былі большыя і шматлюднейшыя. Жытлы былі наземныя.

Праяўляецца нераўнамернасць развіцця розных рэгіёнаў. На поўдні раней з’явілася вытворчая гаспадарка, шліфаванне прылад працы і трохкутнікавыя наканечнікі стрэл. Тут шырока апрацоўваліся рог і косць, з якіх выраблялі наканечнікі стрэл, гарпуны, кручкі, а таксама ўпрыгожанні.

Рэлігійныя вераванні вызначалі залежнасць чалавека ад ляснога і воднага асяроддзя. Развіты былі культы звяроў і птушак. Пра гэта сведчаць знаходкі касцяных чарапах, ласёў, змей. Асабліва распаўсюджаны выявы качак. Існавала вера ў татэмы і культ продкаў.

Продкі трансфармаваліся ў духаў-ахоўнікаў, а затым, у боствы. Іх скульптурныя выявы выразалісяя з дрэва і косці. Цікава, што ўсе выявы – мужчын. Гэта гаворыць аб адметнай ролі мужчыны-здабытчыка.

Большасць неалітычных плямён практыкавала пахаванні, якія не пакідаюць слядоў магіл. Позненеалтычнае ж, прышлае насельніцтва з-пад Віслы, як сведчаць адкрыцці на Гродзеншчыне, памерлых хавалі ў ямах, нярэдка, абставіўшы каменнымі плітамі. У такія дамавіны нябожчыкам клалі упрыгожванні, посуд, забітых жывёл, людзей.

Знаходкі арнаментаваных вырабаў і зубоў звяроў сведчаць, што шэрагу прадметаў надаваўся маічны сэнс. На абломках неалітычнага гаршчка ў Юравічах Калінкавіцкага раёна выгравіраваны выявы качкі і героя, як раўнапраўных дзеючых асоб, магчыма, нейкага міфа.

У пач. 2-га тыс. да н.э. на Беларусі з’явіліся першыя металічныя рэчы. Спачатку медныя, а потым – бронзавыя. Яны былі прывазныя, бо сваёй сыравіны не было. Пераважную большасць прылад працы па-ранейшаму выраблялі з крэмня. Новым спосабам апрацоўкі крамянёвых прылад працы стала струменчатая рэтуш, ад чаго колючыя краі рабіліся асабліва вострымі. Распаўсюдзіліся прыёмы шліфавання і свідравання. Амаль на кожным паселішчы можна было знайсці сякеры-кліны, сякеры і матыкі са свідраваннямі і булавы. Свідравальны станок стаў другім пасля лука механізмам, які вынайшаў чалавек.

Характэрнай рысай бронзавага веку на Беларусі было распаўсюджанне пласкадоннага глінянага посуду. Вядомы гаршчкі, збаны, міскі, кубкі, цадзілкі і інш.

Новая эпоха азнаменавана значнымі дасягненнямі ў гаспадарцы. Земляробства і жывёлагадоўля, першабытная металургія, крэмнездабыча спрыялі зараджэнню маёмаснай няроўнасці, вылучалі мужчыну перад жанчанай у жыцці роду і племені.

Ужо ў раннебронзавых пахаваннях сустракаюцца багатыя пахаванні мужчын з вялікай колькасцюю рэчаў.

Яны маглі быць старэйшынамі роду. Гэта дае падставу меркаваць аб існаванні сталага патрыярхальнага ладу і зараджэнні родаплемянной арыстакратыі. Бронзавы век – час узнікнення дзяржаў у Міжрэччы. На Беларусі існавалі толькі элементы пераддзяржаўнай грамадскай арганізацыі.

Назапашанне багаццяў, спрыяла міжплемянным сутычкам, якія маглі перарастаць у у зацятыя і працяглыя войны. Стваралася зброя, прызначаная не на звера, а на чалавека. Попыт на розныя вырабы і нераўнамернасць развіцця розных рэгіёнаў спрыялі абмену.

З Беларусі ў Прыбалтыку ішоў крэмень, у адваротным напрамку – бурштын.

Першыя металы на тэрыторыі Беларусі былі каўказскага і прыкарпацкага паходжання. Шклопадобныя ўпрыгожанні трапляі з усходніх берагоў Міжземнага мора.

У пач. эпохі памерлых пачалі хаваць у магільных ямах, нярэдка насыпаючы над імі курганы. З сяр. 2-га тыс. да н.э. пад уплывам земляробча-жывёлаводчых культаў, звязаных з абагаўленнем сонца, агню і жыватворных сіл, распаўсюджваецца звычай спальвання нябожчыкаў, які на Беларусі пратрымаўся больш за два з паловай тысячагоддзі. Культавыя абрады ажыццяўлялі жрацы. Багатым арнаментам аздабляліся пасудзіны, на іх прамалёўвалі трохкутнікі, крыжы, свастыку. Распаўсюджаны былі ўпрыгожанні з костак, бурштыну, медзі; з дрыва выразалі выявы птушак і людзей. У бронзавым веку на тэрыторыі Беларусі трапілі шнуравікі. Найбольш прадстаўнічай і даследаванай з іх з’яўляліся плямены сярэднядняпроўскай культуры, якая распаўсюдзілася на Беларускім Падняпроўі і суседняй Украіне.

Да тыпу шнуравой культуры адносяцца паўночнабеларуская культура. Яна характарызуецца вастрадоннай керамікі, вырабы, характэрныя для ляснога неаліту, паступова вучыліся карыстацца плоскадонным посудам, шліфаваць і свідраваць камень, усё больш успрымалі магічную земляробчую сімволіку, і галоўнае, пазнаёміліся з першымі медна-бронзавымі рэчамі.

З прыходам шнуравікоў аднавіліся колішнія сувязі між асобнымі рэгіёнамі Беларусі, а таксама з суседнімі землямі, і асабліва бурштынаноснай Прыбалтыкай. Змешванне прышлага насельніцтва з тубыльцамі на прасторах Еўропы вяло да паступовага фарміравання этнасаў, ад якіх вядуць паходжанне славяне, балты, германцы.

К сяр. 2- га тыс. да н.э. на поўдні Беларусі, а таксама на поўначы Украіны і на значнай тэрыторыі Польшчы сфарміравалася супольнасць плямен тшцінецкай культуры.

Тшцінецкае насельніцтва жыло на даволі вялікіх паселішчах у паўзямлянках, вырабляла гладкасценны посуд, было знаёма з металургіяй бронзы. Займаліся жывёлагадоўляй, земляробствам. Лічыцца, што нашчадкі тшцінецкай культуры прымалі ўдзел у фарміраванні славянскага этнасу.

У самым кан. бронзавага веку, пачынаюць утварацца культуры з гладкасценнай і штрыхаванай керамікай, росквіт якіх адбыўся ў наступную эпоху.

Род узнік на мяжы ніжняга і верхняга палеаліту, прыкладна 40 тыс. г.т.н. На Беларусі род існаваў амаль да кан. жалезнага веку. Род быў асновай арганізацыі абшчынна-родавага нрамадства. Найважнейшыя рысы роду: калектыўная (родавая ўласнасць) на сродкі вытворчасці, у прыватнасці, на зямлю і інш. маёмасць, сацыяльная роўнасць яго членаў, супрацоўніцтва, узаемадапамога паміж імі, самакіраванне. Асноўныя пытанні жыцця вырашаў сход дарослых мужчын, ён выбіраў родавага старэйшыну.

Важнейшай функцыяй роду было кіраванне шлюбнымі адносінамі. Група родзічаў складала ядро родавай абшчыны, якая вяла калектыўную гаспадарку. Мікраячэйкамі родавай абшчыны былі парныя сем’і. Муж і жонка ў гэтых сем’ях адносіліся да розных родаў. Заключаючы шлюб, частка членаў роду (мужчына, жанчына) пераходзілі ў інш. родавыя абшчыны. Род перастаў існаваць у выніку грамадскага падзелу працы, з’яўлення прыватнай гаспадаркі і ўласнасці, маёмаснай і сацыяльнай дыферанцыяцыі, узнікнення класаў і стварэння дзяржавы. Родавая арганізацыя зрабіла значны ўплыў на побыт і духоўную культуру (рэлігійныя вераванні, міфалогію, фальклор) старажытнага чалавека. У беларусаў сляды родавай арганізацыі захаваліся пераважна ў традыцыйнай вясельнай абраднасці.

Абшчына – устойлівая форма сацыяльнай арганізацыі, якая характарызуецца пэўнай ступенню калектыўнай уласнасці на сродкі вытворчасці, асаблівасцямі працэсу вытворчасці і сацыяльна-грамадскага жыцця. Узнікла як арганізацыя крэўных родзічаў (родавая, сямейная) у першабытную эпоху, калі прымітыўны ўзровень развіцця прадукцыйных сіл і вытворчых адносінне дазваляў людзям паасобку здабываць сабе неабходныя сродкі для існавання. Першабытнай абшчыне ўласцівы калектыўная ўласнасць на сродкі вытворчасці і калектыўнае размеркаванне прадуктаў працы, адсутнасць пудблічнай ўлады і права, роўнасць усіх членаў. Базісам родавай абшчыны з’яўлялася зямля, як уласнасць усяго калектыву. Паступовае ўдасканаленне прылад працы вяло да падзелу працы, з’яўлення лішкаўяе прадуктаў, парадзіла абмен, зрабіла магчымай індывідуальную працу людзей ў рамках асобных сем’яў, што вяло да ўзнікнення прыватнай уласнасці. На гэтым этапе родавая абшчына паступова трансфармавалася ў суседскую (тэрытарыяльную), дзе кожная сям’я атрымлівала права карыстацца асобным зямельным надзелам, але напачатку не мела магчымасці распараджацца ім. У ходзе развіцця суседскай абшчыны адбывалася вылучэнне ў якасці сямейна-індывідуальнай уласнасці асобных надзелаў зямлі, жывёлы, прылад працы, жылля. Абшчына заставалася вярхоўным уласнікам усёй тэрыторыі вёскі, лясоў, пашаў, інш. зямель агульнага карыстання. Члены суседскай абшчыны сумесна выконвалі некаторыя агульаабшчынныя работы, але кожная сям’я вяла асобную гаспадарку. У гэты перыяд у абшчыне ўсталёўваліся прававыя нормы (звычаёвае права), фарміраваліся асобныя рысы культуры і пабытовай спецыфікі, якая ў некаторых выпадках набывала пэўны этнасацыяльны характар.Ва ўсходніх славян усталяванне суседскай абшчыны адбывалася ў 1-й пал. 1-га тыс. н.э. Для яе абазначэння тут ужываліся тэрміны “вервь,” “мір”. Існуе думка, што мір уяўляў сабой больш высокую ступень абшчыннай арганізацыі, верві ўваходзілі ў яго ніжэйшыя адзінкі. У 9-12 стст. абшчына была самастойнай арганізацыяй сельскага насельніцтва, яе члены лічыіся свабоднымі людзьмі.У гэты перыяд адбывалася маёмаснае і сацыяльнае расслаенне насельніцтва. У абшчыне ўтваралася праслойка людзей, якія прадстаўлялі інтарэсы княскай улады (цівуны, агнішчане і інш.). Руская Праўда сведчыць, што княжацкая ўлада паступова падпарадкоўвалася абшчыне: на яе ўскладалася калектыўная адказнасць за злачынствы, зробленыя яе членамі, збор даніны.

Пытанне 2. “Насельніцтва Беларусі ў раннім жалезным веку (8 ст. да н.э. – 5 ст.н.э.)”

Змест праграмы:

Асноўныя археалагічныя культуры на тэрыторыі Беларусі. Праблемы іх паходжання і этнічнай ідэнтыфікацыі. Распад індаеўрапейцаў. Узнікненне балтаў, славян, германцаў і іншых народаў. Тэрыторыі іх рассялення. Сацыяльна-эканамічнае развіццё пляменаў эпохі жалеза. Змены ў гаспадарцы, матэрыяльнай і духоўнай культуры.

Лекцыя:

Асноўныя археалагічныя культуры:



  1. днепра-двінская (на поўначы)

  2. культура штрыхаванай керамікі (сярэдняя і паўночна-заходняя частка Беларусі)

  3. мілаградская (поўдзень Беларусі)

  4. зарубінецкая культура (поўдзень Беларусі)

Славянскі этап этнічнай гісторыі беларусі пачаўся з 4-5 стст.да н.э. да нашага часу.

Прарадзіму славян змяшчаюць ў:



  1. Прыпяцка-сярэднедняпроўскі рэгіён (Ю. Растафінскі, К. Машынскі, Ф. Філін і інш.)

  2. Вісла-Одэрскі басейн (Т. Лер-Сплавінскі, Ю. Катрушэўскі, Я. Чаканоўскі і інш.)

  3. На тэрыторыі ад Одэра да Дняпра (Л. Нідэрле, П. Траццякоў, В. Генсель, Б. Рыбакоў)

На падставе дадзеных тапанімікі, гісторыі, мовазнаўства, археалогіі, антрапалогіі даследчыкі сцвярджаюць, што індаеўрапейцы мігрыравалі з Паўднёва-Усходняй Еўропы і Паўночнага Прычарнамор’я на поўнач і ў Сярэднюю і Паўночную Еўропу, дзе далі пачатак балтам, на захад і паўночны захад. Прыкладна ў 3 тыс. да н.э. яны з’явіліся ў Заходняй Еўропе, асімілявалі мясцовае насельніцтва, у выніку чаго ўтварылася яшчэ адна галіна індаеўрапейцаў – славяне. Да 2 тыс. да н. э. працэс фармірравання славян у асноўным закончыўся (прыкладна 500 гадоў дастаткова для ўтварэння новых народаў).

У 2 тыс. да н.э. тэрыторыя, на якой жылі славяне, значна паменшылася ў сувязі з міграцыей германскіх плямен з Ютландыі ўздоўж узбярэжжа Балтыйскага мора. Германскія плямёны злучыліся з балцкімі і адрэзалі славян ад мора, вось чаму ў апошніх марская тэрміналогія неразвітая.

У 4-7 стст. н.э. – адбываецца пашырэнне славянскага арэала, якое суправаджалася моўнай і этнічнай дыферынцыяцыей славян. Прычынамі славянскай міграцыі былі:


  • павялічэнне колькасці славянскага насельніцтва, развіццё гаспадаркі

  • пераход да классавага грамадства – ваеннай дэмакратыі

  • распад Рымскай Імперыі

Славяне пачалі рух на поўдзень і дайшлі да Балкан, дзе ўтварыліся паўднёвыя славяне (сербы, славенцы, балгары і г.д.)

Другая частка славян дайшла да Дняпра і ў6-7 стст. на тэрыторыі Валыні ўтварыліся ўсходнія славяне (рускія, беларусы, украінцы). Заходнія славяне засталіся на сваёй радзіме.

Ва Ўсходняй Еўропе славяне асілілявалі мясцовае насельніцтва: балцкае, фіна-ўгорскае, цюркскае. У летапісах успамінаецца 15 усходнеславянскіх супольнасцяў – дрыгавічы, радзімічы, драўляне, крывічы, вяцічы, бужане, паляне, валыняне і г.д.

На тэрыторыі Беларусі пераважала балцкае насельніцтва. У 6-7 ст. пачалося пранікненне славян у балцкі арэал. У 8-9 ст. – адбываецца массавае рассляленне славян у балцкім арэале на тэрыторыі Беларусі. Славяне праніклі ў Падняпроўе і Падзвінне ў 9 ст, а да 10 ст. – рассляліліся ў Верхнім Панямонні. Большая частка балцкага насельніцтва была асімілявана. У выніку ўтварыліся новыя этнічныя супольнасці (племянных саюзы) на тэрыторыі Беларусі: крывічы, дрыгавічы, радзімічы, якія спалучалі балцкія і славянскія элементы. Крывічы-палачане рассляліліся ў басеене Заходняй Дзвіны, дрыгавічы – у басейне Прыпяці, паміж Дняпром і Сожам – радзімічы.

На сённешні дзень у гістарычнай літаратуры няма адзінага меркавання аб шляхах рассялення славян, аб іх прарадзіме. Найбольш абгрунтаванай з’яўляецца канцэпцыя паходжання славян з Вісла-Одэрскага басейна.

У Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропе складаюцца першыя дзяржаўныя ўтварэнні: к-во Само ў Чэхіі, першае Балгарскае цацрства, Вялікамараўская дзяржава, Польская і Сербская дзяржавы. Паводле сацыяльна-эканамічнага развіцця славяне былі на больш высокім ўзроўні, чым мясцовае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. У асяродзі славян рэзка праявілася маёмасная дыферанцыяцыя, развівалася суседская абшчына, узнікла раннеклассавае грамадства. Узровень іх эканомікі характарызуецца пачаткам грамадскага падзелу працы. Дрыгавічы, крывічы, радзімічы з’яўляліся тэрытарыяльнымі культурна-этнічнымі супольнасцямі і не сфарміраваліся ў народнасці. яны ўяўлялі сабой не плямёны, а протанароднасці і адначасова першыя дзяржаўныя ўтварэнні (протадзяржавы).

У 7-6 ст. да н.э. на Беларусі наступае жалезны век. Жалеза здабывалі з балотнай руды. Гэтая сыравіна была шырока распаўсюджана, яе перапрацоўвалі ў пячах-домніцах. Медзь і бронзу выкарыстоўвалі выключна для ўпрыгожванняў. Развіццё прылад працы прыводзіць да грамадскага развіцця і накапленняў багаццяў. Ідзе інтэнсіўны абмен, развіваецца маёмасная няроўнасць. На Беларусь трапляюць вырабы з грэка-рымскага Прычарнамор’я, ад кельтаў з Цэнтральнай Еўропы. З’яўляюцца селішчы ўмацаванага тыпу, што сведчыць аб вайне паміж пляменамі. Вёскі размяшчаюць на цяжкадаступных узгорках, прырэчных мысах, абносілі іх валамі і рвамі, агароджвалі драўляным парканам. За ўмацаваным гарадзішчам знаходзіліся жыллёвыя і гаспадарчыя пабудовы, загоны для жывёлы.

У жалезным веку тэрыторыю нашага краю засялялі плямёны розных археалагічных культур, якія розніліся між сабой характарам жылля, асаблівасцямі пахавальнага абраду, формай і арнаментацыяй посуду, упрыгожаннямі.

Паўднёвы ўсход Беларусі і прылеглую частку Украіны займалі плямёны мілаградскай культуры (па гарадзішчах каля в. Мілаград на Гомельшчыне). Менавіта яны першыя і пазнаёміліся з жалезам. мілаградцы жылі на гарадзішчах і ў неўмацаваных вёсках – на селішчах, дзе меліся зямлянкі з агнішчамі, наземныя збудаванні, ямы-склепы.

Памерлых хавалі пад невялікімі курганамі або ў грунтовых магілах па абраду трупаспалення – крэмацыі. Для культуры мясцовага насельніцтва характэрны кругладонны посуд, гаршкападобныя праселкі для прадзення і ткацтва і інш. інвентар, упрыгожванні з жалеза, медзі, шкла, керамікі.

З культавых рэчаў, твораў мастацтва, унікальнымі прадстаўляюцца фігуркі коней. На жыццё Мілаградцаў істотны ўплыў аказваў скіфскі свет паўночнага Прычарнамор’я.

Грэчаскі гісторык Герадот, які жыў у 5 ст. да н.э. апісвае паўночных суседзяў скіфаў-неўраў. Некаторыя даследчыкі адносяць да неўраў носьбітаў мілаградскай культуры.

У 3 ст. да н.э. мілаградская культура змынілася зарубінецкай. Зарубінцы занялі гарадзішчы сваіх папярэднікаў, пашырылі іх і абнавілі ўмацаванні. Жылі таксама і на селішчах. жытламі іх былі паўзямлянкі і наземныя будынкі. Крэміраваныя рэшткі нябожчыкаў хавалі ў невялікіх ямах. Характэрныя знаходкі на помніках Зарубінецкай культуры – плоскадонны посуд, спружыністыя шпількі-запінкі. З разнастайных жалезных вырабаў асабліва былі пашыраны сякеры, жалезныя наканечнікі дзідаў і стрэл, сярпы, нажы.

Зарубінцы і іх нашчадкі праіснавалі да сяр. 1 тыс. да н.э. У 2-м ст. н.э. паўднёва-заходнюю Берасцейшчыну закранула міграцыя плямёнаў готаў-гунаў, а таксама гепідаў.

Каля тысячагоддзя з 5 ст. да н.э. да 5 ст. н.э. цэнтральную і большую частку паўночна-заходняй Беларусі займалі плямёны культуры штрыхаванай керамікі, ці штрыхавікі, названыя так за характэрны гліняны посуд. Штрыхавікі жылі амаль выключна на гарадзішчах у невялікіх наземных хацінах слупнай канструкцыі. Памерлых хавалі па абрадзе, які не захоўваў слядоў магіл. Беларускае Падзвінне і верхняе Падняпроўе засялялі плямёны іншай культуры, блізкай да культуры штрыхаванай керамікі. Як і штрыхавікі, днепрадзвінцы, адставалі ў сваім развіцці ад плямёнаў паўднёвай Беларусі. Так, яны запазніліся з авалоданнем жалезаробчай справай, шырока выкарыстоўвалі каменныя прылады працы. Больш за вытворчую гаспадарку займаліся паляваннем, рыбалоўствам, ляснымі промысламі. У сацыяльным развіцці захавалася вялікая архаічная сям’я, у той час як на Палессі ўжо існавалі невялікія сем’і. даследчыкі не вырашылі пытанне аб балцкім ці славянскім паходжанні мілаградцаў і зарубінцаў. Штрыхавікоў і днепра-дзвінцаў адносяць да балтаў.

У 455 г. пала Рымская Імперыя. Масавыя перамяшчэнні насельніцтва трансфармавалі першабытны лад у феадальны. Грэка-рымскія аўтары ўпамінаюць пра славян з І-ІІ стст. Аднак, цяжка вызначыць межы іх першапачатковага рассялення. У 5-6 стст. славяне здзейснілі экспансію на да усходняй Германіі, балтыкі, на берагі Чорнага і Балтыйскага, адрыятычнага мора.



Іх паселішчы аб’яднаны ў пражскую культуру. Для яе характэрна крэмацыя памерлых, вялікія вёскі з драўлянымі землянымі валамі. жытламі былі паўзямлянкі з печкамі-каменкамі на покуце. Такія паселішчы сустракаюца на паўднёвым захадзе нашага Палесся. славяне мелі высокі ўзровень гаспадаркі, займаліся земляробствам, жывёлагадоўляй. У 6 ст. яны распачалі рух на поўнач ад Прыпяці да Дняпра і яго прытокаў, у Падзвінне. На большай частцы Беларусі сфарміравалася дзве роднасныя культуры – банцараўская і калочынская. Для іх характэрны пераважна балцкія рысы.

Жылі яны на неўмацаваных селішчах, будуючы там наземныя жытлы і паўзямлянкі. Гарадзішчы яны выкарыстоўвалі як сховішчы ў час вайны.
Каталог: images -> stories -> iff -> history
history -> Вучэбная праграма для спецыяльнасці
history -> Лекцыя Паходжанне беларусаў. Вытокі беларускай народнасці
history -> Лекцыя 11. Беларусь у міжрэвалюцыйны перыяд. 1905 г. —люты 1917 г
history -> Беларусь у перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года і грамадзянскай вайны. Стварэнне беларускай дзяржаўнасці
history -> Установа адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт»
history -> Графік праходжання пераддыпломнай практыкі І абароны дыпломных работ для студэнтаў спецыяльнасцей


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал