Тэма: Дзеепрыметнік як дзеяслоўная форма Мэты



Дата канвертавання15.05.2016
Памер96.55 Kb.
Тэма: Дзеепрыметнік як дзеяслоўная форма

Мэты:

1) абагульніць веды вучняў па тэме “Дзеепрыметнік”, праверыць і выявіць узровень уменняў і навыкаў;

2) развіваць уменне сканцэнтраваць свае магчымасці ў незнаёмай сітуацыі;

3) выхоўваць цікавасць да вывучэння беларускай мовы пры выкарыстанні новых інфармацыйных тэхналогій.



Абсталяванне: асабістыя карты заданняў у вучняў, карта РБ.

Тып урока: абагульняючы ўрок

Выкарыстаныя тэхналогіі: камп’ютэрныя тэхналогіі.

Эпіграф


Абяднелая,

Апусцелая, і змарнелая мая

Неўгамонная,

Непакорная,

Беларуская зямля!

А. Дзеружынскі



Ход урока:

І. Арганізацыйны момант.

ІІ. Праверка дамашняга задання .


  1. Уступнае слова настаўніка.

  • Сёння на ўроку мы з вамі падвядзем вынікі работы па тэме “Дзеепрыметнік”, пакажам, што ўмеем, чаму навучыліся. Таму ўважліва слухайце, удумліва чытайце, натхнёна працуйце і адказвайце. Жадаю поспехаў! Давайце з вамі ўзнавім нашы веды па дзеепрыметніку:

а) Якая часціна мовы называецца дзеепрыметнікам? [Д. – форма дзеяслова, якая абазначае прымету прадмета паводле дзеяння і адказвае на пытанні які? якакя? якое? якія?]

б) Чаму гэта часціна мовы атрымала назву “дзеепрыметнік”?[Таму, што мае прыметы дзеяслова і прыметніка]

в) Якія граматычныя прыметы дзеепрыметнік мае, як дзеяслоў? [Дзеепрыметнік бывае закончаннага і незакончаннага трывання, прошлага і цяперашнага часу: скошанная трава – трава, якую скасілі; нечытаная кніга – кніга, якую не чыталі; дзеепрыметнік можа быць незалежнага і залежнага стану: пасівелыя валасы – валасы, якія самі пасівелі, падстрыжаныя валасы – валасы, якія нехта падстрыг].

г) Якія граматычныя прыметы дзеепрыметнік мае, як прыметнік? [Дзеепрыметнік змяняецца па родах: скошаны луг, скошаная сенажаць, скошанае поле; ліках: скошаны – скошаныя; склонах]

д) Якую ролю ў сказе выконвае дзеепрыметнік? [азначэнне, выказнік]

е) Што мы называем дзеепрыметным зваротам?

[Дзеепрыметнік разам з залежнымі ад яго словамі ўтварае дзеепрыметнае словазлучэнне]

з) Якія знакі прыпынку дапамагаюць вызначыць дзеепрыметны зварот? Якое месца ў сказе займае дзеепрыметны зварот?

ж) Як утвараюцца дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу?[Ад асновы інфініт. +н, ен, ан, т: сарваць – сарваны]

і) Як утвараюцца дзеепрыметнікі залежнага стану цяперашнага часу? [Ад асновы цяперашнага часу +ем(І спр.), ім(ІІ спр.): абмяркоўваюцьабмяркоўваемая]

к) Як утвараюцца дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу? [Ад асновы прошлага часу +л(пасля галосных і зычных), ўш(пасля галосных), ш(пасля зычных): пасівеў пасівелая]

л) Як утвараюцца дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу? [Ад асновы цяперашнага часу +уч(юч)-Іспр., ач(яч)- ІІспр., рашаюцьрашаючая].

н) Як пішацца не(ня) з дзеепрыметнікамі?[З кароткімі дзеепрыметнікамі не пішацца асобна, з поўнымі – разам, калі няма залежных слоў, а асобна – ёсць залежныя словы, калі ёсць супрацьпастаўленне са злучнікам а, які адносіцца да дзеепрыметніка]

– Цяпер мы з вамі ўпэўніліся ў моцных тэарэтычных ведах і можам працаваць далей.

Звярніце ўвагу, калі ласка, на эпіграф нашага ўрока, які запісаны на дошцы. Скажыце, якая асноўная думка гэтых радкоў? Што хацеў сказаць аўтар? А ў чым моўная асаблівасць гэтага верша? [ Шмат дзеепрыметнікаў].

Эпіграф.


А. Дзеружынскі нарадзіўся ў 1919г. у в. Хляўно Кармян. р-на Гомельскай вобласці ў сяляняскай сям’і. Скончыў інстытут журналістыкі ў Мінску, удзельнічаў у В.А.в., аўтар шматлікіх вершаў, якія пакладзены на музыку.


  • А цяпер звернемся да нашых карт з заданнямі. Сёння ў нас клас падзелены на 3 групы. Зараз 1гр. выконвае тэставую работу, 2гр. – працуе з картамі і выконвае заданне №1, №2; 3гр. – выконвае заданні, якія напісаны на картках, што вы атрымалі. Калі нешта не зразумела, калі ласка, запытайце.

Заданне № 2(на лістах). Прачытаць тэкст

Заданне 1. Прачытайце тэкст. Знайдзiце дзеепрыметнiкi. Абазначце род, лiк, склон i суфiксы дзеепрыметнiкаў.

Шмат разоў спалены, ушчэнт зруйнаваны ў апошнюю вайну. Больш за сто тысяч жыхароў забіта, астатнiя выселены. Больш чым 90% тэрыторыi былога горада - кучы бітай цэглы, бетону i скручанай арматуры. Здавалася, канец. Але зiрнiце на Віцебск зараз. Устаў з попелу, як уся Беларусь.

Заданне 2. Вызначце і падкрэсліце дзеепрыметныя звароты ў сказах. Пастаўце, дзе трэба, коскі.

1- Высокая трава густа акропленая расою і скрылася сотнямi вясёлак у

промнях ранiшняга сонца.

2- Акуратна пасыпаная пяском дарожка вяла да невялiкага дома, што стаяў у глыбiнi саду.

Заданне 2. Прачытайце тэкст. Знайдзiце дзеепрыметнiкi. Абазначце род, лiк, склон i суфiксы дзеепрыметнiкаў.

Паводле падання, Магiлёў заснаваны ў 1267 г. У часы 16 ст. гэта самы буйны горад. Але гiсторыя горада бурная i крывавая. У часы Лiвонскай вайны Магiлеў быў моцна спустошаны, пазней быў заняты i разбураны атрадамi Севярына Налiвайкi, пасля былi бунты, нашэсце французаў. Але горад змог вярнуцца да жыцця. У сярэдзiне 19 ст. быў пабудаваны тэатр i вучылiшча, была пракладзена шаша. Сучасны Магiлёў — трэцi па велiчынi горад Беларусі.

Заданне 3. Вызначце i падкрэслiце дзеепрыметныя звароты ў сказах. Пастаўце, дзе трэба, коскi.

1. Ля берага аброслага густым алешнiкам на цёмнай вадзе ляжалi белыя

лілеі.

2. Зарослая чаромхай гара крута абрывалася з-пад ног, i вачам адкрывалася нiзiна.


Заданне 2. Прачытайце тэкст. Знайдзiце дзеепрыметнiкi. Абазначце род, лiк, склон i суфiксы дзеепрыметнiкаў.

Мiрскi замак — унiкальны помнiк беларускага дойлiдства — пабудаваны ў пачатку 16 ст. на ўскрайку мястэчка Мiр. Замак быў добра прыстасаваны да агнястрэльнай абароны. Вакол замка насыпаны земляныя валы, каля iх праходзiў роў з вадой. На поўнач ад валоў быў разбiты iтальянскi сад.

Сёння гэты помнiк знаходзiцца пад эгiдай ЮНЭСКА.

Заданне 3. Вызначце i падкрэслiце дзеепрыметныя звароты ў сказах. Пастаўце, дзе трэба, коскi.

1. У нагрэтым сонцам сасновым бары моцна пахла смалой.

2. Неба густа ўсеянае зоркамi яшчэ не святлела на ўсходзе.


Ів.(гр.1 – пра Мірскі замак) ІІв.(Віцебск) ІІІв.(Магілёў)

пабудаваны спалены заснаваны

прыстасаваны зруйнаваны спустошоны

насыпаны выселены заняты

развіты скручаны разбураны

Заданне №3. Вызначце і падкрэсліце дзеепрыметныя звароты.

Заданне№4. Выбарачны дыктант.

Настаўнік чытае тэкст, вучні павінны выпісаць дзеепрыметнікі і вызначыць іх суфіксы.



Тэкст

Сёння на беразе Палаты, недалёка ад Чырвонага моста, стаіць сціплая стэла з надпісам: “Гарадзішча. Помнік археалогіі 9ст.” Вось тут некалі і вырас Полацк, упершыню ўспомнены ў “Аповесці мінулых часоў” пад 862г. Вельмі даўно на заселеныя балтамі землі прыйшло і рассялілася ў вярхоўях Дзвіны, Нёмана, Дняпра і Волгі племя крывічоў. Яны і заснавалі названы па рацэ горад.

Тагачасны Полацк – гэта абнесены драўлянымі сценамі, абведзены валам ды ровам горад, плошчаю ўсяго адзін гектар, а таксама неўмацаваны вакольны горад, дзе жылі рамеснікі.

Заданне №5. Праца з вершам.



Ясная раніца

Крыштальнай свежасцю кранутая,

з вачамі светла-бірузовымі,

Памаладзеўшая, паружавеўшая,

пахарашэўшая на халадку.

Устань, Айчына, яснай раніцай,

зарой умытая пунсоваю,

Прайдзі сваёй паходкай лёгкаю,

па распісным, як шкло, лядку!

А.Звонак


1) Растлумачце значэнне слоў:

Крыштальны – вельмі чысты, празрысты;

Пунсовы – алый(колер)

2) Падбярыце сінонімы да слоў:

Крыштальны – чысты, белы, празрысты;

Айчына – Бацькаўшчына, Радзіма

3) Падбярыце антонімы да слоў:

Айчына – чужына;

Крыштальны – брудны, мутны

4) Знайдзіце дзеепрыметнікі ў тэксце, вызначце іх суфіксы(Кранутая, памаладзеўшая, паружавеўшая, пахарашэўшая, умытая, распісны)

5) Растлумачце знакі прыпынкаў ў сказе:

“Устань, Айчына, яснай раніцай..”(зваротак)

“..па распісным, як шкло лядку!”(параўнанне)

6) Знайдзіце і растлумачце арфаграмы ў словах.

7) Запоўніце табліцу, выпісаўшы словы з верша:

Дзеясловы

Прыметнікі

Дзеепрыметнікі

Устань

Крыштальны

Кранутая

Прайдзі

Яснай

Памаладзеўшая




Пунсоваю

Паружавеўшая




Лёгкаю

Пахарашэўшая







Умытая







Распісны

Заданне №6. Слоўнікавая работа


  • Звярніце ўвагу на словы, якія запісаны ў мяне на дошцы. Як мы называем такія словы? (запазычаныя)

Дайвінг(англ. diving)-падводнае плаванне

Фітнэс(англ. fitness) – здаровы лад жыцця

Сноўбордынг(англ.snow-снег, board-дошка) – від горнага лыжнага спорта, скарасны спуск на пластыкавай дошцы – сноўбордзе.

Ток-шоў(англ.talk show) – тэлеперадача ў фоме гутаркі з магчымасцю задаваць пытанні вядучаму і гасцям.

Бэстсэлер(англ. bestseller) – выдадзеная вялікім тыражом кніга, якая характарызуецца вялікім попытам у чытачоў.
Заданне №7. Знайдзіце памылку.


  • На дошцы запісаны дзеепрыметнікі, пры напісанні гэтых слоў зроблены памылкі. Давайце выправім гэтыя памылкі і растлумачым правапіс гэтых дзеепрыметнікаў.

  1. Прынесенны, змалочанны, знесенны;

  2. Пацямнелый, хвалюючый, прачытаный.

*Дадатковае заданне для ўсяго класа.

– Прачытайце, калі ласка, прыказкі, што запісаны на дошцы. Растлумачце іх сэнс. У чым асаблівасць гэтых прыказак?[Яны ўсе маюць дзеепрыметнікі]

а) Умеламу рукі не баляць.(Чалавек, які ўсе добра робіць, не баіцца працы)

б) Няпрошанаму госцю лыжкі няма.(Калі цябе не запрасілі, то могуць быць не рады)

в) Выказанага слова да губы не вернеш.(Спачатку падумай, потым скажы)

г) Хлеб, чужым нажом кроены, нясмачны.(Хлеб, які зарабіў чужы чалавек - нясмачны)
*Замест кропак устаўце дзеепрыметнікі, якія падыходзяць па сэнсе. Сказы запішыце.

Дол … рудым лісцем, сухой папараццю, … травой і галінкамі. З –пад гэтай коўдры месцамі праглядваў бледны, нібы … мох. Вострымі зялёнымі шпількамі тырчэла маладая траўка.

Для даведак: усланы, пераблытаны, вымачаны.

Або можна выкарыстаць наступны тэкст.

У летапісах гарадок Мазыр упершыню быў згаданы пад 1155г. У 14ст. паміж двума шырокімі ярамі, якімі быў прарэзаны высокі бераг Прыпяці, стаяў замак. Збудаваны спачатку з дрэва, ён некалькі разоў мяняў свой выгляд, гарэў, быў адноўлены, зноў разбураны і паступова прыйшоў у заняпад.

Для справак: згаданы, прарэзаны, збудаваны, адноўлены, разбураны.

ІІІ. Падвядзенне вынікаў. Дзеці працягваюць фразы, якія запісаны ў кожнага на лісце. Самастойна выстаўляюць адзнакі.


  • Сёння мы з вамі паўтаралі тэму “Дзеепрыметнікі”, але, мабыць, вы заўважылі, што ўсе тэксты, сказы былі аб’яднаны таксама адной тэмай. Якой?(тэма Радзімы) Пра якія гарады мы сёння з вамі даведаліся?(Мазыр, Полацк, Магілеў, Віцебск, Мір, Гомель) Давайце пакажам, дзе на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца гэтыя гарады.(Навагрудак, Тураў, Пінск, Нясвіж)

Дзякуй вялікі ўсім за супрацоўніцтва.

Гомель, Мазыр, Тураў(Гомельская вобласць)

Нясвіж(Мінская вобласць)

Віцебск(Віцебская вобласць)

Магілёў(Магілёўская вобласць)

Навагрудак, Мір(Гродзенская вобласць)

Пінск(Брэсцкая вобласць)




  • А цяпер прачытаем невялікія вашы сачыненні пра Гомель, што былі зададзены вам у якасці дамашняга задання.

(Дзецям было зададзена дамашняе заданне – напісаць міні-сачыненне пра Гомель “Мой родны горад Гомель”, выкарыстоўваючы дзеепрыметнікі: збудаваны, разбураны, згаданы, адноўлены, ператвораны, адчынены, упрыгожаны, заснежаны, услаўлены)
IV. Рэфлексія. Прадоўжыце фразы:

  • Мне спадабалася…

  • Я зразумеў(ла)…

  • Я працаваў сёння на адзнаку…

*Дадатковае заданне.

1) Некторыя даследчыкі лічаць, што Наваградак быў заснаваны князем Яраполкам у 1116г.

2) На поўдні Беларусі, на ўзбярэжжы наравістай Прыпяці, дзе само паветра напоўнена духам легендаў і паданняў, стаіць старажытны Тураў – сэрца Палескага краю, радзіма Кірылы Тураўскага.

3) Нясвіж быў моцна зруйнаваны падчас напалеонаўскага нашэсця.



4) У 1858г. у Пінску адчынілася першая гімназія, пазней ператвораная ў рэальнае вучылішча.
Каталог: files -> uroki
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
uroki -> Урок падагульненне па тэме "Антонімы. Іх ужыванне" Выкладчык беларускай мовы і літаратуры Цімашэнка Вольга


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал