ЧАЛАВЕК І СВЕТ
2 КЛАС
Падрыхтавала: Фёдарава А.Г., настаўніца Міжэрыцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы імя У. Ляха
Тэма: грыбы
Мэта: вучыць дзяцей адрозніваць найбольш распаўсюджаныя грыбы па іх характэрных прыкметах, садзейнічаць асэнсаванню неабходнасці выканання мер бяспекі пры зборы і ўжыванні грыбоў.
Задачы:
-
засваенне навучэнцамі ўяўлення аб грыбах як асобнай групе жывых істот, якія не адносяцца да раслін і жывёл і якія маюць асаблівую будову;
-
стварэнне ўмоў для аперыравання канкрэтнымі ўяўленнямі аб найбольш распаўсюджаных ядомых і ядавітых грыбах на ўзроўні іх пералічэння і апісання асобных прыкмет;
-
фарміраванне неабходнасці ў выкананні правіл бяспекі пры зборы грыбоў і ўжыванні іх, беражлівых адносінах да ўсіх жывых істот;
-
развіццё ўменняў параўноўваць, аналізаваць, рабіць вынікі.
Абсталяванне: малюнкі, фотаздымкі, слайды з адлюстраваннем грыбоў, картачкі з тэстам, палоскі са словамі для запаўнення класцера, магніты, кавалачкі цвілога хлебу, грыб-трутавік.
Ход урока
-
Арганізацыйны момант.
- Прачытайце формулу:
СТАРАННЕ + УВАГА+ЗДАГАДЛІВАСЦЬ+ВЕДЫ = ПОСПЕХ
- Жадаю вам скарыстаць формулу і дабіцца поспеху на ўроку.
2. Кантроль раней вывучанага матэрыялу.
Тэст
1. Якія расліны заносяцца ў Чырвоную кнігу?
а) расліны вышынёй да метра;
б) расліны, якія знікаюць;
в) расліны, якія маюць шышкі.
2. Як нельга адносіцца да раслін?
ы) рваць і таптаць іх;
э) фатаграфіраваць;
я) глядзець на іх.
3. Для чаго ствараюцца запаведнікі, заказнікі і нацыянальныя паркі?
б) каб праводзіць святы;
в) каб устанавіць каруселі;
г) для аховы раслін.
4. Выбраць расліну, занесеную ў Чырвоную кнігу.
р) гарлачык белы;
о) крапіва;
п) зверабой.
5) Якую з ахоўваемых раслін называюць “залатымі ключыкамі”?
ы) першацвет высокі;
к) гарлачык белы.
Тэст правяраецца, выстаўляецца самаацэнка. У выніку павінна атрымацца “быгры”.
3. Падрыхтоўка вучняў да работы на асноўным этапе.
- Перастаўце склады ў слове, якое атрымалася з адказаў на пытанні тэсту, і даведайцеся тэму нашага ўрока. (Грыбы)
- Сапраўды, сёння да нас на ўрок спяшаюцца незвычайныя госці – грыбы.
- На якія пытанні вы бы хацелі атрымаць адказ на нашым уроку? (пастаноўка задач урока)
Якія грыбы бываюць? даведацца, на якія групы падзяляюцца грыбы
З якіх частак складаюцца грыбы? пазнаёміцца з будовай грыба
Ці адносяцца грыбы да раслін?
Як правільна збіраць грыбы? вывучыць правілы збору грыбоў
Якія грыбы растуць у нашых лясах?
- Калі мы старанна папрацуем, то да канца ўрока запоўнім гэты класцер.
(Класцер намаляваны на дошцы рознакаляровымі мялкамі)
4. Этап засваення новых ведаў.
- Якая бывае прырода?
ПРЫРОДА
ЖЫВАЯ НЕЖЫВАЯ
дыхае, расце,
харчуецца,
дае патомства,
памірае
- А што адносіцца да жывой прыроды?
ЖЫВАЯ ПРЫРОДА
РАСЛІНЫ ЖЫВЁЛЫ ЧАЛАВЕК
- У якую групу аднясём грыбы? Давайце параўнаем расліну і грыб.
(Схема расліны і схема грыба)
- Грыбы – гэта асобая група жывых арганізмаў, якая адносіцца да жывой прыроды. У адрозненне ад раслін у іх няма каранёў, сцябла, лісточкаў. Грыбы не могуць харчавацца так, як расліны. А таму яны пасяляюцца на жывёлах, раслінах ці іх астанках і атрымліваюць ужо гатовае харчаванне. Самае асноўнае ў грыба – гэта бясколерныя ніці – грыбніца. Яе мы не бачым. А збіраем мы толькі частку грыба – пладовае цела, якае выступае на паверхню зямлі для размнажэння. У пладовым целе знаходзяцца споры, якія разносяцца ветрам на вялікую адлегласць і даюць пачатак новай грыбніцы.
Мы вельмі часта сустракаемся з грыбамі і не здагадваемся, што гэта грыб. Грыбы бываюць вельмі розныя і не падобныя на мухаморы, баравікі і падасінавікі.
Калі ў дзіцяці ў роце на языку з’яўляецца белы налёт, мы называем гэта “малочніцай”. А гэта – грыб. Лішай на скуры чалавека – грыб. Зялёны налёт на скарынцы хлеба – грыб. Дрожджы, якія выкарыстоўваюць для выпечкі хлеба – грыбы. Калі мы хварэем, то нас часта лечаць антыбіётыкамі, якія атрымалі з грыбоў. Грыбоў вельмі многа. У Беларусі вядома да 3000 відаў грыбоў. 29 грыбоў занесены ў Чырвоную кнігу.
Навука, якая займаецца вывучэннем грыбоў называецца МІКАЛОГІЯ.
Вучні разглядаюць малюнкі грыбоў, размешчаныя на дошцы, у падручніку на старонцы 59.
- Чым падобныя гэтыя грыбы? (Сваёй будовай: шапачка, ножка, грыбніца)
- Адгарніце старонку 60. Паглядзіце на схему. Якія часткі шапачкавага грыба відны? Якія схаваны пад зямлёй?
- Для чаго грыбам патрэбна грыбніца?
- Грыбніца размяшчаецца ў глебе на глыбіні 5 – 12 см. Яна можа жыць доўга, да некалькі дзясяткаў гадоў, калі беражліва адносіцца да яе месцазнаходжання. Грыбніца патрэбна для харчавання грыба, развіцця, яго росту і размнажэння.
Работа з прыказкай “Усякі грыб у рукі бяруць, але не ўсякі ў кошык кладуць”
- Як зразумелі прыказку? Чаму не ўсякі грыб у кошык кладуць?
Работа са схемай (запаўняем класцер)
ГРЫБЫ
ЯДОМЫЯ НЕЯДОМЫЯ ЯДАВІТЫЯ
Пасярод дарожкі – шапачка ў гарошкі.
Белую панчошку нацягнуў на ножку.
Калі гэткі зух, памары нам мух. (Мухамор)
Сур’ёзны і надзьмуты – лепш абыдзі, не руш,
Абсыпаў перламутрам свой дзіўны капялюш. (Мухамор)
- Што ведаеце пра мухаморы? Па якіх прыкметах можна адрозніць гэтыя грыбы?
- Чытаем верш на стар. 61. Як завуць сяброўку мухамора? Чаму яна не патрапіць у кошык грыбніка?
- На выгляд бледная паганка, сапраўды, здаецца хворай і слабой. На самай справе гэта вельмі небяспечны грыб. Бледную паганку называюць “лясной смерцю”. Яд, які ўтрымліваецца ў ёй, мацнейшы, чым у ядавітых змей – гадзюкі і кобры. Нават малюсенькага кавалачка бледнай паганкі ў страве дастаткова, каб чалавек загінуў. Выратаваць чалавека, які атравіўся бледнай паганкай вельмі складана.
- Несапраўдныя апенькі трэба ўмець адрозніваць ад сапраўдных. Шапачкі ў іх больш яркія, гладкія, на іх няма белаватых лустачак. У несапраўдных апенькаў няма махрыстага кольца, якое абавязкова ёсць у сапраўдных апенькаў. Цела несапраўдных апенькаў мае непрыемны пах.
- Ядавітыя грыбы наносяць вялікую шкоду арганізму чалавека, іншы раз выклікаюць смерць. Але лесу і лясным жыхарам яны вельмі патрэбныя. Ласі, дзікі і сарокі лечацца мухаморамі.
ПРЫКМЕТЫ АТРАЎЛЕННЯ ГРЫБАМІ (паведамленне доктара)
Да таго моманту, як праявяцца першыя прыкметы атраўлення грыбамі, можа прайсці да 24 гадзін, а то і больш. У чалавека пачынаюцца рвота і панос, цячэ сліна, моцна баліць жывот. Паяўляюцца галавакружэнне, слабасць, пачынае балець галава. Пры атраўленні бледнай паганкай выступае халодны пот, а пры атраўленні мухаморам пачынаецца ўдушша. Помніце! Пры такіх сімптомах абавязкова трэба звярнуцца да ўрача.
- З даўніх часоў людзі не толькі палявалі на дзікіх звяроў і птушак, але і займаліся зборам грыбоў і ягад. З тых часоў збор грыбоў называецца “Ціхім паляваннем” . Давайце падумаем чаму?
Рашэнне сітуацыйнай задачы:
- Паслухайце верш і дапамажыце дзядзьку Вожыку.
Пад сасною два грыбы –
Цёмна-буры і рабы.
А які з іх дзядзька Вожык
Пакладзе ў лазовы кошык? (Цёмна-буры)
Гульня “Ціхае паляванне”
- Зараз мы з вамі таксама займемся ціхім паляваннем. На нашай палнцы растуць грыбочкі. Вы павінны пазнаць іх і аднесці ў патрэбны кошык: ядомыя да ядомых, ядавітыя да ядавітых.
Рашэнне сітуацыйнай задачы:
Коля і Саша збіралі грыбы. Коля літаральна вырываў грыбы з зямлі, бо забыў нож. А Саша зразаў ножыкам кожны грыбок асцярожна, бліжэй да шапкі.
-
Хто з рабят умее правільна збіраць грыбы?
-
Якія памылкі дапусцілі хлопчыкі?
-
Пра якія яшчэ правілы трэба памятаць кожнаму грыбніку?
-
Прачытаем правілы збору грыбоў на старонцы 63.
- Адкуль пайшлі назвы грыбоў?
Лісічкі – ад жоўтага колеру, які нагадвае поўсць лясной хітрункі – лісы.
Падбярозавік – ад таго, што больш за ўсё любіць расці ў беразняках.
Падасінавік можна знайсці пад асінкаю. Але ён любіць і бярозкі, бо з’яўляецца братам падбярозавіка.
Рыжыкі – на зрэзе ножкі выдзяляецца маркоўна-аранжавы сок і колер усяго цела грыба рыжаваты.
Польскі грыб – ад таго, што першымі яго ўжываць у ежу сталі палякі і вельмі любілі гэты грыб.
Маслякі – за ліпкую нібыта масляністую шапачку.
Махавік – любіць сасновы імшысты лес.
5. Этап замацавання і прымянення новых ведаў.
Гульня “Веру – не веру”
-
Ці верыце вы, што шапачкавыя грыбы бываюць ядомыя, неядомыя і ядавітыя? (Так)
-
Ці верыце вы, што грыб складаецца з грыбніцы, ножкі і шапачкі? (Так)
-
Ці верыце вы, што грыбніца - гэта корань? (Не)
-
Ці верыце вы, што грыб частку сваёй ежы ўсмоктвае з глебы, а частку з карэнняў дрэў? (Так)
-
Ці верыце вы, што грыбы – гэта расліны? (Не)
-
Ці верыце вы, што плесня, якую можна ўбачыць на хлебе, на слоіку з варэннем – гэта таксама грыб? (Так)
-
Ці верыце вы, што ядавітыя грыбы нельга чапаць рукамі і нельга таптаць. (Так)
6. Вынік
- Якая тэма нашага ўрока?
- Успомніце задачы, якія мы перад сабой ставілі і закончыце сказы:
Я даведаўся…..
Я пазнаёміўся……
Я вывучыў…….
-Назавіце правілы паводзін у адносінах да ядомых грыбоў. (Збіраць з дарослымі. Захоўваць грыбніцу. Берагчы старыя грыбы. Незнаёмыя грыбы не браць.)
-Назавіце правілы паводзін з ядавітымі грыбамі. (Не збіраць. Не збіваць)
7. Дамашняе заданне
- Прачытаць апавяданні, падабраць загадкі пра грыбы.
8. Рэфлексія
- Што для вас было самым цікавым на ўроку?
- Ці спатрэбяцца вам веды, якія вы атрымалі? Калі? Дзе?
- Ацаніце сябе на прыступках поспеху.
Дадатковы матэрыял
Крыжаванка ад Старычка Баравічка
1
|
Б
|
|
|
|
|
|
|
|
|
2
|
А
|
|
|
|
|
|
|
|
3
|
М
|
|
|
|
|
|
|
|
4
|
Л
|
|
|
|
|
|
|
|
5
|
Р
|
|
|
|
|
|
|
6
|
П
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
7
|
М
|
|
|
|
|
|
|
|
|
8
|
П
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
9
|
В
|
|
|
|
|
|
|
|
| -
Баравікі. 2. Апенькі. 3. Маслякі. 4. Лісічкі. 5. Рыжыкі. 6. Падбярозавікі. 7. Мухаморы. 8. Падасінавікі. 9. Ваўнянкі.
- Пагялядзіце на крыжаванку яшчэ раз і скажыце, якое слова ў гэтым радзе лішняе? Чаму? (Мухамор. Ядавіты грыб)
А гэта вы ведаеце?
-
Шапачныя грыбы вырастаюць за 3 – 6 дней і праз 1 - 14 дзён гінуць.
-
Белы грыб, які рос ўсяго адзін дзень, важыць 2 грамы. А на шосты дзень ён можа важыць да 200 грамаў.
-
Белыя грыбы карысныя для здароўя. Яны прыдаюць чалавеку бадзёрасць, паляпшаюць зрок, косці і мускулы.
-
У лісічках ёсць супрацьпухлінныя рэчывы.
-
У Францыі вучаць свіней шукаць ядомыя грыбы труфелі.
-
Збіраць грыбы трэба ў кошык. У паліэтыленавым пакеце ці ў пластмасавым вядры яны хутка псуюцца.
-
У Швейцарыі вельмі многа баравікоў і там іх лічаць неядомымі.
-
Адпраўляцца па грыбы трэба раненька на світанні. Тады любы грыб самы моцны і духмяны.
-
Некаторыя жывёлы вельмі любяць грыбы. Вавёркам падабаюцца баравікі, падасінавікі, падбярозавікі. Ласі таксама любяць баравікі, барсукі – грузды, лісічкі і сыраежкі, дзікі – грузды. Дзікі спачатку патопчуць грузды капытамі, падушаць іх клыкамі, вымажуць у гразь, а потым ядуць. Вось такая страва ім падабаецца.
НЕБЫЛІЦА
На бярозе спеюць грушы,
А на дубе – вінаград.
Кот грыбы на елцы сушыць
І частуе бабранят.
Поделитесь с Вашими друзьями: |