Тэма: Множанне някруглага Тэма



Дата канвертавання15.05.2016
Памер74.12 Kb.




Матэматыка 3 інтэгрыраваны клас

Тэма: Множанне някруглага Тэма:Вуснае множанне

двухзначнага ліку на трохзначнага ліку на адназначны

адназначны (1 урок)


3 клас

3 клас (4 год навучання) па праграме з цяжкасцямі ў навучанні

Мэта: -садзейнічаць фарміраванню ўяўлення пра паразрадны прыём множання някруглага двухзначнага ліку на адназначны;

- замацоўваць уменне вызначаць перыметр прамавугольніка;

-замацоўваць уменне рашаць задачы на знаходжанне чацвёртага прапарцыянальнага;

- развіваць лагічнае мысленне, увагу,памяць вучняў;

- выхоўваць цікавасць да ўрокаў матэматыкі, любоў да роднага краю, добразычлівасць, клапатлівыя адносіны адзін да аднаго.


Мэта: стварыць умовы для засваення вусных прыёмаў множання трохзначнага ліку на адназначны;

- развіваць лагічнае мысленне, увагу,памяць ;

- замацоўваць уменне рашаць задачы на знаходжанне долі ліку;

- выхоўваць цікавасць да матэматыкі, любоў да роднага краю, добразычлівасць, клапатлівыя адносіны адзін да аднаго.




Абсталяванне: падручнік, карткі для індывідуальнай работы, сігнальныя карткі, табліца, малюнкі паравоза і вагончыкаў, мядзведзя.

Ход урока

1.Матывацыйная гутарка.

Вы, рабяты, адпачывалі,

Весяліліся,гулялі.

Але паклікаў нас званок.

Пачынаць пара ўрок!

З якім настроем вы прыйшлі на ўрок?



Прыём “Зарадка”.

Прысесці на кукішкі-калі няма жадання працаваць, дрэнны настрой.

Стаяць з апушчанымі рукамі-калі добры настрой, але ёсць невялікае хваляванне.

Рукі ўгары, падняцца на насочкі- калі выдатны настрой, упэўненасць у сваіх сілах.

Якім вы хочаце, каб быў наш урок? Я таксама хачу, каб урок быў цікавым, займальным, каб вы у ім прымалі самы актыўны ўдзел, каб да канца ўрока ва ўсіх быў добры настрой. Я чакаю, што на ўроку вы будзеце: (на дошцы таблічка –УРОК, словы на кожную літару гэтага слова)

У –уважлівыя

Р – разумныя

Д –добразычлівыя

К -кемлівыя

Давайце ўсміхнемся адзін аднаму.



Дэвіз урока: “У нас усё атрымаецца!”



2.Матэматычная размінка. Хачу вам прызнацца, што вельмі люблю падарожжы і прыгоды. А вы любіце іх? А цяжкасцей не баіцеся? Тады я прапаную вам адправіцца ў падарожжа. Вось карта нашага шляху.

Мы пабываем на прыпынках:

Падарожнічаць мы будзем на поездзе. (На дошцы прымацоўваю паравоз)

Але нам патрэбны машыніст. А яго імя зашыфравана. Даведацца яго можна, перавярнуўшы картачку. Але перш чым кожную картачку перавярнуць, трэба прадставіць лік – код у выглядзе разрадных складаемых.

95 43 39 14 245

М і ш к а

Пры выкананні задання вучні выкарыстоўваюць сігнальныя карткі.

Так, машыністам будзе Мішка. (Галава жывёлы прымацоўваецца да акенца паравоза).

Але які поезд з адным паравозам? Трэба вагончыкі. У нашым саставе іх будзе 6. Але на дошцы іх больш. (Вагончыкі з лікамі 6, 4, 5, 20, 30, 2, 8, 7, 9.) На кожным вагончыку лік. Знайдзіце тыя вагончыкі, здабытак лікаў якіх роўны 54, 80, 56.

(Выстаўляю вагончыкі, нумары якіх назвалі вучні.)

Пастаўце вагончыкі так, каб лікі на іх размяшчаліся ў парадку ўзрастання. (Адзін вучань працуе каля дошкі, астатнія сочаць, выкарыстоўваючы сігнальныя карткі.)

Ітак, наш поезд гатовы. Адпраўляемся ў дарогу. Першы прыпынак – Злучайкіна. Пакуль даедзем да гэтага прыпынку, успомнім, як памножыць суму на лік? (Адказы дзяцей.) Запісаць размеркавальную ўласцівасць множання. (а + в) x с = а x с = в x с

Мы на прыпынку Злучайкіна. Выкарыстоўваючы гэту ўласцівасць, кожнаму выразу знайсці пару з такім жа значэннем.

На дошцы:

(30 + 8) x 5 25 x 3 + 26 x 3

60 x 3 + 3 x 3 30 x 5 + 8 x 5

(25 + 26) x 3 (60 + 3) x 3


3.Паведамленне тэмы і мэты.

Наступны прыпынак Тлумачайкіна. Па дарозе да гэтага прыпынку мы будзем знаходзиць значэнне выразаў зручным спосабам .

Сума лікаў 19 і 1 памножыць на 3. (19 + 1) x 3

Сума лікаў 30 і 9 памножыць на 2. (30 + 9) x 2

Чаму роўна сума 30 і 9?

Які лік множылі на 2 ? На 3?

Мы на прыпынку Тлумачайкіна.


1.На гэтым прыпынку мы будзем рашаць прыклады.

На дошцы запісаны прыклады:

36 x 2 18 x 3

2 x 45 5 x 14

Трэба рашыць такія прыклады.

Хто можа?Чаму не можам?(Не рашалі).Якія прыклады будзем рашаць сёння на ўроку? (Множанне някруглага двухзначнага ліку на адназначны і адназначнага на двухзначны.)

Якія задачы мы паставім перад сабой на ўроку?(Вучні самі фармулююць задачы ўрока)

Навучымся…

Замацуем…

Будзем адпрацоўваць..

Як мы іх будзем рашаць? Ці можна прымяніць уласцівасць множання сумы на лік пры рашэнні прыкладаў дадзенага выгляду?

( Вучні выказваюць свае меркаванні, якія абагульняюцца і дапаўняюцца.) Прыклады рашаюцца з каменціраваннем. 1 слупок – 1 вучань, 2 слупок – 2 вучань)






1.Самастойная работа

Работа з падручнікам с.5

Разгледзь малюнак. Прадоўжы вылічэнні.

234 x 2=(200 + 30 + 4) x 2 = 200 x2 + * 2 + x 2 =

2. Самастойнае рашэнне прыкладаў №1 с.5

3. Самаправерка па карце самакантролю.


4.Новая тэма.

Вывад правіла: як памножыць някруглы двухзначны лік на адназначны?

Параўнанне свайго вываду з правілам у падручніку.

Работа з падручнікам стар.12

1)Разгляд малюнкаў і тлумачэнне рашэння прыклада 34 x 2

2)Чытанне правіла на стар.12 падручніка.

3)Самастойнае рашэнне прыкладаў №1 стар.12 (1 радок – 1 вучань, 2 радок – 2 вучань)


Узаемаправерка.





Самастойная работа.Заданне 1.

Работа па картках:

Якія значэнні літар падыходзяць

246 < а 574 >b 894 < с



Самаправерка .


Фізкультхвілінка пад музыку.

Гульня “Суткі”

Па сігналу “Раніца!” выконваюцца гімнастычныя практыкаванні; “Дзень!” – бег на месцы; “Вечар!” – хадзьба на месцы; “Ноч!” – вучні прысядаюць каля парт. Гульня паўтараецца ў любой паслядоўнасці.




5.Замацаванне вывучанага матэрыялу.

Наступны прыпынак Задачкіна.



1.Работа з падручнікам.

Рашэнне задачы №4 стар.13

1.Аналіз задачы і складанне плана рашэння:

-Пра што гаворыцца ў задачы?

-Якое пытанне?

-Ці можам адразу адказаць на пытанне задачы? (Не) Чаму?

-Што трэба ведаць, каб знайсці, колькі зярнятак мышка можа зацягнуць у норку за 2 гадзіны? (Колькі зярнятак яна занясе ў норку за 1 гадзіну).

-Якім дзеяннем знойдзем, колькі зярнятак занясе мышка ў норку за 1 гадзіну?

20 : 4 = 5 (з.)

-А калі ведаем , колькі занясе за 1 гадзіну, якім дзеяннем знойдзем, колькі занясе за 2 гадзіны?

5 x 2 = 10(з.)

2.Запісаць рашэнне задачы.

3.Узаемаправерка.



Самастойная работа.Заданне 2.

  1. Работа па картцы.

Рашэнне задачы з геаметрычным зместам.

Вымерай даўжыню адрэзка. Нарысуй адрэзак у 2 разы меншы за дадзены.



2.Праверка.Выстаўленне адзнакі за 1 і 2 заданне.


Фізкультхвілінка для вачэй


3.Работа з падручнікам

Рашэнне задачы №6 стар.13

Як знайсці перыметр прамавугольніка?

Самастойная работа

Рашыць задачу №7 стар.13

Змяні лікі ў задачы так, каб перыметр прамавугольніка павялічыўся на 4 см.

Самаправерка з дошкі.

Самаацэнка. Выстаўленне адзнак.

4. Самастойная работа ў парах.

№2 стар 12

Складзі і параўнай запісы.

Чым падобныя? Чым адрозніваюцца?

Рашыць 1 ураўненне .(на выбар)

5.Узаемаправерка.



5. Работа з падручнікам.

Рашэнне задачы №2 стар.5

Складанне кароткай умовы.

Было – 3 р. па 20 м

Зрасходавалі -? м

Засталося -1

5

Якое пытанне задачы? (Колькі метраў тканіны зрасходавалі?)



Можам адразу адказаць? (Не) Чаму?(Не ведаем, колькі было і колькі засталося)

Як знайсці колькі было?

20 x 3 =60(м)

Што сказана, колькі засталося?

Як знайсці 1/5?

60 : 5 = 12(м)



Самастойная работа.

Запісаць рашэнне задачы.



Праверка задання настаўнікам.

6. Гульня “Якія лікі прапушчаныя?”

765 875 324

+ - +


867 256 890

7.Дамашняе заданне

Стар. 12 № 1, 2.

Стар.6 №5. Вылічыць прыклады па ўзоры.

8. Падвядзенне вынікаў.

Апошні наш прыпынак Правяралкіна. Пад’яжджаючы да гэтага прыпынку, давайце ўспомнім, якія прыклады мы вучыліся сёння рашаць? Якую матэматычную ўласцівасць выкарыстоўвалі пры рашэнні гэтых прыкладаў? ( Множанне сумы на лік.)

Мы на прыпынку Правяралкіна. Праверым, ці можаце вы памножыць двухзначны някруглы лік на адназначны і адназначны лік на двухзначны.


Самастойная работа па картках.

Вылічы. Знайдзі і абвядзі лішні прыклад.

15 x 4 31 x 3 20 x 2

Самаправерка.

Вынікі абмяркоўваюцца.

421 x 2



9.Рэфлексія.

Наша падарожжа закончылася. Ці спадабалася яно вам?

Адказаць на пытанні:

Што я запомніў?

Што зацікавіла на ўроку?

Што выклікала цяжкасці?

(На стале ў кожнага вучня ляжаць 3 тварыкі: на адным тварыку ўсмешка, на другім – абыякавасць, на трэцім сум. Усмешка –добра працаваў і хачу працаваць яшчэ лепш; абыякавасць – працаваў добра, але магу працаваць лепш; сумна – маю цяжкасці)

Вучні паказваюць тварыкі.



ДЗЯКУЮ ЗА РАБОТУ!



Казлоўская Галіна Сцяпанаўна – настаўнік пачатковых класаў І катэгорыі ДУА “НПК Нязбодзіцкі дзіцячы сад- пачатковая школа”
Каталог: DswMedia
DswMedia -> Дырэктар Лебедзеўскай сярэдняй школы А. А. Гарбачова
DswMedia -> Урок Дыцукрыды. Цукроза
DswMedia -> Алімпіяда па беларускай мове 11 клас №1. Вызначыць, якія словы складаюцца з наступных гукаў
DswMedia -> Тэма ўрока “Азёры” Задачы
DswMedia -> Царква І адукацыя ў межах лебедзеўскага прыходу
DswMedia -> Узгоднена зацверджана пастанова 8/81 ад 01. 09. 2015 Загад дырэктара
DswMedia -> І.І. Троцкая 1-4 класаў на І паўгоддзе 2015/2016 н г
DswMedia -> Лідскія пуцявіны Ігната Іпалітавіча Дамейкі
DswMedia -> Вучэбна-педагагічны комплекс Вердаміцкі дзіцячы сад сярэдняя школа


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал