Тэма Насельніцтва Беларусі ў эпоху бронзы і жалезным веку



Дата канвертавання18.06.2016
Памер64.36 Kb.
Тэма 4. Насельніцтва Беларусі ў эпоху бронзы і жалезным веку
1. З'яўленне індаеўрапейцаў, іх балцкая галіна на беларускіх землях.
Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі пачаўся на мяжы 3 і 2 тысячагоддзя да н.э. і працягваўся да 8-6 стст. да н.э.. Бронзавых рэчаў на тэрыторыі Беларусі знойдзена мала–шыла, сякеры, наканечнікі коп’яў, упрыгожанні. Вялася мясцовая вытворчасць некаторых бронзавых рэчаў з прывазной сыравіны, а таксама пераплаўка скасаваных вырабаў (першая палова 2-га тысячагоддзя да н.э.)

Аддаленасць ад старажытных цэнтраў металургіі была прычынай захавання тут на больш працяглы час каменных прылад працы, аднак апрацоўваліся яны лепш: шырока ўжываліся шліфаванне, свідраванне, пілаванне, апрацоўка крэменю струменістай рэтушшу. Распаўсюдзілася здабыча крэменю шахтавым спосабам (Краснасельскія шахты ў Ваўкавыскім раёне).

У часы бронзавага веку адбываўся пераход да вытворчай гаспадаркі. Побач з традыцыйным паляваннем, рыбалоўствам і збіральніцтвам пачалі займаць земляробства і жывёлагадоўля. Сярод насельніцтва з’явілася сацыяльная няроўнасць. Жывёлагадоўля і землеробства дазволілі людзям пакідаць нешта ў запас, ствараць багацце. Гэта падрывала аснову мацярынскага роду і ставіла на першае месца вялікую патрыярхальную семью, праца якой была больш прадукцыйнай. Так, з’явілася прыватная уласнасць, якая паздней і пахавала першабытнае грамадства.

Адна з галоўных рыс эпохі патрыархату – з’яўленне прагрэсіўнага лядна-агневога землеробства, выкарыстанне ў якасці цяглаваў сілы быкоў і коней. У гэты час паступова вылучаюцца роды і племены, якія мелі больш сельскагаспадарчых прадуктаў, жывёлы ці іншых матэрыяльных каштоўнасцей, што спрыяла пашырэнню абменаў.

З развіццём прылад працы і больш разнастайнай гаспадарчай дзейнасцю ў першабытных калектывах ўсё больш укаранялася прыроднае полаўзроставае раздзяленне працы. Маладыя мужчыны спецыялізаваліся на паляванні, старыя – на вырабе прылад працы, жанчыны займаліся вядзеннем калектыўнай хатняй гаспадаркі, збіральніцтвам. Паўсюдна пашырыўся пласкадонны посуд разнастайнага асартыменту, што было выклікана з’яўленнем агнішчаў з роўнай чарэнню, сталоў са шчапаных і часаных дошак і больш разнастайнай ежы.

У бронзавым веку пачынаецца новы –індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі. У этналінгвістыцы выдзеляецца некальки моіных груп, асноіную з якіх складаюць індаеўрапейцы. Гэтая моўная група ўключае каля 100 розных моў, на якой размаўляюць амаль 150 народаў, што жывуць у розных рэгіёнах свету.

Індаеўрапейцы падзяляецца на падгрупы: Іранскую (асеціны, афганцы, курды, персы, сарматы, скіфы. цыгыны), Славянскую (балгары, беларусы, венеды, дулебы, кашубы, македонцы, палякі, рускія, сербы, славакі, словенцы, украінцы, харваты, чэхі), Германскую (англасаксы, белгі, вандалы, датчане, галандцы, готы, нарманы, нарвежцы, шведы і інш.), Кельцкую (брэтонцы, галы, ірландцы, кельты, шатландцы), Балцкую (голядзь, дайноўцы, жемайты, латгалы, літоўцы, прусы, яцвягі і інш.), Раманскую (іспанцы, італьянцы, лаціняне ці рымляне, малдаване, партугальцы, румыны, французы) і інш.

Са сваёй “прарадзімы” (хутчэй за ўсё Малой Азіі) 3000–1500 да н.э. старажытныя індаеўрапцы рассяліліся на Іранскім нагор’і, у Індастане, Сярэняй Азіі і далей на Захад, Прычарнамор’і. Еўропе. У выніку ўласнага гістарычнага развіцця і запазычанняў (субстратаў) з моў мясцовага насельніцтва паступова ўтварыліся групы плямёнаў, мовы якіх набылі адметныя асаблівасці.

На думку навукоўцаў прарадзімай індаеўрапейцаў з’ялялася Малая Азія. Індаеўрапейцы ўжо ў 4 тыс. да н.э. мелі даволі развітую вытворчую гаспадарку і патрыярхальны лад. У выніку дыферэнцыяцыі некалькіх парадкаў утварыліся паўночна-заходняя галіна – продкі будучых германцаў, плямёны, якія вандравалі на ўсход ад Дняпра былі іранамоўнымі, на тэрыторыі ад Балтыкі да Волгі жылі паўночныя індаеўрапейцы. У 2 тыс да н.э. Беларусь засялілі індаеўрапейскія плямёны. Беларусь зрабілася часткай прарадзімы балтаў і славян (сяярэднядняпроўская культура)-балцка-славянская супольнасць, якая з працягам часу распалася на балцую і славянскую.

Першыя групы індаеўрапейцаў на беларускіх землях былі балцкімі. У рамках індаеўрапейскага перыяду вылучаецца балцкі этап (3–2 тыс.годдзя да н.э. – ІУ-У стст. н.э.). Балты прыйшлі на Беларусь з Сярэдняга Падняпроў’я, засвойваючы мясцовы індаеўрапейскі субстрат. На працягу 2 тысячагоддзяў адбываўся працэс змешвання балтаў з мясцовым насельніцтвам, на поўначы Беларусі існаваў уплыў фіна-угорскага насельніцтва.

Агульная колькасць насельніцтва ў бронзавым веку склала 50–75 тыс. чалавек. Асноўным тыпам пасялення балтаў былі умацаванныя гарадзішчы, якіх на тэрыторыі Беларусі налічваецца каля 1 тыс. З развіццём земляробства гарадзішчы змяніліся адкрытымі селішчамі – вёскамі, дзе жыло некалькі вялікіх, а потым і малых сем’яў. Некаторыя рэгіёны Беларусі былі слаба заселены балтамі, але на большай частцы яе тэрыторыі сфарміраваўся балцкі этнас.

На тэрыторі Беларусі ў жалезным веку сфарміравалася некалькі археалагічных культур: днепрадзвінская (на поўначы), штрыхаваннай керамікі (сярэдняя і паўночна-заходняя частка Беларусі), мілаградская (на поўдні), зарубінецкая (на поўдні).

Мясцовае насельніцтва паступова трансфарміравалася ў індаеўрапейцаў-балтаў, адначасова аказваючы пэўны уплыў на іх мову і культуру.
2. Матэрыяльная і духоўная культура плямён бронзавага і жалезнага вякоў.
Пасяленне балтаў на тэрыторыі Беларусі супала з векам металу. Першымі ў гісторыі чалавецтва металамі, якія сталі асноўным матэрыялам для вырабу прылад працы, былі медзь і бронзаі Спачатку яны выплаўляліся ў краінах Блізкага Усходу і ў тых раёнах Еўропы і Азіі, дзе былі залежы меднай, алавянаЙ і цынкавай руд. На тэрыторыі краін СНД медзь і бронза ў 3 і 2 тысячагоддзях да н. э. выплаўляліся ў Сярэдняй Азіі, Казахстане, на Урале, у Сібіры і Закаўказзі. Адтуль яны пападалі ў суседнія і больш аддаленыя раёны, дзе не было неабходных запасаў сыравіны. Прылады працы і ўпрыгажэнні з медзі і бронзы сустракаюцца і на тэрыторыі Беларусі. Яны адносяцца да 2 тысячагоддзя да н. эры.

На тэрыторыі Беларусі ў жалезным веку (7 ст. да н.э. — V ст. н.э.) сфарміравалася некалькі археалагічных культур: днепра-дзвінская (на поўначы), культура штрыхаванай керамікі (сярэдняя і паўночна-заходняя часткі Беларусі), мілаградская і зарубінецкая (на поўдні Беларусі). Культуры жалезнага веку былі дастаткова развітымі. Мясцовыя плямёны асвоілі жалезаапрацоўку, вырабы з жалеза былі дастаткова разнастайнымі: сякеры, нажы, сярпы, зброя, упрыгажэнні і г.д.

Выплаўлялі жалеза з бурага жалезняку (руд расліннага паходжання) сырадутным спосабам у невялікіх гліняных печах-домніцах, якія мелі паўшарападобную форму. Рабілася гэта так. Праз адтуліны ўверсе печы засыпаўся гарачы вугаль, а на яго паслойна высушаная і раздробленая руда і драўляны вугаль. Пры дапамозе мяхоў у печ нагняталася паветра. Дасягалася тэмпература да 900° і больш. Выгатаўленае жалеза сцякала на дно печы, утвараючы наздраватую масу - "крыцу". Крыца мела прымесь шлаку. Каб пазбавіцца ад яго, крыцу дадаткова прагравалі ў горне і кавалі. У выніку атрымліваўся кавалак чыстага жалеза (балванка), з якога выраблялі прылады працы. Сляды здабычы і апрацоўкі жалеза ў выглядзе шлакаў, крыц, рэшткаў дамніц сустракаюцца амаль на кожным старажытным паселішчы.

Па меры асваення металаў, асабліва жалеза, земляробства паступова ператваралася ў галоўны занятак плямён, якія насялялі тэрыторыю Беларусі. Па спосабу падрыхтоўкі ўчастка да сяўбы сістэма земляробства атрымала назву лядавай. На ўчастку, выбраным для сяўбы, лес высякаўся і спальваўся. Верхні слой глебы станавіўся больш рыхлы, а попел угнойваў глебу. Затым сеялі зерне і загортвалі яго "сукаваткай" - драўлянай бараной. Першыя гады на такіх участках ураджаі былі добрыя. Але глеба паступова вышчалочва-лася і апустошвалася. Участак пакідалі і пераходзілі на другі, папярэдне падрыхтаваны такім жа спосабам.

Асноўнымі культурамі былі проса, пшаніца, гарох, палявыя (конскія) бабы, віка. Ураджай зжыналі жалезнымі сярпамі. Яны яшчэ не мелі насечкі на лязе, былі меншых памерау ад сучасных і мелі невялікую выгнутасць. Зерне расціралі на каменных зернецёрках.

На поўдні Беларусі параўнальна рана пачалі карыстацца першымі ворнымі прыладамі тыпу драўлянага рала. Гэтаму, напэўна, садзейнічаў уплыў паўднёвых плямён, у першую чаргу скіфаў.

Развіццё земляробства павысіла гаспадарчае значэнне жывёла-гадоўлі. Выяўленыя рэшткі касцей сведчаць, што нашы далёкія продкі разводзілі перш за ўсё буйную рагатую жывёлу. Свінні, коні і дробная рагатая жывёла адыгрывалі другарадную ролю.

3 развіццём лядавага земляробства і жывёлагадоўлі паляванне і збіральніцтва, як галіны гаспадарчай дзейнасці, паступова страчвалі сваё значэнне і ператвараліся ў пабочныя.

Выраб жалезных прылад садзейнічаў развіццю хатняга рамяства. 3 дрэва рабілі дрэўкі коп'яў, дроцікаў, стрэлы, чаранкі нажоў, сярпоў, шылаў, верацёны, міскі, лыжкі і рэчы хатняга ўжытку.

3 дапамогай жалезных сякер і цёслаў узводзіліся складаныя (у параўнанні з легкімІ пабудовамі эпохі неаліту і бронзы) жылыя і гаспадарчыя памяшканні. Першапачаткова ўзводзіліся бярвенчатыя пабудовы слупавай канструкцыі, а з цягам часу - і пабудовы зрубнага тыпу.



Пастаяннымі відамі вытворчасці плямён, якія насялялі тэрыторыю Беларусі ў 2 і 1 тысячагоддзях да н.эры, былі прадзенне, ткацтва, пашыў адзення, пляценне, выраб глінянага посуду. Посуд вырабляўся ўручную шляхам стужкавага налеплівання. Ганчарнага кола насельніцтва яшчэ не ведала.

Агульны ўзровень прадукцыйных сіл, натуральны характар гас-падаркі, у аснове якой было лядавае земляробства, раз'яднанасць і замкнутасць паселішчаў дазваляюць меркаваць, што ўсе плямёны, якія засялялі тэрыторыю Беларусі ў першым тысячагоддзі да н. эры і першай палове першага тысячагоддзя н. эры, жылі ўжо ва ўмовах патрыярхату. Лсноўнай гаспадарчай адзінкай была вялікая патры-ярхальная сям'я. Яна складалася прыблізна з 50-80 чалавек. Некалькі такіх сем'яў складалі род. Кожны род займаў пэўную тэрыторыю, меў свас палі, вадаёмы, паляўнічыя ўгодцзі і выпасы для жывёлы. Некалькі родаў утваралі племя, а некалькі плямён – саюз плямён. Трывалыя саюзы плямён узнікалі толькі тады, калі гэта дыктавалася меркаваннямі ваеннага характару.
Каталог: DocLib5 -> %D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20(%D0%BE%D1%82%D0%B5%D1%87%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%B0%D1%8F%20%D0%B8%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B0%D1%8F) -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> %D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> %D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8%201%20%D0%BA%D1%83%D1%80%D1%81%20%D0%9B%D0%B5%D0%B1%D0%B5%D0%B4%D0%B5%D0%B2
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8%201%20%D0%BA%D1%83%D1%80%D1%81%20%D0%9B%D0%B5%D0%B1%D0%B5%D0%B4%D0%B5%D0%B2 -> Тэма Першапачатковае засяленне тэрыторыі Беларусі
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8%201%20%D0%BA%D1%83%D1%80%D1%81%20%D0%9B%D0%B5%D0%B1%D0%B5%D0%B4%D0%B5%D0%B2 -> Тэма Рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі Генезіс усходнеславянскіх плямён і шляхі іх рассялення па тэрыторыі Беларусі. Праблема паходжання беларусаў
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8%201%20%D0%BA%D1%83%D1%80%D1%81%20%D0%9B%D0%B5%D0%B1%D0%B5%D0%B4%D0%B5%D0%B2 -> Тэма 2 Асноўныя этапы развіцця гістарыяграфіі гісторыі Беларусі Канцэпцыі польскіх і расійскіх гісторыкаў
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8%201%20%D0%BA%D1%83%D1%80%D1%81%20%D0%9B%D0%B5%D0%B1%D0%B5%D0%B4%D0%B5%D0%B2 -> Тэма Уводзіны ў гісторыю Беларусі. Гісторыя як навучальная дысцыпліна
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Тэма Беларуская гістарыяграфія ў савецкі час
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Пытанні да заліку па гісторыі Беларусі для студэнтаў 1 курса


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал