Тема недели: в минске договорились о прекращении огня 4


Тэма тыдня: У Мінску дамовіліся аб спыненні агню



старонка2/3
Дата канвертавання15.05.2016
Памер364.51 Kb.
1   2   3

Тэма тыдня: У Мінску дамовіліся аб спыненні агню


Лідары «нармандскай чацвёркі» - канцлер Германіі Ангела Меркель, прэзідэнты Расіі Уладзімір Пуцін, Украіны Пётр Парашэнка і Францыі Франсуа Аланд - 12 лютага завяршылі перагаворы ў Мінску, якія доўжыліся амаль 16 гадзін. Па іх выніках была дасягнута дамоўленасць аб спыненні агню.

«Дамовіліся аб спыненні агню з 00 гадзін 15 лютага», - заявіў журналістам пасля заканчэння перагавораў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

«Гэта не самая лепшая ноч у маім жыцці, але раніца, на мой погляд, добрая, таму што, нягледзячы на ўсе складанасці перагаворнага працэсу, нам удалося дамовіцца аб галоўным», - сказаў Прэзідэнт Расіі.

Ён таксама паведаміў, што ў Мінску бакі абмеркавалі комплекс пытанняў, звязаных з доўгатэрміновым палітычным урэгуляваннем, якія ўключаюць у сябе некалькі пазіцый. «Першая з іх - гэта канстытуцыйная рэформа, у якой павінны быць улічаны законныя правы людзей, якія пражываюць на тэрыторыі Данбаса. Далей - звязаныя з вырашэннем пагранічных пытанняў па ўзгадненні з апалчэннем Данбаса, гуманітарныя пытанні, увядзенне ў дзеянне раней прынятага закона аб асаблівым статусе гэтых тэрыторый - Данецка і Луганска», - сказаў расійскі лідар.

Прэзідэнт Расіі таксама назваў вельмі важнай яшчэ адну пазіцыю, па якой удалося дасягнуць дамоўленасці, - гэта адвядзенне цяжкіх узбраенняў ад сённяшняй лініі сутыкнення для ўкраінскіх войскаў і ад лініі, абазначанай 19 верасня мінулага года для апалчэння Данбаса.

«Мы зыходзім з таго, што ўсе бакі праявяць стрыманасць у самы бліжэйшы час для поўнага спынення агню», - падкрэсліў расійскі лідар.

Прэзідэнт Расіі таксама паведаміў, што паміж расійскім і ўкраінскім лідарамі дасягнута дамоўленасць аб тым, каб даць даручэнне ваенным экспертам устанавіць, ці сапраўды мае месца факт акружэння апалчэнцамі некалькіх тысяч украінскіх войскаў. Гэта неабходна, каб працэс развядзення войскаў прайшоў у нармальным ключы без кровапраліцця. Размова таксама ідзе аб выпрацоўцы комплексу мер верыфікацыі прынятых рашэнняў і выкананні іх абодвума бакамі. «Заклікаю абодва канфліктуючыя бакі як мага хутчэй спыніць кровапраліцце і перайсці да рэальнага палітычнага працэсу доўгатэрміновага ўрэгулявання», - сказаў расійскі лідар.

У прынятай па выніках перагавораў дэкларацыі гаворыцца, што «Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін, Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, Прэзідэнт Французскай Рэспублікі Франсуа Аланд і Канцлер Федэратыўнай Рэспублікі Германія Ангела Меркель пацвярджаюць поўную павагу суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Яны цвёрда перакананы ў безальтэрнатыўнасці выключна мірнага ўрэгулявання, цалкам гатовы прыняць любыя магчымыя меры як паасобку, так і сумесна ў гэтых мэтах».

У гэтым кантэксце лідары адабраюць Комплекс мер па выкананні мінскіх пагадненняў, прыняты і падпісаны ў Мінску 12 лютага 2015 года ўсімі, хто таксама падпісаў мінскі пратакол ад 5 верасня 2014 года і мінскі мемарандум ад 19 верасня 2014 года. Лідары будуць уносіць уклад у гэты працэс і выкарыстоўваць свой уплыў на адпаведныя бакі, каб садзейнічаць выкананню гэтага комплексу мер, падкрэсліваецца ў дэкларацыі.

Германія і Францыя акажуць тэхнічную падтрымку для аднаўлення сегмента банкаўскай сістэмы ў закранутых канфліктам раёнах, магчыма, шляхам стварэння міжнароднага механізма для садзейнічання ажыццяўленню сацыяльных выплат.

Лідары падзяляюць перакананне ў тым, што ўмацаванне супрацоўніцтва паміж Еўрапейскім саюзам, Украінай і Расіяй будзе садзейнічаць урэгуляванню гэтага крызісу. У такіх мэтах яны падтрымліваюць прадаўжэнне трохбаковых перагавораў паміж Еўрасаюзам, Украінай і Расіяй па пытаннях энергетыкі з тым, каб ажыццявіць крокі ў мэтах развіцця «зімовага газавага пакета».

Яны таксама падтрымліваюць трохбаковыя перагаворы паміж Еўрапейскім саюзам, Украінай і Расіяй у мэтах выпрацоўкі практычнага рашэння пытанняў, якія выклікаюць занепакоенасць Расіі, у сувязі з выкананнем пагаднення аб глыбокай і ўсёабдымнай зоне свабоднага гандлю паміж Украінай і ЕС.

Лідары па-ранейшаму прыхільныя да ідэі стварэння агульнай гуманітарнай і эканамічнай прасторы ад Атлантыкі да Ціхага акіяна на аснове поўнай павагі міжнароднага права і прынцыпаў АБСЕ.

Лідары будуць і ў далейшым прыхільныя да выканання мінскіх пагадненняў. З гэтай мэтай яны дамовіліся аб стварэнні кантрольнага механізма ў «нармандскім фармаце», які будзе праводзіць сустрэчы з рэгулярнай перыядычнасцю, як правіла, на ўзроўні старшых службовых асоб, што прадстаўляюць міністэрствы замежных спраў.


Лукашэнка: пытанні вайны і міру вырашаюцца гадамі, а ў Мінску ўдалося дасягнуць згоды ўсяго за 15 гадзін


Так Прэзідэнт Беларусі пракаменціраваў вынікі праведзеных у Мінску перагавораў у «нармандскім фармаце».

«Я вельмі задаволены, што Беларусь выканала сваю функцыю, сваю ролю. Але галоўныя дзеючыя асобы, вядома, былі кіраўнікі дзяржаў».

«Яны (лідары «нармандскай чацвёркі». - Заўвага БЕЛТА) - проста малайцы, яны вытрымалі гэты марафон, але вы не перабольшвайце тое, што гэтыя перагаворы ішлі так доўга. Пытанні вайны і міру вырашаюцца месяцамі, а то і гадамі, а тут удалося дасягнуць згоды аб прыпыненні вайны на працягу ўсяго толькі 15 гадзін. Малайцы!» - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што галоўнае яшчэ наперадзе. І неабходна на справе рэалізаваць усе дасягнутыя дамоўленасці.

Адказваючы на пытанне аб тым, чаму абмеркаванне праходзіла за закрытымі дзвярамі, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што практыка вырашэння такіх пытанняў іншых фарматаў не церпіць і не ведае. «Гэта нармальна, што рабочыя пытанні абмяркоўваюцца за закрытымі дзвярамі», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

У той жа час ён падкрэсліў, што галоўным было рэалізаваць усе дамоўленасці на справе. «Як пойдзе - мы з вамі ўбачым», - дадаў ён.

«Прыязджайце да нас яшчэ. Зразумела, не дай бог, па такіх пытаннях, лепш па пытаннях будучага будаўніцтва нашага агульнага дому - Еўропы. Мы будзем рады вас бачыць», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.


Лукашэнка: галоўнае - рэалізаваць падпісаныя дакументы


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што галоўнае сёння - рэалізаваць падпісаныя ў Мінску дакументы па выніках перагавораў «нармандскай чацвёркі» і кантактнай групы па Украіне. Аб гэтым ён заявіў журналістам у Палацы Незалежнасці, праводзячы кіраўнікоў «нармандскай чацвёркі».

Адказваючы на пытанне аднаго з журналістаў, кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што «настрой сустрэчы лідараў «нармандскай чацвёркі» быў абсалютна забяспечаны».

«Але галоўнае не гэта. Дакументаў у гісторыі нараджалася шмат. Цяпер галоўнае - рэалізаваць гэтыя дакументы. Гэта, як вы разумееце, працэс значна больш складаны, чым ствараць. Тут суткамі не абыдзешся», - сказаў беларускі лідар.

Звяртаючыся да журналістаў, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: «Калі б вы чулі вось гэтыя рабочыя дыялогі і перагаворы, вы звар'яцелі б. Радуйцеся, што вам не давялося ўдзельнічаць у рабочых тусоўках. Гэта вельмі цяжкая, вельмі нудная работа».

Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што, на яго думку, іншых фарматаў для таго, каб абмяркоўваць такія пытанні, няма. «Гэта рабочы фармат, і, зразумела, пытанні абмяркоўваюцца за закрытымі дзвярамі», - дадаў ён.

Лукашэнка аб перагаворах «нармандскай чацвёркі»: елі яечню, малочныя прадукты, выпілі некалькі вёдзер кавы


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў журналістам аб некаторых падрабязнасцях арганізацыі перагавораў лідараў «нармандскай групы» ў Палацы Незалежнасці.

«І накармілі, і ўсім забяспечылі - вы бачылі, як гэта было арганізавана, - сказаў беларускі лідар. - Усім кармілі, што ў Беларусі, Расіі вырабляецца».

«Елі яечню, сыр, малочныя прадукты, выпілі некалькі вёдзер кавы», - расказаў ён.

«Пазменна, я так разумею, спалі, асабліва эксперты, - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. - Пазменна спалі, таму што галава павінна быць светлая пры такіх фармулёўках дагавораў». Пры гэтым ён звярнуў увагу на тое, што кіраўнікам дзяржаў адпачыць не ўдалося.

Адказваючы на пытанне журналістаў аб тым, ці змог Аляксандр Лукашэнка паспаць гэтай ноччу, ён адзначыў: «Як я магу спаць?» «Як без боепрыпасаў можа ісці вайна на мірным фронце? - вобразна выказаўся кіраўнік беларускай дзяржавы. - Мая задача была боепрыпасы падносіць своечасова. Таму я стараўся выконваць сваю функцыю. Вы бачыце, што ў Мінску ў нас усё размеркавана і кожны робіць сваю справу».

Беларускаму лідару нагадалі, што ў час нядаўняга дыялогу з журналістамі ён абяцаў падносіць каву ўдзельнікам перагавораў па Украіне, толькі б яны дамовіліся, і спыталі, ці рабіў ён гэта ў час цяперашніх амаль 16-гадзінных перагавораў «нармандскай чацвёркі». «Так», - адказаў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка таксама падзякаваў журналістам за арганізаваную работу на гэтым саміце. «Малайцы! Вельмі арганізаваны народ. Ніякай мітусні, што мяне здзівіла. Розныя людзі з розных краін, але агульную мову знайшлі прафесійна і вельмі хутка. Я вас з гэтым віншую», - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

Прэзідэнт Беларусі па выніках сустрэчы на вышэйшым узроўні ў «нармандскім фармаце» даў інтэрв'ю Брылёву


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 лютага даў эксклюзіўнае бліц-інтэрв'ю вядучаму праграмы «Весткі ў суботу» на тэлеканале «Расія 1» Сяргею Брылёву. Размова адбылася пасля завяршэння мерапрыемстваў у рамках сустрэчы на вышэйшым узроўні ў «нармандскім фармаце».

Аляксандр Лукашэнка даў кароткую ацэнку вынікам праведзеных у беларускай сталіцы перагавораў «нармандскай чацвёркі» па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне.

«Хачу, каб вы ведалі, мы гэта не афішыравалі, але свае прапановы і сваю пазіцыю да перагавораў (аб урэгуляванні ўкраінскага крызісу) мы выказалі, і ўсе ўдзельнікі яе ведалі», - адзначыў у ходзе інтэрв'ю Аляксандр Лукашэнка.

«Упэўнены, што наша пазіцыя па Украіне ў бліжэйшай будучыні будзе запатрабавана. Магчыма, гэта неяк паўплывала на тое, што вось у такім фармаце перагаворы адбыліся ў Мінску», - адзначыў ён.

Кіраўнік дзяржавы таксама адказаў на пытанні, што датычацца перспектыў далейшага развіцця адносін Беларусі з Захадам, станаўлення Еўразійскага эканамічнага саюза.

Плануецца, што інтэрв'ю будзе паказана ў вячэрнім эфіры тэлеканалаў «Расія 1» і «Расія 24» у суботу 14 лютага.

Аланд: дамоўленасці ў Мінску - гэта сур'ёзная надзея на ўрэгуляванне сітуацыі ва Украіне


«Гэта сур'ёзная надзея, - сказаў прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд па выніках перагавораў. - Гэта вялікае аблягчэнне для Еўропы».

Аланд пацвердзіў, што «была дасягнута дамоўленасць аб спыненні агню і палітычным урэгуляванні» ўкраінскага канфлікту.

Разам з тым французскі лідар адзначыў, што яшчэ чакаецца работа па ажыццяўленні дасягнутых пагадненняў.

Дасягнутыя ў Мінску дамоўленасці даюць надзею - Меркель


Канцлер Германіі Ангела Меркель станоўча расцэньвае вынікі завершаных 12 лютага ў Мінску перагавораў па Украіне.

«Цяпер ёсць іскра надзеі», - цытуюць канцлера нямецкія СМІ.


Урад ФРГ спадзяецца на выкананне новых мінскіх дамоўленасцей


Германія спадзяецца на тое, што дасягнутыя дамоўленасці аб перамір'і і адвядзенні ўзбраенняў на паўднёвым усходзе Украіны будуць выконвацца. Аб гэтым заявіў па выніках шматгадзіннай сустрэчы «нармандскай чацвёркі» ў Мінску афіцыйны прадстаўнік урада ФРГ Штэфен Зайберт.

«Праз 17 гадзін перагаворы ў Мінску завяршыліся: спыненне агню з 15 лютага, пасля гэтага - адвядзенне цяжкага ўзбраення. У гэтым уся надзея», - напісаў Зайберт на сваёй старонцы ў сетцы мікраблогаў «Твітар».


Кіраўнік Еўрапарламента вітаў дасягненне пагаднення ў Мінску аб спыненні агню


Старшыня Еўрапарламента Марцін Шульц вітае дасягненне ў Мінску пагаднення аб спыненні агню ва Украіне. Аб гэтым ён заявіў у Бруселі.

У сваю чаргу прэм'ер-міністр Італіі Матэа Рэнцы, які прыбыў у Брусель, назваў вынік мінскіх перагавораў «выдатным рэзультатам».


Ананіч: у Беларусі лёс адыграць гістарычную ролю


Такое меркаванне выказала журналістам міністр інфармацыі Лілія Ананіч у час XXII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу.

«Сёння ў нашай краіне адбываюцца падзеі сусветнай геапалітыкі. Беларусь стала цэнтрам свету, цэнтрам прымірэння. Аб гэтым гавораць замежныя пісьменнікі, што ў Беларусі такі лёс - адыграць гістарычную ролю. Нам гэты лёс падарыў, вядома, не толькі Усявышні. Гэта самі беларусы ў свой час вызначылі курс развіцця краіны, выбраўшы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку», - сказала Лілія Ананіч.



Яна таксама дадала, што дзякуючы мудрай палітыцы, што праводзіцца ў краіне на працягу ўсяго перыяду развіцця беларускай дзяржавы, Беларусь змагла стаць гэтай пляцоўкай міру.

«Нас многа ў папярэднія гады стараліся назваць ізгоямі, мы не заўсёды былі чутныя міжнароднай супольнасцю, але мы заўсёды мелі права на свой погляд у свеце на палітыку, на эканоміку, на культуру. Мы нічога не раскідалі, не разбазарылі. Мы ўсё, што маглі, захавалі. Мы ўсё, што павінны, зберагаем», - падкрэсліла Лілія Ананіч.


Слуцкі: давядзецца выпрацаваць магутны кантрольны механізм за выкананнем мінскіх дамоўленасцей


Такое меркаванне выказаў старшыня Камітэта Дзярждумы Расіі па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі Леанід Слуцкі, каменціруючы вынікі праведзеных у беларускай сталіцы перагавораў.

«Будзем спадзявацца, што на гэты раз перамір'е будзе ўстойлівым, а ўсе пункты пагаднення выкананы», - сказаў парламентарый. Паводле яго слоў, сусветная супольнасць выразна ўсвядоміла, што прадаўжэнне ўнутрыўкраінскага крызісу пагражала непрадказальнымі і некантралюемымі наступствамі, у тым ліку гарачай фазай ваеннага процістаяння далёка за межамі паўднёвага ўсходу Украіны.

«Таму прэзідэнты абавязаны былі знайсці рашэнне», - адзначыў Леанід Слуцкі.

Палітолаг: саміт з пункту гледжання дыпламатыі адбыўся


Той факт, што па выніках працяглых перагавораў «нармандская чацвёрка» дасягнула канкрэтных дамоўленасцей, безумоўна, з'яўляецца пазітыўным момантам у вырашэнні сітуацыі па Украіне, аднак галоўнае тое, як яны будуць рэалізаваны. Такое меркаванне выказаў палітолаг Юрый Шаўцоў.

«Вельмі добра, што падпісана пагадненне аб спыненні агню. Гэта значыць, што перагаворы ў Мінску ў фармаце саміту не сарваліся. Аднак галоўнае цяпер - рэалізацыя дасягнутых дамоўленасцей», - лічыць эксперт.

Паводле яго слоў, уся адказнасць за гэта ляжыць на Украіне. Пры гэтым Юрый Шаўцоў канстатаваў - ажыццявіць пагадненні будзе няпроста.

«Што ж датычыцца Беларусі, то саміт з пункту гледжання дыпламатыі адбыўся, ён завяршыўся прыняццем дакумента аб спыненні агню. А гэта значыць, што мінскі фармат прадаўжае працаваць, - адзначыў таксама палітолаг.

«Мы як краіна, якая прыняла на сваёй тэрыторыі такі саміт, зрабілі усё, што ад нас залежыць, у наш адрас не прагучала ніякіх прэтэнзій. Усё было арганізавана на вышэйшым узроўні, у тым ліку з тэхнічнага пункту гледжання. Сустрэчу асвятлялі амаль 500 журналістаў з розных краін, якія мелі ўсё для якаснай работы, ніякіх арганізацыйных збояў не было».


Мінскі палітычны плацдарм садзейнічаў прарыву ў галіне спынення баявых дзеянняў ва Украіне


Удзельнікі міжнароднага форуму літаратараў «Пісьменнік і час» прынялі заяву ў адрас «нармандскай чацвёркі»

«Мы, прадстаўнікі 28 краін, удзельнікі міжнароднага сімпозіума літаратараў «Пісьменнік і час», што праходзіць у кантэксце XXII Мінскай міжнароднай выстаўкі-кірмашу, з вялікім задавальненнем успрынялі вынікі праведзенай сустрэчы «нармандскай чацвёркі», - гаворыцца ў звароце.

Мінскі палітычны плацдарм садзейнічаў прарыву ў галіне спынення баявых дзеянняў на паўднёвым усходзе Украіны, лічаць літаратары.

Пісьменнікі 28 краін павіншавалі прэзідэнтаў Расіі, Францыі, Украіны, канцлера Германіі, кіраўнікоў самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік з праяўленай палітычнай воляй і мудрасцю пры пошуку рашэння выхаду з сітуацыі баявых дзеянняў, якія прывялі да гібелі тысяч людзей і разбурэння ўсёй інфраструктуры на паўднёвым усходзе Украіны.



Літаратары выказалі асаблівую ўдзячнасць Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку і выказаліся ў падтрымку яго ініцыятывы, якая прывяла да ўзаемаразумення бакоў.

Яны таксама выказалі ўпэўненасць, што вынікі мінскіх перагавораў атрымаюць далейшае пазітыўнае развіццё, і ў Еўропе знікне гэты небяспечны ачаг вайны і насілля над людзьмі.




Каталог: wp-content -> uploads -> 2014
2014 -> Н о в ы й з а в е т перевод на западнополесский говор
2014 -> І. І. Паўлоўскі беларускае красамоўства
2014 -> Намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь
2014 -> Каб стварыць новы артыкул, можна пайсці па чырвонай спасылцы
2014 -> Міхал Амельянчук
2014 -> Касацыйная скарга
2014 -> Хадайніцтва №1 Просім суд далучыць да справы: апошняе Рашэньне кпч аан «Палякоў супраць Беларусі»
2014 -> Информация о контактных телефонах (в рабочие и выходные дни) некоторых загранучреждений Республики Беларусь для оперативного решения вопросов


Поделитесь с Вашими друзьями:
1   2   3




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал