Тэма Першапачатковае засяленне тэрыторыі Беларусі



Дата канвертавання22.05.2016
Памер118.7 Kb.
Тэма 3. Першапачатковае засяленне тэрыторыі Беларусі.
1. Неандэртальцы і краманьенцы. Умовы жыцця, прылады працы, асноўныя заняткі.
Пранікненне на тэрыторыю Беларусі першабытнага чалавека адбывалася 100-35 тыс. гадоў назад. Людзі ў тыя часы займаліся збіральніцтвам, паляваннем на буйных жывёл(маманта, шарсцістага насарога). Прылады працы і палявання, якімі карысталіся людзі гэтай эпохі (археалагічная эпоха мусцье) знойздены каля в. Падлужжа (Чачерскі р-н Абідавічы (Быхаўскі раён), Свяцілавічы (Светлагорскі раён). З крамнёвых адшчэпаў пры дапамозе паслядоўнага аббівання вырабляліся прылады працы 20 тыпаў – востраканечнікі, скрэблы, рубілы, наканечнікі дзідаў(коп’яў) і г.д.

У часы ранняга і сярэдняга палеаліту існавала праабшчына. Яна ўяўляла невялікую (некалькі дзясяткаў дарослых 20-20 чал.) групу людзей. Іншы раз такія праабшчыны аб’ядноўваліся ў больш буйныя, але яны існавалі толькі пэўны час. Складана сказаць, якімі былі адносіны паміж мужчынай і жанчынай. Калі браць і праводзіць аналогію з прыматамі, то трэба адзначыць, што шымпанзе і гарылы жывуць парнымі семьямі, іншыя гарэмнымі. Можна меркаваць, што больш ці менш падобныя звычаі існавалі і ў чалавечым статке. З цягам часу ўзнікла экзагамія –забарона шлюбу паміж сваякамі.

Праабшчыны неандэртальцаў ужо клапаціліся аб суродзічах, хавалі памёрлых, ажыццяўлялі калектыўныя работы.

Адной найбольш вядомай стаянкай на Беларусі з’яўляецца стаянка чалавека каля в. Юравічы Калінкавыіцкага раёна (26 тыс. г.н.), Бердыж Чачерскага раёна (23 тыс. г.н.). Яны адносяцца да палеаліту. На кожнай стаянцы жыло прыкладна па 25 чалавек. Насельніцтва было нешматлікім. Э. Загарульскі лічыць, што колькасць насельніцтва на беларускіх землях складала у тыя часы некалькі сотен чалавек.

Да канца сярэдняга палеаліту зацянулася фарміраванне чалавека сучаснага фізічнага тыпу – неаантрапа. У гэтыя часы ўзнікае раннеродавае гармадства, адбываўся пераход ад праабшчыны да роду, ад групавога шлюбу да парнай сем’і.

У познем палеаліце асноўным прамысловым калектывам з’яўлялася раннеродавая абшчына. Некалькі абшчын аб’ядноўваліся ў род. Род з’яўляўся аб’яднаннем людзей аднаго паходжання, якое спачатку падлічвалася спачатку па мацярынскай лініі. У абшчыну разам з тым прымаліся іншыя асобы з другіх родаў, з якімі наладжваліся шлюбныя сувязі. Род быў уласнікам пэўнай тэрыторыі.

Прылады працы чалавек вырабляў з крамнёвых пласцін і касцей жывёлы. Жытлы ён рабіў з біўняў і рэбраў маманта, накрываў іх звярынымі шкурамі. Гэта давала магчымасць чалавеку існаваць у суровых умовах прыледніковай амаль бязлеснай зоны. 10 тыс. год назад скончылася ледніковая эпоха , наступіў сучасны геалагічны перыяд . Адбылося змяненне клімату. Пасля адступлення ледавіка ў эпоху мезаліта тэрыторыя Беларусі (паўднёвая і цэнтральная частка) канчаткова была заселена краманьёнцамі. Асваенне і засяленне тэрыторыі адбывалася з поўдня ўздоўж вялікіх рэк па меры адступлення ледавіка. У мезаліце адбылося поўнае засяленне чалавекам тэрыторыі Беларусі. Агульная колькасць насельніцтва – 4,5–6 тыс. чалавек. У этнічных адносінах насельніцтва тады не ўяўляла адзінства. На Беларусі вядома каля 120 стаянак, у тым ліку 61 – на Палессі. У далінах буйных рэк Беларусі жыло ўжо першае сталае (аўтахтоннае) насельніцтва.

Пачатак мезаліту азнаменаваўся карэннымі змяненнямі клімату і прыродных умоў. Ледавік адступіў далëка на поўнач, а потым і наогул знік, і кліматычныя ўмовы на цяперашняй тэрыторыі Беларусі сталі нагадваць сучасныя. Досыць хутка выраслі лясы, сфарміравалася рачная сетка. Нязвыклыя да цëплага клімату маманты і шарсцістыя насарогі адышлі за ледавіком, а потым вымерлі. Кардынальна змяніўся жывëльны свет. Замест буйных жывëл, якія хадзілі па шырокіх адкрытых прасторах тундры, з’явілася незлічоная колькасць дробных і сярэдніх жывёл, што насялялі лясы. Рачная сістэма набывае сталы выгляд, а рэкі напаўняюцца рыбай. Вялікая колькасць ежы пазбавіла людзей ад неабходнасці качаваць у яе пошуках. Па-першае, на Беларусі з’яўляецца сталае насельніцтва, па-другое, уся тэрыторыя Беларусі была заселена да канца гэтага перыяду. Гэта яшчэ вельмі рэдкія паселішчы – стаянкі (іх выяўлена каля 120), якія месціліся па берагах рэк, каля радовішчаў крэмню. Такім чынам, сучасныя беларускія землі ўвайшлі ў айкумену – тэрыторыю, пастаянна заселеную людзьмі.

Змены прыродных умоў адбіліся на гаспадарчых занятках насельніцтва і вызвалі з’яўленне новых прылад працы. Значна ўзрасла роля палявання, яно ўжо не патрабавала ўдзелу ў працэсе значнай колькасці людзей, а атрымала індывідуальны характар. Больш таго, у паляўнічага з’явіўся памочнік – сабака. Новыя прылады – лук і стрэлы значна палегчылі паляванне на дробных жывёл і птушку.

Росквіт у мезаліце атрымала рыбалоўства. Гэтаму спрыяла ўтварэнне рэк і вялікай колькасці азёр пасля адыходу ледавіка. Пад канец перыяду мезаліту была вынайдзена сетка (да гэтага рыбу лавілі з дапамогай астрог, гарпуноў і проста рукамі), што значна павялічыла памеры здабычы.

Росквіт атрымала і збіральніцтва. Спіс аб’ектаў збіральніцтва шматразова павялічыўся. Усе гэтыя ўмовы дазволілі збіраць большую колькасць ежы, якая была дастаткова разнастайнай. Гэта стымулявала аселы лад жыцця і замацаванне новай формы сацыяльнай арганізацыі людзей – родавай абшчыны.

У вытворчасці каменных прылад працы таксама наглядаліся свае адметнасці. Па-першае, выраблялася вялікая колькасць каменных сякер (тэрыторыя старажытнай Беларусі ўся была пакрыта лясамі). Па-другое, атрымалі распаўсюджанне мікралітычныя прылады працы (мікраліты). Гэта складныя прылады, што састаўляліся з некалькіх невялікіх каменных пласцінак памерам 1-2 кв.см. Найбольш шырока яны былі распаўсюджаны на захадзе і ўсходзе сучаснай Беларусі. Гэтыя рэгіёны атаясамліваюцца з існаваннем свідэрскай і сожскай (суадносна) археалагічных культур. Адметная прыкмета першай – гэта наканечнік стралы ў выглядзе ліста вярбы, у стрэл сожскай культуры наканечнікі – гэта маленькія і кароткія каменныя адшчэпы.

Такім чынам, перыяд мезаліту – гэта час, калі на беларускіх землях з’явілася пастаяннае аселае насельніцтва, атрымала росквіт прысвайваючая гаспадарка, замацаваўся родавы лад грамадства.

Значны ўплыў на заняткі насельніцтва аказвалі прыроднаасяроддзе, якое з’яўлялася матэрыяльнай асновай існавання чалавека, крыніцай для развіцця гаспадаркі. Разнастайнасць глебы і расліннага свету, памяркоўны клімат спрыялі развіццю гаспадарчай дзейнасці людзей. Выключнае значэнне мелі рэкі Днепр, Зах. Дзвіна, Нёман са шматлікімі прытокамі, якія аб’ядноўвалі ў адзінае цэлае паасобныя часткі беларускай тэрыторыі.


2. Плямёны і археалагічныя культуры каменнага веку.
У канцы 5–пачатку 2 тыс. да н.э. у часы неаліта пачалася так званая тэхналагічная рэвалюцыя, якая была звязана з шліфаваннем каменных прылад працы. Крамянёвая вытворчасць дасягнула новага ўзроўню. Амаль ўсе прылады працы (звыш 100 тыпаў) вырабляліся з пласцін (нажы, дроцікі, сякеры і інш.) Для вырабу прылад працы шырока выкарыстоўвалі іклы, рагі і косці жывёл.

Людзі пачалі займацца землеробствам і жывёлагадоўлей, з’яўляецца кераміка. Колькасць насельніцтва павялічваецца (27–36 тыс. чалавек, больш за 500 паселішчаў). Вызначыць этнічную прыналежнасць старажытнага насельніцтва ў палеаліце, мезаліце і ў большай часткі неаліту няма магчымасці. Прыкладна ў ІІІ тыс. да н.э. ў Падзвінні і Падняпроў’і з’явілася фіна-ўгорскае насельніцтва, а на крайнем паўднёвым захадзе Папрыпяцця – невялікія групы індаеўрапейскага насельніцтва. (Даіндаеўрапейскі і індаеўрапейскі перыяды этнічнай гісторыі Беларусі).

У новы перыяд каменнага веку асаблівых змен у клімаце не адбылося, асноўныя змяненні адбыліся ў гаспадарцы.

У гэты перыяд з’явіўся першы штучны матэрыял, выраблены чалавекам – гэта абпаленая гліна. Менавіта ў неаліце пачалі шырока вырабляць гліняны (керамічны) ляпны посуд (ганчарнае кола будзе вынайдзена значна пазней, у перыяд станаўлення феадалізму). Але і ляпны посуд атрымаў даволі дасканалы выгляд, ён упрыгожваўся разнастайным арнаментам (але пакуль яшчэ не меў плоскага дна). Па форме посуду і яго ўпрыгожванням пачалі вызначаць асноўныя археалагічныя культуры гэтага перыяду (ці, па-іншаму, асноўныя этнічныя суполкі).

Вырасла колькасць насельніцтва, археолагам вядома на Беларусі каля 600 стаянак (галоўным чынам на берагах рэк і азёраў), што дае падставы вызначыць яго памеры ў 5-6 тысяч чалавек. Яно належыла да чатырох галоўных этнічных суполак: культуры грабеньчата-накольнай керамікі (ці днепра-данецкай), верхнедняпроўскай, нёманскай і нарвенскай археалагічных культур.

Асноўнымі заняткамі ў неаліце, як і раней, заставаліся паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва. Гэтыя састаўныя часткі прысвайваючай гаспадаркі давалі неабходнае харчаванне і сыравіну. З’яўленне невялікіх лішкаў дазволіла перайсці ад ураўняльнага размеркавання ў межах роду на размеркаванне згодна звычаю. Гэта азначала, што паляўнічы ці рыбалоў мог пакінуць сабе большую і лепшую частку здабычы. У асобнай сям’і з’явіліся запасы, што паменшыла яе залежнасць ад роду, аднак жа, сем’і з роду не выдзяляліся – вельмі нізкай была вытворчасць працы, таму і прылады працы яшчэ знаходзіліся ў агульным карыстанні родзічаў. Наогул, перыяд неаліту лічыцца перыядам найвышэйшага росквіту мацярынскага роду.

Акрамя з’яўлення керамічнага посуду, было яшчэ некалькі адметных вынаходніцтваў людзей, што жылі на Беларусі ў неаліце. Пляценне рыбалоўных сетак з раслінных валокнаў (лён, каноплі, крапіва) дапамагло з’яўленню першабытнага ткацтва. Быў пабудаваны самы просты вертыкальны ткацкі станок, на якім выраблялі самую простую тканіну, але яна ўжо магла выкарыстоўвацца для пашыву адзення і ў гаспадарцы.

Сталі выкарыстоўвацца новыя прыёмы па апрацоўцы камня – шліфаванне, паліраванне і свідраванне. Гэта дазволіла ствараць больш якасныя прылады працы, асабліва палепшыліся магчымасці выкарыстання сякер, якія з гэтага часу не прывязваліся да дрэўка, а насаджваліся на яго. Такіх сякер патрабавалася ўсё болей і болей.

На поўдні Беларусі пад канец неаліту з’вілася земляробства ў першай, самай простай форме – матычнай (галоўная прылада апрацоўкі глебы – матыка).

Крэмню, што знаходзілі на паверхні зямлі, пачало нехапаць і людзі пачалі распрацоўку радовішчаў гэтай сыравіны. На тэрыторыі, што належыць нёманскай археалагічнай культуры (і этнічнай суполцы) знаходзяцца вядомыя Краснасельскія шахты. Яны атрымалі названне ад сучаснага пасёлка Краснасельскі, што ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Археолагі знайшлі больш за 1000 шахт глыбінёй да 8 метраў. Распрацоўка крэмню вялася з дапамогай каменных і касцяных кірак у тоўшчы мелу. Шахты мелі дасканалую сістэму вентыляцыі і падачы сонечнага святла. Побач з шахтамі месціліся майстэрні па апрацоўцы крэмню і вытворчасці прылад працы. Можна сказаць, што мясцовае насельніцтва спецыялізавалася менавіта ў гэтай галіне гаспадаркі. Краснасельскі крэмень пачаў разыходзіцца па ўсёй Беларусі і за яе межы. Такім чынам, першыя крокі міжрэгіянальнага абмену пачало рабіць і першабытнае насельніцтва Беларусі.

Усе гэтыя зрухі ў гаспадарцы дазволілі даследчыкам гаварыць аб здзяйсненні так званай “неалітычнай рэвалюцыі”. Пачаўся пераход ад прысвайваючай гаспадаркі да вытворчай (земляробства). Тэрыторыя сучаснай Беларусі ўключыліся ў міжрэгіянальны абмен таварам. З’явіліся зачаткі рамёстваў, пакуль яшчэ ў выглядзе хатняй вытворчасці – выраб керамічнага посуду і тканіны.

Вызначыць этнічную прыналежнасць старажытнага насельніцтва ў палеаліце, мезаліце і ў большай часткі неаліту няма магчымасці.

Матэрыялы археалагічных раскопак дазволілі ўстанавіць, што на тэрыторыі сучаснай БеларусІ ў эпоху неаліту жылі тры вялікія групы плямён. У беларускім Палессі і на тэрыторыі паўночна-заходняй часткі Украіны жылі плямёны, для якіх была характэрна грабенчата-накольчатая кераміка. Яны выраблялі шыракагорлыя, вострадонныя гаршкі, упрыгожаныя адбіткамі грэбеня і наколкамі. Дпя гэтых плямён былі характэрны таксама лістападобныя навершнікі стрэл, серпападобныя нажы, долаты, цёслы, невялікія трапецыяпадобныя сякеры і іншыя прылады працы. Прадстаўнікі гэтых плямён былі еўрапеідамі - краманьёнцамі: рослымі, шыракатварымі, з вялікім чэрапам. Яны насілі адзенне з апрацаваных скураў жывёлы, пацеркі і падвескі з шліфаваных пласцінак, ракавін і клыкоў. Іх адзенне, галаўныя ўборы і нават абутак упрыгожваліся касцянымі пласцінкамі, зубамі аленя, дзіка, рыбы і г. д.

Другая група плямён засяляла вярхоўі Дняпра І Сожа. Для іх быў характэрны посуд, арнаментаваны ямачнымі і лапкавымі адбіткамі. Наколы ў ім амаль поўнасцю адсутнічаюць. Таму такую кераміку называюць грабенчата-ямачнай.

Трэцяя група плямён займала вярхоўі Прыпяці, Ясельды і ба-сейн Нёмана. Яны выраблялі вострадонны, таўстасценны посуд, пад венчыкамі якога наносіліся наколы, насечкі і перакрэсленыя лініі. Асноўная частка паверхні посуду не арнаментавалася. Тут перапляталіся элементы як грабенчата-ямачнай, грабенчата-накольчатай, так і шнуравой керамікі. Гэтую культуру археолагі называюць нёманскай.

Археолагамі і лінгвістамі выказваецца меркаванне, што ў 3-м тысячагоддзі да н.эры ў Падзвінні і Падняпроўі пражывалі групы ўральскага насельніцтва, яго фіна-угорскага адгалінавання, а ў нека-торых мясцовасцях Папрыпяцця, на яго крайнім паўднёва-захадзе - асобныя невялікія групы індаеўрапейскага насельніцтва. Сляды фіна-угорцаў засталіся на Беларусі ў тапаніміцы - у назве рэчак, азёр, мясцовасцей, нават пазнейшых племянных аб'яднанняў. Антрапалагічна старажытныя фіна-угорцы належалі да мангалоіднай расы.

Менавіта гэтым даследчыкі тлумачаць наяўнасць некаторых манга-лоідных рыс знешнасцІ (вузкія вочы, круглы твар, чорныя валасы) ў насельніцтва некаторых рэгіёнаў Беларусі (перш за ўсё на крайнім паўночным усходзе, паблізу з тэрыторыямі, якімі фіна-угорцы - лівы і эсты - апанавалі поўнасцю).
3. Рэлігійныя вераванні і абрады. Першабытнае мастацтва.
Рэлігія (ад лац. Religio набажнасць), светапогляд і светаадчуванне, а таксама адпаведныя паводзіны і спецыфічныя дзеянні (культ), заснаванныя на веры ў існаванне звышнатуральных істот (духаў, багоў і інш.).

Структуру рэлігіі складаюць: рэлігійная свядомасць (рэлігійныя ідэі, уяўленні, пачуцці), рэлігійныя культы (багаслужэнні, таінствы, пасты, малітвы, святы, рытуалы і інш.), рэлігійныя арганізацыі (цэрквы, секты, дэнамінацыі).

Навука разглядае рэліігю як важны састаўны элемент чалавечай культуры і лічыць, што яна існуе з часоў, калі з’явіўся чалавек сучаснага тыпу – Homo Sapiens. Паводле сучасных навуковых дадзенных, рэлігія ўзнікла ў эпоху верхняга палеаліту, каля 50-40 тыс. гадоў назад, на адносна высокай ступені развіцця першабытнага грамадства.

Англійскі этнограф Дж. Фрэзер асноўнай крыніцай рэлігіі лічыў чалавечае пачуццё абсалютнай залежнасці ад Бога і сцвярджаў, што чалавецтва ў сваім разумовым развіцці прайшло 3 стадыі: магію–рэлігію–навуку.

Ф.Энгельс, падкрэсліваючы сацыяльныя карані рэлігіі, вызначаў яе як “фантастычнае адлюстраванне ў галавах людзей тых знешніх сіл, якія ўладараць над імі ў іх паўсядзённым жыцці, адлюстраванне, у якім зямныя сілы прыймаюць форму незямных”.

Гістарычна найбольш раннімі і прымітыўнымі выяўленнямі рэлігіі былі магія, татэмізм, анімізм, фетышызі і інш.

Найбольш раннімі па паходжанню рэлігійнымі вераваннямі былі ўяўленні пра звышнатуральныя ўласцівасці прыродных або зробленных чалавекам неадушаўленных прадметаў, пакланенне ім.

Фетышызм – вера ў звышнатуральныя ўласцівасці прыродных (камяні, дрэвы) або зробленных чалавекам неадушаўленых прадметаў. У даслоўным перакладзе – амулет.

У некаторых мясцовасцях Беларусі доўга захоўваліся павер’і звязаныя з каменямі. Напрыклад, лічылі, што вялікія камяні каля в. Рудабелка на бабруйшчыне вылечваюць вочы, а камяні каля в. Перэжыр на Міншчыне –глухату і параліч. Ім пакланяліся, ахвяроўвалі палатно, грошы і інш.

Раннія паводле паходжанняз’яўляюцца ўяўленні пра звышнатуральныя ўласцівасці жывёл. На Беларусі былі пашыраны павер’і, што бусел, вуж, мядзведзь нібыта садзейнічаюць чалавеку ў яго справах. У старажытнасці ў гонар мядзведзя спраўлялі свята камаедзіцу–, калі заканчавалася спячка мядзведзя і ён вылазіў з бярлогі. Адбывалася яно ў сакавіку перад благавяшчаннем. На камаедзіцу гатавалі і елі гарохавую кашу – т. зв. камы(адсюль назва), аўсяны кісель. Пасля святочнага абеду сяляне клаліся на палаці і пераварочваліся з боку на бок, імітуючы звычкі мядзведзя Вытокі гэтага свята звязаны з татэмізмам.

Татэмізм – (літэральна татэм - род) адна із старажытных форм рэлігійных уяўленняў для якой характэрна вера ў таямнмчую роднасную сувязі паміж групамі людзей і пэўным відам жывёл ці раслін. Кожны род называўся па імю татэмнай жывёлы, рыбы ці расліны.

Састаўной часткай татэмізму з’яўляюцца міфы-паданні пра фантастычных продкаў роду (паўлюдзей-паўжывёл), пра іх вандраванні, ператварэнні ў камяні, птушак і г.д., у якіх расказвалася пра ўзнікненнне роду. Змест такіх міфаў быў асновай абрадавых дзеянняў у час татэмных свят. З татэмізмам генетычны звязаны некаторыя міфы (пра ваўкалакаў-фантастычных істот, якія маюць рысы воўка і чалавека), казкі, абрады (напр.абрад пераапранання ў час калядавання) у беларусаў і інш.

Магія – уяўленне пра тое, што шляхам пэўных дзеянняў, слоўных формул можно паўплываць на рызвіццё падзей, жыццё чалавека.

У даслоўным перакладзе, тое, што адводзіць бяду. Прадмет, выява або дзеянне, якім прадпісвалі магічную здольнасць засцярагаць ад няшчасцяў і злых духаў. Магія падзеляецца на гаспадарчую, лячэбную і шкодную.

Вельмі старажытнае паходжанне маюць дэманалагічныя ўяўленні пра фантастычных істот-духаў, якія нібыта садзейнічаюць або шкодзяць чалавеку ў яго справах (лясун, авдзянік, палявік, жыцень і інш.) Сярод вобразаў злой сілы найбольш пашыраным быў вобраз чорта, які ўвасабляў адмоўныя, варожыя чалавеку сілы. Гэта было звязана з анімістычнымі поглядамі старажытных людзей.

Анімізм – вера ў існаванне душ і духаў.

У раннім сярэднявеччы былі пашыраны ўяўленні пра язычніцкіх багоў:

Сварога (Бог неба), Сварожыча, Дажбога (Бог сонца), Ярылу, Вялеса (бог жывёлагагадоўлі), Пяруна (Бог грому і маланкі) і інш.

Язычніцтва (паганства) – прыняты ў багаслоўі і ўмоўна ў гістарычнай літаратуры тэрмін, які абазначае старадаўнія вераванні і культы, што існавалі да пашырэння т. зв. “вышэйшых” рэлігій (хрысціянства, ісламу, будызму). Яно пачынаецца ад культу продкаў і заканчываецца складаным і разгорнутым пантэонам багоў.

Язычніцкія культавыя збудаванні называліся капішчамі (свяцілішчамі). У іх цэнтры ставіліся драўляныя ці каменныя ідалы, каля якіх выконваліся рытуальныя дзеянні.



Такім чынам, можна казаць, што на тэрыторыі Беларусі існавала язычніцтва, для якога характэрны абагаўленне прыродных сіл і стыхій (пантэізм), вера ў рэальнае існаванне душы, добрых і злых духаў (анімізм), надзяленне чалавечымі рысамі і якасцямі прыродных з’яў, багоў, міфічных істот (антрапамарфізм), вера ў цудадзейную сілу асобных матэрыяльных прадметаў (фетышызм), уяўленні пра звышнатуральную роднасць паміж людзьмі і пэўным відам раслін ці жывёл (татэмізм), культ продкаў і інш.
Каталог: DocLib5 -> %D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20(%D0%BE%D1%82%D0%B5%D1%87%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%B0%D1%8F%20%D0%B8%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B0%D1%8F) -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> %D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> %D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8%201%20%D0%BA%D1%83%D1%80%D1%81%20%D0%9B%D0%B5%D0%B1%D0%B5%D0%B4%D0%B5%D0%B2
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8%201%20%D0%BA%D1%83%D1%80%D1%81%20%D0%9B%D0%B5%D0%B1%D0%B5%D0%B4%D0%B5%D0%B2 -> Тэма Рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі Генезіс усходнеславянскіх плямён і шляхі іх рассялення па тэрыторыі Беларусі. Праблема паходжання беларусаў
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8%201%20%D0%BA%D1%83%D1%80%D1%81%20%D0%9B%D0%B5%D0%B1%D0%B5%D0%B4%D0%B5%D0%B2 -> Тэма 2 Асноўныя этапы развіцця гістарыяграфіі гісторыі Беларусі Канцэпцыі польскіх і расійскіх гісторыкаў
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8%201%20%D0%BA%D1%83%D1%80%D1%81%20%D0%9B%D0%B5%D0%B1%D0%B5%D0%B4%D0%B5%D0%B2 -> Тэма Насельніцтва Беларусі ў эпоху бронзы і жалезным веку
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8%201%20%D0%BA%D1%83%D1%80%D1%81%20%D0%9B%D0%B5%D0%B1%D0%B5%D0%B4%D0%B5%D0%B2 -> Тэма Уводзіны ў гісторыю Беларусі. Гісторыя як навучальная дысцыпліна
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Тэма Беларуская гістарыяграфія ў савецкі час
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Пытанні да заліку па гісторыі Беларусі для студэнтаў 1 курса


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал