Тэма: я жыву ў Беларусі І тым ганаруся. Мэты



Дата канвертавання15.05.2016
Памер77.96 Kb.
Тэма: Я жыву ў Беларусі і тым ганаруся.


Мэты: Выхоўваць у вучняў грамадзянскія і патрыятычныя

пачуцці , фарміраваць маральныя адносіны да

Бацькаўшчыны, яе прыроды, роднай мовы, пачуццё

адказнасці за свае паводзіны і ўчынкі.



Абсталяванне: карта РБ, кніжная паліца “Мая Радзіма-

Беларусь”, муз.запісы пес. “Мой родны

кут”, “Белавежская пушча”, “Беларусія”,

“Церніца”,выказванні пісьменнікаў

аб Беларусі, партрэты першаасветнікаў.

Эпіграф (на дошцы).

О, край родны, край прыгожы,

Мілы кут маіх дзядоў!

Што мілей у свеце божым

Гэтых светлых берагоў,

Дзе бруяцца срэбрам рэчкі,

Дзе бары-лясы гудуць,

Дзе мядамі пахнуць грэчкі,

Нівы гутаркі вядуць.
Я.Колас

-Добрыйдзень, паважаныя сябры. Я рада сёння вітаць вас на нашым уроку. Тэма нашага ўрока запісана на дошцы.Давайце разам яе прачытаем.

(Дзеці чытаюць тэму).
Гучыць песня “Мой родны кут”.
-Да нашага ўрока я ўзяла эпіграф словы Я.Коласа (настаўнік чытае)

-Дзеці, да гэтага ўрока вы павінны былі падрыхтаваць выказванні бел.дзеячоў, пісьменнікаў аб родным краі. (Дзеці зачытваюць і ўсё вывесілі на дошку; 3-4 вык.).


-Так давайце ўсе разам скажам, як называецца наша краіна?

Беларусь.
-Якая прыгожая назва ў нашай краіны.

-А як яшчэ мы завём яе?



Радзіма, Бацькаўшчына ,Родны кут.
-Малайцы! Радзіма- бо тут мы нарадзіліся, бо яна нам самая родная. Бо тут поле, лес, рэчка, Зямля, па якой мы ходзім, горад, дзяржава, у якой мы жывём.

Бацькаўшчына – бо яна засталася нам ад бацькоў. А ім – ад нашых дзядоў, прадзедаў.


-Як вы маеце, які самы вялікі скарб Беларусі ? (Людзі).
Паслухайце, што сказаў вядомы бел.пісьменнік Ул.Караткевіч пра беларусаў: “Жывы, разумны, працавіты і вольналюбівы беларускі народ! Беларус адрозніваецца шчодрасцю, гатоўнасцю заўсёды прыйсці на дапамогу ў бядзе”.
-Паглядзіце на карту Беларусі. На што яна падобная ?

( На дубовы лісток, далонь ).
Давайце паслухаем, як вобразна і паэтычна гаворыць пра свій бацькоўскі край нашы пісьменнікі.
Стаяць дубровы ў жнівеньскай красе,

Плывуць у вырай2 жураўлі і гусі,

Дубовы ліст, у жылках і ў расе,

Мне нагадаў абрысы Беларусі.

С.Грахоўскі.
М.Гамолка ўяўляў сабе Беларусь далонню :”Хораша разляглася ты, наша зямля, на ўлонні старажытнай маці-планеты. І абрысы твае на дзіва сімвалічныя і высокародныя : яны нагадваюць на картах мужную, добрую чалавечую далонь”.
- Пабач з беларусамі жывуць у нашых гарадах і вёсках рускія,палякі, украінцы, літоўцы, яўрэі. Усе мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь.
Чаму ж нас называюць беларусамі, а нашу зямлю Беларуссю?
(Дакладна ніхто не ведае. Адны кажуць, што белая – ад колеру льняной вопраткі. Другія – буслы з белымі крыламі. Трэція – белая – значыць вольная).
-Паглядзіце на карту. Наша краіна размяшчаецца ў самым цэнтры Еўропы. Яе плошча складае больш за 207 тыс.кв.км. Працягласць з поўначы на поўдзень 560 км, а з заходу на ўсход 650 км.

На гэтай плошчы можна было б размясціць 3 разы такую дзяржаву як Бельгія. / гл. “Мая Радзіма-Беларусь,с.12/


-Хто ж нашы суседзі?

(Расія, Україна, Польшча, Літва, Латвія ).

- На карце адлюстраваны вобласці Беларусі. Колькі іх ?

( 6 ).

-Давайце іх назавём і пакажым.



(Брэсцкая, Віцебская, Гомельская, Гродзенская, Магілёўская І Мінская).
- У якой вобласці мы жывём ?
Гомельскай./

- Як называецца горад ?



(Гомель)
- А ці ведаеце, адкуль пайшла назва? /Гл.”Мая Радзіма-Беларусь”;с.60/
- У глыбокую даўніну ўходзіць гісторыя Гомельшчыны. Гэта – край старажытных курганоў, гарадзішч і замкаў. На яе тэрыторыі знаходзіцца больш за 250 археалагічных помнікаў.

Нашымі продкамі з’яўляюцца плямёны радзімічаў і дрыгавічаў. Гэта былі моцныя, мужныя, свабодолюбівыя людзі.

Сяліліся каля рэк: Днепр, Сож, Іпуць, Прыпяць.
Ужо ў 11-13 ст. на Гомельшчыне існавалі старажытныя гарады: Тураў (980), Стрэшын (1127), Гомель (1142), Рагачоў (1142), Мазыр (1155), Чачэрск (1157), Брагін (1147), Рэчыца (1213).
Аб жыцці прдкаў у старажытныя часы нам паведамляюць пісьмовыя крыніцы. Яны называюцца -летапісы.
У даўнія часы былі толькі рукапісныя, вялікія і цяжкія кнігі. Паперы яшчэ не было і іх выраблялі са скуры. Вокладкі ўпрыгожвалі каштоўнымі камянямі.
Галоўнымі цэнтрамі перапіскі кніг былі старажытны Полацк і Тураў.
Усяму свету вядомы імёны нашых першаасветнікаў : Кірыла Тураўскі, Еўфрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Сымон Будны, Мікола Гусоўскі.
(Дзеці выходзяць з партрэтамі першаасветнікаў і робяць невялікія паведамленні).
-А яшчэ Беларусь называлі краінай майстроў.

-Як вы думаеце чаму? Якімі рамесламі і прамысловымі вырабамі славіцца наша краіна ?


( паясы, шкло, ганчарныя вырабы, зброя- у даўнія часы.
У наш час – машынабудаванне

Легкая прамысловасць

Лесавытворчая і інш.)
- Якія фабрыкі і заводы ёсць на Гомельшчыне?

(Гомсельмаш, ЗІП,ім.Кірава, ЗЛІН,ДАК і інш)
- Ад нашых продкаў нам засталася і фальклорная спадчына.
Танец “Церніца”.
-Ва ўсе часы землі нашай дзяржавы былі вельмі прывабнымі для чужынцаў.

Наша зямля зведала і набегі татар, якія рабавалі гарады і вёскі, забіралі людзей у палон, і рыцараў-крыжакоў, і ў 1812 годзе нашэсце Напалеона. Але самыя жорсткія выпрабаванні выпалі на долю беларускага народа ў час ВА вайны 1941-1945 г.


Гучыць песня ваенных гадоў.
У часе ВА вайны загінуў кожны трэці беларус. З агульнай колькасці 9200 бел. вёсак былі разбураны і спалены гітлераўцамі. Поўнасцю, з усімі жыхарамі, было знішчана 627.

На Гомельшчыне – 70, з часткай насельніцтва было знішчана – 879 вёсак.


Зямля мая бой прымала,

Ад стара і да мала,

Ад стогадовага Талаша

Да Казея- малыша.

І падаў, распасцёрты

Кожны чацверты!



Кожны чацвёрты быў



Мёртвы –

Мір і спакой ім

Вечны !

Кожны трэці быў

Змораны,

Скалечаны і знявечаны.

1 вяд. Бел.народ узняўся на барацьбу супраць гітлераўскіх захопнікаў за свабоду і незалежнасць Радзімы. Жорсткасць акупацыйнага рэжыму толькі ўзмацняла нянавісць да фашыстаў, рабіла супраціўленне ім асабліва ўпартым і непрымірымым.

Быў сфарміраваны Гомельскі партызанскі атрад “Бальшавік”. Яго ўзначальваў Ілля Сцяпанавіч Федасеенка.

Партызаны ўзарвалі 1430 аўтамашын, спалілі 2 масты, знішчылі 1386 эшалонаў, падбілі 184 танкі, 13 самалётаў, узарвалі каля 45 тыс. Чыгуначных рэяк.
2 вяд. Масавы партызанскі рух дапамагаў набліжаць Перамогу. У выніку барацьбы з ворагам у канцы 1943 года партызаны вызвалілі значную частку Беларусі – каля 60 %. Многія з удзельнікаў і арганізатараў партызанскага руху дажылі да Перамогі, але шмат хто загінуў.
Гучыць “Лясная песня” альбо “Землянка”.
1 вяд. Супраць захопнікаў вялі барацьбу як партызаны, так і насельніцтва акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Мірныя жыхары, нароўні з шырокім супраціўленнем ваенным, эканамічным і палітычным мерапрыемствам акупацыйных уладаў, дапамагалі партызанам, рэгулярным часцям Чырвонай Арміі.

Вялікае значэнне ў барацьбе з ворагам мела дружба паміж народамі.

- Давайце прыгадаем імёны тых герояў, якія засталіся ў памяці нашага гарада – назваў вуліц.


( БрЛізюковы, Галавачоў, Кожар, Барыкін, Ісачана і інш.)
2 вяд. Нялёгка далася Перамога нашаму народу. Але, нягледзячы на складаны час , народ жыў , не падаў духам.
1 вяд. За доблесць і гераізм , праяўленыя ў барацьбе з фашысцкімі захопнікамі, звыш 300 000 салдат і афіцэраў - ураджэнцаў Беларусі- былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, а каля 400 воінаў удастоены звання Героя Савецкага Саюза.

Многія нашы землякі не вярнуліся з вайны, аддалі сваё жыццё за наша светлае будучае, за мірнае неба над намі. Многія прапалі без звестак.
Гучыць песня “День Победы” альбо “Нам нужна одна Победа”.
- Вечна будзе жыць у нашых сэрцах удзячнасць тым, хто змагаўся за Перамогу.
- Адступаючы пад націскам Савецкай Арміі, гітлераўцы пакінулі руіны гарадоў і вёсак.
Але паглядзіце, прайшло шмат часу. Гарады і вёскі змянілі сваё аблічча. Гасцей, якія наведваюць нашу дзяржаву, наш горад, прыемна ўражвае хараство яе плошчаў, вуліц, будынкаў. Кожны год узводзяцца новыя прыгожыя мікрараёны, пракладваюцца новыя вуліцы. Узгадайце, калі ласка, новыя мікрар. І вуліцы

( 17-й ,16-й, 19-й, “Клёнкаўскі”, Лядовы палац і інш)
Жыхары Беларусі любяць сваю краіну і ганарацца яе гістарычным мінулым і сучаснымі дасягненнямі.
З 1994 года на пасаду Прэзідэнта РБ быў абраны А.Г.Лукашэнка.

(Расказаць, што за гэты перыяд шмат што зроблена на карысць народу).
У нашай краіне ёсць свае дзяржаўныя сімвалы.

-Вы іх ведаеце?

(Герб, сцяг).
Герб-галоўны дзяржаўны сімвал.\Гл.с.112-113\
Сцяг- сучасны Дзяржаўны сцяг РБ мае тра колеры: чырвоны, зялёны і белы. /гл.с.114-115/
Мы – беларусы .Наша гісторыя пачынаецца ў далёкай мінуўшчыне. Мы жывём у Еўропе побач з рознымі іншымі народамі, у якіх таксама свая гісторыя. Але перш за ўсё мы павінны ведаць свае вытокі. Для таго, каб зразумець, хто мы ёсць, адкуль ідзём і куды хочам прыйсці. А яшчэ для таго, каб прадоўжыць справу тых людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё дабрабыту і росквіту роднай Беларусі.
Пад музыку дзеці разгадваюць крыжаванку.(Гучыць песня “Беларуссія).
Крыжаванка.
1.Птушка – сімвал Бел-сі. (Бусел)

2.Галоўны сімвал дзяржавы. (Герб)

3.Самы вялікі скарб Беларусі. (Людзі).

4.Назва партызанскага атрада. (“Бальшавік”).

5.Першадрукар. (Скарына)

6.Старажытны горад, радзіма К.Тураўскага. (Тураў)

7.Рака Гомельшчыны. (Сож)

8.Горад, у якім ты жывеш. (Гомель)

БУСЕЛ

ГЕРБ


ЛЮДЗІ

БАЛЬШАВІК

СКАРЫНА

ТУРАЎ


СОЖ

ГОМЕЛЬ
Атрымліваецца слова “Беларусь”.



-А зараз :Па-беларуску народным звычаем

Лепшых сяброў мы хлеб-соллю вітаем

І зычым ад шчырага сэрца:

Шчасця, здароўя і доўгалецця !

Запрашаем усіх за наш хлеб-соль.
: data -> methodical work
data -> Святлана Вяргеенка " На моры-акіяне, на востраве Буяне…"
data -> Дзяржаўнай установы адукацыі " Барунскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа"
data -> Прафсаюзнаму камітэту па прафсаюза студэнтаў
data -> Анатоль бензярук касцюшкі сяхновіцкія гісторыя старадаўняга роду
data -> Modulе Modеrn tеchnology procеssіng and analysіs mеdіcal – bіologіcal data. Tеxt tеst quеstіons
data -> Тэма: Памяць і навучанне
data -> Бялыніцкія праснакі
methodical work -> Свята “пакроў” Сцэна ўбрана, як сялянская хата. 1 Гаспадыня
methodical work -> Сценарий воспитательного мероприятия по сохранению народных традиций "Адкрытае пасяджэнне клуба "Гаспадыня" Гомель, 2011г




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка