Тэорыя І гісторыя дзяржавы І права права як інфармацыйна-знакавая сістэма



Дата канвертавання15.05.2016
Памер43.84 Kb.
ТЭОРЫЯ І ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА
ПРАВА ЯК ІНФАРМАЦЫЙНА-ЗНАКАВАЯ СІСТЭМА
Права - адна з самых складаных грамадскіх з'яў. Яно прыцягвае да сябе незвычайна шырокую ўвагу, паколькі, так ці інакш, закранае інтарэсы кожнага чалавека, розных сацыяльных груп насельніцтва. Таму права з'яўляецца прадметам вывучэння шматлікіх грамадскіх навук, перш за ўсе агульнай тэорыі дзяржавы і права, філасофіі і разглядаецца імі як найважнейшая навуковая катэгорыя. Так як права напоўнена пэўным нарматыўным зместам, права выконвае інструментальную, рэгулятыўную, інфармацыйную і знакавую функцыі [2, с.267].

Пошук навуковага праваразумення вядзецца тысячагоддзямі, з часоў пераходу чалавецтва да цывілізацыі, да рэгулявання грамадскіх адносін палітычнымі, дзяржаўнасці сродкамі. І паколькі грамадства і складзеныя ў ім умовы жыцця людзей увесь час развіваюцца, то змяняюцца і ўяўленні людзей пра права.

У гісторыі права само паняцце права некалькі разоў мянялася, атаясамлялася з іншымі элементамі грамадства і дзяржавы [4, c.154].

Права - сістэма агульнаабавязковых правілаў паводзін, якія ўсталёўваюцца (санкцыянуюцца) і забяспечваюцца дзяржавай у мэтах рэгулявання грамадскіх адносін [1].

Сістэма права - гэта аб'ектыўна абумоўленая характарам грамадскіх адносін унутраная арганізацыя (структура) права.

Права як інфармацыйна-знакавая сістэма разумеецца сёння як сукупнасць нормаў, прынцыпаў, дзеянняў для рашэння задач поўнага інфармавання і забеспячэння ведаў насельніцтвам нормаў дзейснага заканадаўства. Зыходзячы са сталага дынамізму грамадскага жыцця, пераменлівых умоў існавання, устае неабходнасць найбольш хуткага данясення звестак ад заканадаўца да грамадзяніна [2, с.234].

Інфармацыйная функцыя права з'яўляецца адной з найважных функцый у прававой сістэме дзяржавы. Яна забяспечвае інфармаванне насельніцтва аб усіх зменах, якія адбыліся ў праве за вызначаны прамежак часу.

Інфармаванне ажыццяўляецца шляхам уступлення ў сілу законаў, указаў, дэкрэтаў Прэзідэнта, пастаноў Савета Міністраў, прыняццем законаў Нацыянальным сходам. Афіцыйнае апублікаванне, г.зн. давядзенне іх да ведама шляхам узнаўлення тэксту нарматыўных прававых актаў у перыядычным друкаваным выданні Нацыянальнага рэестру прававых актаў Рэспублікі Беларусь, яго электроннай версіі і іншых афіцыйных выданнях, у друку, па тэлебачанні, радыё і іншых каналах сувязі.

Інфармацыйная функцыя права спрыяе фарміраванню ў насельніцтва пэўных прававых асноў, што ў далейшым мяркуе фармаванне ў насельніцтва пэўнай правасвядомасці [3, с.208].

У залежнасці ад узроўню, глыбіні ведаў права, яго асаблівасцяў як рэгулятара грамадскіх адносін правасвядомасць можна класіфіцыравааць як штодзённае (эмпірычнае), навуковае (тэарэтычнае) і прафесійнае.

Няведанне законаў, зняважлівае да іх стаўленне сведчаць пра адсутнасць правасвядомасці і прававой культуры. Падвышэнню гэтых паказчыкаў павінна спрыяць інфармацыйная функцыя права.

Існуе і праблема нігілізму. Сутнасць яе - у недаацэнцы значэння і ролі права і законнасці, а часам і ў ігнараванні патрабаванняў закона.

Значная частка насельніцтва ўспрымае права як такую форму ўздзеяння на паводзіны, якая выражае інтарэсы ўладных структур, з’яўляецца прымусовай і нават карнай. У свядомасці многіх людзей права ўспрымаецца як любыя рашэнні ўлад, і часта у людзей фарміруецца негатыўнае ўяўленне пра права. Такім чынам, менавіта інфармацыйная функцыя права заклікана забяспечыць фармаванне ў людзей станоўчага ўяўлення пра права.

Права-гэта сімвал дзяржавы, сімвал нацыі, сімвал грамадзянскага грамадства, права выступае як сцяг для грамадзян, дазваляючы ім адчуваць сябе абароненымі, разумна ажыццяўляць мірную дзейнасць.

Знакавая аснова сістэмы права складаецца з рознага роду пачуццяў, эмацыянальных ацэнак настрояў перажыванняў з нагоды функцыянавання права, справядлівага ці несправядлівага ўжывання прававых нормаў, парушэнняў законаў, іх выкананні і г.д. Гэтыя пачуцці могуць выяўляць адабрэнне, радасць, задавальненне ў адносінах да справядлівых законаў, правапаслухмяных паводзін людзей і, наадварот, незадаволенасць, абурэнне, гнеў з-за несправядлівых законаў, самаўпраўства службовых асоб, беззаконня, злачынстваў. Знакавая складальная права ўяўляе сабою эмацыйнае ўспрыманне права, якое можа быць уласціва як асобным людзям, калектывам, так і грамадству ў цэлым [2, c.447].

Знакавы складнік узнікае пад непасрэдным уздзеяннем паўсядзённых умоў жыцця. Прычым рэакцыя на розныя прававыя з'явы выпрацоўваецца ў чалавека не толькі пад уплывам асаблівасцяў яго індывідуальнай свядомасці і ўмоў жыцця, але і ў выніку яго ўзаемадзеяння з іншымі людзьмі.

Знакавы складнік надзвычай важны, бо дазваляе кожнаму адчуць сябе грамадзянінам, які мае дачыненне да дзяржавы, да яго інстытутаў. Сімвал права ў кожнага чалавека, бясспрэчна, індывідуальны, і гэта станоўча адбіваецца на агульнай правасвядомасці грамадзян, паколькі абмен інтэрпрэтацыямі дазваляе дасягнуць плюралізму меркаванняў, а значыць пабудовы цывілізаванага дэмакратычнага грамадства. Сімвал - ёсць сцяг для грамадзян дзяржавы і ўсёй сусветнай супольнасці [5, с.340].

Для таго каб наблізіцца да праўдзівага разумення інфармацыйна-знакавай сістэмы права, неабходна зыходзіць з таго, што па прыродзе сваёй яна вельмі складаная, унікальная сацыяльная сістэма [3, с.389].



Пералік выкарыстаных крыніц

1. Закон Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2000 года № 361-З “Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь” (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., № 7, 2/136).

2. Вішнеўскі А.Ф., Гарбаток М.А., Кучынскі В.А. Агульная тэорыя дзяржавы і права: Вучэбнік/ А.Ф. Вішнеўскі, М.А. Гарбаток, В.А. Кучынскі. – М.: - 2006. – 654с.

3. Драбязка С.Г., Казлоў В.С. Агульная тэорыя права: вучэб, дапаможнік для ВНУ/ С.Г Драбязка, В.С. Казлоў. – Мн.: Амалфея, 2007. - 480с.



4. Аляксееў С.С. Тэорыя права./ С.С. Аляксееў. – М.: Выдавецтва БЭК, 1995. – 320с.

5. Карэльскі В.Д. Тэорыя дзяржавы і права: вучэбнік для вузаў./ В.Д. Карэльскі. – М.: НОРМА-ІНФРА, 2001. – 570с.
: pub
pub -> Індывідуальныя ўдзельнікі вочнага тура Беларускай юрыдычнай студэнцкай алімпіяды-2012
pub -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Сутнасць прававой інфарматызацыі
pub -> Да ўдзелу ў завочным камандным туры Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2009 дапушчаны наступныя каманды
pub -> Навучальная установа (факультэт) Колькасць каманд, назвы каманд
pub -> Зводны пратакол камандны залік
pub -> Зводны пратакол індывідуальны залік
pub -> Статыстычная табліца ўдзельнікаў завочнага індывідуальнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2008
pub -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Колькасць балаў за завочны тур
pub -> Агееў А. Р. Спіс Навукова-метадычныя работы І публікацыі
pub -> Асноўныя публікацыі: Манаграфіі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка