Терия и история права «зараддженне парламентарызму ў беларусі»



Дата канвертавання15.05.2016
Памер69.71 Kb.
БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ

БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ ЭКОНМИЧЕСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ



ТЕРИЯ И ИСТОРИЯ ПРАВА

«ЗАРАДДЖЕННЕ ПАРЛАМЕНТАРЫЗМУ Ў БЕЛАРУСІ»


ГРАЖДАНСКОЕ ПРАВО И ПРОЦЕСС, ХОЗЯЙСТВЕННОЕ ПРАВО И ПРОЦЕСС

«РАЗВИТИЕ УПРОЩЕННЫХ ФОРМ ЮРИСДИКЦИОННОЙ ЗАЩИТЫ ПРАВА В ГРАЖДАНСКОМ И ХОЗЯЙСТВЕННОМ СУДОПРОИЗВОДСТВЕ»

СЕМАШКО ДМИТРИЙ ВЛАДИМИРОВИЧ, 5-й КУРС, ДНЕВНОЕ ОТДЕЛЕНИЕ

МИНСК 2009



ЗАРАДДЖЭННЕ ПАРЛАМЕНТАРЫЗМУ Ў БЕЛАРУСІ
Парламентарызм – гэта сістэма арганізацыі дзяржаўнай улады, структурна i функцыянальна заснаваная на прынцыпах падзелу ўладаў, вяршэнстве закону пры адначасова вядучай ролі парламента, які выконвае мэту зацвярджэння i развіцця сацыяльнай справядлівасці i правапарадку, навуковая канцэпцыя, якая арыентуе дзяржаву i грамадства на фарміраванне сістэмы дзяржаўнага уладкавання з дзейным органам народнага прадстаўніцтва, створаным у мэтах прыняцця найбольш важных народных рашэнняу i які мае законатворчую функцыю.

На наш погляд, вытокі беларускі парламентарызм пачынае фарміравацца не ў пачатку XX cт., а значна раней. Яго карані мы знаходзім у першых дзяржауных утварэннях на тэрыторьи Беларусі. Т.І. Доўнар падкрэслівае, што Раду можна ужо называць народным прадстаўніцтвам у зачаткавай форме. Гістарычныя дакументы сведчаць, што з даўніх часоў насельніцтва старажытных беларускіх княстваў збіралася для вырашэння важных жыццёвых пытанняу на сходы, якія называліся па-рознаму: «веча», «сход», «сойм». На іх вырашаліся самыя важныя дзяржауныя справы. Яны склікалася з мэтай абрання князя, разгляду пытанняў вайны i мipy, прызначэння падаткаў. Старажытнае веча як орган дзяржаўнай улады з’яулялася агульным сходам дарослых вольных людзей. Яно збіралася ў вызначаных месцах: спачатку на месцах каповшчаў, пазней — каля царквы, на гандлевых пляцоўках. Як правіла, вечавыя сходы склжалкя князем.

У Вялікім княстве Літоўскам (далей – ВКЛ) веча працягвала дзейнічаць. Вучоныя адзначаль, што агульнадзяржаўны (вальны) сойм ВКЛ узнік са старажытных вечавых сходаў. Водгукі старажытных вечавых парадкаў бачны ў заканадаўстве ВКЛ, перш за ўсе у абласных граматах. Вялікія князi выдавалі ix пры ўваходзе новых зямель у склад дзяржавы. Аднак да нашага часу дайшлі больш позніі, пацвярджальныя граматы (Полацкай зямлі 1511, 1547, 1580, 1634 гг., Віцебскай зямлі 1503, 1509, 1561 гг., Смаленскай зямлі 1505 г., Драгічынскай зямлі 1511, 1547 гг. i інш.), якія мелі сілу i значэнне мясцовых законаў[3].

Асновай для ўзнікнення Сойма ВКЛ стала Паны-Рада. Канчатковы склад Рады вызначыуся толькі ў сярэдзіне XV ст. пры вялікім князі Казіміры, калі яна пераўтварылася з асабістай рады князя ў агульнадзяржаўны орган. У яе склад уваходзяць: 4 каталіцкія біскупы, канцлер, ваяводы (віленскі, троцкі, полацкі, кіеўскі, наваградскі, віцебскі, падляшскі, смаленскі), кашталяны (віцебскі i троцкі), старасты (жамойцкі, луцкі, гарадзенскі), абласныя князі, найвышэйшы гетман, польны гетман, земскі маршалак, дворны маршалак, земскі падскарбі, Дворны падскарбі, а таксама сталовыя i дворныя ўраднікі, сакратары, пісары, віленскі цівун, земскі харужы. Склад Рады быў замацаваны прывшеем 1492 г.

Рада складалася пераважна з заможнай шляхты, але часам ў яе скалад уваходзілі і дробныя шляхціцы(за заслугі перед дзяржавай).

Некаторыя навукоўцы адзначалі, што Сойм узнікае на самым раннім пачатку фарміравання ВКЛ. У тым ліку i першая ўнія 1385 г. была заключана на агульным сойме, а з моманту заключэння Гарадзельскай уніі 1413 г. увогуле ўтвараюцца агульныя польска-літоускія соймы[5]. Сойм у перыяд складвання централізаваіай дзяржавы спачатку (перш за усё на працягу XV ст.) уяуляе сабой пашыранае пасяджэнне Рады, а потым паступова афармляецца у агульнадзяржауны заканадаучы орган.

Даследчыкі не маюць аднолькавага погляду на кампетэнцыю сойма. Адныя гавораць пра роўнасць і баланс у правах у параўнанні з Вялікім князем, другія падкрысліваюць абмежаванасць правоў Вялікага князя. Неабходна адзначыць і тое, што паўнамоцтвы Вялікага князя базаваліся перш заўсе на нормах звычаевага права і былі менш канкратызаваны. У сваю чаргу Статутны перыяд развіцця заканадаўства ВКЛ надае пэўную рэгламентацыю кампетэнцыі сойму. На сойме абмяркоувалкя кандыдатуры i выбіраліся вялікія князі, вырашаліся фінансавыя i падатковыя пытанні, міжнародныя справы адносна саюзаў, дагавораў, войнаў, разглядалкя некаторыя судовыя справы, абмяркоуваліся i прымаліся заканадаучыя акты. Вельмі важным, як адзначалася, было замацаванне Статутам 1566 г. правіла, згодна з якім усе законы дзяржавы павшны прымацца толькі на сойме, па згодзе ўcix «станаў»[3]. Упершыню была легальна замацавана магчымасць заканадаўчай ініцыятывы вальных соймаў.

Паступова ўдакладняўся i склад сойма. Амаль да сярэдзіны 60-ых гг. XVI ст. не існавала агульных законаў, якія вызначалі склад сойма. Склад вальных соймаў вызначаўся пры ix скліканні спецыяльнымі ўрадавымі распараджэннямі. Радныя паны i буйныя феадалы складалі на соймах асобную групу, нарады якой праходзілі незалежна ад «шляхецкага кола». Пасля гэтых нарадаў члены сойма сыходзілся разам для выпрацоўкі канчатковых пастаноў сойма.

Яшчэ большую увагу дзейнасці сойма i павятовых соймікау надаў Статут 1588 г. Важным было тое, што кароль абавязваўся не парушаць дзеючых прывілеяў, устаў, земскіх вольнасцяў i старых звычаяў, а новыя законы i ўставы павшны былі прымацца толькі на сойме. На пасяджэнні павятовых соймікаў павінны былі склікацца мясцовыя біскупы, ваяводы, кашталяны i земскія ўраднікі, а таксама князі, паны i шляхта. Закон абавязвау шляхту своечасова з’яуляцца на сойм — да першага дня cecii. Пачатак працы соймікаў i пытанні для абмеркаванняу на ix вызначалкя у вялікакняскіх лістах (універсалах), якія пасылалкя у паветы за 2 тыдні да адкрыцця соймікаў. Аб гэтым мясцовая адміністрацыя павінна была праз возных апавясціць усе «станы». Пра скліканне соймжаў абвяшчалася шляхам вывешвання у людных месцах спецыяльных абвестак. Статут 1588 г. вызначы таксама iepapxiю службовых асоб, якія удзельшчалі у працы соймікаў: першае месца займаў мясцовы ваявода, затым iшоў кашталян ці маршалак, потым падкаморы: харужы, суддзя, падсудак, войт, стольны, падстолны, земскі пicap, затым ураднік, паны i астатняя шляхта[3]. Іншыя прадстаўнікі свабоднага насельніцтва (мяшчане, валасныя людзі, татары, яурэі) не удзельнічалі у сойміках i пасяджэннях соймау, а маглі толькі заяўляць на соймах пра свае патрэбы.

Вучоныя адзначаюць, што пасля Люблінскай yніі пачынаюць збірацца перадсоймавыя соймікі (партыкулярныя), якія разглядалі княскія прапановы i выбіралі паслоў на сойм. Склікаліся таксама «галоўныя» або «генеральныя» соймы, на якія з’язджаліся са ўcix паветаў радныя паны i земскія паслы для абмеркавання соймавых пытанняў. Па Статуту 1588 г. агульны з’езд радных паноў i земскіх паслоў павінен быу склікацца ў Слоніме за два тыдні да агульнага сойма, аб чым за шэсць тыдняу да распачынання сойма спецыяльнымі лістамі апавяшчалася мясцовая адміністрацыя[4]. Праз чатыры тыдні пасля заканчэння cecii вальнага сойма ў паветах павінны 6ылі склжацца «рэляцыйныя» соймікі для заслухоўвання справаздачы («рэляцый») паслоў з сойма.

Падчас бескаралеўя ў паветах збіраліся каптуровыя соймікі, якія сваімі пастановамі забяспечвалі дзеяздольнасць мясцовай адміністратыўнай i судовай улады. Пры тым Вялікая шляхта сама забяспечвала ўнутраны парадак. У сувязі з канкрэтным разглядам тых ці іншых пытанняў у ВКЛ склікаліся розныя па назве мясцовыя соймкі. Перш за ўсё соймікi збіраліся для выбарау паслоў на агульнадзяржаўны сойм. Вялікакняскія акты з указанием пытанняу для разгляду на сойме перадавалкя у паветы за два тыдні да сойма. Соймавай пастановай 1567 г. прадугледжвалася адказнасць за няяўку на соймы без уважлівых прычын. На сойміках у залежнасці ад пытанняў рашэнні прымаліся як большасцю галасоў, так i аднагалосна. Склікаліся таксама элекцыйныя соймы, якія выбіралі кандыдатаў на пасады суддзяў у новыя шляхецкія суды, а таксама некаторых службовых асоб. «3 паяуленнем Галоунага суда (Трыбунала), галоунай задачай якога стау разгляд скаргау (апеляцый) на рашэнні мясцовых судоу, пачалі склікацца штогод трыбунальскія («грамнічныя») соймікі з мэтай выбару суддзяу Трыбунала»[1].

У пачатку XVII ст. пачынае дзейнічаць гаспадарчы соймы, асноунай задачай якога стала размеркаванне падаткау, а таксама попкавы з'езд з мэтай попісу войска[2]. Трэба адзначыць, што дзейнасць ycix гэтых соймікау не была цалкам урэгулявана заканадауствам. Соймікі з’яўляліся не толькі дзяржаунымі органамі, але i органамі шляхецкага самакіравання.

У другой палове XVIII ст. пачауся працэс рэфармавання соймавага ладу. Да прававых асноваў парламентарызму Рэчы Паспалітай мажліва аднесці Статут ВКЛ 1588 года, Люблінскую унію 1569 года, Генрыкаўскія артыкулы 1573 года. Сейм з’яўляўся двупалатным і складаўся з Пасольскай Ізбы і Сената. Усяго было проведена 168 Сеймаў. Праходзілі яны раз ў 2 гады па 2 тыдні ў Варшаве (с 1673 года кожны треці праводзіўся ў Гародні). Сеймы склікаліся Каралем (звычайныя сеймы). Былі таксама надзвычайныя сеймы, якія склікаліся прадстаўнікамі каталіцкай царквы.Асаблівае значэнне мела Канстытуцыя 1791 г., якая замацавала палажэнне аб размежаванні галінаў улады на заканадаўчую, выканаўчую i судовую.

На наш погляд, у часы імперскай экспансіі працэсы дэмакратызацыі і развіцця парламентарызму на тэрыторыі Беларусі былі прыпыненыя ў выніку страты дзяржаўнасці. Беларуская дзяржаўнасць і парламентарызм прадоўжылі свае развіцце праз Усебеларускі з’езд саветаў працоўных, сялянскіх, чырвонаармейскіх дэпутатаў і Вярхоўны Савет БССР.



Аднак рэальна развіцце парламенцкіх адносін прадоўжылася толькі ў канцы 80-х гадоў XX cт. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны Сход Рэспублікі Беларусь фарміравалі і фарміруюўць парламенцкія адносіны ў XX і XXI стст.
СПІС ВЫКАРЫСТАННЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ


  1. Белорусская государственность и развитие национальной правовой системы: от Статута 1588 года до современной Конституции : Материалы респ. науч.-практ. конф. (Минск. 11-12 марта 2008 г.) / редкол. : Г.А. Василевич (отв. ред.) [и др.]. – Минск : Веды, 2008. – 183 с.

  2. Вішнеўскі А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дапам. / А.Ф. Вішнеўскі. – Мн.: Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь, 2003 – 319.

  3. Парламенцкія структуры ўлады ў сістэме дзяржаўнага кіравання Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай ў XV-XVIII cтагоддзях: Матэрыялы міжнар. навук. канферэнцыі (Мінск – Наваградак, 23-24 лістапада 2007 г.) / Навук. рэд. С.Ф.Сокал, А.М.Янушкевіч. – Мінск : БІП-С Плюс, 2008. – 374 с.

  4. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года: Тэксты. Даведнік. Каментарыі. – Мн.: БелСЭ. – 1989. – 573.

  5. Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі: вучэб. дапам. / Мн.: Універсітэцкае, 1992. – 270.

Каталог: pub
pub -> Індывідуальныя ўдзельнікі вочнага тура Беларускай юрыдычнай студэнцкай алімпіяды-2012
pub -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Сутнасць прававой інфарматызацыі
pub -> Да ўдзелу ў завочным камандным туры Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2009 дапушчаны наступныя каманды
pub -> Навучальная установа (факультэт) Колькасць каманд, назвы каманд
pub -> Зводны пратакол камандны залік
pub -> Зводны пратакол індывідуальны залік
pub -> Статыстычная табліца ўдзельнікаў завочнага індывідуальнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2008
pub -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Колькасць балаў за завочны тур
pub -> Агееў А. Р. Спіс Навукова-метадычныя работы І публікацыі
pub -> Асноўныя публікацыі: Манаграфіі


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал