Трэнiнг для бацькоў i дзяцей



Дата канвертавання09.07.2016
Памер32.32 Kb.
Трэнiнг для бацькоў i дзяцей
Мэта: стварыць умовы для вербальнай i невербальнай камунiкацыi памiж бацькамi i дзецьмi

Удзельнiкi: 6-8 пар (дзiця + 1 з бацькоў)




Этап

Змест

Матэрыялы

Iнтэграцыйны

Камунiкатыўны

Рэфлексiўны

Гульня «Iндзейская вёска»

Кожны ўдзельнiк павiнен прыдумаць сабе iндзейскае iмя: Iмклiвы Струмень, Арлiнае Вока i г. д., а таксама паказаць гэтае iмя з дапамогай жэстаў. Далей «Iндзейцы» па чарзе пачынаюць перадаваць адзiн аднаму невербальныя прывiтаннi: спачатку жэстамi паказваюць сваё iмя, затым прыкладаюць руку да сэрца i паказваюць iмя таго, з кiм хочуць прывiтацца.


Практыкаванне 1.

Партнёры (дзiця + 1 з бацькоў), абдымаюць адзiн аднаго за плечы i свабоднымi рукамi спрабуюць намаляваць адну на дваiх карцiну. Размаўляць нельга.

Пасля кожная пара распавядае, што атрымалася, цi было складана выконваць заданне.

Практыкаванне 2.

«Малюнкавая дыктоўка».

Як i раней, працуем у парах. Партнёры сядзяць плячыма адзiн да аднаго. У аднаго ўдзельнiка абстрактны малюнак з геаметрычных фiгур, у другога папера i маркер. Першы ўдзельнiк падрабязна распавядае, што трэба намаляваць, другi выконвае заданне. Потым малюнак параўноўваецца з узорам. Удзельнiкi дзеляцца ўражаннямi аб тым, што дапамагала, а што перашкаджала, з якiмi складанасцямi сустрэлiся.
Падзел на групы.

Усе ўдзельнiкi павiнны моўчкi пастроiцца ў згоднасцi з датай нараджэння (ад студзеня да снежня). Можна ўжываць невербальныя сiгналы. Пасля праверкi (кожны называе свой дзень нараджэння) ўдзельнiкi разлiчваюцца на першы – другi. Атрымлiваем 2 групы: «бацькi» i «дзецi», пры чым у той i другой групе састаў разнастайны (i дарослыя, i дзецi).


Лiст дарослым / дзецям.

Кожная група стварае калектыўны лiст з пажаданнямi да iншай групы. Лiст можа пачынацца словамi: Паважаныя дарослыя! Мы б хацелi, каб вы…


Перадача лiстоў iншай групе. Чытанне, абмеркаванне.
Агульнае абмеркаванне.
«Далонька плюсаў»

Кожны ўдзельнiк на аркушы паперы абводзiць сваю далонь. Падпiсвае iмя. Аркушы з далонькамi ляжаць на стале, кожны можа напiсаць любому ўдзельнiку падзяку, камплiмент або пажаданнi. Потым кожны зачытвае, што яму напiсалi i забiрае сваю далоньку на памяць.


Папера, маркеры

Папера, маркеры

Папера, маркеры



Папера, маркеры


Трэнiнг падрыхтавалi Iрына Сыско i Святлана Ленкавец
Каталог: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал