У час вайны з Польшчай



Дата канвертавання15.05.2016
Памер43.05 Kb.
Сын Айчыны

...Якаў Пятровiч Кульнеў нарадзiўся ў дваранскай сям'i ў 1763 годзе. Яго дзед, афiцэр Васiль Сафронавiч Кульнеў, слу­жыў у Люцыне Вiцебскай губернi (цяпер г. Лудза, Латвiя). Тут i прайшло ка­роткае бестурботнае дзяцiнства Яшы.

У сям'i Пятра Васiлевiча Кульнева было шэсць сыноў i дачка. Бацька памёр рана, i лёс хлопчыкаў быў вырашаны без доўгiх разважанняў. Сямiгадовага Яшу i яго старэйшага брата Iвана аддалi у кадэцкi корпус. 3 таго часу i стаў ён жыць па законах воiнскага статута, пастаяннай муштры i жорсткай дысцыплiны. Пасля сканчання вучобы (з вялiкiм сярэбраным медалём) маладога паручнiка накiравалi служыць у Чapнiгaўcкi пяхотны полк. Неўзабаве яму давялося ўдзельнiчаць у руска-турэцкай вайне. А пасля былi войны з Польшчай, Францыяй, Швецыяй.

І ўсюды Я.П.Кульнеў дэманстраваў кавалерыйскае майстэрства, камандзiрскую кемнасць,часта ўзначальваў авангард pycкix войск, за што неаднойчы быў адзначаны высокiмi ўзнагародамi.

У час вайны з Польшчай1 Якаў Пятро­вiч служыў пад камандай А. В. Сувора­ва i многаму навучыўся ад яго. Аднак ён нiколi не пераймаў звычаi i прыёмы вялi­кага палкаводца. Д. Давыдаў пiсаў, што Кульнеў горача любiў Суворава i гаварыў пра яго са слязамi захаплення, але не пе­раймаў яго, бо добра ведаў, што дзiвацтвы згладжваюцца выключна толькi генiяль­нымi якасцямi i бессмяротнымi подз­вiгамi.

Кульнеў нi мiнуты не мог сядзець без справы, таму нiкoлi не сумаваў, не губляў бадзёрасцi духу. Такiя ж якасцi ён выхоў­ваў у падначаленых. «На марше быть добру и веселу: уныние свойственно одним старым бабам»,- пiсаў ён. А вось радкi з верша Давыдава:

Поведай подвиги усатого героя,

О муза! - расскажи, как Кульнев воевал.

Как он среди снегов в рубашке ночевал

И в финском колпаке являлся среди боя.

Пускай услышит свет

Причуды Кульнева и гром его побед.

Якаў Пятровiч быў вельмi патрабаваль­ны да сябе, не дапускаў нiякiх злоўжы­ванняў службовым становiшчам. Вось яго словы: «Я живу по-старому, сплю на сене и ношу одну изодранную и прожженную шинель, а где долг требует - там весь в серебре. Но что касается до воина, то бедность его венчает, соделывает непобедимым, страшным и добродетельным. Вот к чему я последую, ибо убожество было первою добродетелью римлян, победивших вселенную, но которых,- наконец, богатство, попавшее им в руки, развра­тило». Так ён пражыў усё жыццё. Яго брат Н. П. Кульнеў успамiнаў, што пасля смерцi самага беднага, прыязнага i велiка­душнага ў свеце генерала засталася брыч­ка з трыма коньмi i ў ёй пажыткi. Кульнеў менш за ўсё клапацiўся пра свой дабрабыт, але ўсё жыццё шанаваў гонар...

__________________________________________________________

1.Маецца на ўвазе задушэнне царскiмi войскамi нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 т. у Польшчы, на Беларусi i ў Лiтве пад кiраўнiцтвам Т. Касцюшкi.

Я. Кульнеу гаварыў: “Нега свойствен­на малодушным, а нам труды”. За ўсе гады службы ён амаль нiколi не браў ад­пачынку. I ўсе званнi, за выключэннем падпалкоунiка, ён атрымаў за баявыя за­слугi.

У адносiнах да безадказных асоб Я. Кульнеў быў нецярпiмы. На ix долю выпадалi суровыя загады, злыя i кплiвыя вымовы.

Усе свае сiлы i веды ён аддаваў службе, часта здзiўляў ycix палкаводчым майстэрствам. У 1805-1809 гг. Кульнеў прымаў удзел у войнах з Швецыяй i Францыяй, здзейснiў экспедыцыю на Аландскiя астравы. Яго войскi пераправiлiся цераз Батнiчны залiў, занялi мястэчка Грысельгам, apa6iлi усё, каб заняць Стак­гольм. За гэты паход ён атрымаў ордэн св. Анны 2-й ступенi, а нiжнiм чынам спецыяльна быў зроблены медаль. 3а гэты час Кульнеў прайшоў шлях ад маёра да генерал-маёра, быў удастоены ордэна св. Уладзiмiра 4-й ступенi, Анны 2-й сту­пенi, Георгiя 3-й ступенi. Цар Аляксандр I падарыў яму залатую шаблю з надпiсам «3а храбрасць» i рэскрыптам.

Разам з высокай патрабавальнасцю да сябе i справядлiвай строгасцю да падна­чаленых Кульнеў быў уважлiвым каман­дзiрам, чулым, спагадлiвым чалавекам. Клопатамi аб радавых салдатах прасякну­ты ўсе яго загады. Ён iмкнуўся стварыць неабходныя ўмовы для падначаленых, каб яны спраўна маглi несцi службу. «Я не сплю i не адпачываю для таго,- казаў ён,- каб армiя спала i адпачывала».

На клопаты камандзiра салдаты адказ­валi адданай службай. Доказам таму служаць паспяховыя паходы i блiскучыя перамогi. Да яго ж з павагай адносiлiся нават жыхары акупiраваных тэрыторый.

Якаў Пятровiч рэдка сустракаўся са сваiмi роднымi, аднак пастаянна падтрымлiваў з iмi перапiску, пасылаў грошы.Пасля смерцi мацi ён даў вольную прыгон­ным сялянам радавога памесця...

Аднак, нягледзячы на дасягнутыя Кульневым палкаводчыя вышынi, ён усёй душой ненавiдзеў войны. У пiсьме да бра­та Івана ёсць такiя думкi: «...в самом существе война самая успешнейшая не что иное есть, как истребление рода челове­ческого и разорение жителей, на что без содрагания сердца нельая взирать».

Тым не менш яму ўсё жыццё давялося ваяваць, i ён дастойна выконваў свой сыноўскi абавязак перад радзiмай. Генерал Кульнеў быў адным з першых рускiх военачальнiкаў, якiя змаглi аказаць арганiзаванае супрацiўленне напалео­наўскiм войскам.

3aгiнyў ён на беларускай зямлi. Калi на полi бою яму адарвала абедзве нагi, перамагаючы боль, ён сарваў з сябе крыж св. Георгiя, кiнуў яго воiнам, якiя былi побач, i сказаў: «Возьмите! Пусть неприятель, когда найдет труп мой, при­мет его за труп рядового солдата и не тщеславится убитием русского генерала».

Аб смерцi Якава Пятровiча Напалеон паведамiў у Францыю, назваўшы Кульне­ва «выдатнейшым генералам».

Такiм быў адважны воiн i цудоўны чалавек Я. П. Кульнеў.



Яго iмем названы вулiцы ў Полацку i Лудзе, ў г. п. Друя пастаўлены помнiк. У доме, дзе прайшло дзяцiнства Кульне­ва (г. Лудза), працуе краязнаўчы музей. А. Ахраменка.

Друкуецца са скарачэннямi з час.: Помнiкi-гiсторыi i культуры Белаpyci. 1985. № 4. С. 12-13.
Каталог: uploads -> files
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна
files -> Праграма аховы гісторыка-культурнай спадчыны Пастаўскага раёна на 2012 – 2015 гады
files -> Хроніка вызвалення
files -> Расоншчына ў канцы 19 – пачатку 20 стагодзя
files -> Аб выніках выбараў дэпутатаў Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 27 склікання
files -> 20 лютага 2012г. 247 Аб узнагароджанні
files -> Загінулі і пахаваны, месца пахавання вядома Прапалі без вестак
files -> 25 ліпеня 2012 г. 1074 Аб узнагароджанні


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал