У гэтым годзе дзіцячая школа мастацтваў адзначае сваё 45-ці годдзе. Яна прайшла нялегкі, але цікавы шлях развіцця ад музычнай школы, дзе вучылі толькі ігры на фартэпіяна і баяне, да дзяржаўнай установы адукацыі з рознымі аддзяленнямі , 6 філіяламі і сваімі традыцыямі.
Падарункам да юбілею стала ўзнагарода Магілеўскага абласнога выканаўчага камітэту пераможца сярод раённых дзіцячых школ мастацтваў па захоўванню і развіццю культуры Магілеўскай вобласці за 2011год. Школа ганарыцца перамогай, але мы разумеем, што самае цяжкае - наперадзе: утрымаць тытул, удасканальваць майстэрства, працаваць і працаваць.

Поделитесь с Вашими друзьями: |