Зацвярджаю
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Смалявіцкага райвыканкама
___________________П.П. Графутка
П А Л А Ж Э Н Н Е
аб раённым аглядзе-конкурсе аматарскіх аб’яднанняў, клубаў па інтарэсах
“У краіне інтарэсаў”
І. МЭТЫ І ЗАДАЧЫ
-
Падтрымка і стымуляванне, далейшае развіццё аматарскіх аб’яднанняў, павышэнне іх ролі ў дзейнасці дзяржаўных клубных устаноў раёна;
-
Прапаганда творчай дзейнасці лепшых аматарскіх аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах і выкарыстанне іх вопыту пры стварэнні новых клубных аб’яднанняў, адпавядаючых сучасным патрабаванням у сферы вольнага часу розных катэгорый насельніцтва, у тым ліку дзяцей, падлеткаў і моладзі;
-
Папулярызацыя дзейнасці клубных аб’яднанняў праз разнастайныя праграмы, накірункі і формы сумеснай дзейнасці;
-
Удасканаленне ўзроўню інфармацыйна-творчага вядзення клубнай дакументацыі
ІІ. УМОВЫ І ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ
Раённы агляд-конкурс аматарства праводзіцца 16 сакавіка 2014 г. на базе Забалоцкага СДК. У ім прымаюць удзел аматарскія аб’яднанні, клубы па інтарэсах раёна.
Згодна з заяўкамі ў аглядзе-конкурсе ўдзельнічаюць аматарскія аб’яднанні і клубы па інтарэсах па наступных накірунках дзейнасці: грамадска-культурныя, гісторыка-краязнаўчыя, традыцыйнай культуры, мастацкія, прыродазнаўчыя, спартыўныя, фізкультурна-аздараўленчыя, мастацка-тэхнічныя, калекцыйна-збіральніцкія, сямейна-бытавыя.
У адпаведнасці з асноўным накірункам дзейнасці аматарскае аб’яднанне самастойна вылучае форму ўдзелу ў аглядзе-конкурсе: тэматычныя і забаўляльныя праграмы, выстаўкі, паказы калекцый, канцэртныя нумары, візітныя карткі і інш.
Працягласць сцэнічнага выступлення аматарскага аб’яднання ад 10 да 15 хвілін.
Пакет творчай справаздачы кожнае аб’яднанне рыхтуе з абавязковай дакументацыяй (пашпарт, статут, планы работы на 2014 год, спісы ўдзельнікаў і членаў савета, сцэнарыі мерапрыемстваў, летапісы і фотаальбомы клуба, аб’яднання, 2-3 пастанощчыя фотаздымки щдзельникщ абъяднання і інш.)
Заяўку падаць да 1 сакавіка 2014 года у Смалявіцкі раённы арганізацыйна-метадычны цэнтр у друкаваным ці электронным выглядзе (smolevichi.rmcnt@mail.ru; тэл-факс 80177654016), наступнай формы (Дадатак).
Удзельнікі забяспечваюць выступленне і ўдзел у конкурсе рэквізітам і касцюмамі самастойна.
ІІІ. КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ
Дзейнасць аматарскіх аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах, якія ўдзельнічаюць у раённым аглядзе-конкурсе ацэньваецца па наступных крытэрыях:
-
Мастацка-эстэтычны ўзровень прадстаўленых выступленняў, візітовак, выстаў клубных аб’яднанняў;
-
Наяўнасць і адпаведнае вядзенне клубнай дакументацыі;
-
Стабільнасць саставу, рэгулярнасць правядзення паседжанняў і клубных мерапрыемстваў;
-
Выкарыстанне шматлікіх форм і метадаў дзейнасці аматарскіх аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах.
ІV. УЗНАГАРОДЖВАННЕ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ АГЛЯДУ-КОНКУРСУ
Склад журы вызначаецца аргкамітэтам, рашэнне журы перагляду не падлягае. Аматарскія аб’яднанні і клубы па інтарэсах на раённым аглядзе-конкурсе аматарства “У краіне інтарэсаў” па рашэнні журы ўзнагароджваюцца граматамі, сувенірамі. Пераможцы агляда-конкурса за 1, 2 і 3 месца ўзнагароджваюцца дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.
ДАДАТАК
Заяўка
на ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе аматарскіх аб’яднанняў,
клубаў па інтарэсах
“У краіне інтарэсаў”
-
Назава калектыва (клуба па інтарэсах, аматарскага аб’яднання, з паведамленнем накірунка дзейнасці і узроставай прыналежнасці): _________________________________
-
Прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка калектыву_______________________________________
-
Месца жыхарства__________________________________
-
Пашпартныя звесткі : серыя____ №_________выданы_______
Дата выдачы__________, асабісты нумар _____________,
хатні адрас _______________________________________
-
Назва праграмы__________________________________
-
Спіс удзельнікаў
-
Да заяўкі дадаецца 2 пастановачныя фотаздымкі каллектыва у электронным выглядзе, сцэнарый праграмы не больш за 10-15 хвілін.
-
Кіраўнік клубнай установы ____________________________________
___________________________________
(подпіс)
Поделитесь с Вашими друзьями: |