У минска на рынке



Дата канвертавання19.07.2016
Памер7.68 Kb.
У МИНСКА НА РЫНКЕ

У Мінску на рынку,


Ў канцы агароды,
Бабулька старая
Садзіцца заўсёды.

Усякія зёлкі


На рынак прыносіць
І людцаў прахожых
Купляць у ёй просіць.

Ляжаць перад бабкай,


Ці вечар,ці ранак,
Пучкі дзівасілу,
Чабор і румянак.

Ад кожнай хваробы


Ё зёлкі, карэнне;
Лячыць можа імі
Падвей, парушэнне.

І любчыку нават


Дасць вам пад сакрэтам
Ды наўча, як зводзіць
Любізнічкам гэтым.

І ўсякіх, усякіх


Дастанеце лекаў,
Якіх толькі людзі
Не зналі ад векаў.

Шмат летак бабульцы:


Трасуцца ўжо рукі -
Ёсць пэўна унукі,
Э! Нават праўнукі.

Усяк ёй жылося


На свеце на Божым -
І смутна,самотна,
І з хлопцам прыгожым.

І слёзы ліліся,


І песні звінелі,
Малойцавы грудзі
Туліла ў пасцелі.

Ды ўсё ж праляцела,


Як яснай маланкай;
Спяць думкі і песні,
Ў магіле спіць Янка.

Эй, моладасць- радасць


Мінула ўдалая!
А старасць-няўдаласць
Ніяк не мінае.

І кепска бабульцы:


Сівая,худая,
Брак сіл працаваці,
Дык зёлкі збірае.

Нясе іх да Мінска,


На рынку садзіцца,
Збывае і вуча,
Як трэба лячыцца.

А можа,паможа


Душы хоць адной дзе,
І праца бабулькі
На марна не пойдзе.


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал