Учебная программа для специальности: 1-01 01 02-0 4 Дошкольное образование. Физическая культура 1-01 01 0



Дата канвертавання15.05.2016
Памер156.36 Kb.
ТыпУчебная программа
УО «Мозырский государственный педагогический университет

им. И.П. Шамякина»

УТВЕРЖДАЮ

Проректор по учебной работе

_____________ Н.А. Лебедев

« 27 » 06 2011 г.

Рег. № УД 11/7-18-474


КРАЯЗНАЎСТВА
Учебная программа для специальности:
1-01 01 02-04 Дошкольное образование. Физическая культура

1-01 01 02-05 Дошкольное образование. Логопедия

1-01 02-02…. Начальное образование. Дополнительная специальность
Факультет Дошкольного и начального образования
Кафедра Методики начального образования
Курс (курсы) 4
Семестр (семестры) 8
Лекции 18 Экзамен ______________
Практические (семинарские)

занятия 16 Зачёт 8 сем.


Лабораторные

занятия___________ Курсовой проект (работа) _


Всего аудиторных

часов по дисциплине 34


Всего часов Форма получения

по дисциплине 52 высшего образования дневная


Составитель: Лисовский Л.А., к.п.н., доцент
2011

Учебная программа составлена на основе

________________________________________________________________________
Рассмотрена и рекомендована к утверждению на заседании кафедры

методики начального образования
«19» 05 2011 г., протокол № 10

Заведующий кафедрой _________ Л.А. Лисовский

Одобрена и рекомендована к утверждению Научно-методическим советом

факультета дошкольного и начального образования
« » 2011 г., протокол № ….
Председатель ____________ Н.А. Борисенко

Одобрена и рекомендована к утверждению Научно-методическим советом УО МГПУ им. И.П. Шамякина


«__»________ 2011 г., протокол № _______
Председатель _________ Н.А. Лебедев

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Пачатковая школа перайшла на адукацыйныя стандарты. Уведзены ў навучальны працэс дысцыпліны “Чалавек і свет”, “Мая Радзіма – Беларусь”, якія ўяўляюць сабой аб’яднанне геаграфічных, біялагічных, сацыяльна-эканамічных і іншых ведаў. Яны прызваны забяспечыць гарманічнае развіццё пазнавальных здольнасцей вучняў.

Адным з важнейшых дыдактычных прынцыпаў навучання малодшых школьнікаў з’яўляецца краязнаўчы, які дазваляе выкладаць новы матэрыял на аснове сувязі блізкага і далёкага невядомага і вядомага.

Дысцыпліна“Краязнаўства” выкладаецца на факльтэце дашкольнай і пачатковай адукацыі.

Мэта дысцыпліны – падрыхтаваць будучых настаўнікаў пачатковых класаў, выхавацеляў дашкольных устаноў ведамі, уменнямі і навыкамі неабходнымі для вывучэння прыроды роднага краю, для выхавання у дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту любві да сваёй Радзімы, да беражлівых адносін да прыроды і навакольнага асяроддзя.

У выніку засваення вучэбнага матэрыяла студэнты атрымліваюць не толькі трывалыя веды аб прыродзе Беларусі, асабліва Гомельскай вобласці, але і фарміруюць у сябе канкрэтныя навыкі і уменні краязнаўчага апісання асобных кампанентаў прыроды (рэльефу, клімату, унутраных водаў, глебы, расліннасці і жывёльнага свету і г.д.).

Школьнае геаграфічнае краязнаўства распаўсюджанна у многіх школах і дзяцячых дашкольных установах (краязнаўчыя вугалкі, музеі, масавыя формы работы і г.д.). таму ў ппраграме выдзелены гадзіны па тэме “Школьны краязнаўчы музей”. Мэтай дысцыпліны “Краязнаўства” з’яўляецца выхаванне асобы студэнта як прадстаўніка грамадства і прыроды, актыўнага ўдзельніка пераўтварэння прыродных працэсаў і з’яў у сістэме “Прырода-чалавек-грамадства”, а таксама фарміраванне экалагічнай культуры студэнтаў.
Студэнты павінны ведаць прыродныя асаблівасці (геаграфічнае становішча, геалагічную будову, карысныя выкапні, рэльеф, клімат, унутранныя воды, глебы і г.д.), асаблівасці характарыстыкі насельніцтва і гаспадаркі Беларусі, экалагічныя праблемы Гомельскай вобласці і Беларусі, паказаць на карце формы рэльефа, радовішчы карысных выкапняў, рэкі, азёры, гарады, змест і кампазіцыю краязнаўчага музея.
Студэнты павінны ўмець праводзіць назіранні за прыроднымі аб’ектамі, устанавліваць сувязі паміж рознымі сезоннымі з’явамі, беражліва адносіцца да прыродных аб’ектаў роднага краю, прымяняць краязнаўчыя веды на практыцы, збіраць неабходныя краязнаўчыя матэрыялы па свайму краю і выкарыстоўваць іх у сваёй працы.
ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ
Уводзіны

Прадмет і задачы краязнаўства, месца геаграфічнага краязнаўства ў геаграфіі Беларусі, у выкладанні прыродазнаўчых дысцыплін для пачатковых класаў.

Арганізацыйныя формы краязнаўства ў Беларусі. Школьнае краязнаўства, яго роля ў вучэбна-выхаваўчай рабоце школы. Гісторыя развіцця школьнага краязнаўства ў Беларусі.
Беларусь на карце свету

Беларусь у еўрапейскай і сусветнай супольнасці. Фізіка-геаграфічнае, эканоміка-геаграфічнае і геапалітычнае становішча Беларусі. Геаграфічныя каардынаты Беларусі.

Паняцце аб карце. Маштаб і яго віды. Градусная сетка і геаграфічныя каардынаты. Спосабы адлюстравання рэльефу на карце. Умоўныя знакі карты. Спосабы арыентавання. Геаграфічны цэнтр Беларусі. План мясцовасці.
Геалагічная будова, карысныя выкапні і рэльеф Беларусі

Унутраная будова Зямлі. Паняцце аб геасінкліналях і платформах, асаблівасці іх развіцця. Асаблівасці геалагічнай гісторыі Зямлі ў межах Беларусі.

Мінералы і горныя пароды, методыка іх апісання.

Метады апісання геалагічнага агалення, складання калекцыі мінералаў і горных парод для краязнаўчага музея ці краязнаўчага вугалка школы. Ахова нетраў. Карысныя выкапні Беларусі і іх сувязь з геалагічнай будовай (нафта, сланцы, торф, калійная соль і інш.). Карысныя выкапні сваёй мясцовасці.

Рэльеф, яго асноўныя формы і асаблівасці ўтварэння. Уплыў старажытнага зледзянення і геалагічнай будовы на фарміраванне рэльефу. Рэльефаўтваральная роля ветру, лёду, цякучых паверхневых і падземных вод. Гемарфалагічнае раяніраванне. Методыка краязнаўчага апісання розных форм рэльефу.
Надвор’е і клімат

Надвор’е. Прагноз надвор’я. Мясцовыя прыкметы надвор’я. Методыка правядзення назіранняў за надвор’ем і прыроднымі аб’ектамі.

Клімат, асноўныя фактары кліматаўтварэння і кліматаўтваральныя працэсы. Асаблівасці цеплавога і воднага рэжымаў Беларусі. Поры года і прычыны іх змены. Агракліматычныя рэсурсы. Ахова атмасферы.
Глебы Беларусі

Паняцце аб глебе, фактары глебазтварэння. Марфалагічныя прыкметы глебы. Асноўныя тыпы глеб Беларусі, іх уласцівасці і экалагічны стан. Радыёактыўнае забруджванне глеб. Методыка краязнаўчага апісання глеб.


Расліннасць і жывёльны свет

Расліннасць Беларусі. Лясы, лугі, балоты. Легкавыя і каштоўныя расліны. Жывёльны свет лясоў, лугоў, вадаёмаў, паселішч. “Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь(1993).

Арганізацыя аховы прыроды ў Беларусі: нацыянальныя паркі, запаведнікі, заказнікі. Экалагічная дзейнасць вучняў у школах Беларусі. Ахова расліннага і жывёльнага свету.
Насельніцтва Беларусі

Колькасць насельніцтва, узрастовая структура, сучасныя дэмаграфічныя праблемы, нацыянальны склад насельніцтва. Гісторыка-этнаграфічныя раёны Беларусі. Працоўныя рэсурсы і рынак працы.

Тыпы гарадскіх і сельскіх пасяленняў. Вялікія гарады. Тапаніміка Беларусі.
Агульная характарыстыка гаспадаркі Беларусі

Агульная характарыстыка гаспадаркі. Фарміраванне, галоўныя галіны гаспадарчага комплексу. Сучасная структура гаспадаркі, напрамкі структурнай перабудовы ва ўмовах пераходу да рыначных адносін. Мадэлі эканамічнага развіцця. Міжгаліновыя комплексы (паліўна-энергетычны, машынабудаўнічы, будаўніча-прамысловы, хімічны, вытворчасць тавараў і паслуг, транспартны і інш.). Асаблівасці, структура і размяшчэнне аграпрамысловага комплексу. Раяніраванне і вобласці Беларусі.


Агранізацыя краязнаўчай работы ў школе

Арганізайная структура краязнаўчай работы ў школе. Асноўныя формы школьнай і пазашкольнай краязнаўчай работы вучняў пачатковых класаў. Педагагічныя прынцыпы арганізацыі школьнай краязнаўчай работы. Арганізацыя, планаванне і змест работы краязнаўчага гуртка, краязнаўчага музея школы.

Рэгіянальная асаблівасці і рэгіянальная структура вучэбна-выхаваўчай прасторы. Мадэль рэгіянальнай сістэмы вучэбна-выхаваўчай прасторы. Навуковыя сувязі ў сітсэме прыроды – чалавек – грамадства і іх роля ў вывучэнні роднага краю.


Тэматычны план



тэмы


Назва тэмы

Аўдыторныя

Лекцыі

Практ.

Лаб.

Усяго

1

Уводзіны. Роля краязнаўства ў вучэбна-выхаваўчым працэсе..

2










2

Беларусь на карце свету

2

2




4

3

Геалагічная будова, карысныя выкапні і рэльеф Беларусі

2

2




4

4

Клімат і ўнутраныя воды Беларусі.

2

2




4

5

Глебы Рэспублікі Беларусь.

2

2




4

6

Расліннасць, жывёльны свет і ахоўваемыя тэрыторыі.

2

2




4

7

Насельніцтва Рэспублікі Беларусь.

2

2




4

8

Агульная характарыстыка гаспадаркі

2

2




4

9

Арганізацыя краязнаўчай работы ў школе.

2

2




4

Усяго гадзін:

18

16




34


ІНФАРМАЦЫЙНАЯ (ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНЫЯ) ЧАСТКА

Асноўная літаратура


1. Беларуская Савецкая Энцыклапедыя: У 12 т. Мінскн, 1969 – 1975.

2. Сідор, С.І. Геаграфія Беларусі ў пытаннях і адказах / С.І. Сідор [і інш.].– Мінск., 1998.

3. Жучкевіч, В.А. Чаму так названа / В.А. Жучкевіч.– Мінск., 1969.

4. Корнеев, И.Г. Полевая практика по землеведению и краеведению / И.Г. Корнеев. Минск, 1982.

5. Даринский, А.В. Краеведение: Пособие для учителя / А.В. Даринский [и др.].– М., 1987.

6. Кудло, К.К., Палявая практыка па краязнаўству / К.К. Кудло, М.У. Лыскавец.– М., 1997.

7. Лісоўскі, Л.А. Землязнаўства і краязнаўства. Вучэбна-палявая практыка / Л.А. Лісоўскі.– Мазыр, 1997.

8. Лісоўскі, Л.А. Землязнаўства і краязнаўства Ч. 1, Ч. 2. / Л.А. Лісоўскі.– Мазыр, 2004.

9. Лісоўскі, Л.А. Прырода роднага краю. Гомельская вобласць /Л.А. Лісоўскі.– Мазыр, 2004.

10. Лыч, Л.М. Назвы зямлі беларускай /Л.М. Лыч.– Мінск, 1994.

11. Лярский, П.А. Пособие по краеведению / П.А. Лярский.– Минск., 1996.

12. Ратобыльский, Н.С. Землеведение и краеведение / Н.С. Ратобыльский, П.А. Лярский.– Мн., 1987.

13. Шур, В.В. Беларускія ўласныя імёны: Беларуская антрапаніміка і тапаніміка: дапам. для настаўніка / ВУ.В. Шур.– Мінск, 1998.

14. Энцыклапедыя прыроды Беларусі.– Минск, 1983 – 1986. Т. 1 – 5.



Дадатковая літаратура


1. Аношка, В.С. Мелиоративная география Беларуси / В.С. Аношка.– Минск, 1978.

2. Блакітная кніга Беларусі.– Мінск, 1994.

3. Гурский, Б.Н. Определитель минералов и горных пород / Б.Н. Гурскій, К.К. Кудло.– Минск, 1978.

4. Гурскі, Б.М. Як збудаваны і чым багаты нетры Беларусі / Б.М. Гурскі.– Мінск, 1992.

5. Дрозд В. Река Припять / В. Дрозд, О. Ревера.– Минск, 1988.

6. Жилинский, И.И. Очерк работ Западной экспедиции по осушению болот / И.И. Жилинский: СПб., 1899.

7. Использование и охрана малых рек. – Минск, 1989.

8. Катович, Н.К. Краеведческая деятельность как средство экологического воспитания школьников / Н.К. Катович.– Минск, 1992.

9. Катович, Н.К. Педагогические основы регионализации системы воспитания школьников / Н.К. Катович.– Минск, 1999.

10. Кудло К.К. Лабораторные и практические занятия по землеведению и краеведению. Минск, 1985.

11. Кудло, К.К. Методические указания по организации фенологических наблюдений / К.К. Кудло.– Минск, 1989.

12. Кудло, К.К. Определитель минералов / К.К. Кудло, М.В. Лыскавец.– Минск, 2000.

13. Манак, Б.А. Геаграфія насельніцтва Беларусі / Б.А. Манак.– Мінск, 1992.

14. Матвеев, А.В., Гурский Б.Н., Левицкая Р.Н. Рельеф Белоруссии / А.В.Матвеев, Б.Н. Гурскмй, Р.Н. Левіцкая.– Минск, 1988.

15.Никонов, М.А. Практикум по географическому краеведению. М., 1985.

16. Гурский, Б.Н. Полевые практики по географическим дисциплинам и геологии / Б.Н. Гурский [и др.].– Минск, 1989.

17. Сацыяльна-эканамічная геаграфія Рэспублікі Беларусь / Пад. рэд. А.В. Саломкі.– Мінск, 1997.

18. Смоліч, А. Геаграфія Беларусі / А. Смоліч.– Мінск, 1993.

19. Строев, К.Ф. Краеведение / К.Ф. Строев.– М., 1967.

20. Гурскі, Б.Н. Фізічная геаграфія Беларусі / Б.Н. Гурскі [і інш.] – Мінск, 1995.

21. Чарнобыль. Погляд праз дзесяцігоддзе.– Мінск, 1996.

22. Широков, В.М. Пруды Белоруссии / В.М. Широков, И.И. Кирвель.– Минск, 1987.

23. Шкляр, А.Х. Календарь природы Белоруссии / А.Х. Шкляр.– Минск, 1979.

ПЫТАННІ ДА ЗАЛІКУ

па дысцыпліне “Краязнаўства”

для студэнтаў дзённай формы атрымання адукацыі
1. Выпісаць плошчу Беларусі і параўнаць яе з тэрыторыяй Украіны, Іспаніі, Францыі, Германіі, Венгрыі, Вўстрыі, Швецыі.

2. Назавіце асноўныя даты і этапы фарміравання тэрыторыі Беларусі у XI – XVI ст.

3. Назавіце асноўныя даты і этапы фарміравання тэрыторыі Беларусі у XVIII – XX ст.

4. Сучаснае эканоміка- і палітыка-геаграфічнае становішча Беларусі.

5. Пачатак сістэматычных назіранняў прыроды Беларусі (будаўніцтва каналаў, метэастанцыі, гідралагічныя пасты).

6. Экспедыцыйнае і статыстычнае вывучэнне Беларусі.

7. Задачы фізіка-геаграфічнага даследавання Беларусі.

8. Задачы эканоміка- геаграфічнага даследавання Беларусі.

9. Комплексныя даследаванні Беларусі.

10. Назавіце месцазнаходжанне крайніх пунктаў Беларусі, геаграфічны цэнтр Беларусі, геаграфічны цэнтр Еўропы.

11. Назавіце вучоных і іх працы па вывучэнню насельніцтва і гаспадаркі Беларусі ў XX ст.

12. Што вы ведаеце пра уклад А. Смоліча ў вывучэнне геаграфіі Беларусі.

13. Назавіце прыродныя ўмовы жыцця Беларусі.

14. Дайце агульную характарыстыку геалагічнай будовы Беларусі.

15. Якія асноўныя структуры зямной кары выяўлены на тэрыторыі Беларусі.

16. Дайце аналіз дачацвярцічных адкладаў на тэрыторыі Беларусі.

17. Дайце характарыстыку радовішчаў карысных выкапняў: нафты і газу.

18. Дайце характарыстыку радовішчаў карысных выкапняў: бурага вугалюі ігаручых сланцаў.

19. Дайце характарыстыку радовішчаў карысных выкапняў: калійнай і каменнай солі.

20. Дайце характарыстыку радовішчаў карысных выкапняў: фасфарытаў і даламітаў.

21. Дайце характарыстыку радовішчаў карысных выкапняў: мінеральных вод.

22. Што такое рэльеф і назўавіце фактары фарміравання рэльефу Беларусі.

23. Дайце характарыстыку Беларускай грады.

24. Дайце характарыстыку Палескай нізіны.

25. Якія формы рэльефу утвораны старажытнымі зледзяненнямі. Дайце апісанне.

26. Назавіце і ахарактарызуйце кліматаўтваральныя фактары на Беларусі.

27. Дайце характарыстыку цыркуляцыі атмасферы над Беларуссю.

28. Характарыстыка рэк Беларусі Балтыйскага мора.

29. Характарыстыка рэк Беларусі Чорнага мора.

30. Агульная характарыстыка азёр Беларусі.

31. Агульная характарыстыка вадасховішчаў Беларусі.

32. Дайце характарыстыку глебаўтваральных працэсаў на Беларусі.

33. Назавіце асноўныя тыпы глебаў Беларусі.

34. Дайце характарыстыку лясной расліннасці Беларусі.

35. Дайце характарыстыку лугоў Беларусі.

36. Дайце характарыстыку балот Беларусі.

37. Дайце характарыстыку жывёльнага свету лясоў Беларусі.

38. Дайце характарыстыку жывёльнага свету вадаёмаў і узбярэжжаў Беларусі.

39. Дайце характарыстыку жывёльнага свету палёў і лугоў Беларусі.

40. Дайце характарыстыку нацыянальных паркаў Беларусі.

41. Дайце характарыстыку запаведнікаў Беларусі.

42. Дайце характарыстыку заказнікаў Беларусі.

43. Структура Чырвонай Кнігі Беларусі і выкарыстаныя паняцці (катэгорыі і схемы апісання таксонаў).

44. Даць вызначэнне паняцця “насельніцтва”

45. Назваць фактары змянення натуральнага руху. Чым яны характарызуюцца?

46. Чым характарызуецца паняцце “насельніцтва”?

47. Што такое дэмаграфічная палітыка? На што яна накіравана ў Беларусі?

48. Што сабой уяўляе механічны рух?

49. Раскрыць змест паняцця “міграцыі”.

50. Што такое сальда?

51. Чым вызначаецца колькасны склад насельніцтва?

9. Чым вызначаецца якасны склад насельніцтва?

52. Чаму ў Беларусі ўзнікла праблема беспрацоўя? Вызначыць прычыны.

53. Якую функцыю выконвае дзяржаўная служба занятасці?

54. Якія суадносіны занятасці насельніцтва ў вытворчай сферы?

55. Што сабой уяўляе структура занятасці ў невытворчай сферы?

56. Якія змены адбыліся ў структуры занятасці ў выніку ўвядзення прыватнай уласнасці?

57. Якую працу выконваюць менеджэр, брокер?

58. Даць вызначэнне паняцця “этнас”.

59. Якія суадносіны этнічнага складу насельніцтва Беларусі?

60. Чым вызначаюцца сацыяльныя групы насельніцтва Беларусі?

61. Чым тлумачыцца полаўзроставы склад насельніцтва Беларусі?

62. Даць вызначэнне шчыльнасці насельніцтва. Якія фактары паўплывалі на раўнамернае размеркаванне насельніцтва на тэрыторыі Беларусі?

63. Якмя групы пасяленняў існуюць у Беларусі? Даць іх вызначэнне.

64. На якія групы падзяляюцца гарады па колькасці жыхароў? Назаваць іх і паказаць на карце.

65. Як размяркоўваюцца пасяленні па іх функцыях?

66. Па плану даць характарыстыку свайго населенага пункта.

67. Пералічыць функцыі гарадоў і прывесці прыклады.

68. Куды накіраваны патокі ўнутранных міграцый у Беларусі і чаму?

69. Які ўплыў аказваюць на працоўныя рэсурсы міграцыі насельніцтва?

70. Якія праблемы ўзніклі ў рэгіёнах Беларусі ў выніку міграцый? Як іх можна вырашыць?

71. Рассяленне беларусаў за межамі Беларусі.

72. Нацыянальны склад насельніцтва.

73. Рэлігійныя канфесіі на Беларусі.

74. Старажытныя і маладыя гарады Беларусі.


УЧЕБНО-МЕТОДИЧЕСКАЯ КАРТА


Номер раздела, темы, занятия

Название раздела, темы, занятия;

перечень изучаемых вопросов



Количество аудиторных часов

Материальное обеспечение занятия (наглядные, методические пособия и др.)

Литература

Формы контроля знаний




лекции

практические (семинарские) занятия

лабораторные

занятия


управляемая

самостоятельная

работа студента


1

2

3

4

5

6

7

8

9

1

2
3


4
5
6

7
8
9




Уводзіны. Роля краязнаўства ў вучэбна-выхаваўчым працэсе..
Беларусь на карце свету.
Геалагічная будова, карысныя выкапні і рэльеф Беларусі
Клімат і ўнутраныя воды Беларусі.
Глебы Рэспублікі Беларусь.
Расліннасць, жывёльны свет і ахоўваемыя тэрыторыі.
Насельніцтва Рэспублікі Беларусь.
Агульная характарыстыка гаспадаркі
Арганізацыя краязнаўчай работы ў школе.

2

2
2


2
2
2

2
2
2


2
2


2
2
2

2
2
2





















Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал