Учебная программа для специальности: 1-02 02-08 Начальное образование. Практическая психология Факультет



Дата канвертавання18.06.2016
Памер266.76 Kb.
ТыпУчебная программа
УО «Мозырский государственный педагогический университет

им. И.П. Шамякина»

УТВЕРЖДАЮ

Проректор по учебной работе

______________ И.М. Масло

« 20 » 10 2009 г.

Рег. № УД 18-15/р.




Природоведение. Землеведение и краеведение
Учебная программа для специальности:
1-02 02-08 Начальное образование. Практическая психология

Факультет Дошкольного и начального образования


Кафедра Методики начального образования
Курс (курсы) 1
Семестр (семестры) 1,2
Лекции 24/16 Экзамен -2 сем.
Практические (семинарские)

занятия 18/28 Зачёт 1 сем.


Лабораторные

Занятия Курсовой проект (работа) ___


Всего аудиторных

часов по дисциплине 86


Всего часов Форма получения

по дисциплине 186 высшего образования дневная


Составил (а) Лисовский Л.А., к. п. н., доцент
2009 г.

Учебная программа составлена на основе типовой программы Рег. № ТД-А. 176/тип. От 14.04.2009


Рассмотрена и рекомендована к утверждению в качестве рабочего варианта на заседании кафедры методики начального образования
«__» __________ 2009 г., протокол № _____

Заведующий кафедрой _________ Л.А. Лисовский

Одобрена и рекомендована к утверждению в Научно-методическим советом

Университета УО МГПУ им. И.П. Шамякина
«__»________ 2009 г., протокол № _______
Председатель ______________ И.М. Масло

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Дысцыпліна “Прыродазнаўства. Землязнаўства і краязнаўства” на педагагічным факультэце з’яўляецца пазнавальным і агульнаадукацыйным прадметам. Яна неабходна будучаму настаўніку пачатковай школы для паспяховага выкладання прыродазнаўчых дысцыплін і правядзення пазакласнай работы. У аснове курса – асноўныя звесткі фізічнай геаграфіі.

У сувязі з увядзеннем агульнаадукацыйных стандартаў у вышэйшай і сярэдняй агульнаадукацыйнай школе, рэалізацыі Канцэпцыі развіцця педагагічнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь інтэграцыі сістэмы адукацыі курс “Прыродазнаўства. Землязнаўства і краязнаўства” мае мэту узброіць будучых настаўнікаў пачатковых класаў ведамі, уменнямі і навыкамі, неабходнымі для выкладання прыродазнаўчых дысцыплін ў пачатковай школе, правядзенню прыродаахоўнай дзейнасці, а таксама пазнаёміць з геаграфіяй роднай краіны (прырода, насельніцтва, гаспадарка), праблемамі роднага краю.

Курс “Чалавек і свет” ў пачатковай школе і курс “Прыродазнаўства. Землязнаўства і краязнаўства” у вышэйшай школе займаюць адно з вядучых месцаў у гуманістычным станаўленні асобы, фарміраванні агульнаграмадскіх і нацыянальных каштоўнасцей, выхаванні геаграфічнай культуры.

“Прыродазнаўства. Землязнаўства і краязнаўства” як частка сістэмы фізіка-геаграфічнай адукацыі уключае звесткі аб сферах Зямлі (літасфера, гідрасфера, атмасфера, біясфера, наасфера, геаграфічная абалочка) аб метадах іх даследвання, аб асноўных кампанентах прыроднага комплекса і ўзаемных сувязях паміж імі. Асаблівая ўвага ўдзяляецца вывучэнню Зямлм як планеты, сучаснаму ўяўленню аб складзе, будове, паходжанні Сусвету, іншым целам Сонечнай сістэмы, месцы Зямлм ў сонечнай сістэме і яе экалагічныя праблемы, асваенне чалавекам Сусвету.

Трывалыя веды па землязнаўству і краязнаўству патрабуюць добрага ведання геаграфічнай карты – як другой мовы геаграфіі, навыкаў арыентыравання на мясцовасці; ведання геаграфічнай наменклатуры свету і Рэспублікі Беларусь, якую яны пачыналі вывучаць у сярэдняй школе, з’яўляецца неабходным кампанентам фарміравання геаграфічнай культуры будачага настаўніка.

Паколькі выпускнікі факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі будуць працаваць у розных кутках Беларусі, то краязнаўчыя веды даюцца ў межах усяго нашага роднага краю – Рэспублікі Беларусь. Канкрэтныя навыкі і ўменні студэнты атрымліваюць пры правядзенні краязнаўчай палявой практыкі і складанні геграфічнага апісання свайго раёна ці мясцовасці.

МЭТА ДЫСЦЫПЛІНЫ
У сувязі з увядзеннем агульнаадукацыйных стандартаў у вышэйшай і сярэдняй агульнаадукацыйнай школе, рэалізацыі Канцэпцыі развіцця педагагічнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь інтэграцыі сістэмы адукацыі курс “Прыродазнаўства”мае мэту узброіць будучых настаўнікаў пачатковых класаў ведамі, уменнямі і навыкамі, неабходнымі для выкладання прыродазнаўчых дысцыплін ў пачатковай школе, правядзенню прыродаахоўнай дзейнасці, а таксама пазнаёміць з геаграфіяй роднай краіны (прырода, насельніцтва, гаспадарка), праблемамі роднага краю.

Задачы курса “Прыродазнаўства. Землязнаўства і краязнаўства”.
1. Студэнты ў працэсе вывучэння курса павінны засвоіць асноўныя фізіка-геаграфічныя паняцці, узаемасувязь праходзячых у геаграфічнай абалонцы працэсаў.

2. Фарміраванне навыкаў практычнай работы з атласамі, картамі, глобусам, тэлурыем, метэаралагічнымі прыборамі, калекцыямі мінералаў горных парод.

3. Фарміраванне навыкаў арыентавання на мясцовасці, складання планаў мясцовасці, правядзення неабходных назіранняў за надвор’ем, кампанентамі прыроды.

4. Вывучэнне Зямлі як планеты, Сусвету, ролі Сонца ў Сонечнай сістэме.

5. Вывучэнне прыродных асаблівасцей, насельніцтва і гаспадаркі Беларусі, як краіны ў цэнтры Еўропы, у саюзе з Расіяй і СНД.

6. Вывучэнне эколага-геаграфічных праблем Беларусі і краін свету.

7. Фарміраванне навуковых асноў, заканамерных сувязей у сістэме “прырода-чалавек-грамадства”, геаграфічнай і экалагічнай культуры, беражлівых адносін да прыроды роднага краю.

ПРАГРАМА ПА ЗЕМЛЯЗНАЎСТВУ І КРАЯЗНАЎСТВУ
1. УВОДЗІНЫ

Геаграфічная абалонка – прадмет агульнага землязнауства (агульнай фізічнай геаграфіі). Задачы агульнага землязнауства. Месца ў сістэме геаграфічных навук. Змест і задачы курса "Землязнауства ікраязнауства" на факультетах педагогікі i методыкі пачатковага навучання.


2. ЗЯМЛЯ І СУСВЕТ

Сучасныя уяўленні аб складзе, будове, паходжанні Сусвету (Метага-лактькі). Галактыка i Сонечная сістэма, месца Зямлі ў ёй. Гіпотэзы аб паходжанні Сонечнай сістэмы. Сонца i Месяц i ix уплыў на працэсы геаграфічнай абалонкі Зямлі. Дасягненні навукі ў вывучэнні касмічнай прасторы.


3. АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ЗЯМЛІ ЯК ПЛАНЕТЫ

Форма i памеры Зямлі. Зямля як шар, эліпсоід кручэння, геоід, кардыоід. Геаграфічнае значэнне формы i памераў Зямлі, нераўнамернасць нагрэву на розных шыротах, на велічыню паскарэння сілы важкасці, на атмасферу.

Следствы шарападобнай формы Зямлі.
4. РУХ ЗЯМЛ1

Кручэнне Зямлі вакол сваей вoci i яго вынікі: змена дня i ночы, занальнасць i размеркаванне цяпла, сцісканне Зямлі па восі кручэння, адхіленне рухаючых цел, прьлівы i адлівы. Час мясцовы, паясны, дакрэтны, сезонны. Лінія перамены дат.

Рух Зямш вакол Сонца i арбпы, хуткасць руху, палажэнне зямной вое! у прасторы i адносна Сонца. Геаграфічныя следствы руху Зямлі. Календар.
5. ПЛАН I КАРТА

Паняцце аб геаграфічнай карце i плане. Падабенства i адрозненне плана i карты. Маштаб, віды маштабу. Градусная сетка. Паняцце аб rearpaфiчным i магнітным мерыдыяне. Aзімут. Сутнасць картаграфічных праекцый, скажэнні, класіфікацыя, тыпы карт.



6. УНУТРАНАЯ БУДОВА ЗЯМЛІ. Л1ТАСФЕРА.

Зямная кара, мантыя, ядро. Значэнне праходзячых працэсаў для развіцця геаграфічнай абалонкі, літасфера.

Зямны магнетызм. Узрост Зямлі, геалагічнае летазлічэнне. Мінералы і горныя пароды. Фізічныя ўласцівасці мінералаў. Агульнае ўяўленне аб класіфікацьі мінералаў.

Горныя пароды: магматычныя, асадкавые, метамарфічныя.



7. РЭЛЬЕФ ЗЯМНОЙ ПАВЕРХНІ. ФОРМЫ РЭЛЬЕФУ

ЗЯМНОЙ ПАВЕРХНІ.

Галоўныя фактары рэльефаўтварэння: унутраная энэргія Зямлі, сіла важкасці, касмічнае ўздзеянне, сонечная энергія

Упутраныя працэсы, змяняючыя паверхню Зямлі. Асноўныя эпохі го-раўтварэння. Землетрасенне, вулканізм. Знешнія працэсы, змяняючыя паверхню Зямлі.

Рэльеф як вынік узаемадзеяння ўнуграных i знешніх працэсаў. Галоўныя планетарныя формы рэльефу, рэльеф акіянічнага дна. Горы, раўніны.



.

8. ГІДРАСФЕРА

Паняцце аб гідрасферы. Фізічныя i хімічныя ўласцівасці вады, паходжанне, кругаварот i значэнне вады на Зямлі.

Сусветны акіян. Моры, залівы i пралівы. Склад i ўласцівасці акіянічнай вады: салёнасць, празрыстасць, тэмпратура i г. д.

Цячэнні ў Сусветньм акіяне i ix геаграфічнае значэнне. Жыццё ў Сусветным акіяне. Біялагічныя i геалагіччныя рэсурсы акіяна. Падземныя воды, крніцы, мінеральныя воды.

Рэкі: жыўленне, рачная эрозія, прадольны профіль ракі, парогі, вадапады, дэльты. Яры, балкі.

Азёры. Паходжанне i класафікацыя азёр.

Балоты. Умовы ўтварэння балот, значэнне балот.

Праблемы аховы вод сушы i акіяна.


9. АТМАСФЕРА

Паняцце аб атмасферы. Склад і будова атмасферы. Трапасфера, стратасфера, мезасфера, тэрмасфера, экзасфера, іонасфера.

Награваемасць атмасферы. Паняцце аб сонечнай радыяцыі: прамая, рассеяная, сумарная. Залежнасць сонечнай радыяцыі ад вугла падзення сонечных праменняу. Альбеда Зямлі. Цеплавы баланс.

Асаблівасці награвання сушы i вады. Тэмпература паветpa, тэмпературная інверсія. Размеркаванне тэмператур у зямной паверхні, ізатэрмы. Цеплавыя паясы.

Вада ў атмасферы. Вільготнасць паветра. Кандэнсацыя і сублімацыя вадзяных пароў у паверхні: раса, іней, ізмаразь, туман, галалёд. Кандэнсацыя i сублімацыя вадзяных пароў у свабоднай атмасферы. Воблакі i іх тыпы. Утварэнне ападкаў. Віды атмасферных ападкаў. Асноўныя заканамернасці размеркавання ападкаў на зямным шары, каэфіцыент увільгатнення.

Ціск атмасферы. Адзінкі вымярэння ціску. Прыборы для вымярэння атмасфернага ціску. Залежнасць ціску ад тэмпературы i pyxy паветра. Змяненне ціску з вышынёй. Барычны градыент. Асаблівасць размеркавання атмасфернага ціску на зямной паверхні.

Цыркуляцыя атмасферы. Вецер, хуткасць, накірунак. Агульная цыр-куляцыя атмасферы: панаванне заходняга пераносу ў атмасферы Зямлі, асаблівасц! агульнай цыркуляцыі атмасферы ў трапічных шыротах (пасаты, экватарыяльныя мусоны), ва ўмераных (заходні перанос паветра, цыклоны i антыцыклоны) i палярных шыротах. Мусоны пазатрапічных шырот.

Надвор'е i клімат. Паняцце аб надвор'е. Паветраныя масы i франты. Надвор'е ў цыклонах i антыцыклонах. Назіранні i прадказанні надвор'я. Клімат, кліматаўгвараючыя фактары: сонечная радыяцыя, падсцілаючая паверхня, цыркуляцыя атмасферы. Тыпы клімату. Роль клімату ў развіцці геаграфічнай абалонкі. Змяненні клімату. Ахова атмасферы.


10. ГЕАГРАФІЧНАЯ АБАЛОНКА

Сучасныя уяўленні аб біясферы. Роля жьвых аргашзмаў у развіцці атмасферы, літасферы i гідрасферы.

Глеба, глебаўтваральны працэс. Роля жывых арганізмаў, мінфральнага рэчыва, клімату, рэльефу ва ўтварэнні глебаў.

Класіфікацыя глебаў па тыпах i мехагачнаму складу.

Дыферэнцыяцыя геаграфічнай абалонкі на буйныя ландшафтныя комплексы: геаграфічныя паясы, геаграфічныя (прыродныя) зоны. Фактары, абумоўліваючыя i парушаючыя занальнасць. Вертыкальная пояснасць. Асноўныя прыроднья зоны краін СНД: арктычная, тундравая, лясная, сцяпная, пустынь, паўпустьшь, субтропікаў.

Характарыстыка зонпа плану:



  • геаграфічнае становішча;

  • асаблівасць геалагічнай будовы i рэльеф;

  • кліматычныя ўмовы;

  • занальны тып глебаў;

  • агульная характарыстыка расліннасці i жьвёльнага свету, ахова пры-
    роды;

  • праблемы рацыянальнага выкарыстання прыродных умоу i гаспа-
    дарчая дзейнасць чалавека.

Комплексная характарыстыка прыроднай зоны.
11. ЧАЛАВЕК I ПРЫРОДА

Насельніцтва зямнога шара. Расы. Роля прыроды i яе рэсурсы ў развіцці грамадства. Біясфера. Уплыў чалавека на навакольнае асяроддзе. Праблемы аховы прыроды. Ліквідацыя вынікаў аварыі на ЧАЭС.


12. ГЕАГРАФІЯ РЭСПУБЛ1К1 БЕЛАРУСЬ

ГеаграфІчнае становшча, геалагічная будова, рэльеф, клімат, паверхневыя i падземныя воды, глебы, расліннасць i жывёльны свет. Прыродныя рэсурсы, экалагічныя праблемы РБ.

Насельнщтва, колькасць, размяшчэнне, гарады i вёскі Беларусы як этнічная супольнасць.

Геаграфія гаспадарчай дзейнасці Структура i размяшчэнне міжгаліновых комплексаў, машынабудаўнічы i хмічны комплексы, аграпрамысловы, сацыяльны комплекс. Транспартны комплекс. Прыродна-гаспадарчае раянаванне.

Адміністрацыйны падзел Рэспублікі. Вобласці: Мінская, Брэсцкая, Віцебская, Гомельская, Гродзенская, Магілёўская. Комплексная характарыстыка Гомельскай вобласці i Мазырскага раёна (прырода, насельніцтва, гаспадарка). Краязнаўства ў вывучэнні роднага краю.

ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

Лекцыйны курс

тэмы


Тэматычны план

Клькасць гадзін

Усяго:

лекцыі

практыч.

1.

Уводзіны. Зямля і Сусвет

1. Сусвет і касмічныя целы.

2. Сонечная сістэма і месца Зямлі ў ёй.

3. Месяц – спадарожнік Зямлі.

4. Гіпотэзы аб паходжанні планет Сонечнай сістэмы.


4

2

2

2

Агульная характарыстыка Зямлі як планеты

1. Форма і памеры Зямлі.

2. Рух Зямлі і яго геаграфічныя вынікі.

3. Лік часу і часавыя паясы. Каляндар.



4

2

2

3

Геаграфічная карта і план мясцовасці

1. Паняцце аб плане і геаграфічнай карце.

2. Глобус, геаграфічныя каардынаты.

3. Картаграфічныя праекцыі.

4. Арыентаванне на мясцовасці.


6

2

4

4.

Унутраная будова планеты Зямля

1. Унутраная будова Зямлі.

2. Магнітныя ўласцівасці Зямлі.

3. Гісторыя Зямлі.



4

2

2

5.

Рэльеф зямной паверхні

1. Рэльефаўтваральныя працэсы і фактары рэльефаўтварэння.

2. Унутраныя працэсы, якія змяняюць рэльеф Зямлі.

3. Знешнія працэсы, якія змяняюць рэльеф Зямлі.



4

2

2

6.

Мінералы і горныя пароды


1. Мінералы і іх фізічныя ўласцівасці.

2. Класіфікацыя мінералаў.

3. Паходжанне і класіфікацыя горных парод.


4

2

2

7.

Гідрасфера


1. Роля гідрасферы ў геаграфічнай абалонцы.

2. Фізіка-хімічныя ўласцівасці марской вады.

3. Рух вады ў Сусветным акіяне і біялагічныя рэсурсы.


4

2

2

8.

Воды сушы

1. Падземныя воды і рэкі.

2. Азёры, балоты і ахова водаў.


6

2

4

9.

Атмасфера

1. Развіцце, склад і будова атмасферы.

2. Сонечная радыяцыя.

3. Тэмпература паветра.



4

2

2

10.

Атмасферны ціск і цыркуляцыя атмасферы

1. Атмасферы ціск і вецер.

2. Вада ў паветры.

3. Паветраныя масы і атмасферныя франты.

4. Надвор’е і клімат.


8

2

6

11.

Біясфера

1. Біясфера і яе роля ў геаграфічнай абалонкі Зямлі.

2. Глебы – найважнейшы кампанент біясферы.

3. Жывёлы і іх роля ў біясферы.



2

2




12.

Геаграфічная абалонка

1. Будова і функцыі геаграфічнай абалонкі.

2. Геаграфічная абалонка і чалавек.

3. Узаемадзеянне чалавека і прыроды.



6

2

4

13.

Прырода Беларусі

1. Геаграфічнае становішча, памеры і межы Беларусі.

2. Геалагічная будова, карысныя выкапні, рэльеф.

3. Клімат, унутраныя воды, глебы.

4. Раслінны і жывёльны свет.

5. Ахова прыроды.



10

8

2

14.

Насельніцтва і працоўныя рэсурсы


1. Колькасць і структура насельніцтва.

2. Беларусы як этнічная супольнасць.

3. Працоўныя рэсурсы і іх выкарыстанне.


4

2

2

15.

Тэрытарыяльная сацыяльна-эканамічная сістэма Рэспублікі Беларусь

1. Развіццё тэрытарыяльнай арганізацыі міжгаліновых комплексаў Рэспублікі Беларусь.

2. Паліўна-энергетычны і машынабудаўнічы комплексы.

3. Лесапрамысловы і хімічны комплексы.

4. Аграпрамысловы і сацыяльны комплексы.

5. Будаўніча-прамысловы і транспартны комплексы.

6. Прыродна-гаспадарчыя раёны Рэспублікі Беларусь.


16

6

10




Усяго:

40


ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

Практычны курс


тэмы


Тэматычны план

Клькасць гадзін

Усяго:

практыч.

1.

Зямля і Сусвет




2

2.

Агульная характарыстыка Зямлі як планеты




2

3.

План і карта.




4

4.

Унутраная будова Зямлі. Мінералы і горныя пароды




4

5.

Рэльеф зямной паверхні




2

6

Гідрасфера. Сусветны акіян




4

7.

Гідрасфера. Рэкі, азёры, балоты




4

8.

Тэмпература і ападкі




2

9.

Атмасферны ціск і вятры




2

10.

Надвор’е і клімат




2

11.

Геаграфічная абалонка




4

12.

Прыродны комплекс Беларусі




2

13.

Насельніцтва Рэспублікі Беларусь




2

14.

Геаграфія гаспадарчай дзейнасці




2

15.

Міжгаліновыя комплексы




4

16.

Прыродна гаспадарчае раянаванне




4




Усяго:

46 гадзін


ПЫТАННІ

да заліку па “Прыродазнаўству, землязнаўству і краязнаўству”

Частка I
Геаграфічныя назвы. Еўропа, Азія, Афрыка, Паўночная і Паўднёвая Амерыка, Аўстралія і Акіянія, Антарктыда, Рэспубліка Беларусь.

Залік па геаграфічнай наменклатуры здаць па заканчэнню практычных заняткаў. З нанясеннем геаграфічных назваў на контурныя карты.



Частка II
1. Даць агульную характарыстыку Сонечнай сістэмы.

2. Сучасныя ўяўленні аб складзе, будове і паходжанні Сусвету.

3. Характарыстыка планет зямной групы (Меркурый, Венера, Земля, Марс).

4. Характарыстыка планет знешняй групы (Юпітэр, Сатурн, Уран, Нептун, Плутон, Седна).

5. Характарыстыка спадарожніка Зямлі – Месяца. Тэлурый.

6. Гіпотэзы аб паходжанні планет Сонечнай сістэмы.

7. Геаграфічнае значэнне формы і памераў Зямлі.

8. Што вы ведаеце пра астэроіды і каметы?

9. Характарыстыка руху Зямлі вакол восі. Тэлурый.

10. Характарыстыка руху Зямлі вакол Сонца. Поры года. Тэлурый.

11. Характарыстыка Сонца і яго уплыў на планету Зямля.

12. Мясцовы, паясны, дэкрэтны, сязонны час. Каляндар.

13. Падабенства і адрозненне плана і карты. Умоўныя знакі. Масштаб.

14. Картаграфічныя праекцыі. Геаграфічныя каардынаты.

15. Характарыстыка унутранай будовы Зямлі. Зямная кара, мантыя, ядро.

16. Платформы і геасінкліналі на паверхні Зямлі. Шчыты.

17. Што такое мінералы і горныя пароды.

18. Унутраныя працэсы зменяючыя паверхню Зямлі. Векавыя хваляванні, складкаўтваральныя і разрыўныя рухі.

19. Землятрасенні і дзеянне вулканаў. Карты свету.

20. Дайце агульную характарыстыку мінералаў. Прыклады.

21. Дайце агульную характарыстыку горных парод. Прыклады.

22. Знешнія працэсы, зменяючыя паверхню Зямлі. Выветрыванне. Дэнудацыя. Работа ветру, снегу, ледавікоў.

23. Работа цякучых вод. Рэльеф. Эрозія, перанос, аккамуляцыя.

24. Склад зямной кары і фізічныя свойствы мінералаў.

25. Характарыстыка магматычных горных парод. Прыклады.

26. Характарыстыка асадкавых горных парод. Прыклады.

27. Характарыстыка метамарфічных горных парод. Прыклады.

28. Характарыстыка рэльефа сушы. Горы, паходжанне. Раўніны, паходжанне. Рэльеф акіянаў і мораў.

29. Характарыстыка геалагічнай гісторыі Зямлі. Архейская, пратэразойская, палеазойская, мезазойская, кайназойская эры.

30. Свойства вады. Гідрасфера, кругаварот вады.

31. Характарыстыка акіянаў па плану.

32. Склад і ўласцівасці марской вады: салёнасць, тэмпература, празрыстасць, цеплаправоднасць.

33. Характарыстыка марскіх цячэнняў.

34. Біялагічныя і геалагічныя рэсурсы мораў і акіянаў.

35. Марскія жывёлы і жыццё ў морах і акіянах.

ПЫТАННІ

да экзамена па Прыродазнаўству. Землязнаўству і краязнаўству


1. Геаграфічная абалонка – прадмет агульнага землязнаўства (агульнай фізічнай геграфіі). Задачы і змест агульнага землязнаўства і краязнаўства.

2. Рух Зямлі вакол Сонца – арбіта, хуткасць руху, становішча зямной восі ў прасторы і да Сонца. Змена пораў года, тропікі і палярныя кругі. Дэманстрацыя па тэлурыю.

3. Картаграфічныя праекцыі, класіфікацыя, тыпы карт, маштаб. Вымярэнне адлегласцей па карце, умоўныя знакі на картах, карты паўшар’яў, карты СНД, РБ, атлас, мадэль Зямлі–глобус.

4. Паняцце аб атмасферы. Склад і будова атмасферы: трапасфера, стратасфера, мезасфера, экзасфера. Сонечная радыяцыя. Залежнасць сонечнай радыяцыі ад вугла паддзення сонечных праменняў. Альбеда Зямлі.

5. Работа ледавікоў на тэрыторыі Беларусі і суседніх краін. Водна-ледавіковыя раўніны, канцова-марэнныя грады, друмліны, озы і г.д.

6. Сонечная сістэма і характарыстыка планет Сонечнай сістэмы: Меркурый, Венера, Зямля, Марс, Юпітэр, Сатурн, Уран, Нептун, Плутон, Седна. Астэроіды, каметы, метэарыты. Схема планет Сонечнай сістэмы.

7. Характарыстыка Сонца, яго уздзеянне на планеты Сонечнай сістэмы. Зоркі і жыццё на другіх сонечных сістэмах. Арыентаванне па Палярнай зорцы.

8. Дасягненні навукі ў пакарэнні космасу. Характарыстыка спадарожніка Зямлі – Месяца. Рух Месяца вакол Зямлі, змена фаз Месяца, прылівы, адлівы, дэманстрацыя па тэлурыю.

9. Агульная характарыстыка Зямлі – як планеты. Зямля як шар, эліпсоід кручэння, геоід, кардыоід. Геаграфічіныя вынікі кручэння Зямлі вакол сваёй восі. Дэманстрацыя па тэлурыю.

10. Геаграфічная шырата і даўгата, геаграфічныя каардынаты. План мясцовасці і ўмоўныя знакі. Арыентаванне на мясцовасці па мясцовым прызнакам. Геаграфічная наменклатура.

11. Унутраная будова Зямлі, зямная кара, мантыя, ядро, значэнне праходзячых працэсаў для развіцця геаграфічнай абалонкі Зямлі магнетызм, магнітасфера зямлі, полюсы. Компас. Арыентаванне па компасу.

12. Геаграфічнае значэнне формы і памераў Зямлі: змена дня і ночы. Сцісканне Зямлі па восі кручэння. Час мясцовы, дэкрэтны, паясны, сязонны, лінія перамены дат, дэманстрацыя па тэлурыю.

13 Паняцце аб плане і карце. Падабенства і адрозненне плана і карты, маштаб, віды маштаба. Градусная сетка. Геаграфічныя і магнітныя мерадыяны. Азімут. Геаграфічная наменклатура.

14. Вызначэнне вышыні Сонца над гарызонтам: па гноману, вугламеру школьнаму. Становішча Зямлі ў адносінах да Сонца у дні раўнадзенства, супрацьстаяння. Дэманстрацыя па тэлурыю.

15. Насельніцтва РБ (колькасць, гарадское і сельскае, нацыянальны склад, гарадское і сельскае, працоўныя рэсурсы і г. д.).

16. Азёры і балоты, паходжанне, класіфікацыя, басейны рэк СНД.

17. Цячэнні Сусветнага акіяна, падземныя воды, мініральныя воды і іх значэнне. Гейзеры.

18. Гідрасфера як адна з сфер Зямлі. Значэнне вады ў прыродзе. Фізічныя, і хімічныя уласцівасці вады, салёнасць, тэмпература і празрыстасць.

19. Рэкі: жыўленне, рачныя даліны, работа сцёкавых водаў, парогі, вадапады, профіль рачной даліны, яры, балкі. Ахова унутраных вод.

20. Знешнія працэсы, зменяючыя паверхню Зямлі. Выветрыванне і дэнудацыя, роля ветру, снегу, ледавікоў, цякучых водаў.

21. Магматычныя горныя пароды (інтрузіўныя, эфузіўныя), граніт, базальт, гарба. Уласцівасці і апісанне.

22. Асадкавыя горныя пароды: абломачнага, хімічнага і арганічнага паходжання. Прыклады (пясок, гліна, вугаль, нафта, вапняк і інш.).

23. Паняцце аб рэльефе: планетарныя, мегаформы, макраформы, мезаформы, мікраформы (прыклады). Характарыстыка рэльефа акіянічнага дна.

24. Класіфікацыя і апісанне раўнін: дэнудацыйныя, пластавыя, акамуляцыйныя. Падзяленне па вышыні, прыклады.

25. Класіфікацыя горных парод па генэзісу. Асноўныя радовішчы каменнага вугалю, нафты, газу, жалезнай руды на тэрыторыі краін СНД.

26. Метамарфічныя горныя пароды:гліністыя, сланцы, мармур, гнейсы, кварцыты і інш. Прыклады.

27. Агульная схема цыркуляцыі атмасферы. Цэнтры дзеяння атмасфернага ціску, вецер, хуткасць, накірунак. Вымярэнне атмасфернага ціску і ветру. Прыборы.

28. Тэмпература паветра Асаблівасці награвання сушы і вады. Інверсія. Ізатэрмы. Размеркаванне тэмпературы па зямному шару. Прыборы.

29. Вада ў атмасферы. Кандэнсацыя і сублімацыя, раса, іней, ізмаразь, туман, галалёд. Тыпы воблакаў, віды ападкаў, утварэнне ападкаў, размеркаванне на Зямным шары. Прыборы па вымярэнню ападкаў і вільгаці.

30. Унутраныя працэсы, зменяючыя паверхню Зямлі. Тэктанічныя рухі зямной кары. Геасінкліналі і платформы. Землятрасенні, вулканізм, размеркаванне на тэрыторыі Зямлі.

31. Галоўныя фактары рэльефаутварэння: унутраная энергія Зямлі, сіла важкасці і касмічнае ўздзеянне, сонечная энергія.

32. Агульнае прадстаўленне аб хімічнай класіфікацыі мінералаў. Фізічныя ўласцівасці мінералаў (прыклады).

33. Горы, асноўныя формы горнага рэльефу, паходжанне гор, падзяленне гор па абсалютнай вышыні. Горы складкавыя, глыбавыя, складкава-глыбавыя, прыклады.

34. Сусветны акіян, моры, залівы, пралівы. Акіяны: Ціхі, Атлантычны, Індыйскі. Паўночна-Ледавіты. Жыццё ў Сусветным акіяне. Біялагічныя і геалагічныя рэсурсы акіянаў і мораў.

35. Ціск атмасферы, адзінкі вымярэння ціску. Прыборы для вымярэння атмасфернага ціску. Змяненні ціску з вышынёй, барычны градыент.

36. Геаграфічная абалонка Зямлі. Біясфера. Роля жывых арганізмаў у развіцці геаграфічнай абалонкі Зямлі. Глебаўтваральны працэс.

37. Паняцце аб надвор’і і клімаце, паветраныя масы і франты, цыклоны і антыцыклоны, кліматычныя паясы і тыпы клімату, назіранні за надвор’ем.

38. Комплексная характарыстыка па плану і картах атласа прыроднай зоны арктычных пустынь СНД.

39. Комплексная характарыстыка па плану і картах атласа прыроднай зоны субтропікаў СНД.

40. Комплексная характарыстыка па плану і картах атласа прыроднай зоны стэпаў СНД.

41. Запаведнікі, нацыянальныя паркі, заказнікі і помнікі прыроды Беларусі.

42. Расліннасць Беларусі. Чырвоная кніга РБ.

43. Структура і размяшчэнне міжгаліновых комплексаў РБ. Характарыстыка паліўна-энергетычнага комплекса Беларусі.

44. Геаграфія насельніцтва Беларусі. Беларусь на карце Еўропы. Беларусы як этнічная супольнасць, гарадское і сельскае насельніцтва.

45. Машынабудаўнічы комплекс РБ.

46. Геаграфічнае становішча і геалагічная будова Беларусі.

47. Клімат Беларусі. Ахова атмасферы.

48. Характарыстыка радовішчаў карысных выкапняў Беларусі.

49. Глебы Беларусі, ахова глебаў.

50. Рэкі, азёры, балоты і падземныя воды Беларусі, ахова вод.

51. Комплексная характарыстыка па плану і картах атласа прыроднай зоны лесастэпаў СНД.

52. Комплексная характарыстыка па плану і картах атласа прыроднай зоны пустынь і паўпустынь СНД.

53. Комплексная характарыстыка па плану і картах атласа прыроднай зоны тундр СНД.

54. Комплексная характарыстыка па плану і картах атласа прыроднай зоны лясоў СНД (па выбару – тайга, змешаныя, шырокалісцевыя).

55. Дыференцыяцыя геаграфічнай абалонкі. Геаграфічныя паясы і геаграфічныя прыродныя зоны. Вертыкальная пояснасць, занальнасць, рытмічнасць. Геаграфічныя паясы і прыродныя зоны СНД.

56. Аграпрамысловы комплекс РБ, праблемы ў сельскай гаспадарцы.

57. Транспартны комплекс Беларусі.

58. Хімічны комплекс Беларусі.

59. Прыродна-гаспадарчыя раёны РБ (Паўночная, Цэнтральная, Паўднёвая Беларусь).

60. Жывёльны свет Беларусі. Чырвоная кніга РБ.

61. Комплексная характарыстыка Гомельскай вобласці (геаграфічнае становішча, прырода, насельніцтва, гаспадарка).

62. Сацыяльны комплекс (лёгкая прамысловасць, сфера абслугоўвання, вытворчасць тавараў спажывання). Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, саюз Беларусі і Расіі, з краінамі СНД.

63. Будаўніча-прамысловы комплекс РБ.

64. Комплексная характарыстыка Мазырскага прамысловага вузла (прырода, насельніцтва, гаспадарка).

65. Лясны і дрэвапрацоўчы комплекс РБ.

66. Характарыстыка рэльефу РБ.



ЛІТАРАТУРА

Асноўная:

1. Галант, Т.Г. Практические занятия по землеведению и краеведению / Т.Г. Галант, Е.М. Гурвич.– М.: Просвещение, 1998.

2. Гурский, Б.Н. Полевые практики по географическим дисциплинам и геологии / Б.Н. Гурский, К.К. Кудло. – Минск, 1989.

3. Гурскі, Б.М. Як збудаваны i чым багатыя недры Беларусі / Б.М. Гурскі. – Мінск: Народная acвeтa, 1992.

4. Жучкевич, В.А. Чаму так названа / В.А. Жучкевич. – Минск: Народная асвета, 1969.

5. Корнеев, И.Г. Полевая практика по землеведению и краеведению / И.Г. Корнеев – Минск: Народная асвета, 1982.

6. Краеведение: Пособие для учителя / A.B. Даринский [и др.]; – М.: Просвещение, 1987.

7. Красная книга Республики Беларусь. Растения.– Мн.: БелЭн, 2005.

8. Красная книга Республики Беларусь. Животные.– Мн.: БелЭн, 2006.

9. Кудло, К.К. Землязнаўства i краязнаўства / К.К. Кудло. – Мінск: Універсітэцкае, 1996.

10. Кудло, К.К. Лабораторные и практические занятия по землеведению и краеведению /К.К. Кудло. – Минск: Выш. школа, 1985.

11. Лярский, П.А. Пособие по краеведению / П.А. Лярский. – Минск: Вышэйшая школа, 1966.

12. Лісоўскі, Л.А. Землязнаўства i краязнаўства / Лісоўскі Л.А. – Мазыр: МГПУ, ч. I Землязнаўства, ч. II Краязнаўства. Курс лекцый, 2004.

13. Лісоўскі Л.А. Землязнаўства i краязнаўства./ Л.А. Лісоўскі. – Вучэбна-палявая практыка. – Мазыр: РВФ "Белы вецер", 1997.

14. Лісоўскі, Л.А. Прырода роднага краю. Гомельская воблаць / Л.А Лісоўскі. – Мазыр: “Белы вецер”, 2004.

15. Лыч, Л.М. Назвы зямлі беларускай / Л.М. Лыч. – Мінск: Універсітэцкае, 1994.

16. Любушкина, С.Г., / С.Г. Любушкина, К.В. Пашканг.– Естествознание. Землеведение и краеведение.– М.: Владос, 2006.

17. Maтвеев, А.В. Рельеф Белоруссии /А.В. Матвеев, Б.Н. Гурский, Р.Н. Левицкая. – Минск.: Университетское, 1988.

18. Никонова М.А., / М.А. Никонова, П.А. Данилов.– Землеведение и краеведение.– М.: Академия, 2000.

19. Ратобыльский, Н.С. Землеведение и краеведение / Н.С. Ратобыльский, П.А. Лярский. – Минск: Университетское, 1987.

20. Рылушкин, В.И. / В.И. Рылушкин, Л.А. Лисовский.– Южный Полесский регион Гомельщины.– Мозырь: Белый ветер, 2004.

21. Строев, К.Ф. Краеведение / К.Ф. Строев. – Москва: Просвещение, 1967.

22. Филоненко-Алексеева, А.Л. Полевая практика по природоведению / А.Л. Филоненко-Алексеева, А.С. Нехлюдова, В.И. Севастьянов. – Москва: ВЛАДОС, 2000. – 384 с.

23. Широков, В.М. Пруды Белоруссии / В.М. Широков, И.И. Кирвель. – Минск: Ураджай, 1987.

24. Шкляр, А.Х. Календарь природы Белоруссии / А.Х. Шкляр. – Минск: Вышэйшая школа, 1979.

25. Шур, В.В. Беларускія ўласныя імёны: Беларуская антрапаніміка і тапаніміка: Дап. для настаўнікаў / В.В. Шур. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1998.

26. Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. – Мінск: БелСЭ, 1983 – 1986.
Дадатковая:

1. Атлас Рэспублікі Беларусь. – Мінск: Дзяржкамітэт па зямельных расурсах, геадэзіі і картаграфіі РБ, 2007.

2. Адзінцоў, С. Займальная геаграфія Беларусі / С. Адзінцоў, С. Сідор. – Мінск: Народная асвета, 1995.

3. Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. – Мінск, Бэлэн.

4. Беларуская пачатковая школа: праблемы і перспектывы развіцця.– Мазыр: УА МДПУ, 2007.

5. Гурскі, Б.Н. Определитель минералов и горных пород / Б.Н. Гурскі, К.К. Кудло. – Мінск, 1978.

6. Галай, І.П. Пачатковы курс геаграфіі / І.П Галай., З.Я Андрыеўская. – Мінск: Народная асвета, 1993.

7. Геаграфія і праблемы выкладання / “Адукацыя і выхаванне”, 2007, 2008.

8. История и современное состояние географического изучения Белоруссии. – Минск: Университетское, 1988.

9. Катович, Н.K. Краеведческая деятельность как средство экологического воспитания подростков / Н.К. Катович. – Минск: изд-во НИО 1992.

10. Лисовский Л.А. Защита населения в чрезвычайных ситуациях. Радиационная безопасность.– Мозырь.: УО МГПУ им. И.П. Шамякина, 2007.– 142 с.

11. Мильков, Л.Ф. Общее землеведение с основами краеведения / Л.Ф. Мильков. – Москва: Просвещение, 1981.

12. Манак, Б.А. Геаграфія насельніцтва Беларусі / Б.А. Манак. – Мінск, 1992.

13. Наука, образование, культура: состояние и перспектива инновационного развития.– Мазыр: УО МДПУ, 2008.

14. Национальная стратегия устойчивого развития Республики Беларусь. Мінск, 1997.

15. Озёра Беларуси.– МН.: РУП «Минсктиппроект», 2004.

16. Основы экологии: Учебное пособие / В.К. Карпук [и др.];– Минск: Экоперспектива, 2002.

17. Сідор, C.I. Геаграфія Беларусі ў пытаннях i адказах /С. І. Сідор. – Мінск: Народная асвета, 1998.

18. Сідор ,С.І. Геаграфія Беларусі / С.І Сідор. – Мінск: Народная асвета, 1998.

19. Состояние природной среды Беларуси: Экол. бюл. 2006. – под ред. В.Ф. Логинова. – Мінск: Минсктиппроект, 2001.

20. Сацыяльна-эканамічная геаграфія Рэспублікі Беларусь. – пад. рэд. А.В.Саломкі. – Мінск: Універсітэцкае, 1997.

21. Фізічная геаграфія Беларусі: Вучэб. дапам. / Б.М. Гурскі [і інш.]; Мінск: Універсітэцкае, 1995.

22. Чарнобыль. Погляд праз дзесяцігоддзе / Минск: БелЭН, 1996.

23. Юркевич, И.Д. Растительность Белоруссии, её картографирование, охрана и использование / И.Д Юркевич. – Минск: Наука и техника, 1979.



24. Якушко, О.Ф. Озероведение: География озёр Белоруссии / О.Ф Якушко. – Минск: Народная асвета, 1981.


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал