Ук «Абласная бібліятэка імя М. Горкага» Аддзел бібліятэказнаўства Каляндар знамянальных І памятных дат на 2016 год



старонка7/11
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.13 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11

12

100 гадоў з дня нараджэння ЛАЎРЭНЦІЯ СЯМЁНАВІЧА АБЭЦЭДАРСКАГА (АБЕЦАДАРСКАГА; 1916, г. Горкі – 1975), вучонага-гісторыка, аўтара прац па гісторыі Беларусі другой паловы ХVІ–ХVІІ стст., члена-карэспандэнта Акадэміі педагагічных навук СССР

13

150 гадоў з дня нараджэння НАПАЛЕОНА КАЗІМІРАВІЧА ЧАРНОЦКАГА (1866, Ляхавіцкі р-н – 1937), публіцыста, перакладчыка

14

200 гадоў з дня нараджэння ГЕРАНІМА ФРАНЦАВІЧА МАРЦІНКЕВІЧА (1816, Віцебскі р-н – пасля 1864), беларускага і польскага пісьменніка, драматурга

15

140 гадоў з дня нараджэння ЦЁТКІ (сапр. АЛАІЗЫ СЦЯПАНАЎНЫ ПАШКЕВІЧ; 1876, Шчучынскі р-н – 1916), грамадска-культурнай дзяячкі, пісьменніцы, асветніцы, педагога, выдаўца, удзельніцы рэвалюцыйнага руху

18

70 гадоў з дня нараджэння АНДРЭЯ АЛЯКСЕЕВІЧА КАЛЯДЫ (1946, Столінскі р-н), вучонага ў галіне камп'ютарнай алгебры, інфарматыкі і кібернетыкі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1991)

20

110 гадоў з дня нараджэння ІЛЛІ ПАЎЛАВІЧА МАЗУРУКА (1906, г. Брэст – 1989), ваеннага дзеяча, лётчыка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, генерал-маёра авіяцыі, Героя Савецкага Саюза (1937), заслужанага палярнага лётчыка

20

80 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ПЯТРОВІЧА КРАСНЕЯ (1936, Бярозаўскі р-н), мовазнаўца, выдатніка адукацыі Беларусі

21

235 гадоў з дня нараджэння АНТОНА (АНТОНІЯ) МАРЦІНОЎСКАГА (1781, г. п. Радашковічы – 1855), рэдактара-выдаўца, публіцыста, заснавальніка Віленскай друкарні (1817)

22

100 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МІХАЙЛАВІЧА ЮРЭВІЧА (1916, Смалявіцкі р-н – 2005), пісьменніка і літаратуразнаўца, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994)

23

75 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА РЫГОРАВІЧА ІВАНЮКА (1941, Кобрынскі р-н – 2009), вучонага ў галіне аховы раслін, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, Акадэміі аграрных навук Беларусі




ЖНІВЕНЬ




35 гадоў з часу стварэння філіяла ПРАДСТАЎНІЦТВА ПОЛЬСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ ў г. Брэсце (1981)

3

90 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА МІХАЙЛАВІЧА) АДАМОВІЧА (1926, Капыльскі р-н – 1994), пісьменніка, крытыка, літаратуразнаўца, грамадскага дзеяча, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, лаўрэата прэміі Міністэрства абароны СССР (1974), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1976), кавалера ордэна «Знак Пашаны» (1977)

3

85 гадоў з часу зацвярджэння БЕЛАРУСКАГА ТАВАРЫСТВА ГЛУХІХ, грамадскага аб'яднання (Мінск, 1931)

5

555 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА (1461, Польшча – 1506), вялікага князя ВКЛ, караля Польшчы

5

70 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АНДРЭЕВІЧА МІШЧАНЧУКА (1946, Драгічынскі р-н), акцёра тэатра і кіно, педагога, заслужанага артыста Беларусі, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2012), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2001), кавалера ордэна Францыска Скарыны (2011)

6

80 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА АЛЯКСАНДРАВІЧА ВІЦЯЗЯ (1936, Бярозаўскі р-н), вучонага ў галіне распрацоўкі новых матэрыялаў, тэхналогій і машынабудавання, акадэміка НАН Беларусі і Акадэміі ваенных навук Расіі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980), прэміі Савета Міністраў СССР (1976), НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН імя В. А. Капцюга (2002), прэміі акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы (2007)

6

70 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНЫ ІВАНАЎНЫ ЛОКУН (1946, Пінскі р-н), паэткі, літаратуразнаўца, лаўрэата прэміі Прэзідэнтаў акадэміі навук Украіны, Беларусі і Малдовы (2004), двойчы лаўрэата прэміі часопіса «Полымя» (1993, 2001), уладальніка медаля Святой Ефрасінні Полацкай (2006)

6

30 гадоў з часу заснавання БРЭСЦКАЙ АБЛАСНОЙ ФІЛАРМОНІІ, дзяржаўнай установы (Брэст; 1986)

9

80 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА ВАСІЛЬЕВІЧА МІКЛАШЭЎСКАГА (1936, Польшча – 2010), пісьменніка, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1996)

10

75 гадоў з дня нараджэння ЮРЫЯ ТАТАРНІКАВА (1941, г. Ліўны, Расія – 2005), мастака

10

50 гадоў з часу стварэння БРЭСЦКАГА ЭЛЕКТРАЛЯМПАВАГА ЗАВОДА, адкрытага акцыянернага таварыства (Брэст; 1966)

11

95 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНІЯ СЦЯПАНАВІЧА ПАРФЕНЮКА (1921, Іванаўскі р-н – 2008), царкоўнага дзеяча, Брэсцкага благачыннага, кандыдата багаслоўя, члена Фонду Міра

11

70 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА МІКАЛАЕВІЧА НАВУМЧЫКА (1946, г. Брэст), вучонага ў галіне педагогікі, выдатніка асветы, вынаходніка СССР

13

50 гадоў з часу спуску на воду танкера «ГЕРОИ БРЕСТА» (Ленінград, Балтыйскі завод; 1966)

14

100 гадоў з дня нараджэння ФЁДАРА ІВАНАВІЧА ЛІСОВІЧА (1916, Жыткавіцкі р-н – 1972), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Пінскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну

14

80 гадоў з дня нараджэння ІВАНА СЦЯПАНАВІЧА ШПАКОЎСКАГА (1936, Пінскі р-н), літаратуразнаўца, крытыка

15

185 гадоў з дня нараджэння ВІНЦЭСЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА КАРАТЫНСКАГА (1831, Карэліцкі р-н – 1891), беларускага і польскага паэта, публіцыста, перакладчыка

15

80 гадоў з часу правядзення ПЕРШАГА ПАЛЕСКАГА КІРМАШУ (Пінск; 1936)

15

25 гадоў з часу стварэння рэспубліканскага біялагічнага заказніка СПОРАЎСКІ (Івацэвіцкі, Іванаўскі, Бярозаўскі і Драгічынскі р-ны; 1991)

16

105 гадоў з дня нараджэння АНДРЭЯ АЛЯКСЕЕВІЧА ТРАФІМУКА (1911, Жабінкаўскі р-н – 1999), расійскага вучонага-геолага, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, акадэміка АН СССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1946, 1950), Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1994), Героя Сацыялістычнай Працы (1944)

16

55 гадоў з дня нараджэння РАМАНА СЦЯПАНАВІЧА МАТУЛЬСКАГА (1961, Украіна), вучонага ў галіне бібліятэказнаўства, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, узнароджанага медалём «За працоўныя заслугі», знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі», выдатніка друку Беларусі, ганаровага архівіста Беларусі, кавалера ордэна Беларускай Праваслаўнай Царквы свяціцеля Кірылы Тураўскага ІІ ст., ордэна «Крылатага льва» Міжнароднай грамадскай арганізацыі «Ліга развіцця навукі і адукацыі», дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

18

70 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА АНДРЭЕВІЧА) МАРЦІНОВІЧА (1946, Слуцкі р-н), літаратуразнаўца, крытыка, публіцыста, краязнаўца, журналіста, празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К. Каліноўскага (1998)

19

75 гадоў з дня нараджэння АДАМА АСМАНАВІЧА МУРЗІЧА (1941, г. Ляхавічы), заслужанага работніка культуры Беларусі, мастацкага кіраўніка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, педагога

19

70 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА КАНСТАНЦІНАВІЧА ГАРДЗЕЯ (1946, Ганцавіцкі р-н), пісьменніка, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1993)

19

65 гадоў з дня нараджэння ВАЛЕРЫЯ ГЕОРГІЕВІЧА КЕСКЕВІЧА (1951, г. Брэст), архітэктара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988), прэміі міжнароднага конкурса ЮНЕСКА і Міжнароднага саюза архітэктараў «Жыллё – заўтра» (1984)

21

55 гадоў з дня нараджэння ВІТАЎТА (ВІКТАРА КУЗЬМІЧА) ЧАРОПКІ (1961, г. Мінск), пісьменніка, літаратара, гісторыка, журналіста

23

100 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ЯКАЎЛЕВІЧА МАРТЫНАВА (1916, Расія – 1998), ваеннага дырыжора, педагога, заслужанага артыста Беларусі

25

90 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ФЁДАРАВІЧА ПРАСКУРАВА (1926, Дубровенскі р-н – 1987), пісьменніка, публіцыста, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя П. М. Лепяшынскага (1986)

25

70 гадоў з дня нараджэння АЛЕГА УЛАДЗІМІРАВІЧА САЛТУКА (1946, Шумілінскі р-н – 2015), паэта, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча (2000), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2007), Рэспубліканскага конкурсу на лепшы літаратурны твор года «Залаты Купідон» (2012)

27

110 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ МІХАЙЛАВІЧА НОВІКА-ПЯЮНА (сапр. НОВІКА; 1906, Нясвіжскі р-н – 1994), паэта, празаіка, кампазітара, культурна-асветнага дзеяча

28

100 гадоў з дня нараджэння ЯЎСЕЯ ЯЎСЕЕВІЧА МАЙСЕЕНКІ (1916, г. п. Уваравічы, Буда-Кашалёўскі р-н – 1988), жывапісца, графіка, педагога, народнага мастака СССР, акадэміка АМ СССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя І. Я. Рэпіна (1966), Ленінскай прэміі (1974), Дзяржаўнай прэміі СССР (1983), Героя Сацыялістычнай Працы (1986)

28

80 гадоў з дня нараджэння ГЕНАДЗІЯ МІКАЛАЕВІЧА БУРАЎКІНА (1936, Расонскі р-н – 2014), паэта, перакладчыка, дзяржаўнага дзеяча Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1972), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1980)

28

75 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА КАНСТАНЦІНАВІЧА НЕДЗЬВЕДЗЯ (1941, г. Пінск), вучонага ў галіне паталагічнай анатоміі, выдатніка аховы здароўя

30

100 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА КАНСТАНЦІНАВІЧА ЛЮБАМУДРАВА (1916, Расія – 1984), графіка, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

31

100 гадоў з дня нараджэння ЗІНАІДЫ ІВАНАЎНЫ БРАВАРСКАЙ (1916, Украіна – 2005), актрысы, рэжысёра, педагога, народнай артысткі Беларусі

31

110 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ГЕОРГІЕВІЧА ЖУНІНА (1906, Расія – 1977), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Магілёўскай і Брэсцкай абласцях у Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944)




ВЕРАСЕНЬ




570 гадоў з часу правядзення ў г. Брэсце СЕЙМА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА (1446)

1

ДЗЕНЬ ВЕДАЎ

1

40 гадоў з часу адкрыцця ДЗІЦЯЧАЙ МАСТАЦКАЙ ШКОЛЫ ў г. Брэсце (1976)

3

40 гадоў з часу арганізацыі БРЭСЦКАЙ ТРАНСПАРТНАЙ ПРАКУРАТУРЫ (Брэст; 1976)

3

25 гадоў з пачатку дзейнасці ААТ «БЕЛАГРАПРАМБАНК» (1991), аднаго з буйнейшых банкаў Беларусі, мнагакратнага пераможца нацыянальнага конкурсу «Брэнд года» (2006, 2007, 2009)

4

ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА (першая нядзеля верасня)

5

55 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ АЛЯКСЕЕВІЧА КУДЛАСЕВІЧА (1961, Столінскі р-н), паэта, празаіка

6

95 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА ТАВАРЫСТВА ЧЫРВОНАГА КРЫЖА, рэспубліканскага грамадскага аб'яднання (Беларусь; 1921)

7

65 гадоў з часу адкрыцця ВЫСОКАЎСКАЙ ДЗІЦЯЧАЙ БІБЛІЯТЭКІ (Каменецкі р-н; 1951)

9

80 гадоў з дня нараджэння ВЕНАНЦЫ БУТРЫМА (1936, г. Баранавічы – 2003), паэта

11

ДЗЕНЬ ТАНКІСТАЎ (другая нядзеля верасня)

14

110 гадоў з пачатку выдання грамадска-палітычнай і літаратурнай газеты «НАША ДОЛЯ», першага легальнага перыядычнага выдання на беларускай мове (Вільня; 1906)

15

ДЗЕНЬ БІБЛІЯТЭК РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (з 2001 г.)

15

120 гадоў з дня нараджэння СЯМЁНА ПЯТРОВІЧА МІКУЛЬСКАГА (1896, Пружанскі р-н – 1964), ваеннага дзеяча, удзельніка Грамадзянскай, савецка-фінляндскай 1939–1940 гг., Вялікай Айчыннай войнаў, генерал-лейтэнанта

16

85 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА ФЁДАРАВІЧА ЛЫСЕНКІ (1931, Полацкі р-н), вучонага ў галіне археалогіі, па матэрыялах даследаванняў якога створаны археалагічныя музеі «Бярэсце» і «Старажытны Тураў», лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002)

16

70 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ МІКАЛАЕВІЧА КАЗЛОВІЧА (1946, Бярозаўскі р-н – 2011), пісьменніка, лаўрэата прэміі прафсаюзаў Беларусі (1991)

20

ДЗЕНЬ МЫТНІКА

23

70 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА ІЗОТАВІЧА ЯКУБОВІЧА (1946, Расія), журналіста, выдаўца, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2006), выдатніка друку Беларусі, кавалера ордэнаў Пашаны, Айчыны ІІІ ступені

23

55 гадоў з пачатку дзейнасці БРЭСЦКАГА ТЭЛЕЦЭНТРА (Брэст; 1961)

24

120 гадоў з дня нараджэння ФРАНЦІШКА ВІСЛАВУХА (ВЫСЛАВУХА; 1896, Драгічынскі р-н – 1978), вайсковага дзеяча, пісьменніка, удзельніка савецка-польскай вайны 1919–1920 гг.

25

45 гадоў з часу ўрачыстага адкрыцця мемарыяльнага комплексу «БРЭСЦКАЯ КРЭПАСЦЬ-ГЕРОЙ» (1971)

30

85 гадоў з дня нараджэння НІЛА СЫМОНАВІЧА ГІЛЕВІЧА (1931, Лагойскі р-н), народнага паэта Беларусі, літаратуразнаўца, фалькларыста, перакладчыка, грамадскага дзеяча, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1980) і Міжнароднай прэміі імя Х. Боцева (1986)




КАСТРЫЧНІК




25 гадоў з пачатку выдання навукова-папулярнага і грамадска-палітычнага часопіса «БЕЛАРУСКАЯ ДУМКА», (Мінск; 1991)

1

ДЗЕНЬ ПАЖЫЛЫХ ЛЮДЗЕЙ

2

ДЗЕНЬ НАСТАЎНІКА (першая нядзеля кастрычніка)

3–6

20 гадоў з часу правядзення першага Міжнароднага тэатральнага фестывалю «БЕЛАЯ ВЕЖА» (Брэст; 1996)

4

275 гадоў з дня нараджэння ФРАНЦІШКА КАРПІНСКАГА (1741, Украіна –1825), польскага паэта, аднаго з пачынальнікаў польскага сентыменталізму, асветніка, жыццё і творчасць якога звязана з беларускай культурай

4

80 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ АНТОНАВІЧА МАЙСЕЙЧЫКА (1936, Івацэвіцкі р-н – 2002), літаратуразнаўца, філолага

6

ДЗЕНЬ АРХІВІСТА

6–10

420 гадоў з часу правядзення ў г. Брэсце царкоўнага сабору і абвяшчэння БРЭСЦКАЙ ЦАРКОЎНАЙ УНІІ (1596)

7

80 гадоў з дня нараджэння ФАМЫ ФАМІЧА МАЖЭЙКІ (1936, Івацэвіцкі р-н), вучонага-хіміка, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990)

9

ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ КУЛЬТУРЫ (другая нядзеля кастрычніка)

12

150 гадоў з дня нараджэння СТАНІСЛАВА ЮР'ЕВІЧА (СТАСІСА ЮРГЕВІЧА) МАТУЛАЙЦІСА (1866, Літва – 1956), дзеяча літоўскага рэвалюцыйнага руху, вучонага-гісторыка, акадэміка НАН Беларусі, паэта



Поделитесь с Вашими друзьями:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал