Ук «Абласная бібліятэка імя М. Горкага» Аддзел бібліятэказнаўства Каляндар знамянальных І памятных дат на 2016 год



старонка8/11
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.13 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11

13

120 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ МІКАЛАЕВІЧА ШЧАКАЦІХІНА (1896, Расія – 1940), культуролага, гісторыка і тэарэтыка мастацтва, аднаго з заснавальнікаў беларускага мастацтвазнаўства, педагога

14

ДЗЕНЬ МАЦІ

14

25 гадоў з пачатку выдання штотыднёвай грамадска-асветніцкай газеты «КУЛЬТУРА» (Мінск; 1991)

15

ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ФАРМАЦЭЎТЫЧНАЙ І МІКРАБІЯЛАГІЧНАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ

19

70 гадоў з часу арганізацыі ў г. Брэсце абласнога ДОМА МАСТАКОЎ (1946)

20

180 гадоў з дня нараджэння СІГІЗМУНДА КАРЛАВІЧА СВЯНЦІЦКАГА (1836, Драгічынскі р-н – 1910), урача, грамадскага дзеяча

20

150 гадоў з дня нараджэння ЛУК'ЯНА МІХАЙЛАВІЧА САЛАНЕВІЧА (1866, Гродзенская губ. – 1938), гісторыка, журналіста, выдаўца, краязнаўца, грамадскага дзеяча

25

80 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ЦІМАФЕЕВІЧА ТУРАВА (1936, г. Магілёў – 1996), кінарэжысёра, сцэнарыста, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага артыста Беларусі і СССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1984), прэміі Дзяржкіно БССР і Саюза кінематаграфістаў БССР імя Ю. Тарыча (1985), прэміі Беларускай епархіі Рускай Праваслаўнай Царквы (1989), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1991), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996), прэмій і дыпломаў шэрагу ўсесаюзных і міжнародных кінафестываляў

28

70 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ІГНАТАВІЧА КЛІМЧУКА (1946, Драгічынскі р-н), рэжысёра тэатра лялек, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

30

95 гадоў з часу адкрыцця БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ЎНІВЕРСІТЭТА, вядучай вышэйшай навучальнай установы ў нацыянальнай сістэме адукацыі, буйнога навуковага цэнтра (Мінск; 1921)

30

95 гадоў з часу заснавання БІБЛІЯТЭКІ ФУНДАМЕНТАЛЬНАЙ БДУ (Мінск; 1921)

31

80 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ВАСІЛЬЕВІЧА ХОМІЧА (1936, Пружанскі р-н – 1992), скульптара




ЛІСТАПАД




85 гадоў з пачатку выдання ведамаснай газеты МУС Беларусі «НА СТРАЖЕ» (Мінск; 1931)

2

ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ

2

150 гадоў з дня нараджэння БРАНІСЛАВА ВОСІПАВІЧА ПІЛСУДСКАГА (1866, Віленская губ. – 1918), рэвалюцыянера, этнографа, лінгвіста, знакамітага даследчыка Сахаліна

4

200 гадоў з дня нараджэння АРЦЁМА ІГНАТАВІЧА ВЯРЫГІ-ДАРЭЎСКАГА (1816, Ушацкі р-н – 1884), пісьменніка, асветніка, аднаго з арганізатараў паўстання 1863–1864 гг. на Віцебшчыне

5

100 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ІВАНАВІЧА МАЛІНОЎСКАГА (1916, Расія – 1991), акцёра тэатра, заслужанага артыста Беларусі

6

ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ГРАМАДЗЯНСКАЙ АВІЯЦЫІ (першая нядзеля лістапада)

7

ДЗЕНЬ КАСТРЫЧНІЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ

7

120 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ ЧАРОТА (сапр. МІХАІЛА СЫМОНАВІЧА КУДЗЕЛЬКІ; 1896, г. п. Рудзенск, Пухавіцкі р-н – 1937 ці 1938), паэта, празаіка, драматурга, публіцыста, грамадскага і культурнага дзеяча

8

60 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ВАСІЛЬЕВІЧА ЗДАНОВІЧА (1956, Бярозаўскі р-н), вучонага-гісторыка, педагога, выдатніка адукацыі Беларусі

8

60 гадоў з часу адкрыцця МУЗЕЯ АБАРОНЫ БРЭСЦКАЙ КРЭПАСЦІ-ГЕРОЯ, састаўной часткі дзяржаўнай установы «Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой"» (Брэст; 1956)

13

125 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ЛУК'ЯНАВІЧА САЛАНЕВІЧА (1891, Пружанскі р-н – 1953), беларускага і расійскага публіцыста, выдаўца, філосафа, гісторыка, пісьменніка, грамадскага і спартыўнага дзеяча, у эміграцыі (Фінляндыя, Балгарыя, Аргенціна)

15

65 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ІВАНАВІЧА СКОРАБАГАТАВА (1951, г. Мінск), спевака, музычнага дзеяча, педагога, заснавальніка і мастацкага кіраўніка творчага калектыву «Беларуская Капэла», заслужанага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1999) і шматлікіх міжнародных конкурсаў, ганаровага члена Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі

15

25 гадоў з часу стварэння САВЕТА БЯСПЕКІ (СБ) РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, вышэйшага калегіяльнага каардынацыйна-палітычнага органа забеспячэння нацыянальнай бяспекі (Мінск; 1991)

16

100 гадоў з дня нараджэння ЗІНОВІЯ МАРКАВІЧА ВАГЕРА (1916, г. Тураў – 2004), паэта

18

85 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ІЛЬІЧА ВЯРЦІНСКАГА (1931, Лепельскі р-н), паэта, драматурга, публіцыста, крытыка, перакладчыка, дзяржаўнага дзеяча, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя П. М. Лепяшынскага (1988)

18

65 гадоў з дня нараджэння НІНЫ НЕСЦЕРАЎНЫ БРАНКОВІЧ (1951, Бярозаўскі р-н), спявачкі, заслужанай артысткі Беларусі (1992)

20

ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЙ І ПЕРАПРАЦОЎЧАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ АГРАПРАМЫСЛОВАГА КОМПЛЕКСУ (трэцяя нядзеля лістапада)

19

ДЗЕНЬ РАКЕТНЫХ ВОЙСКАЎ І АРТЫЛЕРЫІ

23

110 гадоў з пачатку выдання штотыднёвай грамадска-палітычнай, навукова-асветнай і літаратурна-мастацкай газеты на беларускай мове «НАША НІВА» (Вільня; 1906–1915)

23

110 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ГЕОРГІЕВІЧА ШУБІТЫДЗЕ (1906, Грузія – 1978), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Пінскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну

29

145 гадоў з часу заснавання г. БАРАНАВІЧЫ (1871)

30

425 гадоў з дня нараджэння АНДРЭЯ БАБОЛІ (1591, Польшча – 1657), каталіцкага святога Беларусі, рэлігійнага дзеяча, прапаведніка, місіянера

30

80 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ПЛАТОНАВІЧА КРЭНЯ (1936, Баранавіцкі р-н – 2014), вучонага-гісторыка, краязнаўца, педагога, выдатніка народнай адукацыі Беларусі, заслужанага работніка адукацыі Беларусі




СНЕЖАНЬ




55 гадоў з пачатку работы генератара № 1 ФІЛІЯЛА РУП «БРЭСТЭНЕРГА» БЯРОЗАЎСКАЙ ДРЭС, першай і адной з самых буйных цеплавых электрастанцый блочнага тыпу на Беларусі (Бярозаўскі р-н; 1961)




20 гадоў з пачатку дзейнасці СВАБОДНАЙ ЭКАНАМІЧНАЙ ЗОНЫ «БРЭСТ» (СЭЗ «Брэст»; 1996), першай у Рэспубліцы Беларусь

1

85 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНА МІКАЛАЕВІЧА МАЛЫШАВА (1931, Расія), заслужанага архітэктара Беларусі

3

ДЗЕНЬ ІНВАЛІДАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

3

225 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ЛЯВОНАВІЧА ГАМАЛІЦКАГА (1791, Івацэвіцкі р-н – 1861), урача-фізіёлага, гісторыка, члена Віленскай археалагічнай камісіі, літаратара, педагога

3

75 гадоў з дня нараджэння НІНЫ ІВАНАЎНЫ РАДЗІВОНЧЫК (КУКІНАЙ; 1941, Пружанскі р-н), паэтэсы, празаіка

4

ДЗЕНЬ ЮРЫСТА (першая нядзеля снежня)

7

ДЗЕНЬ СТРАХАВЫХ РАБОТНІКАЎ

7

135 гадоў з дня нараджэння ЯНКІ СВАЯКА (сапр. МАР'ЯНА ФАЛЬСКАГА; 1881, Ляхавіцкі р-н – 1974), перакладчыка, публіцыста, педагога, грамадскага дзеяча

7

75 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ДЗМІТРЫЕВІЧА ЛІЦЬВІНКІ (1941, Столінскі р-н – 2007), фалькларыста, даследчыка і папулярызатара фальклору і этнічнай культуры Палесся, аўтара зборнікаў фальклору, навуковых, вучэбна-метадычных, навукова-папулярных работ і шматлікіх аўдыяматэрыялаў

8

25 гадоў з часу стварэння САДРУЖНАСЦІ НЕЗАЛЕЖНЫХ ДЗЯРЖАЎ (СНД), аб'яднання суверэнных дзяржаў, утвораных у выніку Белавежскіх пагадненняў 1991 г. паміж Рэспублікай Беларусь, Расійскай Федэрацыяй і Украінай (Віскулі; 1991)

9

125 гадоў з дня нараджэння МАКСІМА АДАМАВІЧА БАГДАНОВІЧА (1891, г. Мінск – 1917), паэта, класіка беларускай літаратуры, аднаго са стваральнікаў беларускай літаратуры і літаратурнай мовы новага часу, перакладчыка, літаратуразнаўца, празаіка, крытыка і гісторыка літаратуры

9

80 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА МІКАЛАЕВІЧА САЛАЎЁВА (1936, Валагодская вобл., Расія), мастака, майстра пейзажнага жывапісу

10

ДЗЕНЬ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА

10

65 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА КАНСТАНЦІНАВІЧА) КАСКО (1951, Ганцавіцкі р-н), паэта, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1995), Літаратурнай прэміі імя У. Калесніка

13

75 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА) МАЛЯЎКІ (1941, Стаўбцоўскі р-н), паэта, перакладчыка, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1970), Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1992), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2002), Рэспубліканскага конкурсу на лепшы літаратурны твор года «Залаты Купідон» (2012)

13

60 гадоў з дня нараджэння ГАЛІНЫ УЛАДЗІМІРАЎНЫ КІРЭЕВАЙ (1956, г. Мінск), бібліятэкара, бібліёграфа, спецыяліста ў галіне кнігазнаўства, гісторыі кірылічнай кнігі, уладальніцы медаля Ф. Скарыны

14

25 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА САЮЗА ЖАНЧЫН, грамадскага аб'яднання (Мінск; 1991)

17

ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА КІНО

20

ДЗЕНЬ СУПРАЦОЎНІКАЎ ОРГАНАЎ ДЗЯРЖАЎНАЙ БЯСПЕКІ

21

120 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА КАНСТАНЦІНАВІЧА РАКАСОЎСКАГА (1896 – 1968), савецкага ваеннага дзеяча, удзельніка Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Маршала Савецкага Саюза і Польшчы, Героя Савецкага Саюза (1944, 1945), узнагароджанага ордэнам «Перамога», сямю ордэнамі Леніна

22

ДЗЕНЬ ЭНЕРГЕТЫКА

23

220 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ГЕЛЬТМАНА (1796, Камянецкі р-н – 1874), удзельніка паўстання 1830–1831 гг.

24

80 гадоў з дня нараджэння РАСЦІСЛАВА АФАНАСЬЕВІЧА ЖМОЙДЗЯКА (1936, Баранавіцкі р-н), вучонага-географа, картографа, педагога, заслужанага работніка народнай адукацыі Беларусі, выдатніка картаграфіі

25

РАСТВО ХРЫСТОВА (каталіцкае Раство)

27–29

95 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА ТАВАРЫСТВА ПАЛЯЎНІЧЫХ І РЫБАЛОВАЎ, рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання (1921)

28

100 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА ПАЎЛАВІЧА ПАГОДЗІНА (1916 ці 09.01.1917, Расія –1983), жывапісца, графіка

28

55 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ МІКАЛАЕВІЧА ПАПЕКІ (1961, Івацэвіцкі р-н), паэта



Поделитесь с Вашими друзьями:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал