Urbi et orbi



Дата канвертавання15.05.2016
Памер15.73 Kb.
ПУБЛІЧНЫЯ ЛЕКЦЫІ “URBI ET ORBI”

АНДРЭЙ РАСІНСКІ

УНІКАЛЬНАСЦЬ ТЫРАЖАВАНАГА”



13 КРАСАВІКА, 18.00

Публічныя лекцыі цыклу “Urbi et Orbiарганізуюць прастору і час такім чынам, каб даць мажлівасць лектару звярнуцца да інтэлектуальнай супольнасці і ўсіх зацікаўленых беларусаў з тым, што ён лічыць важным і актуальным у культуры і грамадскім жыцці Беларусі.

13 красавіка лекцыяй “Унікальнасць тыражаванага” культуролаг Андрэй Расінскі правакуе публічнасць “Гораду і Свету” на дыскусію пра тыражаванне як механізм унікалізацыі культурнай з’явы, сцвярджаючы: “Толькі тое, што патэнцыйна тыражавана, што распачынае ці завяршае тыражную серыю, з’яўляецца ўнікальным. Нетыражаванае – выпадае з камунікацыі”. Лектар прапануе разгледзець тыражных герояў, тыражныя гісторыі і сюжэты, біяграфію аўтара як адну з матрыц тыражавання; інтрыгуе трохкутнікам тыражавання як абавязковай умовай паспяховасці, закране нават сакральныя рэчы – прыклады паспяховага тыражавання ў Бібліі, а таксама разважае пра вірусныя хваробы камунікацыі як тое, што блакуе сістэму глыбінных матрыц тыражавання. Апошняе закранае адну з сур’езных праблем актуальнай культуры беларусаў: “Зараз у нас афіцыйная культура – гэта культура смецця. Прычым смецця, якое мусіць заблакаваць камунікацыю як такую, заблакаваць тыражаванне як такое. Гэта вірусная сістэма, калі ўсё забіваецца “шумам у эфіры”. У нас няма творчых асяродкаў, людзі не бачаць і не чуюць адзін аднаго!” – зазначае Андрэй Расінскі ў сваім інтэрв’ю.

Якія механізмы могуць паспрыяць наладжванню культурнай камунікацыі ў Беларусі? Наколькі прапанаваныя лектарам матрыцы тыражавання прыдатныя для беларускай сітуацыі? Якія героі, сюжэты, аўтары патэнцыйна тыражаваныя, а значыць, здольныя зрабіць беларускую культуру паспяховай і звышпапулярнай, а не маргінальнай і перыферыйнай? Як адрэагуе на гэта культурнае асяроддзе?

Запрашаем паддацца правакацыі і падыскутаваць пра гэта 13 красавіка ў гарадскім кафэ “Лофт” (вул. П.Броўкі,22 – каля Мастацкай вучэльні імя Глебава). Звяртаем увагу на тое, што лекцыя пачнецца а 18.00!

Online-трансляцыя лекцыі даступна па спасылцы: http://distance.fly-uni.org/mod/page/view.php?id=477



Вашай увазе таксама інтэрв’ю з Андрэем Расінскім: http://news.tut.by/culture/283283.html


Каталог: pluginfile.php
pluginfile.php -> Публічныя лекцыі «urbi et orbi» улад вялічка грамадзянская супольнасць І
pluginfile.php -> Urbi et orbi
pluginfile.php -> Лятучы ўніверсітэт запрашае на прэзентацыю новай праграмы на 2012-2013 Г. Г
pluginfile.php -> Urbi et orbi
pluginfile.php -> Urbi et orbi
pluginfile.php -> Urbi et orbi
pluginfile.php -> Цыкл публічных лекцый “urbi et orbi” 13 студзеня а 19. 00 пр-т Незалежнасці,37а (Галерэя Ў)
pluginfile.php -> Публічныя дыскусіі лятучага ўніверсітэта “ці існуе сучасне мысленне?” 14 лістапада, 18. 30
pluginfile.php -> Публічныя лекцыі “urbi et orbi” міхал анемпадыстаў
pluginfile.php -> Шаноўнае спадарства!


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал