Урок беларускай мовы ў 4 класе Тэма: Род назоўнікаў Настаўнік пачатковых класаў Юрчык С. С



Дата канвертавання15.05.2016
Памер61.85 Kb.
ТыпУрок
Казлоўшчынская сярэдняя агульнаадукацыйная школа

Урок беларускай мовы ў 4 класе

Тэма: Род назоўнікаў


Настаўнік пачатковых класаў

Юрчык С.С.

2010 год

Беларуская мова ( 4 клас)


Тэма: Род назоўнікаў.

Мэта: адпрацоўваць уменні вызначаць род назоўнікаў, правільна спалучаць іх з іншымі словамі; актуалізаваць веды пра антонімы; замацоўваць правапіс слоўнікавых слоў; узбагачаць слоўнікавы запас вучняў.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант

Настаўнік:

Весела гучыць званок.

Яго голас вам знаёмы.

Запрашаю на ўрок

Беларускай мовы!

Вазьміце адзін аднаго за рукі. Закрыйце вочы. Па вашым далоням я пасылаю вам усім сваё цяпло, сваю дабрыню, ласку і любоў.



  • Адкрыйце вочы і паглядзіце колькі ў нас гасцей. Прывітайце іх усмешкай.

  • Скажыце, як вы будзеце працаваць на ўроку?

Дзеці: На ўроку мовы сёння

мы будзем добра працаваць.

І свае веды, мы рады ўсім вам паказаць.

Настаўнік: Сёння на ўроку ў нас будуць працаваць 3 цэнтры : “Чытання”, “Пісьма” і “Творчасці”. Прапаную заняць месцы ў цэнтрах.
2.Знаёмства з тэмай урока.

- А зараз паглядзіце ўсе ўважліва на дошку і прачытайце тэму сёняшняга ўрока. Род … .

- Пачатак запісаны, а вось адно слова згубілася і вы павінны яго знайсці.

Па маёй падказцы вы знаходзіце слова, а запісваеце літару, якая запісана насупраць.

1. Знайдзі слова, у якім усе зычныя гукі цвёрдыя. н - трава

2. Слова, у якім усе зычныя гукі мяккія. а - цяля

3. Слова, у якім літар больш, чым гукаў. з - лось

4. Слова у якім гукаў больш, чым літар. о - малюе

5. Знайдзі прыметнік. ў - зімовы

6. Дзеяслоў цяперашняга часу. н - піша

7. Дзеяслоў прошлага часу. і - гуляў

8. Дзеяслоў будучага часу. к - зацвіце




  • Якое слова ў вас атрымалася?

  • Прачытаем тэму нашага ўрока.

Род назоўнікаў.

  • Аб чым мы даведаліся на прошлым уроку?

(Якога роду бываюць назоўнікі. Як вызначыць род назоўніка)

-Чаму мы будзем вучыцца сёння на ўроку?

( -Вызначаць род назоўнікаў.

- Працаваць у цэнтрах.

- Гаварыць на роднай мове.

- Прыгожа і правільна пісаць.)


3.Чыстапісанне

- Паглядзіце ўважліва на рад літар і здагадайцеся, якую ж літару мы будзем пісаць?



а о в е я

- Чаму вы так лічыце?

- Які гук яна можа абазначаць?

- Дайце характарыстыку гэтаму гуку?

- Запішам на першым радку літару в у злучэнні з іншымі літарамі.

- З якой літарай злучэнне ніжняе?



в вл ву ва ве ві во


ро


- На другім радку запішам словы. Але якія, вы даведаецеся, калі разгадаеце галаваломкі. Словы схаваліся ў геаметрычных фігурах. Паспрабуйце адшукаць.


ро



на



ва


вяд

варона варабей вісіць вядро

- Варона і верабей – гэта якія птушкі? (Зімуючыя)

- Назавіце яшчэ якіх вы ведаеце зімуючых птушак.

- Як вы можаце дапамагчы птушкам зімой?



  • Якое слова лішняе? (вісіць)

  • Чаму?

  • А што такое назоўнік ?

  • Па чым змяняецца назоўнік?

  • Якую граматычную катэгорыю мае назоўнік?

  • Якога роду бываюць назоўнікі?

  • Як вызначыць род назоўніка?

- Назавіце назоўнік ж. р. , м. р., н. р.
- Прачытайце, што запісана на дошцы.

Павесіў (што?) кармушку

кармушку (якую?) новую

павесіў (на што?) на галінку

на галінку (чаго?) дрэва

- Што вы прачыталі?

- Складзіце з іх сказ.

На галінку дрэва хлопчык павесіў новую кармушку.

1.Знадзіце галоўныя члены сказа.

2.Абазначце часціны мовы.

3. Вызначце род назоўнікаў.



4.Слоўнікавы дыктант

м. р. ж. р. н. р.

фламастар талерка паліто

пялёстак чаромха воблака

чацвер Беларусь


-Абмяняйцеся сшыткамі і праверце.
Фізкультхвілінка

Раз, два, тры, чатыры, пяць.

Добра раненька ўставаць.

З самага пачатку

Я раблю зарадку.
5. Знаёмства са слоўнікавымі словамі.

- Расшыфруй запісаныя словы.


3 1 8 2 5 7 6 4 4 2 6 9 7 1 3 5 8

л к ў а к ы т е е э а я ц д л г ы


калектыў дэлегацыя

-Якія словы у вас атрымаліся?

-Запішам і падзелім на склады.

- Як вы разумееце значэнне гэтых слоў?

- Дзе мы можам прачытаць значэнне слоў?
Калектыў –група людзей, аб’яднаных агульнай работай, агульнымі інтарэсамі.

Дэлегацыя – група дэлегатаў ад якой-небудзь арганізацыі, калектыву Дзяржавы.


- Да якой часціны мовы адносяцца словы?

  • Вызначце род назоўнікаў.

  • Вусна складзіце сказы.


6. Работа па падручніку.

Ст.62. пр.96.



  • Якія словы вам дапамаглі вызначыць род назоўнікаў?

Ст.63 пр.98 выконваецца самастойна з узаемаправеркай.
Работа ў групах

Пр.99.


1група – выпісаць назоўнікі м. р.;

2 група – выпісаць назоўнікі ж. р.;

3 група – выпісаць назоўнікі н. р.
7. Работа ў цэнтрах.

Цэнтр “Пісьма”

Ад назоўнікаў мужчынскага роду ўтварыце назоўнікі жаночага роду.


Сусед - … , сябар - … , вучань - … , артыст - …, настаўнік - … ,

унук - … , студэнт - …, выдатнік - … .


Цэнтр “ Чытання”

Прачытайце верш . Знайдзіце і выпішыце назоўнікі жаночага роду.

Лес ідзе да небакраю

Рэчка, горачка, раўніна

Вечна сэрцу дарагая

Беларуская карціна.

Ля крыніцы – медуніцы,

Каля рэчкі – поле грэчкі.



  • Як вы вызначалі род назоўнікаў множнага ліку?


Цэнтр “Творчасці”

Складзі сказы і вызнач род назоўнікаў.

На, снегіры, сядзяць, падобныя, на рабіне, яблыкі, чырвоныя.

Сваёй, дзяцел, з шышак, працавіты, дзюбай, насенне дастае.


8. Справаздача цэнтраў.

9.Тэст“Так ці не?”

Вучні пацвярджаюць ці адмаўляюць выказаную думку.

- Ці праўда, што назоўнік:

абазначае прымету прадмета

адказвае на пытанні хто? што?

змяняецца па ліках

змяняецца па родах

назоўнік гусь жаночага роду

назоўнік яблык ніякага роду

назоўнік сабака мужчынскага роду

назоўнік медаль мужчынскага роду

назоўнік пыл жаночага роду

вызначыць род дапамагае прыметнік
10. Дамашняе заданне: практ.100.

11.Вынік урока

- Чаму мы вучыліся на ўроку?

- Як вызначыць род назоўніка?
12.Рэфлексія

- А зараз адзначце словы, якія характарызуюць вашу працу на ўроку

знакам + .


зразумеў




працаваў




адпачываў




спісваў




думаў




стаміўся




ленаваўся




чакаў перапынку



-А мая адзнака вашай працы зашыфравана ў квадратах.




Й

Ы

1) Літары м адпавядае зафарбаваны квадрат.

2) Літары л адпавядае квадрат у якім зафарбавана ½ частка.

3) Літары а адпавядае квадрат у якім зафарбавана ¼ частка

4) Літары ц адпавядае квадрат у якім зафарбавана ¾ часткі.
- Якое слова атрымалася? (Малайцы)
Настаўнік

Вось і скончыўся час сустрэчы,

Надыйшоў развітання час.

Ад шчырага сэрца, сябры дарагія –



Дзякую вам!






Каталог: files -> 06-3
06-3 -> Да 80-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча Літаратурная гасцёўня Тэма: “Быў. Ёсць. Буду ”
06-3 -> Квадрацік. Гульны “Назаві адным словам”
06-3 -> Ля вытокаў народнай мудрасці (гульня-падарожжа для вучняў пачатковых класаў) Трубчанкава Л. Я
06-3 -> Дзяржаўная установа адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Рудаяварскі дзіцячы сад – сярэдняя агульнаадукацыйная школа”
06-3 -> Праграма тыдня беларускай мовы і літаратурнага чытання ў пачатковых класах Гезгалаўскай гімназіі Мэта
06-3 -> I “Пазнай казку па пачатку”
06-3 -> Цудоўная краіна Васіля Жуковіча
06-3 -> I уступная частка
06-3 -> Программа "Недели русского и белорусского языка и литературы" Понедельник. Линейка. Открытие. Интеллектульная игра по русскому языку


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал