Отдел образования Гомельского райисполкома
Государственное учреждение образования
«Зябровская средняя школа»
Урок белорусского языка
Утварэнне, скланенне і правапіс
прыналежных прыметнікаў
6 класс
Из опыта работы
учителя белорусского языка
и литературы первой категории
Алейниковой Валентины
Андреевны
пос. Зябровка
2011 г.
Тэма: Утварэнне, скланенне і правапіс прыналежных прыметнікаў
Мэта: дапамагчы вучням усвядоміць сутнасць прыналежнага значэння і спосаб утварэння прыналежных прыметнікаў, практычна авалодаць сістэмай скланення і правапісам склонавых формаў такіх прыметнікаў, садзейнічаць выпрацоўцы ўменняў вылучаць у тэксце прыналежныя прыметнікі, утвараць прыналежныя прыметнікі, пісаць вялікую літару ў прыналежных прыметніках, утвораных ад уласных назоўнікаў, ствараць умовы для выхавання ўважлівага стаўлення да моўных з’яў і фактаў, цікавасці да культурнай спадчыны нашага народа
Ход урока
-
Арганізацыйны момант
- прывітанне
- школьныя прылады
- пажаданне поспехаў на ўроку
- запіс даты
2. Праверка д\з (пр. 224)
3. Арфаграфічная хвілінка (картка 1)
-
Устаўце прапушчаныя літары, растлумачце правапіс.
Па-над белым пухам вішня..
Быццам сіні аг..нёк
Б..ецца, (у, ў)ецца шпаркі, лё..кі
Сін..крылы матылёк.
-
Прачытайце вершаваныя радкі.
-
У снежні гэтага года мы адзначаем 120 год з дня нараджэння нашага славутага земляка Максіма Багдановіча. Звярніце ўвагу на стэнд. Тут вы зможаце знайсці ўсю інфармацыю пра жыццё і творчасць паэта.
-
Знайдзіце прыметнікі і вызначце іх разрад па значэнні.
-
Прыметнікаў якога разраду няма ў тэксце?
-
Актуалізацыя ведаў
-
Прыгадаем, што мы ўжо ведаем пра прыналежныя прыметнікі.
-
На якія пытанні адказваюць прыналежныя прыметнікі?
-
Што абазначаюць прыналежныя прыметнікі?
-
Прывядзіце прыклады прыналежных прыметнікаў
-
Паведамленне тэмы, пастаноўка мэты
-
Тэма нашага ўрока “Утварэнне, скланенне і правапіс прыналежных прыметнікаў”. Запішыце ў сшыткі.
-
Якія мэты паставім перад сабой. Карыстайцеся апорнымі словамі, запісанымі на дошцы.
Навучыцца знаходзіць .....
Утвараць....
Правільна пісаць....
Скланяць....
-
Знаёмства з новым матэрыялам
-
праблемная сітуацыя
-
Уважліва паслухайце невялікі тэкст, адкажыце на пытанне.
Пеця з сябрамі выйшаў на вуліцу пагуляць у мяч. Хлопчыкі і бегалі, і прыгалі, і гулялі ў хованкі. Здарылася так, што мяч згубіўся. Ужо час ісці да дому, а Пеця не можа знайсці яго. Падбегла да хлопчыка Марынка, паказала мяч і пытае: “Чый гэта мяч?”
-
Як вы думаеце, што адкажуць ёй хлопчыкі? Чый мяч?
-
Мяч Пецін ці мяч Пецеў?
-
Пасля вывучэння тэарэтычнага матэрыялу вы зможаце адказаць на гэта пытанне.
2) аналіз слоў
-
Высветлім, як утварыліся запісаныя намі прыметнікі:
-
бацькаў - бацька
|
бабулін - бабуля
|
дзядулеў - дзядуля
|
вавёрчын - вавёрка
|
Алесеў - Алесь
|
сініцын - сініца
|
леснікоў - ляснік
|
мамін - мама
|
Міхасёў - Міхась
|
Насцін - Насця
|
-
Зрабіце свой вывад, як утвараюцца прыналежныя прыметнікі.
-
Параўнайце свой вывад з правілам у падручніку (стр. 120-121, § 36).
-
Што новага вы даведаліся?
-
Як жа адказаць на пытанне: “Чый мяч?” Пецін ці Пецеў?
-
складанне кластара
-
агучванне кластара
-
Фіз. хвілінка
-
Замацаванне новага матэрыялу
-
Знайдзіце прыналежныя прыметнікі ў тэкстах (гэта ўрыўкі з вершаў М. Багдановіча), растлумачце іх ўтварэнне і правапіс (картка 2).
На Лявонавай кашулі вышыты галубкі;
Я за тое вышывала, што цалуе губкі.
На Сямёнавай кашулі вышыты лісточкі;
Я за тое вышывала, што цалуе вочкі.
На Сапронавай кашулі вышыты падкоўкі;
Я за тое вышывала, што цалуе броўкі.
Пад птушыны крык і гоман,
Даўшы хвалям вольны ход,
Прыпадыме бацька Нёман
На хрыбце магутны лёд.
Блізка рэчкі Самацечкі камары таўкуцца,
І таўкачыкі спяваюць і ў скокі тнуцца:
“Гэй, гоп, таўкачыкі, гэй, гоп, асінавы,
Ды работы Максімавы...”
-
пр. 226 (утварэнне прыналежных прыметнікаў)
-
Запішам 3 прыклады ўтварэння прыналежных прыметнікаў ад асноў назоўнікаў м.р., 3 прыклады ўтварэння прыналежных прыметнікаў ад асноў назоўнікаў ж.р.
-
практыкаванні ў скланенні прыналежных прыметнікаў
пр.227
-
Карыстаючыся табліцай праскланяем словазлучэнні:
маміна ўсмешка – на дошцы
-
Параўнаем правапіс прыналежных прыметнікаў у рускай і беларускай мовах. Вучні робяць пераклад:
-
заячья избушка – зайцава хатка
|
Галина дочь – Галіна дачка
|
беличьи запасы – вавёрчыны запасы
|
Димина тетрадь – Дзімаў сшытак
|
-
А як у англійскай мове ўтвараюцца прыналежныя прыметнікі?
mother book – mother’s book (да назоўнікаў дадаецца канчатак ‘s)
-
Рэфлекія (метад “Інтэрв’ю”)
-
Уявіце, што вам трэба даць інтэрв’ю па тэме ўрока для школьнай газеты. У якасці карэспандэнта выступіць вучань, які задасць вам некалькі пытанняў.
-
На якія пытанні адказваюць прыналежныя прыметнікі?
-
Што абазначаюць прыналежныя прыметнікі?
-
Як утвараюцца прыналежныя прыметнікі ад асноў назоўнікаў м.р.?
-
Як утвараюцца прыналежныя прыметнікі ад асноў назоўнікаў ж.р.?
-
Калі прыналежныя прыметнікі пішуцца з вялікай літары?
-
Д\з п. 36, пр.229 (інструктаж па выкананню)
-
Выстаўленне адзнак
Поделитесь с Вашими друзьями: |