УРОК МАТЭМАТЫКІ Ў 3 КЛАСЕ ПА ТЭМЕ:
“ТАБЛІЦА МНОЖАННЯ ЛІКУ 8 І НА ЛІК 8”
Мохань Жанна Іванаўна,
настаўнік пачатковых класаў
вышэйшай катэгорыі
МЭТА: Пазнаёміць вучняў з табліцай множання ліку 8 і на лік 8
ЗАДАЧЫ:
адукацыйная: даследаваць табліцу множання ліку 8 і на лік 8, адпрацоўваць
навыкі таблічнага множання і дзялення, фарміраваць уменне
вучыцца аналізаваць і рашаць састаўныя задачы, простыя
ўраўненні;
развіваючая: развіваць знаходлівасць, кемлівасць, лагічнае мысленне, увагу,
матэматычную мову вучняў;
выхаваўчая: выхоўваць пачуцці ўзаемадапамогі, падтрымкі, жаданне быць
эканомнымі і беражлівымі.
Тэхналогія: нестандартны ўрок з выкарыстаннем інфармацыйна – камуні-
кацыйных тэхналогій.
Абсталяванне: падручнік матэматыкі 3 класа, камп’ютар, мультымедый-
ная ўстаноўка, прэзентацыя, карткі для вуснага лічэння.
Ход урока
Слайд 1
І. Арганізацыйны момант
Празвінеў званок вясёлы,
У клас паклікаў ён дзяцей.
Вы гатовы працаваць?
Веды новыя ў краіне Матэматыкі здабываць?
Вы гатовы? Раз гатовы – значыць за работу! Зазірніце ў вочкі свайму сябру, усміхніцеся яму, пажадайце добрай працы на ўроку.
ІІ. Мабілізацыйны этап
А маё пажаданне вам зашыфравана ў наступным заданні! Каб яго разгадаць, неабходна рашыць лікавыя выразы і прачытаць атрыманае слова.
Слайд 2( вучні рашаюць прыклады і называюць літары)
7 * 6 = 42 п 9 * 7 = 63 х
4 * 9 = 36 с 4 * 8 = 32 о
7 * 8 = 56 е 7 * 4 = 28 п
- Размясціце дадзеныя значэнні выразаў ў парадку ўзрастання.
63
|
28
|
42
|
36
|
32
|
56
|
Х
|
П
|
П
|
С
|
О
|
Е
|
- Якое слова атрымалася? ( поспех )
- Я жадаю вам поспеху на ўроку.
- А як вы павінны працаваць, каб дасягнуць поспеху на ўроку?
(адказы вучняў: - павінны быць уважлівымі; быць знаходлівымі; запамінаць вучэбны матэрыял; выконваць заданні без памылак; дапамагаць і падтрымліваць адзін аднаго)
- Я ўпэўнена, калі мы будзем усе вашы парады выконваць, то ўсё ў нас на ўроку атрымаецца.
ІІІ. Аб’яўленне тэмы і задач урока.
- А сёння ў нас незвычайны ўрок. Нас чакае падарожжа ў горад, якога няма на карце свету. А назву гэтага горада вам падкажа наступная песенька.
Слайд 3
( гучыць песня “Дважды два четыре”)
- Хто здагадаўся, як жа называецца горад, па якім мы будзем падарожнічаць?
Слайд 4
- Правільна. Гэта горад Множання. У гэтым горадзе ёсць свае мікрараёны, вуліцы, паркі, плошчы, праспекты, якія мы з вамі і наведаем. Нават ёсць гара, пабываўшы на якой мы пазнаёмімся з табліцай множання на 8. У час падарожжа будзем замацоўваць табліцу множання і дзялення, уменне рашаць задачы, ураўненні і лікавыя выразы.
- А як вы думаеце, хто можа трапіць у гэты горад? ( той, хто добра ведае табліцу множання ).
- Вось зараз мы вас і праверым. ( дзеці называюць табліцу множання на 3, 4, 5, 6, 7 )
Малайцы. Вы даказалі свае ведамі, што гатовы падарожнічаць у горад Множання.
А ці ведаеце вы, што ў горадзе Множання жывуць цікавыя чалавечкі? Яны будуць сачыць за вашай работай на ўроку. Калі мы будзеце дружна адказваць, правільна выконваць заданні, вы абавязкова з імі сустрэнецеся ў канцы ўрока.
- А вы хочаце з імі сустрэцца? Я таксама. Пагэтаму хутчэй у дарогу.
ІV. Паўтарэнне вывучанага матэрыялу
Слайд 5
Наш першы прыпынак мікрараён “Скарбонка ведаў”. Тут мы павінны ўзяць тыя веды, без якіх не зможам падарожнічаць па горадзе Множання.
-
Як называюцца кампаненты пры множанні?
-
Як знайсці невядомы множнік?
-
Як называюцца кампаненты пры дзяленні?
-
Як знайсці дзялімае?
-
Як знайсці дзельнік?
-
Што значыць, павялічыць лік ў некалькі разоў?
-
Што значыць, паменшыць лік у некалькі разоў?
-
Якім дзеяннем знаходзіцца доля ліку? Знайдзіце палавіну ад 18; трэцюю долю ад 15; сёмую долю ад 49; шостую долю ад 36.
-
Як знайсці, у колькі разоў адзін лік большы або меншы за другі?
-
Назавіце парадак дзеянняў у лікавых выразах?
-
Як вы лічыце, вы добра і дружна адказвалі?
-
Малайцы! Ідзём далей.
V. Вуснае лічэнне
Любая матэматычная работа
Не абыходзіцца без вуснага лічэння.
Слайд 6
Я запрашаю вас на вуліцу Вуснага лічэння.
Слайд 7
1. Вам неабходна растлумачыць рашэнне ураўненняў.
х : 7 = 8 а * 9 = 63 42 : х = 6
х = 8 * 7 а = 63 : 9 х = 42 : 6
х = 56 а = 7 х = 7
2. Скласці і рашыць задачу па кароткай умове ( работа ў парах )
Маса адной скрыні
|
Колькасць скрынь
|
Агульная маса
|
аднолька-
вая
|
5 скр.
|
35 кг
|
8 скр.
|
?
|
Я хачу сказаць, што я задаволена вашымі адказамі і спадзяюся, што жыхары горада таксама.
Мы смела адпраўляемся на наступны прыпынак.
VІ. Работа над новым матэрыялам
Слайд 8
Нас чакае гара Скарбаў. Тут мы павінны адшукаць новыя веды.
Слайд 9
Вы не забыліся тэму ўрока? Назавіце яе.
-
Якія прыёмы табліцы множання на 8 нам ужо знаёмы? ( нажымаць)
-
З якімі прыкладамі пазнаёмімся? ( нажымаць стрэлкі)
-
Як знайсці 8 * 8? 9 * 8?
-
Назавіце вузельчыкі на памяць? ( 2*8, 8*5, 6 * 8 , 8*8) ( нажымаць стрэлкі)
-
Які закон множання ведаем? Складаем табліцу ліку 8.
Работа на камп’ютары ( трэніроўка запамінання табліцы на 8 )
Самаацэнка
-
Хто запомніў табліцу на 8?
-
У каго ёсць цяжкасці?
ФІЗМІНУТКА
Эй, мальчишки, все вставайте и зарядку начинайте.
Мы немножко отдохнем и работать вновь начнем.
Раз, два, три, четыре, пять надо всем присесть и встать.
Руки вытянуть пошире, пробежаться по квартире.
И на месте поскакать, раз, два, три, четыре, пять.
На носок, потом на пятку дети делают зарядку.
Мы зарядку любим очень каждый стать здоровым хочет.
По коленям мы ударим – ниже, ниже, ниже.
Руки, руки поднимаем – выше, выше. выше.
Раз, два, раз, два – рубим мы дрова.
Раз, два, раз, два – рубим еле, еле.
А теперь присели, посидели, посидели и на место тихо сели.
VІІ. Замацаванне матэрыялу
Слайд 10
Адпраўляемся на плошчу Задач. Працуем па падручніку.
Слайд 11
Задача № 3, стар. 80.
Прачытайце ўважліва задачу пра сябе.
Пра што гаворыцца ў задачы? Дзе было малако?
Назавіце ўмову? Што трэба знайсці?
Што абазначае лік 3 л ? Лік 8 л ? Што такое 3 бітоны? 4 бітоны?
Як вы думаеце, якія будуць галоўныя словы ў кароткай умове?
Калектыўнае складанне кароткай умовы да задачы.
-
У адным бітоне
малака
|
Колькасць бітонаў
|
Усяго малака
|
М.
|
3 л
|
4
|
?
На ? больш?
?
|
В.
|
8 л
|
3
|
Самастойнае рашэнне задачы ў сшытку.
( хто справіцца, вусна рашыць задачу №8, стар.81) Адказ: 48 лістоў
Хто лічыць, што ён добра справіўся з рашэннем задач?
У каго былі цяжкасці? Што незразумела?
Яшчэ раз паўтарыць правілы.
VІІІ. Дамашняе заданне
Слайд 12 № 5, стар. 80
Слайд 13
А зараз мы адпраўляемся з вамі ў парк Лікавых выразаў. Вам неабходна скласці і рашыць лікавыя выразы па схемах у падручніку № 9, стар.81. Калі вы правільна выканаеце вылічэнні, вы зможаце прачытаць наказ жыхароў горада Множання.
( заданне па радах: першы рад – першы слупок
другі рад – другі слупок )
Праверка: прачытаць лікавы выраз і растлумачыць рашэнне.
Слайд 14
100 – 49 : 7 = 93 МЫ -
100 – 8 * 8 = 36 ЗА
100 – 32 : 4 = 92 БЕРАЖЛІВАСЦЬ
48 : 6 + 49 = 57 І
7 * 6 + 49 = 91 ЭКАНОМІЮ
8 * 6 + 49 = 97 !
Прачытаць атрыманы сказ.
Што мы павінны берагчы і эканоміць?
Як можам берагчы ваду і электраэнергію?
Слайд 15
Вось мы і апынуліся на апошнім прыпынку горада Множання, які называецца праспект Праверка.
Як вы думаеце, што мы павінны праверыць? ( як засвоілі табліцу множання на 8 ).
Для праверкі я прапаную вам пагуляць у гульню “Запалі зорачкі”
( работа ў парах на камп’ютары ) слайд 16 і 17
Хто выканаў заданне без памылак?
Хто дапусціў памылкі?
Я хачу пажадаць, каб на вашым шляху запальваліся толькі шчаслівыя зорачкі і прыносілі вам добрыя поспехі ў вучобе.
АЦЭНЬВАННЕ РАБОТЫ ВУЧНЯЎ НА ЎРОКУ
VІІІ. Вынік урока
Вось і закончылася наша падарожжа па горадзе Множання. Мы зрабілі яшчэ адзін крок на шляху вывучэння табліцы множання і дзялення. Наша агульная перамога склалася з маленькіх перамог кожнага з вас.
Давайце успомнім, чым мы займаліся на ўроку.
Якія задачы ставілі ў пачатку ўрока?
Як вы лічыце, ці дасягнулі мы пастаўленых задач?
ІХ. Рэфлексія
Падыміце рукі тыя, хто сёння на ўроку працаваў у поўную сілу і ў яго ўсё атрымалася.
Хто працаваў добра, але мог бы працаваць і лепш.
Хто незадаволены сваёй работай? Чаму?
Я хачу сказаць, што вы сёння добра працавалі, парадавалі мяне сваімі адказамі. А вы не забыліся пра жыхароў горада Множання? Яны таксама задаволены вашымі адказамі і хочуць паказацца вам і выказаць сваё пажаданне. Давайце дружна яго прачытаем.
Слайд 18 ( МАЛАЙЦЫ! ТАК ТРЫМАЦЬ!)
А яшчэ яны хочуць напомніць вам, што … (чытанне верша пра табліцу множання)
Карткі для вуснага лічэння
1. Рашыць ураўненні
х : 7 = 8 а * 9 = 63 42 : х = 6
2. Скласці і рашыць задачу па кароткай умове ( работа ў парах )
Маса адной скрыні
|
Колькасць скрынь
|
Агульная маса
|
аднолька-
вая
|
5 скр.
|
35 кг
|
8 скр.
|
?
|
Карткі для вуснага лічэння
1. Рашыць ураўненні
х : 7 = 8 а * 9 = 63 42 : х = 6
2. Скласці і рашыць задачу па кароткай умове ( работа ў парах )
Маса адной скрыні
|
Колькасць скрынь
|
Агульная маса
|
аднолька-
вая
|
5 скр.
|
35 кг
|
8 скр.
|
?
|
Карткі для вуснага лічэння
1. Рашыць ураўненні
х : 7 = 8 а * 9 = 63 42 : х = 6
2. Скласці і рашыць задачу па кароткай умове ( работа ў парах )
Маса адной скрыні
|
Колькасць скрынь
|
Агульная маса
|
аднолька-
вая
|
5 скр.
|
35 кг
|
8 скр.
|
?
|
Кароткая умова да задачы № 3 стар.80
-
У адным бітоне
малака
|
Колькасць бітонаў
|
Усяго малака
|
М.
|
3 л
|
4
|
?
На ? больш?
?
|
В.
|
8 л
|
3
|
Кароткая умова да задачы № 3 стар.80
-
У адным бітоне
малака
|
Колькасць бітонаў
|
Усяго малака
|
М.
|
3 л
|
4
|
?
На ? больш?
?
|
В.
|
8 л
|
3
|
Кароткая умова да задачы № 3 стар.80
-
У адным бітоне
малака
|
Колькасць бітонаў
|
Усяго малака
|
М.
|
3 л
|
4
|
?
На ? больш?
?
|
В.
|
8 л
|
3
|
Кароткая умова да задачы № 3 стар.80
-
У адным бітоне
малака
|
Колькасць бітонаў
|
Усяго малака
|
М.
|
3 л
|
4
|
?
На ? больш?
?
|
В.
|
8 л
|
3
|
Кароткая умова да задачы № 3 стар.80
-
У адным бітоне
малака
|
Колькасць бітонаў
|
Усяго малака
|
М.
|
3 л
|
4
|
?
На ? больш?
?
|
В.
|
8 л
|
3
|
ЛІСТ АЦЭНКІ ВЕДАЎ ВУЧНЯЎ
Заданне
|
Каралько
|
Качкарык
|
Кулініч
|
Таболін
|
Шчэрба
|
Расшыфраваць слова
|
|
|
|
|
|
Табліца множання
|
|
|
|
|
|
Веданне правіл
“Скарбонка ведаў”
|
|
|
|
|
|
Вуснае лічэнне
Ураўненне
|
|
|
|
|
|
Задача
|
|
|
|
|
|
Табліца на 8 камп’ютар
|
|
|
|
|
|
Плошча задач
|
|
|
|
|
|
Лікавыя выразы
|
|
|
|
|
|
Гульня “Запалі зорачку”
|
|
|
|
|
|
Поделитесь с Вашими друзьями: |